Атамная лучына
Ярыла Пшанічны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 320с.
Мінск 2017
1213.10.2011
168
* * *
бандзіт гуляў з ментом у замежны бадмінтон
27.10.2011
169
* * *
пасля пару палітлазьні перавага смажню з вязьнем
3.11.2011
17S
* * *
уткнуўшыся як сучка ў жбан па мёд у бярлогу ўлез цыган мядзьведзь за нос схапіў сатрапа цяпер злачынца мішку смокча лапу
25.11.2011
U1
* * *
ці ты мент ці ты не на сьвяце спыні выбух чайна петарды віншаваць кіраўніцтва ты здольны ўначы толькі салютам аграрным
8.12.2011
172
* * *
нават люты гнеў лісістраты да лямпы
жэстачайшым кастратам
21.12.2011
173
* * *
дранік — гэта як добрая кубінская сігара
22.12.2011
174
* * *
ты чыпсамі мяне не кармі не нада бекона сьмятаны хай пра подзьвіг народа пяе песьню сваю чэлентана
8.02.2012
175
* * *
мець не жадаю ў кішэні папяровы рубель прызнаю толькі чыпсы беларускі бульбель
8.02.2012
176
* * *
наўрад ці ёсьць шанц
перамагчы ў бульбяны прэферанс
8.02.2012
Ш
* * *
чалавек — крывавая торба жукі — гэта добра
9.02.2012
178
ПАПАРАЦЬ СЬВПКА
адшукай у лесе кветку
16.02.2012
179
* * *
ніколі ў школе не будзь
эма панкам ці готам
па твары ўладара ўжо працяклі буйныя кроплі пол пота
14.03.2012
188
* * *
браць крэдзіты красьць і брэдзіць вякаць ураць і шчасьце ўстрэціць і залежыць і вярцець гнаць трымаць і не хацець
915.03.2012
* * *
неяк летам дзядзька мелкі
на дачы вырышыў бухнуць гарэлкі
хаваясь ад жонкі ірыны
ён пакаціўся пад куст ажыны
й раптам чароўна салодкі сасьніў сабе сон як ільецца ў кішэню саляра з цыстэрны на бяду па сьцяжыне бег хутровы зьвер мясажэрны
за вываліўшыся зпад кашулі жывот недарэку пагрыз абураны янот...
цяпер калегі глядзяць строга з укорам прапісалі ад шаленства трыдцаць уколаў
ні адзначыць аванс
ні гульнуць на заробак усё жыцьцё сапсаваў лясны адмарозак
30.03.2012
182
* * *
свой спадарожнік мы пабудуем у нябёсы адправім кавалак мэталу хай скрозь прасторы радыёхваляў гучна грае песьня цымбалаў!
12.04.2012
183
* * *
мяне аштрафавала дзяржава заламіла рукі шалава
12.04.2012
184
* * *
здымай станік пакажу дранік
12.04.2012
185
* * *
обама барак й
бабрак кармаль ненавідзяць шпалеры паважаюць крышталь
13.04.2012
186
* * *
у вільні зайздросьціў
як анжэлка ламала пшанічнага вершы цяпер сярод іх
мая першая ксёнжка будзе найлепшай
6.05.2012
187
* * *
раптам у вільні запанавала смага
пайшоў на піўняк а там анжэлка й lady gaga шэрых мінуя адмарозкаў
міма ўключыў Ьодароўскі
6.05.2012
188
* * *
зноў адчыняе яна піўны кранік замест вуснаўу ней нейкі дранік
6.05.2012
* * *
на століку краб з поўначы на вырай расставіў клешні
анжэлка зьбірае сяброў чытае ім мае вершы
6.05.2012
190
* * *
вочы чорныя два калодцы яна спіць пад дажджом языком сцягнуў з неба сонца
6.05.2012
191
* * *
мужык гідкі й мелкі
у нос кубкам атрымаў ад анжэлкі цяпер у магазіна new yourker крывя гвалт і разборкі
6.05.2012
192
* * *
над горадам вежа гедыміна як аграмадны куфаль піва
6.05.2012
193
* * *
анжэлка казала што беларускі рэжым дня скандальны
у вільнюсе чыстыя бясплатныя прыбіральні
6.05.2012
194
* * *
нейкая гапата лаецца па руску аж спагецці вакол круцяцца вуха раптам пад град і дождж
з радыёкропкі палез саладуха
7.05.2012
195
шмсом
барадаты доллар галасуе за ўсё жадаеш pepsi? альбо cocacola?
у маскве з гэтым даўно дэфіцыт у продажы только крэмлькоба
12.05.2012
196
* * *
поўны брэд і нейкае бясчынства міма мент прабег у джынсах палкай б’е сабе па ляшках
у мяне дзьве пачатых пляшкі
13.05.2012
ш
* * *
чацьвёраногі мент з мянтом шукаюць нешта пад кустом
13.05.2012
198
* * *
чыста ў меньску, прыгажосьць у акведуках нафта зачакалась ввп пуцінская шляхта
31.05.2012
199
* * *
падгалізты песьціць троля накшталт хатняй расліны
у астраўцы закладзяць оркі першую цагліну
31.05.2012
288
* * *
лось не ведаў слова schlos ажанілісь адбылось
31.05.2012
281
* * *
толькі ў мора палез накрылі аграмадныя хвалі за нагу нібы краб схапілі ружовыя occhiali
мабыць побач былі нейкія караблекрышэнні ці гэта аксэсуар з носа васпаватай афеліі
12.07.2012
282
* * *
павышэнне коштаў вартыя працэсы цяпер жывуць у лядоўні адны дэлікатэсы
17.07.2012
* * *
атрымліваў гэшэфты па лэндлізу... сталін быў агент капіталізму
18.07.2012
284
* * *
аб чым раве грыгорый лепс? Judas Priest — намнога лепш...
20.07.2012
205
* * *
папоўні мент атак скіл ды іншыя ўзнагароды сваі вандроўкай па вёскам малыя й вялікія мацюкі
22.07.2012
на халяву ў лесе збіраеш грыбы хаваеш даходы не плаціш падаткі
з гушчара за кожным крокам сочаць менты
спрытна надзень нівідзімкушапку
ярыла пшанічны
286
* * *
у вясковай краме хлеб побач з вянкамі (ляшчынск)
2.08.2012
287
* * *
з дапамогай ушу ганяў па бару пан асу
7.08.2012
288
* * *
я запытаў дзяўчыну няўжо на гэтай брукаванцы насы ламалі крыжакі а зараз я нашчадка немца аб твар зьбіў рукі да крыві
11.08.2012
209
* * *
чарка на пасашок на заводзе харашо а за ёй чарговая чарка пасашковая
26.09.2012
218
* * *
уцюхай maybach слухай laibach
5.12.2012
211
* * *
учора кіраўнік гурта палац абхаяў alexanderplatz
15.12.2012
212
* * *
каб не пайсьці на працу гульнуў у бок палацу. каб палайдачыць зноў ў лякарні здаю кроў.
4.05.2013
213
* * *
каля бара капібара панядзелак дзень удалы працы — не, й нет мяне зноў гуляю па траве
у аўторак зло й морак у чацьвер й сераду працу бачыў я ў аду пятніца шабат нядзеля без мяне хай яна змлее...
на наступным тыдні працуюць толькі злыдні
4.05.2013
214
* * *
вітрыны паганыя выспы ты не бялорусін не смачны тлусты хопіць марыць пра меладзу віягру ты не змагар ты падагра канешне ёсьць такі момант маёй бабулі прозвішча гоман
18.09.2013
215
* * *
на халяву ў лесе збіраеш грыбы хаваеш даходы не плаціш падаткі з гушчара за кожным крокам сочаць менты спрытна надзень нівідзімкушапку
31.10.2013
216
* * *
адзін пень гарэў а другі спіну грэў
10.02.2014
21?
* * *
толькі квіток уткнуў у валідатар адтуль адмарозак палез правакатар
*
цягу раптам адчуў да прадавачкі квіткоў штудэнт пасажыр зусім зялёны аматар кандуктар запхнула пякучае сэрдца яго
на вачах пенсіянера ў валідатар
*
скрозь нячулы натоўп з каляровым плякатам у глыбіні закрычаў недадэпутат агітатар вось мой — датэрміновы выбар! — й раптам спрытна штурхнуў дарагі белюцень у валідатар
*
пенсіянер у кішэню палез за валідолам валідатар яго страшчаў камсамолам
чынуша з палаткі з пысай вамбата працавіты прыгожы як валідатар
20.03.2014
218
* * *
як узаб’е млечны шлях папрадуха касманаўт да дому па зорках крочыць хутчэй
18.11.2014
219
* * *
не глядзі на нашы дасягненьні пагрозьліва лепшая зброя ў космасе проста марозіва
24.11.2014
228
* * *
жадаеш быць [...]м?
выяўляй ад маленства талент упарты
грошыкі на медзіцыну збірай
мар пра мазгавыя
сіліконавыя імпланты
23.03.2015
221
Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько) у юнацтве. Менск, Верхні горад, 1989 г.
Злева направа: Вадзім Сонкін, Алег Палойка, Зміцер Вішнёў, Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько). Менск, 1999 г.
«Спецбрыгада афрыканскіх братоў». Перформанс «Культ асобы». Злева направа: Віктар Жыбуль, Альгерд Бахарэвіч, Вадзім Сонкін, Уладзімір Давідовіч, Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько). Міжнародны фестываль перформансу «Навінкі». Менск, Палац мастацтваў, 9 верасня 1999 г.
Удзельнікі рокгурта «Барадаты Грынвіч» Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько] і Вадзім Сонкін падчас канцэрту ў клубе «Акварыум». Менск, 1999 г.
Зміцер Вішнёў і Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько) падчас перформансу «Спецбрыгады афрыканскіх братоў» «Сабакі фюрэра 2». Імпрэза «Сцюдзёная менская зіма». Менск, клуб «Танэль», 18 ліпеня 2001 г.
«Спецбрыгада афрыканскіх братоў»; Вадзім Сонкін, Зміцер Вішнёў, Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько). Перформанс пратэсту «Развітанне з Берасцем». Брэст, чыгуначны вакзал, 4 сакавіка 2000 г.
Са Змітром Вішнёвым падчас выступу на Вечары шумавой літаратуры (Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва «DACHІХ»). Менск, Палац мастацтваў, 22 жніўня 2009 г.
Са Змітром Плянам на фестывалі авангарднай музыкі «In Touch». Менск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», 25 красавіка 2010 г.
3 Віктарам Жуком. Берлін, 8 ліпеня 2011 г.
Ярыла Пшанічны. Менск, 2011 г.
Падчас перформансу «+/ 20». Менск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», 5 сакавіка 2012 г.
Падчас перформансу «+/ 20». За пультам — Улад Бубен, справа — Віктар Жук. Менск, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», 5 сакавіка 2012 г.
Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько) з музыкамі гурта «Князь Мышкін» Леанідам Нарушэвічам (злева) і Віктарам Сямашкам (справа ззаду). Менск, клуб «Катакомбы», 24 красавіка 2008 г.
3 Ігарам Сукачом. Канец 2014 г.
На пляцоўцы ля Палаца мастацтваў ў час фестывалю «ДАХ X». Злева направа: Віктар Жук, Улад Бубен, Леанід Нарушэвіч, Зміцер Плян, Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько). Менск, 2011 г.
Са Змітром Плянам у складзе праекта «Cholotrope». Фестываль імправізацыйнай музыкі «АГА». Менск, Мемарыяльны музеймайстэрня 3. Азгура, 27 красавіка 2013 г.
3 Уладам Бубнам на імпрэзе «Танцы з Бубнам». Менск, клуб «Салтайм», 31 студзеня 2014 г.
На імпрэзе «Танцы з Бубнам». Менск, клуб «Салтайм», 31 студзеня 2014 г.
У час канферэнцыі «MediaBarCamp». Злева направа: Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько), Алег Няхай, Зміцер Плян, Улад Бубен. Ніда (Літва), 6 чэрвеня 2009 г.
3 Віктарам Жуком у складзе праекта «Generation Skweee». Канцэрт «Sound Interpretation: Berlin». Менск, клуб «Graffiti», 10 чэрвеня 2014 г.
Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько) з праектам «Roomdark» на «INTOUCH.VITEBSK.FEST». Віцебск, клуб «Energy», 5 верасня 2009 г.
Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько) з праектам «Roomdark» на фестывалі авангарднай музыкі «In Touch». Менск, Галерэя сучаснага мастацтва «У», 2 траўня 2010 г.
Злева направа: Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько), Віктар Сямашка, Улад Бубен, Херман Мюнтцынг (шведскі кампазітар), Леанід Нарушэвіч. Менск, Палац мастацтваў, 10 красавіка 2010 г.
3 Сяргеем Верацілам на фестывалі «Вершы на асфальце». Менск, канферэнцзала Інстытута імя Гётэ, 26 лютага 2012 г.
Ярыла Пшанічны (Уладзімір Банько), Улад Бубен і Антон Дзянісаў на фестывалі «DACHІХ». Менск, Палац мастацтваў, 22 жніўня 2009 г.