Атамная лучына
Ярыла Пшанічны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 320с.
Мінск 2017
Ярыла Пшацічлы
Ярыла Пшалічны
Атамная лучына
Ярыла Пішічйы
Атамная лучыйа
Вершы, паэма
Мінск «Галіяфы» 2017
УДК 821.161.31 ББК84(4Бен)5
П93
Укладанне і прадмова Віктара Жыбуля /люстрацыі Ярылы Пшанічнага
Пшанічны, Я.
П93 Атамная лучына : вершы, паэма / Ярыла Пшанічны ; уклад. і прадм. Віктар Жыбуль. — Мінск : Галіяфы, 2017, — 320 с.:іл.
ISBN 9789857140336.
Другую кнігу «Атамная лучына» паэта, музыканта, мастака і перформера Ярылы Пшанічнага (сапр. імя Уладзімір Банько; 19732015) склала аднайменная паэма, а таксама большасць вершаў, напісаных у 20002015 гг. З’едлівая сатыра, іронія, сарказм, давядзенне да абсурду, зварот да глабальных праблемаў сучаснасці, актыўнае выкарыстанне «трасянкі» вызначаюць адметны зухаваты стыль аўтара. Выданне багата аздоблена малюнкамі Ярылы Пшанічнага, яго фотаздымкамі з сябрамі і паплечнікамі па літаратурнамузычнай сцэне.
УДК 821.161.31 ББК84(4Бен)5
ISBN 9789857140336 © Пшанічны Я., тэкст, ілюстрацыі, 2017
© Жыбуль В., укладанне, прадмова, 2017 © Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2017
Сродкі на выданне кнігі былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе Talaka.by. За дапамогуў выданні выказваем шчырую падзяку ўсім нашым спонсарам, а найперш Аляксандру Бухцееву Дзмітрыю Быкоўцаву, Змітру Давідовічу Вадзіму Дораху, Аляксею Куставу Сяргею Маркевічу, Алегу Палойку, Івану Салееву. А за інфармацыйную падтрымку дзякуем filetmagazine.com.
EU ІОЕРАГОГйЫ
Беларуская літаратура надзіва багатая і шматмоўная. Вось гартаеш шасцітомны біябібліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» і шмат пра каго чытаеш: «Пісаў на беларускай і рускай мовах». Альбо: «Пісаў на беларускай і польскай мовах». Радзей сустракаецца, напрыклад, і такое: «Піша на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах», «Пісала на яўрэйскай, рускай і беларускай мовах», «Пісаў на беларускай, рускай, сербахарвацкай і балгарскай мовах». I нават: «Піша на беларускай, украінскай і польскай мовах, на бельскай гаворцы, пераходнай паміж беларускай і ўкраінскай мовамі». Калінебудзь, калі выйдзе чарговае дапоўненае выданне даведніка, у ім будзе і біяграфія Ярылы Пшанічнага з пазнакаю: «Пісаў на «трасянцы», рускай і беларускай мовах». Напэўна, неяк так. Але першай будзе пазначана менавіта «трасянка». Былі б там і пэўныя факты біяграфіі паэта: «Ярыла Пшанічны (сапр. Уладзімір Банько; іншы псеўд. Вова Банкер) нарадзіўся 1 лістапада 1973 г. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Працаваў...».
Спадзяемся, што ў даведніку з энцыклапедычнай дакладнасцю будуць пералічаны ўсе месцы, дзе працаваў Уладзімір. Нам жа, яго сябрам, знаёмым і калегам па літаратурнамастацкай альтэрнатыўнай супольнасці, адразу прыгадваецца былое бамбасховішча пад адным з дамоў каля плошчы Перамогі, пераабсталяванае пад камерцыйную краму. Менавіта тут Вова гандля
7
ваў аўдыё і відэапрадукцыяй. Сутарэнне, аблытанае каларытнымі трубамі з масіўнымі кранамі, было сапраўдным месцам паломніцтва сталічных меламанаў і кінаманаў, якім Валодзя заўсёды мог ненавязліва параіць свежыя дыскі і — тады яшчэ — касеты. А аднойчы ў падвальчыку пасялілася сапраўдная труна. Гэта была тая самая дамавіна, якую наша «Спецбрыгада афрыканскіх братоў» скарыстала падчас перформансу «Культ асобы» на фестывалі «Навінкі99». Дырэкцыя Палаца мастацтваў не дазволіла нам пакідаць яе ў прыбіральні («Прыбярыце хутчэй, а тое народ пужаецца!») — вось і давялося з ласкавага дазволу Вовы, нязменнага ўдзельніка «Спецбрыгады» ад пачатку яе ўтварэння, перацягнуць дамавіну ў падвал, дзе ёй адразу ж знайшлося месца пад лесвіцаю. Там яна і праляжала ажно да вясны 2000 г. Успомнілі ж пра яе перад імпрэзай «Дзень муміфікатара» ў клубе «Альтэрнатыва» (былая «Рэзервацыя»), дзе «Спецбрыгада» вырашыла чарговы раз напалохаць публіку. За гэты час труна паспела месцамі падгніць і абрасці нейкімі грыбамі. Аббінтаваныя афрыканеры — Уладзімір Банько, Міхась Башура і, здаецца, Альгерд Бахарэвіч — у плаўках і з ліхтарыкамі ў ілбах пры патушаным святле зноў вынеслі ў ёй свайго правадыра. Пасля імпрэзы «Спецбрыгада» вырашыла падарыць труну «Альтэрнатыве»...
Так, Уладзімір быўяшчэ і перформерам. Многія памятаюць яго па суполцы «Механёры Культуры». Але спачатку ён удзельнічаў у «Тэатры псіхічнае неўраўнаважанасці» пад кіраўніцтвам Іллі Сіна, пакуль не быў выпадкова траўмаваны іншым удзельнікам «Тэатра», які вёў Вову на павадку і занадта моцна
8
пацягнуў за яго. А потым — ужо выступаючы ў складзе «Спецбрыгады» — Уладзімір пабываў у Л юбліне, Берліне, СанктПецярбургу... Некаторыя называюць тыя перформансы радыкальнымі. Сапраўды, імітацыі пахаванняў біццё сырых яек, публічнае паяданне сырога мяса і абліванне шампанскім — выяўленчыя сродкі, якія могуць шмат каго шакаваць. Іншая справа — у імя чаго ўсё гэта. Памятаецца, неяк на пачатку 2001 г. «Спецбрыгада афрыканскіх братоў» рыхтавала перформанс «Труп дыктатара» ў кінатэатры «Ракета». Кіраўнік «брыгады» Зміцер Вішнёў разгрузіў заплечнік і мяшкі, дастаўшы рэквізіт і сцэнічныя строі — вайсковыя шынялі. Вова раптам заўпарціўся:
— He, я гэта не апрану!
— Чаму?
— Каб я — і надзеў мілітарысцкую вопратку!?
Змітру давялося некалькі хвілін угаворваць Вову — маўляў гэта ж дзеля мастацтва, дый перформанс скіраваны якраз супраць дыктатуры, ваеншчыны і гвалту, і твае перакананні ад гэтага не пацерпяць. Так абодва перформеры і выйшлі — у шынялях і з панчохамі на галовах... He прыгадаю, каб Вова калінебудзь моцна злаваўся ці нерваваўся. Агрэсія ў любых праявах была ўвогуле яму не ўласцівая.
А яшчэ Уладзімір Банько захапляўся фатаграфіяй — любіў здымаць розныя куткі Менска з аскепкамі савецкай і дасавецкай даўніны, густыя лясы з мудрагелістымі перапляценнямі камлёў, галін і карэнняў, маляўнічыя нарачанскія краявіды — родныя мясціны сваіх продкаў. Працаваў і як мастакграфік: афармляў кнігі і часопісы, маляваў коміксы... Памятаецца
яго выстава ў Музеі імя А. Бембеля ў адзін з сонечных дзён красавіка 2001 года. Сярод траіх мастакоў якія тады прапанавалі свае працы публіцы, Валодзя быў самым маладым і самым авангардным.
Але найбольш актыўна Уладзімір Банько рэалізоўваў сябе ў музыцы. Асабіста я ўпершыню пазнаёміўся з ім на пачатку 1998 г. У той час ён граў у гурце «Flowervill» на не зусім традыцыйным для музыкі інструменце, імя якому — электрадрыль. «Flowervill» быў толькі адным са шматлікіх музычных гуртоў і праектаў, да якіх прыклаў руку Вова, прычым для яго яўна не асноўным: былі ж яшчэ «Cage», «Gub», «Karaoke Vomit», «йкакннстннкткейджа», «Барадаты Грынвіч», «Lucky Luck», «Буслік супраць Кадука», «Рацыянальная дыета», «Generation Skweee», «Князь Мышкін» і, безумоўна, сольны электронны праект «Roomdark». Называючы сябе «прадстаўніком музычнай меншасці», Вова здольны быў расчуць музыку там, дзе многія іншыя чулі толькі шум. Музыку ён здабываў і з бляшанкі з пабітым шклом, і з кухоннага посуду, і з вентылятара, а асваенне камп’ютарных праграм адкрыла для яго новыя творчыя далягляды і новыя палі для эксперыментаў. Памятаю, як ён з замілаваннем расказваў пра нейкі люк пад чыгункай у раёне дэпо: як туды можна залезці з дыктафонам і запісваць грукат цягнікоў проста над галавой — TaKin сабе нарыхтоўкі для будучых сэмплаў.
3 усіх праектаў, у якіх быў задзейнічаны Вова BanKep, «самую зразумелую» музыку граў, напэўна, рокгурт «Барадаты Грынвіч». Гэта былі вясёлыя песні на словы як класікаў (Ян Чачот, Янка Купала, Юльян
18
Тувім), так і сучаснікаў (Усевалад Гарачка). Аднойчы пасля сумеснага выступу ў вёсцы Мётча вядомы літаратар і бард Серж Мінскевіч вырашыў выказаць Вову сваё захапленне згаданай камандай:
— Мне падабаецца «Барадаты Грынвіч», файныя песні ў вас атрымліваюцца. I ўвогуле, добра, калі ёсць музычны слых.
— У мяне няма музычнага слыху, — прызнаўся Вова.
— Ну, голас ёсць у цябе!
— I голасу таксама няма.
— Як жа ты тады спяваеш!?
— Проста раву — развёўшы рукамі, шчыра ўсміхнуўся Вова.
У музыцы Уладзіміру Банько была блізкая канцэпцыя, згодна з якой музычны калектыў можа выступаць на кожным канцэрце пад новай назвай — бо кожны раз атрымліваецца нешта новае, асабліва калі імправізаваць. Нешта падобнае было напачатку ўласціва і яго літаратурнай дзейнасці. Зірнем на яго раннія публікацыі ў друку. Перад намі невялікі, але даволі стракаты шэраг абсалютна розных выданняў: тут і самвыдатаўскія, збольшага рукапісныя часопісы «Выгребной кошмар» (1997) і «Выгребная яма» (2002), і незалежны інтэлектуальны «Nihil» (2000), і нават рэспубліканскі часопіс творчай моладзі «Першацвет» (1999). Што ні публікацыя — то новы подпіс: то пашпартнае Владнмнр Банько, то прыяцельскае Володя Банько, то еўрапеізаванае Banker_KV (з адсылкай да музычнай дзейнасці: KV — гэта скарочанае «Karaoke Vomit»), a to і ўвогуле: «Автор — Вовка. Да все его знают!» Аднак усе гэтыя літаратурныя іпас
11
тасі Уладзіміра Банько па вядомасці і папулярнасці перасягнуў Ярыла Пшанічны, творы якога пачынаючы з 2000 г. актыўна публікаваліся ў анархісцкай газеце «Навінкі», а потым — у альманаху «Тэксты» (2008, 2009), інтэрнэтчасопісе «Новая Эўропа», газетах «Піўная» і «Мірны атам». Калі казаць дакладней, Ярыла Пшанічны стаў не проста подпісампсеўданімам, а каларытнай літаратурнай маскай — аўтарам і персанажам у адной асобе (нават з фотаздымка над некаторымі публікацыямі на нас глядзіць не сам Валодзя, а нейкі незнаёмы вусаты дзядзька). У беларускай літаратуры ён набыў вядомасць пераважна дзякуючы іранічным і сатырычным вершам і паэмам, свядома напісаным на «трасянцы». Праўда, да гэтага паэт прыйшоў не адразу, пераадолеўшы пэўныя этапы творчага шляху. Пачаў ён пісаць у 1990х гг. на расейскай мове, і трэба сказаць, што яго ранняя творчасць таксама не была пазбаўленая лінгвістычных эксперыментаў, натхнёных, хутчэй за ўсё, паэзіяй футурыстаў, а часткова, магчыма, і абэрыутаў:
бровь рва — оврагн рта
поле лнком клнчет течь весною серых трав небесных туч пробнтых клнном солнца теплотой обняв гудяіцнй рыхлый чернозем он на коленях
речью — червнем поюіцнй песнь отцом
Тут бачыцца стылістычная блізкасць да таго, што рабілі на пачатку XX стагоддзя Велімір Хлебнікаў і Павел Філонаў. Але такія лабараторныя эксперыменты,