Асновы дзяржаўнасці Беларусі
Мітрафан Доўнар-Запольскі
Памер: 23с.
Мінск 1994
моцная, бо яна была крэпка зьвязана з нацыянальнай верай I з цьвердай сьвядомасьцю нацыянальнай дзяржаунасьці. Аднак, гэтакая рэлігійнанацыянальная пазыцыя станавіла I вялікую небаспеку у часах рэлігійнай барацьбы, абхапіушай усю Заходнюю Эуропу.
Першы удар беларускай нацыянальнай справе зрабіла пратэстантцва, прыйшоушае у Беларусь у форме кальвінізму I соцыніянства. 3 пагляду на культурную работу, пратэстанцтва
не пярэчыла устаноуленай традыцыі I, працуючы дзеля рэлІгП, прыкладала руку да адкрываньня школ, падняцьця прасьветы I нават пашырэньня літэратуры, бо многа пратэстантаубеларусау карысталася роднай беларускай мовай для шырэньня новай веры. Дый у праваслаунай цэркві у Беларусі было шмат такога, што збліжала яе да пратэстанцтва: учасьце сьвецкіх людзей у царкоуным жыцьці, саборнасьць царкоунага устройства. Але пратэстанцтва прыносіла з сабой ІдэІ Інтэрнацыяналізму I разьбівала крэпкую спайку насяленьня з старой верай.
Калі пратэстанцтва пачало губляць сваю вагу I пачалася рэлігійная рэакцыя (паварот назад), адзначыушаяся у Беларусі такой шырокай працай езуітау, якой ня ведалі Іншыя старонкі, тады пратэстанты з быушых праваслауных пачалі шыбка перахадзіць на каталіцтва. А як да езуітау належалі пераважна палякі, дык справа пашырэньня каталіцтва скора абярнулася у апалячываньне беларусау, Асабліва пачала польшчыцца шляхта. Дзеля тэйжа мэты акаталічываньня I апалячываньня беларусау быу перакінут мост між праваслаунай цэрквай I каталіцтвам у форме Берасьцейскай царкоунай уніі у 1596 гаду, праведзенай супроць волі народу жменяй біскупау, адрокшыхся праваславія I даддзержаных усей сілай уласьці караля Жыгімонта III. НасталІ цяжкія часы рэлігійнай I нацыянальнай барацьбы.
А усеж беларускі народ ператрывау гэту барацьбу. у значнай меры месты I усе сялянства асталіся вернымі сваей нацы янальнасьці, нават I прыняушы унію, ня гледзячы на прымусовы спосаб правядзеньня яе. Праваслауныя брацтвы далі стойкі прыклад абароны сваей нацыянальнасьці. Яны адбаранілі Беларускую культуру, пісьменства, прасьвету I цераз эпоху уціску уважліва данясьлі нацыянальныя традыцыі I пачуцьце нацыянальнай самабытнасьці да пачатку XIX ст., калі рэлігійная барацьба утраціла свае значэньне.
У XIX сталецьці I да нашых дзен беларуская нацыянальная Ідэя не замірала ні на адзін мамэнт, Прауда , сперша польская, а пасьля расейская культура прыцягівала да сябе многа лепшых сыноу БеларусІ. Польская культура узбагацілася гэткімі сынамі нашае Бацькаушчыны, як Тадэуш Касьцюшка, Сыра
18
19
комля , Крашэускі I нават Адам Міцкевіч. Усеж прыемна адзначыць, што тры апошнія прадстаунікі польскай літэратуры з вялікай любасьцю да роднага краю I яго народу пісалі на родныя матывы, толькі карыстаючыся польскай мовай, падобна як слауны сын Украіны Гоголь карыстауся расейскай. Яны, як I многа Іншых, ніколі не адрываліся ад роднага краю I не разрывалі зьвязі з тым беларускім гуртком, каторы часьцю у польскай, часьцю у роднай беларускай мове працавау над адраджэньнем I паддзержкай беларускай нацыянальнай Ідэі. ДаволІ назваць такія Імены, як гісторыкау Нарбута I КІркора, праф. Ярошэвіча, Даніловіча, Кукольніка, Імены этнаграфау, паэтау I бэлетрыстау, як Ян Чэчот, Ян БаршчэускІ, ДунінМарцінкевіч I многа Іншых, каторыя стварылі слауную эпоху нацыянальнага адраджэньня беларусау ад 30ых да 60ых гадоу мінулага сталецьця.
Як быццам замершая на чверць веку пасьля Мурав'еускай гаспадаркі Ідэя беларускага адраджэньня пачала Ізноу выяуляцца ужо у канцы 80ых гадоусперша, з прычыны цэнзурнага уціску, вельмі нясьмела то у форме стацей і кніжак, даводзіушых самабытнасьці беларускай этнаграфіі I гісторыі, пісаных Сапуновым, Стукалічам, НІкІфароускІм, ДоунарЗапольскім, Карскім I другімі, то хаваючыся у нелегальных віленскіх I мінскіх арганізацыях. Але яна дайшла шыбкага I буйнага расцьвету у самым пачатку рэвалюцыйнага руху. Зьявіліся гурткі, арганізацыі, журналы, газэты. Паяуленьне "Нашай НІвы”, Імены ЯнкІ Купалы I Іншых паэтау. грамадзкая I літэратурная праца братоу Луцкевічау I доугага сьцягу Іншых працаунікоу I арганізацый становяць цэлую эпоху у гісторыі разьвіцьця беларускай нацыянальнай сьвядомасьці. Увесь беларускі рух апошняга часу ажно да Усебеларускага Зьезду у Менску у сьнежні 1917 году I да утварэньня Рады Беларускай Народнай РэспублІкІ сьведчыць аб здольнасьці да жыцьця беларускай нацыянальнасьці I аб крэпкай зьвязі яе з дзяржаунай незалежнасьцю.
Да гэтага агляду трэба былобы дадаць факты, якія выдзяляюць этнаграфічны тып беларуса самабытны I адменны ад другіх рускіх народнасьцей, тып чыстага славяніна, а такжа факты, паказываючыя эканамічную абасобленасьць БеларусІ.
Каб лішнв не пашыраць нашай кароткай запіскі у гэты бок, мы у канцы лічым патрэбным яшчэ раз цьверда адзначыць тыя вывады, якія логічна вынікаюць з вышэйсказанага. Народ. каторы праз колькі сот гадоу самага цяжкага гістарычнага жыцьця, ня глядзячы на вострую нацыянальную барацьбу I на уціск урадам найдужэйшай на сьвеці дзяржавы, ня утраціу сваей нацыянальнай самабытнасьці, народ. меушый праз некалькі сталецьцяу сваю дзяржауную незалежнасьць, * народ, каторы мае вытвораную вякамі культуру I літэратуру, свае яркія асобеннасьці этнаграфІІ I языка, такі народ мае I цяпер усе правы на дзяржауную незалежнасьць,.! гэтае права з тым большай справядлівасьцю павінна быць паддзержанаутой мамэнт, калі уваскрасаюць I прызываюцца да новага жыцьця другія нацыянальнасьці, незалежны быт каторых ня быу ані гэткі доугі, ані гэтак абасоблены. Ведама, тут узьнімаецца важнае пытаньне аб варунках I формах дзяржаунай незалежнасьці: ці выбраць поуную, абасобленую ад другіх незалежнасьць, ці фэдэрацыю з блізкімі па крыві суседзямі. Гістарычная навука не павінна браць на сябе разьвязку гэтага пытаньня I абмежываць выбар. Яна дае толькі адзін вывад, каторы дыктуецца гістарычна злажыушыміся акалічнасьцямі: народ, у якім гістарычна вытварылася здольнасьць да жыцьця I жыцьцевая сіла, будзе зауседы бароцца I бараніць свае правы, а, значыць, можа нарушаць агульны спакой датуль, пакуль ня будуць здаволены яго нацыянальныя патрэбы, правы I дамаганьні забаспечаньня яго нацыянальнага быту.
Праф. М. ДОУНАРЗАПОЛЬСК>
Кйу, 1918
21
20
Выданне “Асноў дзяржаўнасьці БеларусГ М.ДоўнарЗапольскага падрыхтавана
АГЕНЦТВАМ 'ТЕРОНТА" ТБМ ім.Ф.Скарыны
Навуковапапулярнае выданне
ДоўнарЗапольскі Мітрафан Віктаравіч
Дзейнасць Агенцтва ТЕРОНТА” накіравана на: папулярызацы'Ю гістарычнйх ведаў пра мінулае Беларусі; прапаганду ідэіі сацйяльна'й і нацыянальнай згоды.
Агенцтва “ГЕРОНТА” ажыццяўляе навуковадаследчую дзейнасць па наступных напрамках: гісторыя; генеалогія;
краязнаўства; этнаграфія.
Агенцтва ‘ТЕРОНТА" рыхтуе Інфармацыйны бюлетэнь, у якім Вы знойдзеце звесткі аб усіх публікацыях па гісторыі БеларусІ, якія з'яўляюцца ў айчынных часопісах I газетах (выходныя дадзеныя + кароткая анатацыя); перыядычнасць выхаду бюлетэню 1 раз у паўгода.
Агенцтва ТЕРОНТА" запрашае ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй:
азнаёміцца з навгнамі генеалагічнай лгтаратурй; атрймаць практычную дапамогу ў складанні радаводаў; авяднацца з аднадумцамі ў справе развіцця тэорыі і практыкі генеалагічных даследванняў.
ЗАІІРАШАЕМ ДА СУПРАЦОЎНІЦТВА КАРЭСІІАНДЗНТАЎ
АСНОВЫ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІБЕЛАРУСІ
Адказны за выпуск Гануш Алаксандр Генадзевіч
Тэхн. рэдактар М.В.Жукавец Карэктар Н Д Захарава
Здадзена ў набор 16.02.94. Падпісана да друку 10.03.94. Фармат 60x841/16. Папера афсетная. Гарнііура Gentury. Друк аф егны. Ум.друк.арк. 1,39. Ул.выд.арк. 1Д. Тыраж 10000 экз. Заказ 91. Агенцтва “ГЕРОНТА". 220088, Мінск, вул.Пуліхава, 29/123.
Тэлефоны ў Мінску: (80172) 249113,365017
Выдавецкапалігряфічнае прадпрыемства Дзяржэканомплана Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія JIB N194.220600, Мінск, пр.Машэрава, 23.
22