Астраномія
Выдавец: Народная асвета
Памер: 151с.
Мінск 1977
Шматлікія кратэры, выяўленыя на Марсе і Меркурыі, павінны мець такое ж паходжанне, як і кратэры Месяца. Інтэнсіўнае кратэраўтварэнне, відаць, звязана з малой сілай цяжару на паверхні планет і з разрэджанасцю іх атмасферы, якая мала змякчае бамбардзіроўку метэарытамі.
Савецкія касмічныя станцыі выявілі адсутнасць у Месяца магнітнага поля і паясоў радыяцыі і прысутнасць на ім радыеактыўных элементаў.
72
19,1. Якая працягласць сонечных зацьменняў на Месяцы ў параўнанні з працягласцю іх на Зямлі?
2. Праз якія прамежкі часу зоркі кульмініруюць на Месяцы?
3. Ці відаць з Месяца тыя ж сузор'і (ці відаць яны гэтак жа), што і з Зямлі?
4. На краі Месяца відаць гара ў выглядзе зубца вышынёй у 1". Разлічыце яе вышыню ў кіламетрах.
5. Скарыстоўваючы формулы (§ 12.2), вызначце дыяметр цырка Месяца Альфонс (у км), вымераўшы яго на рысунку 60 і ведаючы, што вуглавы дыяметр Месяца, бачны з Зямлі, складае каля 30', а адлегласць да яго каля 380 000 км.
6. Па рысунку 61 вызначце (у км) адлегласць ад Мора Мары да заходняга краю Мора Крызісаў. He спяшайцеся з адказам!
АСТЭРОІДЫ I МЕТЭАРЫТЫ
1. Астэроіды. Малыя планеты, або астэроіды, абарачаюцца паміж арбітамі Марса і Юпітэра і няўзброеным вокам не бачны. Першая малая планета была адкрыта ў 1801 г. і па традыцыі яе назвалі адным з імёнаў грэкарымскай міфалогіі — Цэрэрай. Неўзабаве былі знойдзены і іншыя малыя планеты, названыя Палада, Веста і Юнона. 3 прымяненнем фатаграфіі сталі адкрываць усё больш слабыя астэроіды. У цяперашні час лік вядомых астэроідаў набліжаецца да 2000. Можа, яны ўзніклі тут таму, што па якойсьці прычыне рэчыву не ўдалося сабрацца ў адно вялікае цела — планету; магчыма таксама, што планета, якая была тут, чамусьці распалася і астэроіды — яе асколкі. На гэту думку наводзіць і тое, што рад астэроідаў мае не шарападобную, а няправільную форму. Сумарная маса астэроідаў ацэньваецца ўсяго толькі ў 0,1 масы Зямлі.
Самы яркі астэроід — В е с т а не бывае ярчэй за 6ую зорную велічыню. Самы вялікі астэроід — Ц э р э р а. Яго дыяметр 780 км, і за арбітай Марса нават у самыя моцныя тэлескопы на такім малым дыску нічога разгледзець нельга. Самыя малыя з вядомых астэроідаў маюць дыяметры толькі каля кіламетра (рыс. 65). Безумоўна, у астэроідаў няма атмасфер. На нябеснай сферы малыя
65. Размер аднаго з найменшых вядомых астэроідаў у параўнанні з будынкам МДУ.
66. Арбіты некаторых астэроідаў з вялійім эксцэнтрысітэтам арбіт.
67. Палёт баліда.
не мела. Час ад часу блізка і іншыя малыя планеты.
планеты выглядаюць як зоркі, з прычыны чаго іх і назвалі астэроідамі, што пастаражытнагрэчаску азначае «зоркападобныя»^_Яны адрозніваюцца ад зорак толькі характэрным для гіланет петлепадобным перамяшчэннем на фоне зорнага неба. Арбіты некаторых астэроідаў маюць незвычайна вялікія эксцэнтрысітэты, у выніку чаго ў перыгеліі яны падыходзяць да Сонца бліжэй, чым Марс і нават чым Зямля (рыс. 66). Ікар падыходзіць да Сонца бліжэй, чым Меркурый. У 1968 г. Ікар падышоў да Зямлі амаль у 10 разоў бліжэй, чым Марс, але яго нязначнае прыцяжэнне ніякага ўплыву на Зямлю падыходзяць да Зямлі Гермес, Эрот
2. Баліды і метэарыты. Балідам называецца даволі рэдкая з’ява —вогненны шар, які ляціць па небе (рыс. 67). Баліды, з якіх яркія бачны і днём, часта маюць прыкметны вуглавы дыяметр у '/ю—'/2бачнага дыяметра Месяца. Прымхлівыя людзі прымалі такія вогненныя шары за лятаючых драконаў з вогнедышнай пашчай.
Балід гэта буйны метэарыт, які пранікзміжпланетнайпрасторы ў нізкія слаі атмасферы разам з навакольнай вялізнай абалонкай распаленых газаў і частачак, што зрываюцца з метэарыта пры яго награванні ў выніку тармажэння ў атмасферы. Метэарыт, які мае невялікія размеры, часам цалкам выпараецца ў атмасферы Зямлі. У большасці выпадкаў маса метэарыта за час палёту моцна памяншаецца. Да Зямлі далятаюць толькі рэшткі метэарыта, якія звычайна паспяваюць астыць, калі касмічная скорасць яго пагашана ўжо супраціўленнем паветра.
Ад моцнага супраціўлення паветра метэарыт нярэдка расколваецца і з грукатам выпадае на Зямлю ў выглядзе асколкаў. Часам выпадае цэлы метэарытны дождж. Пры палёце метэарыты /) аплаўляюцца і пакрываюцца чорнай скарынкай (рыс. 68). Адзін / / такі «чорны камень» у Мекке ўмураваны ў сцяну храма і служыць прадметам рэлігійнага пакла^нення.
Бываюць тры віды метэарытаў — каменныя, жалезныя і жалезакаменныя. Часам метэарыты знаходзяць праз многа гадоў пасля іх падзення. Асабліва многа знаходзяць жалезных метэарытаў. У СССР метэарыт — уласнасць дзяржавы і падлягае здачы ў музей для вывучэння.
Па колькасці радыеактыўных элементаў і свінцу вызначаюць узрост метэарытаў. Ен розны, самыя старыя метэарыты не старэйшыя за зямную кару.
Некаторыя найбольш буйныя метэарыты пры вялікай скорасці
74
68. Жалезны метэарыт.
69. Арызонскі метэарытны кратэр.
падзення ўзрываюцца і ўтвараюць метэарытныя кратэры, якія нагадваюць кратэры Месяца. Часта метэарыт амаль поўнасцю выпараецца. Гэта здарылася ў 1908 г. з Тунгускім метэарытам, які паветранай хваляй, што яго суправаджала, паваліў лес на велізарнай плошчы.
Самы вялікі кратэр з добра вывучаных знаходзіцца ў Арызоне (ЗША) (рыс. 69). Яго дыяметр 1200 м і глыбіня 200 л. Гэты кратэр узнік, відаць, каля 5000 гадоў таму назад. Знойдзены сляды яшчэ большых і больш старажытных метэарытных кратэраў. Усе метэарыты — гэта члены сонечнай сістэмы.
Мяркуючы па тым, што лік астэроідаў расце з памяншэннем іх размераў, і па тым, што адкрыта ўжо многа дробных астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Марса, можна думаць, што метэарыты — гэта вельмі дробныя астэроіды з арбітамі, якія перасякаюць арбіту Зямлі. Структура метэарытаў сведчыць аб тым, што на іх дзейнічалі высокія тэмпературы і ціскі і, значыць, яны маглі існаваць у нетрах планеты, якая разбурылася.
Метэарыты змяшчаюць толькі вядомыя на Зямлі хімічныя элементы, што зноў даказвае матэрыяльнае адзінства Сусвету. Гэта абвяргае рэлігійнае вучэнне аб адрозненні зямнога і нябеснага.
М КАМЕТЫ I МЕТЭОРЫ
1. Адкрыццё і рух камет. Знаходзячыся ў прасторы ўдалечыні ад Сонца, каметы маюць выгляд вельмі слабых размытых светлых плям з ядром у цэнтры. Большасць камет застаюцца такімі ж і паблізу Сонца. Вельмі яркімі і развіваючымі хвасты паблізу Сонца становяцца толькі некаторыя каметы. Выгляд каметы з Зямлі залежыць ад умоў яе бачнасці — адлегласці да яе, вуглавой адлегласці ад Сонца, святла Месяца і да т. п. Вялікія каметы — свяцілы туманнага выгляду з доўгім бледным хвастом —
7S
70. Арбіта каметы Галея.
71. Хвост каметы расце з набліжэннем яе да Сонца і заўсёды накіраваны ад Сонца.
лічыліся вестунамі розных няшчасцяў, войнаў і да т. п. Яшчэ ў 1910 г. у царскай Расіі служылі малебны, каб адвесці «божы гнеў у вобразе каметы».
Упершыню I. Ньютан вылічыў арбіту каметы з назіранняў яе перамяшчэння на фоне зорак і пераканаўся, што яна, падобна да планет, рухалася ў сонечнай сістэме пад дзеяннем цягацення Сонца. Пазней англійскі вучоны Галей вылічыў арбіты ўжо многіх камет, якія назіраліся, і ўстанавіў, што каметы, якія назіраліся ў 1531, 1607 і 1682 гг.,— гэта адно і тое ж свяціла, якое перыядычна вяртаецца да Сонца. У афеліі камета заходзіць за арбіту Нептуна (рыс. 70) і праз 75,5 года вяртаецца зноў да Зямлі і Сонца~Галей упершыню прадказаў з’яўленне каметы ў 1758 г. Праз многа гадоў пасля яго смерці яна сапраўды з’явілася. Ей далі назву каметы Галея і бачылі яе яшчэ ў 1835 і 1910 гг. У наступны раз яна наблізіцца да Сонца ў 1985—1986 гг.
Камета Галея належыць да ліку перыядычных камет. Цяпер вядома многа перыядычных камет з перыядамі абарачэння ад трох (камета Энке) да дзесяці гадоў. Іх афеліі ляжаць каля арбіты Юпітэра. Набліжэнне камет да Зямлі і іх будучы бачны шлях на небе вылічваюць загадзя з вялікай дакладнасцю. Разам з гэтым ёсць каметы, якія рухаюцца па вельмі выцягнутых арбітах з вялікімі перыядамі абарачэння. Мы прымаем іх арбіты за парабалы, хоць у сапраўднасці яны, мабыць, з’яўляюцца вельмі выцягнутымі эліпсамі, але адрозніць гэтыя крывыя, ведаючы толькі малы адрэзак шляху камет паблізу Зямлі і Сонца, нялёгка. Большасць такіх камет, якія з’яўляюцца нечакана, як і большасць перыядычных, не мае хваста і бачна толькі ў тэлескоп.
Вось прыклад частаты адкрыцця камет. У 1967 г. было адкрыта 14 камет, з іх 4 былі новыя, a 10 такіх, якіх ужо чакалі (перыядычныя). У каталогі занесена каля тысячы камет, якія
76
назіраліся. Пры адкрыцці камета атрымлівае назву па прозвішчу вучонага, які яе выявіў.
Перыядычныя каметы маюць арбіты, мала нахіленыя да плоскасці экліптыкі і з невялікімі эксцэнтрысітэтамі. Напрыклад, камета Швасмана — Вахмана рухаецца нават па амаль кругавой арбіце, якая мала. адрозніваецца ад арбіт астэроідаў. 3 другога боку, у такіх астэроідаў, як Ікар і Гермес, арбіты хутчэй каметнага, чым планетнага, тыпу (выцягнутыя). У каметы Швасмана — Вахмана і ў некаторых іншых камет туманная абалонка (кома) часова знікала, і яны рабіліся неадрознымі ад астэроідаў. Значыць, паміж дробнымі астэроідамі і каметамі існуе нейкая род
Ф. А. Брадзіхін (1831—1904).
насць.
2. Фізічная прырода камет. Маленькае ядро дыяметрам некалькі кіламетраў з’яўляецца адзінай цвёрдай часткай каметы, і ў ім практычна сканцэнтравана ўся яе маса. Маса камет вельмі малая і зусім не ўплывае на рух планет. Планеты ж ствараюць вялікія парушэнні ў руху камет.
Ядро каметы, напэўна, складаецца з сумесі пылінак, цвёрдьіх кавалачкаў рэчыва і замёрзлых газаў, такіх, як вуглякіслы, газ, аміяк, мётан. Пры набліжэнні каметы да Сонца ядро праграваецца і з яго вылучаюцца газы і пыл. Яны ўтвараюць вакол ядра газавую абалонку, якая разам з ядром складае галаву каметы. Газы і пыл, якія выкідваюцца з ядра ў галаву каметы, адштурхваюцца дзеяннем ціску сонечнага святла і карпускулярных патокаў прэч ад Сонца і ўтвараюць хвост каметы1, заўсёды накіраваны ў бок, процілеглы Сонцу (рыс. 71). Часцей за ўсё ён прамы, тонкі, струменісты. У вялікіх і яркіх камет часам назіраецца шырокі, выгнуты веерам хвост (рыс. 72).
Чым бліжэй да Сонца падыходзіць камета, тым яна ярчэй і тым даўжэйшы яе хвост (рыс. 71), з прычыны большага яе абпраменьвання і інтэнсіўнага вылучэння газаў. Хвост каметы часам дасягае ў даўжыню адлегласці ад Зямлі да Сонца, а галава каметьІ _ размераў Сонца. 3 аддаленнем ад Сонца выгляд і яркасць каметы мяняюцца ў адваротным парадку і камета знікае з поля зроку, дасягнуўшы арбіты Юпітэра.