• Газеты, часопісы і г.д.
  • Атамная лучына  Ярыла Пшанічны

    Атамная лучына

    Ярыла Пшанічны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 320с.
    Мінск 2017
    46.32 МБ
    але патрэбна гэта стране???
    гэты вунь глядзі праграміст а на самай справе пафігістнігіліст веды высмагтаў з радзімы
    а сам працаваць на мальдзівы
    той скончыў інстытут
    народнай гаспадаркі
    а працуе ў АБЭПе
    дзе толькі хабар ды п'янкі
    вунь алоўкам журналіст
    у кніжачку піша нешта
    ваніты на бацьку выліў
    Радзіму прадаст за рэшту
    толькі рабочы краіну спасе
    добрая моцная сілішча
    ВНУ ўсе зачыніць, квітнеюць няхай прафесійнатэхнічныя вучылішчы !!!
    2002
    47
    СЫМШЬ РАДЗІМЫ
    Калі ў краіны супэрздароўе,
    Моц і сіла волата, Трактарабудоўе расьце ўгару 3 дапамогай сярпа і молата.
    Дзе б ты ні быў:
    Віетнам, Аргентына, Ангола — Беларускі трактар працай сваёй Поіць і корміць сьвету палову.
    Нам не патрэбная зброя, He патрэбна ніякіх нам бомб. Мы разьвіваем тэхнічны прагрэс, Бартавы на трактар паставілі комп.
    Цяпер, калі машыне патрэбны рамонт, Табе, трактарыст, добры кандышн.
    Кампутар усё вырашыць сам, Як на нябёсах усявышні.
    Прэч, лянота, хутчэй бягі, Любы селянін працаваць!
    Патрэбна будзе — будзем вучыць Над полем наш трактар лятаць!
    2003
    48
    ЗАГАЛОВАК
    Мой мілы кут вечназялёны, Поле, блакітнае неба, дрыгва, Людзі, шчаслівыя невыпадкова, Песьні сьпяваюць ў лясах да утра.
    Дзецям заўсёды хапае прысмакаў Жарты, усьмешкі, танцы, гульба.
    Сінеружовыя твары рабочых Глядзяць ганарова. Праца — Барба.
    Хай хто ня верыць, не прызнае Дзяржаўную вялікабеларускую сілу. Такіх ашчапенцаў з гісторыі ВОН! Варыць зь негадзяяў — МЫЛА!
    А дарагіх нашых людзей
    Успамінае стары і малы.
    Хто ня знае сьвятое — ШАГАЛ!
    Вон, гэць, бягі са страны!
    Цяпер любы нармальны сучасны чувак Набывае бяз жалю і болю
    Абазваны радным імём манітор, Ведай спадчыну — долю!
    2003
    49
    Я ГШРУСЯ
    Хай сьвішча бес, песьню зацягне ўсявышні — Беларусь паступае ў касьмічаскі клюб.
    У краіне сваёй мы нічога не зьнішчым, Сьвяткуем навуковы hitech шлюб.
    Свой спадарожнік мы пабудуем, У нябёсы адправім куб з мэталу. Хай скрозь прасторы радыёхваляў Гучна грае песьня цымбалаў!
    Космас — ня толькі ўгоры надоі, Ня толькі калгасьнікам плюс.
    Хай наш першынец малы
    Адновіць былы Савецкі Саюз.
    Гэта як зубр, як МАЗ, БелАЗ,
    Як Радзімы каханай твар — Зараз будзе назаўсёды ў нас Суперсусьветны беларусгаспадар!
    Хай у недругаўнегадзяяўфашыстаў Душу запоўніць зайздрасьць і горыч. Наш першы спадарожнік мы назавем Ад шчырага сэрца проста «Рыгорыч».
    2003
    58
    ФІЛЬТРУЙ БАЗАР, ШШКАО!
    Я вам так кажу апрыёры:
    He гнявіце Яго, радзі бога.
    Пра Яго гавараць толькі добра, Добра толькі — або нічога...
    Сыты, раскормлены, пуза да долу,
    Баксы з кішэні прут,
    Тлушчам на вуснах усьміхаецца нагла Газэтначасопісны спрут.
    На друкаваных старонках
    Глумлівы тэкст лжэсатырыкаў
    Б’е прама ў вочы херня!
    Забараніць іх клазэтную лірыку!
    Уваліць адшчапенцам рамня!
    Калі журналюга брудным пальцам чапае Сьвятых праайцоў Сінявокай, Хай негадзяй «зайцам» адкажа, Рублём!!!
    Давіць
    Абібокаў!
    2003
    51
    АД ЛАУН ЗАПАСЛЫХ ДА ЛАУКІ ШСУШІХ
    Арол ці рэшка, вырашае судзьдзя. Рэфэры ў полі — краіны арбітар. Лажануўся ў гульні — адкажы за базар. Сачы за «мятлой», галкіпэр.
    Свісток, парушэньне правілаў — вон! Над спартсмэнам урач у белым халаце.
    Нам патрэбны высокатэхнічны «футбол». Парушальніку месца ў «прэсхаце».
    Завалодаў мячом — апрацуй, Да варот бягі хутка.
    Гуляй па паняціях, а не як лох, Сьцяражыся — «кумаўская мутка»!
    Роўтрыбун,
    Мяч паза гульнёй — у аўце.
    Мясцовы «Мілан» праб’е ўпрыканцы Апошні дзяржаўны пэнальці.
    2003
    52
    ПРЫВІШК 3 Ш АА ЯРЫЛЫ ШІПШГА
    Гэта ж які нужна мець блат, Каб кожны дзень лазіць на чат? Калі рабочы на заводзе трудзіцца, Абібок ад ляноты ў сетцы флудзіцца.
    Кожны нармальны сучасны чалавек Інтернэту без роздуму адкажа нет.
    Юзаць усямірную павуціну Можа толькі скаціна.
    Гэта цяжкі грэх і проста сорам Ўсякую фігню пісаць на форум.
    Потым сустракацца ля піўнухі, Інсцэнараваць кадры з парнухі.
    Зараз у свеце глабальныя нафтаразборкі, А тут лакальныя бойкі форумтусоўкі.
    14.11.2007
    53
    ЗлучША ЗАМАРОЗІПА УШ
    Амерыканцы громка сьпяваюць гімн Перамаглі яны — Белнафтахім.
    Чаму замежжа
    Робіць усё нябрэжна
    Вам адкажа любы патрыёт
    Такая санкцыя давіць народ.
    Няўжо не відаць з капітолія
    Што гэта ўсё ксенафобія
    Лячыць патрэбна сваю эканоміку
    А не шукаць у чужых вочках саломінку...
    15.11.2007
    54
    ШЗЯВШАШ ІЖТРОЙ
    I ШШ
    Ён гаворыць чэсна даходліва громам усім 3 напружанных чалавечаскіх вен лезе крывя Нет разбазараваньню дзенежных сродкаў! Неабаснавальныя ільготы — гэць прывелегія!
    Грошы з паветра ня робяцца
    Яйку без куркі ня быць
    А многія толькі клапоцяцца
    Як бы гарэлкі папіць
    Тышча студэнтаў выдатнікаў
    Тышча працоўных рабят
    Клапоцяцца аб радзіме
    А тут іждзявенцаў атрад.
    Ідзе усьмяхаецца нагла
    Ідзе проста іржот
    Даві як клапа гэтага гада
    Даві каб іздох, каб іздох
    Сёньня ёсьць усё, толькі работай
    Нармальна жыві адпачывай чэсна
    Гніе сутнасць не з галавы, a
    3 скураных дырэктарскіх крэслаў
    55
    Кіруюць толькі сабе на карман дзеншчыкі Вон да ветру апаратчыкі врэменшчыкі
    А вот зараз у Швэцыі швэдскія жэншчыны людзі Усім жадаюць паказываць свае жаночыя грудзі Прэссакратар руху Bara Brost не ведае мужыцкі дуст
    Яны патрабуюць дэсэксуалізаваць аголены бюст
    16.11.2007
    56
    РАСЬШ 1:2
    ІЗРАІЛЬ
    Я Вам так кажу а прыёры
    Ёсьць такі цікавы мамент
    У паўночным Ізраілі кожны чацьвёры
    Беларускі сьпецыяльны тайны агент...
    17.11.2007
    57
    НШ ШСІЫШЯ ЗБРОЯ
    Са скідачкай у ЗША для бою
    Саакашвільлі набыў акустычную зброю Цяпер як некалі нацысты Брытанію Нойзам перамагчы марыў паўстаньне
    Непанятныя шасціграньнікі
    Вызываюць жах і прыступ панікі
    Гэтыя сатанінскія устройства
    Вызываюць псіхічныя растройства
    Але
    Навошта траціць бабулі
    На тэхнічныя сродкі?
    Вось у нашай краіне
    Ёсьць свае самародкі
    Ніякая зброя не можа быць
    Сучаснай і новай
    Як мудрае добрае громкае
    Цудоўнае сіплае слова
    Прынцып просты
    Што тут казаць
    Гэта як пальцы
    Сабе абасцаць
    58
    Проста стаіш ілі сядзіш
    I перад камерай гаварыш гаварыш гаварыш Тады
    Апазіцыянеры
    Бягуць як ад халеры...
    Тады ў японскія сушы Скручываюцца вушы.
    Літар ва ўсіх словах
    Павінна быць толькі дзьве
    Гэта літара ЧЭ і літара ГЭ...
    19.11.2007
    59
    ШВОЛЬНЫ ШТАМП 3 1 СТУЛЗШ по УЕ АЛМШЮЦЬ?
    Да закапала ўжо гэта ўсё 3 дазвольнымі штампамі.
    Нада ў замежжа яны ці не нада Амбасадару ўсё роўна.
    Толькі сачы за тым як дзяржава Залазіць у кішэню тваю Як да сабе паслядоўна.
    Жадаеш пажыць
    Трэба плаціць
    Плаціць трэба
    Нямала
    Адменяць штамп
    Таксама плаці
    Як гэта ўсе
    Закапала.
    21.11.2007
    68
    ШСЦШ ПЕШЬКІ
    яшчэ ранавата пшанічнаму ў гроб схадзіў старыкашка на группу HAUJOBB
    26.11.2007
    61
    шпо
    хутка ўсіх нас удзівіт беларускі Каперфільд
    новая праграма магічаскае шоў дрысероўка і саціра на пляцоўкі будзе зноў
    знакаміты артыст ілюзіаніст
    мімэксцэнтрык фокуснік
    хутшей
    глядзіце ўсе
    як наша сальда пад кіраўнітсвам мага зробіць сальта
    27.11.2007
    62
    ДАЖЫЛІСЯ
    Слава Господу і Богу Ўжо не будзе дзьюціфры Нада піць сваё чарніла А не бякішмурдзякі...
    27.11.2007
    63
    NASA РАСКРЫЛА ПАШБЯЗІШЦІ ПЕЛОЦІРУЕМАЙ МІСЬСП ЛА МАРС
    Хай гучыць заўсёды і вечна,
    Хай гэтаму будзе кожны ўдзячны і рад, Пад слоган «БеларусьКосмасМарс» Пабудаем уласна свой Зоркаград!
    Зараз не тое, што было раньней — Мы даўно павылезлі з воўчых скур. Зарубі на носе, малы і стары, Будаваць будзем свой Байканур!
    Нам бясконцасьць галактык руку працягнула, Чорныя дзіры — глыток пустаты.
    Пазнаёміца з намі квазар жадае, Закаханы пульсар дасылае лісты.
    Час не губляй, хутчэй зьбірай
    У невераготны паход заплечнік.
    Зь любым бульбашом пасябраваць Жадаюць зялёныя звышчалавечкі.
    64
    У нанакараблі будзе цяпло і ўтульна, Крыягеннага цудапаліва дастаткова. На Марсе будзе расьці беларуская бульба I наш [...]. I што тут такога???
    Ня сьмейцеся, гэта не жарт!
    Я веру табе, Радзіма!
    Да зорак жадаю лятаць!
    Прасты шараговы — Пшанічны Ярыла.
    29.11.2007
    65
    МУЗА ВЕЛАРУШ
    Як хадзіў з сумотаю
    Па герою гораду
    Як сьпяваў з істотаю
    Голаду і холаду
    Як хадзіў не п’яны я Ў пошуках сумленьня Сорамна — буяніў я Ўсё ад захапленьня
    Ля кусточка пад мастком
    Нет не спаў ніколі я
    У парку Горкага ўначы Пад дубком не сцаў я
    Толькі ў неба я гляджу Зорачку шукаю
    Толькі я над вершыкам
    Дбаю дбаю дбаю
    Муза муза дзе ты ёсьць
    Я цябе шукаю
    Вось увечар некалі Ўсе расселісь ў крэслы Уключылі тэлік мы
    Там казалі чэсна
    66
    Муза беларуская
    He галінка малая He дзяўчынка і не фея He бабулька старая
    Муза беларуская
    Па кафэ не ходзіць 3 замежнікам раманаў Саромніца не водзіць
    He паспелі мы
    Рты паразяваць
    Аб’явілі нам што
    Муза будзе выступаць
    Доўга дзядзька ў гарнітуры Паліваў наменклатуры Прачытаў інструкцыю Пра барбу з карупцыяй
    Ён паўстаў высокі
    3 залысінай красівай
    I пасыпаў новай Чарговай дырэктывай
    Поняў я адразу
    Што моцна памыліўся Муза — во какая Прыемна я здзівіўся
    6?
    He капрызна дзеўка Якой нада шык Муза ўся простая Як гаспадар мужык
    3	доўгімі вусамі
    3	цёмнымі вачыма
    I зусім не баба А прастой мужчына
    Муза наша дзела Муза наша праца Прыгожая як ружа Муза наша мужа
    3.12.2007
    68
    шш
    «дзякуй бацька за нараду я з народам цяпер.
    во как»
    паслухмяны глядзіць статак на разніцу белым вокам
    да нас едзе «сынтыран» даст паспрабаваць свой плян
    едзе ён з нагодай
    з элегантнай перамогай...
    4.12.2007
    69
    ШЗ АШГО ЗЛАВІЛЬЛІ.,,
    Нехта ж херню прыдумал такую — Працаваць на дзяржаву і на свой карман.
    3 грамадскай зрабілі яны ўстановы Нейкі чорны кірмашбалаган.
    Сядзіць у кабінеце аграмадны тлушчовы твар: Ногі на стале, пуза, сігара — пангаспадар.
    Ад яго залежаць твае імгненьні і мары: He падмасьліш асабліва яго — не будзе халявы.
    У кожнай канторы ёсць свае артысты, віртуозы адкату —
    У тышчу разоў сабе з пустаты павышаюць зарплату.
    Гандлюць спраўкамі, дакументамі
    Ці проста «правільным» вырашэньнем пытаньня.
    Левыя грошы влякут за сабой
    Небяспечнае наркатычнае прывыканьне
    Адзін баксы цягне, гэты на працы варуе, Трэці злаўпатрэбляе ўладай...
    Мужыкі, вы што, ціпа геі —
    Навошта адзін да другога ставіцца задам?
    Ясна як белы дзень: кожны вапрос можна рашыць —
    Для гэтага карупцыянера проста нада набыць. Няхай кожны да гэтага ставіцца чутка: Мухляр? Хабар бярэш? — ты, прасцітутка.