• Газеты, часопісы і г.д.
  • Астраномія

    Астраномія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 151с.
    Мінск 1977
    113.21 МБ
    65
    57. Перамяшчэнне плямы ценю Месяца па Зямлі.
    ••ere
    jj»e
    58.	Паслядоўнасць фаз прыватнага зацьмення Сонца (знізу ўверх з рада ў рад).
    най атмасферы, а далей распасціраюцца жамчужныя праменні ззяння так званай сонечнай кароны (рыс. 78).
    Калі б плоскасць арбіты Месяца супадала з плоскасцю экліптыкі, то кожны маладзік адбывалася б сонечнае зацьменне, a кожную поўню — зацьменне Месяца. Але плоскасць арбіты Месяца перасякае плоскасць экліптыкі пад вуглом 5°9'. Таму Месяц звычайна праходзіць больш на поўнач ці на поўдзень ад плоскасці экліптыкі і зацьменні не адбываюцца (рыс. 59). Толькі на працягу двух перыядаў у годзе, падзеленых амаль паўгодам, калі ў поўню і маладзік Месяц знаходзіцца паблізу экліптыкі, магчымы надыход зацьмення.
    Справа ўскладняецца тым, што плоскасць арбіты Месяца верціцца ў прасторы (гэта адзін з відаў парушэнняў, якія выклікаюцца ў руху Месяца адносна Зямлі прыцяжэннем Сонца). За 18 гадоў плоскасць арбіты Месяца робіць поўны паварот і перыяды магчымых зацьменняў зрушваюцца па датах года. Вучоныя старажытнасці заўважылі перыядычнасць у зацьменнях, звязаную з гэтым 18гадовым перыядам, і маглі таму прыбліжана прадказваць надыход зацьменняў. Цяпер памылкі перадвылічэння момантаў зацьменняў складаюць менш 1 сек.
    Звесткі аб зацьменнях, якія будуць, і аб умовах іх бачнасці даюцца ў «Школьным астранамічным календары», у іншых астранамічных календарах і ў астранамічных штогодніках.
    18J Учора была поўня. Ці можа быць заўтра зацьменне Сонца? Праз тыдзень?
    2.	Паслязаўтра будзе сонечнае зацьменне. Ці будзе сёння месячная ноч?
    3.	Ці можна з Паўночнага полюса назіраць сонечнае зацьменне 15 лістапада?
    15 красавіка?
    4.	Ці можна з Паўночнага полюса бачыць зацьменні Месяца, якія адбываюцца ў чэрвені і ў лістападзе?
    5.	Як адрозніць фазу зацьмення Месяца ад адной з яго звычайных фаз?
    66
    Сонца
    59. Арбіта Месяца ў двух становішчах:
    справа зацьменні магчымы, злева — не.
    9 ФІЗІЧНЫЯ ЎМОВЫ НА МЕСЯЦЫ I ЯГО РЭЛЬЕФ
    1.	Фізічныя ўмовы на Месяцы. Месяц, які меншы за Зямлю па дыяметру ў 4 разы, а па масе ў 81 раз,— найбліжэйшае да нас нябеснае цела і таму вывучаны лепш за ўсё. Самыя ж блізкія да нас планеты бываюць прыкладна ў 100 і больш разоў далей, \> чым Месяц. Сярэдняя шчыльнасць Месяца 3,3 г/сл3—меншая, чым у Зямлі. Мабыць, у яго няма такога шчыльнага ядра, якое V ёсць у Зямлі.
    Мы бачым заусёды толькі адно паўшар’е Месяца, на якім ніколі не відаць ні воблакаў, ні самай нязначнай смугі, што было адным з доказаў адсутнасці на Месяцы вадзяной пары і атма у сферы. Пазней гэта было пацверджана прамымі вымярэннямі на паверхні Месяца. Неба на Месяцы нават днём было б чорнае, як у беспаветранай прасторы, але разрэджанае пылавое воблака, што акружае Месяц, крыху рассейвае сонечнае святло.
    3за адсутнасці на Месяцы паветра на ім няма гукаў. Месяц — свет цішыні. Няма там ні воблакаў, ні вады, ні туманаў, ні вясёлкі, ні зары са світаннем. Цені рэзкія і чорныя. Няма атмасферы, змякчаючай пякучыя сонечныя праменні, не прапускаючай на паверхню небяспечныя для жывых арганізмаў рэнтгенаўскае і карпускулярнае спрамяненні Сонца, памяншаючай аддачу цяпла ноччу ў сусветную прастору і засцерагаючай ад касмічных праменняў і патокаў мікраметэораў.
    Пры дапамозе аўтаматычных станцый устаноўлена, што бесперапынныя ўдары дробных метэарытаў, дробячы паверхню Месяца, як быццам абточваюць яе і згладжваюць рэльеф. Дробныя асколкі не ператвараюцца ў пыл, а ва ўмовах вакуума хутка спякаюцца ў порысты шлакападобны слой. Адбываецца малекулярнае счапленне пылу ў падабенства пемзы. Такая структура кары Месяца надае ёй малую цеплаправоднасць. У выніку пры моцных ваганнях
    67
    60. Схематычная карта найбуйнейшых дэталяў на звернутым да Зямлі паўшар'і і Месяца (яна арыентавана так, як Месяц бачны ў тэлескоп).
    тэмпературы звонку ўжо на невялікай глыбіні ў нетрах Месяца захоўваецца пастаянная тэмпература. Вялікія перапады тэмпературы паверхні Месяца ад дня к ночы тлумачацца не толькі адсутнасцю змякчальнага дзеяння атмасферы, але і працягласцю дня і ночы на Месяцы, якая адпавядае двум нашым тыдням. Тэмпература ў падсонечным пункце Месяца роўна + 120°С, а ў процілеглым пункце начнога паўшар’я— —170° С.
    2.	Рэльеф Месяца. Ужо з часоў Галілея пачалі складаць карты бачнага паўшар’я Месяца. Цёмныя плямы на паверхні Месяца былі названы «морамі» (рыс. 60). Гэта нізіны, у якіх няма ні кроплі вады. Дно іх цёмнае і параўнаўча роўнае. Большую частку паверхні Месяца займаюць гарыстыя, больш светлыя прасторы. Есць некалькі горных хрыбтоў, названых, падобна да зямных, Альпамі, Каўказам і г. д. Вышьіня гор дасягае 9 км. Але боль
    68
    61. Схематычная карта адваротнага боку Месяца, нябачнага з Зямлі.
    шасць гор уяўляе сабой кальцавыя валы вышынёй да некалькіх кіламетраў, якія акружаюць вялікія круглыя раўніны (рыс. 62). Гэта ц ы р к і дыяметрам да 200 км, напрыклад Клавій і Шыкард. Кальцавыя горы меншага размеру называюцца кратэрамі. Усім больш буйным з іх дадзены назвы ў гонар вучоных. Так, на Месяцы ёсць кратэры Ціха, Капернік і інш.
    У поўню ў паўднёвым паўшар’і добра відаць у бінокль кратэр Ціха дыяметрам 60 км у выглядзе яркага кольца і светлыя праменні, якія радыяльна разыходзяцца ад яго. 1х даўжыня параўнальная з радыусам Месяца, і яны цягнуцца, перасякаючы мноства іншых кратэраў і цёмных упадзін. Высветлілася, што праменні ўтварыліся ад скаплення мноства дробных кратэраў са светлымі сценамі.
    Рэльеф Месяца лепш вывучаць тады, калі адпаведная мясно
    69
    васць ляжыць паблізу тэрмінатара, г. зн. мяжы паміж днём і ноччу на Месяцы. Тады асветленыя Сонцам збоку самыя малыя няроўнасці адкідваюць доўгія цені і лёгка прыкметныя. Вельмі цікава на працягу гадзіны прасачыць у тэлескоп за тым, як паблізу тэрмінатара на начным баку загараюцца светлыя пункты — гэта вяршыні валаў кратэраў Месяца. Паступова з цемры выплывае светлая'падкова — частка кратэрнага вала, але дно кратэра яшчэ агорнута поўнай цемрай. Праменні Сонца, апускаючыся ўсё ніжэй, паступова абрысоўваюць і ўвесь кратэр. Пры гэтым добра відаць, што чым меншыя кратэры, тым іх больш. Яны часта размешчаны ланцужкамі і нават «сядзяць» адзін на адным. Пазнейшыя кратэры ўтварыліся на валах больш старых. У цэнтры кратэра часта бачна горка, у сапраўднасці гэта група гор (рыс. 62). Кратэрныя сцены абрываюцца тэрасамі крута ўнутр. Дно кратэраў ляжыць ніжэй за навакольную мясцовасць. Разгледзьце ўважліва выгляд унутранасці вала і цэнтральнай горкі кратэра Капернік, сфатаграфаваных штучным спадарожнікам Месяца збоку (рыс. 63). 3 Зямлі гэты кратэр бачны прама зверху і без такіх падрабязнасцей.
    3 Зямлі пры найлепшых умовах ледзь бачны кратэры да 1 км у дыяметры. Уся паверхня Месяца ўскапана дробнымі кратэрамі — пакатымі паглыбленнямі. Гэта вынік «абточвання» паверхні ўдарамі дробных метэарытаў. 3 Зямлі бачна толькі адно паўшар’е Месяца. У 1959 г. савецкая касмічная станцыя, пралятаючы паблізу Месяца, упершыню сфатаграфавала нябачнае
    62. Цырк Альфонса, у якім назіралася вылучэнне вулканічных газаў (здымак зроблены аўтаматычнай станцыяй паблізу Месяца).
    63. «Цэнтральная горка», хутчэй, горны ланцуг у цэнтры кратэра Капернік і тэрасы яго вала, якія абрываюцца ўнутр (кратэр зняты са штучнага спадарожніка Месяца. 3 Зямлі ён мае выгляд падобны да цырка Альфонса).
    з Зямлі паўшар’е. Прынцыпова яно не адрозніваецца ад бачнага, але на ім менш «марскіх» упадзін (рыс. 61). Цяпер складзены падрабязныя карты гэтага паўшар’я на аснове шматлікіх фатаграфій Месяца, выкананых з блізкай адлегласці аўтаматычнымі станцыямі, што пасылаліся да Месяца, абляталі яго як яго штучныя спадарожнікі і апускаліся на яго паверхню. Пачынаючы з 1969 г. касманаўты ЗША некалькі разоў высаджваліся на кароткі тэрмін на Месяцы, а затым паспяхова вярталіся на Зямлю. Яны хадзілі і нават ездзілі па паверхні Месяца, устанаўлівалі і пакідалі на ёй розныя апараты, у прыватнасці сейсмографы для рэгістрацыі «трасенняў» Месяца, і прывезлі многа ўзораў грунту Месяца. Узоры аказаліся вельмі падобнымі на зямныя горныя пароды, але ў іх выявілі і рад асаблівасцей, уласцівых толькі мінералам Месяца. Савецкія вучоныя атрымалі пробы парод Месяца з розных месц пры дапамозе аўтаматаў, якія па камандзе з Зямлі бралі пробу грунту і вярталіся з ёй на Зямлю. Больш таго, на Месяц пасылаліся савецкія лунаходы (аўтаматычныя самаходныя лабараторыі, рыс. 64), якія выканалі шмат навуковых вымярэнняў і аналізаў грунту і прайшлі па Месяцы значныя адлегласці — па некалькі кіламетраў. Трэба помніць, што нават на мясцовасцях, якія здаюцца з Зямлі роўнымі, грунт пакрыты варонкамі і засыпаны каменнямі разнастайнай велічыні. Лунаход «крок за крокам», кіруемы з Зямлі па радыё, рухаўся з улікам характару мясцовасці, выгляд якой перадаваўся на Зямлю па тэлебачанню. Гэта найвялікшае дасяг
    1«
    
    64. Лунаход.
    ненне савецкай навукі і чалавецтва важна не толькі як доказ неабмежаваных магчымасцей чалавечага розуму і тэхнікі, але і як прамое даследаванне фізічных умоў на іншым нябесным целе. Яно важна і тым, што пацвярджае большасць вывадаў, якія астраномы рабілі толькі з аналізу святла Месяца, што прыходзіць да нас з адлегласці 380 000 км.
    Вывучэнне рэльефу Месяца і яго паходжання цікава і для геалогіі — Месяц нібы музей старажытнай гісторыі яго кары, паколькі вада і вецер яе ўжо не разбураюць. Але Месяц — гэта не зусім мёртвая прастора. У 1958 г. савецкі астраном Н. А. Козыраў заўважыў у кратэры Альфонс вылучэнне газаў з нетраў Месяца.
    У фарміраванні кальцавых гор Месяца, відаць, прымалі ўдзел і ўнутраныя і знешнія сілы. Роля тэктанічных і вулканічных з’яў бясспрэчная, паколькі на Месяцы ёсць лініі скіду, ланцужкі кратэраў, велізарная сталовая гара са схіламі такімі ж, як і ў кратэраў. Есць падабенства кратэраў Месяца з лававымі азёрамі Гавайскіх астравоў. Менш буйныя кратэры ўтварыліся ад удараў вялікіх метэарытаў. На Зямлі ёсць таксама рад кратэраў, утвораных пры падзенні метэарытаў. Што датычыцца да «мораў» Месяца, то яны, відаць, утвораны праплаўленнямі кары Месяца і выліваннямі лавы вулканаў. Безумоўна, на Месяцы, як і на Зямлі, асноўныя этапы ўтварэння гор адбываліся ў далёкім мінулым.