• Газеты, часопісы і г.д.
  • Атамная лучына  Ярыла Пшанічны

    Атамная лучына

    Ярыла Пшанічны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 320с.
    Мінск 2017
    46.32 МБ
    12
    відаць, не ва ўсім і не заўсёды задавальнялі Уладзіміра Банько, і ён звяртаўся да больш экстравертнай паэзіі «народнага рупара» — ад хлебнікаўскафілонаўскага футурызму пераходзіў да футурызму Маякоўскага, які ў яго зазнаваў парадызацыю і набываў рысы хутчэй сацарту чым «сур’ёзнага» спадкавання традыцыі:
    страна шнрнтся ввысь
    размах велйк
    мрёт под ногамя век мы обратям вспять теченйя бурных рек мы попросям мйлэя река
    нельзя лй вам плыть на север
    она ответнт
    конечно да
    ведь вас взрастял ленйн
    Ствараў Банкер і шумавыя вершы, якія ляжаць у адной роўніцы з яго шумавой музыкай, яго камп’ютарнымі эксперыментамі, яго электрадрылем:
    ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ ЧУГУННЫЙ МОСТ
    ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ ВЕЧЕРНМЙ ГУЛ
    ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ РАБОЧНЙ ПОСТ
    ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ ФАРШ ШАРФ КОПЧЕНОСТЬ СКУЛ
    13
    ФАРШ SCHARF ФАРШ SCHARF ФАРШ SCHARF KAMERADSCHAFT
    ФАРШ SCHARF FLEISCH ФАРШ SCHARF SCHLAG
    Як бачым, змяшэнне моваў было характэрна для Уладзіміра Банько на розных этапах творчасці. Зварот жа да трасянкі можна патлумачыць парознаму. Магчыма, паэт разумеў што ў сучаснай беларускай сітуацыі «з цэлым народам гутарку весці» будзе больш актуальна, пераканаўча і эфектна не на чыста расейскай мове, а так, як тут народ і гаворыць. Сам аўтар не без іроніі распавядаў што некалі Зміцер Вішнёў параіў яму пісаць пабеларуску, аднак засвоіць мову Валодзю было цяжкавата — вось і пачала атрымлівацца «трасянка», а разам з ёю — Ярыла Пшанічны. Так што створаны паэтам вобраз мае і яўныя рысы самапарадыйнасці.
    Тут хацелася б зрабіць удакладненне. Вову Банкера ўсё ж болей ведаюць у музычным асяродку, а Ярылу Пшанічнага — у літаратурным*. Прытым, у адрозненне ад лабараторнага эксперыментатара Вовы Банкера, трыбунанархіст Ярыла Пшанічны — асоба публічная. Пакуль першы засяроджана варожыць над пультам і лэптопам, другі гастралюе па замежжы і выкрыквае ў рупар свае вострасацыяльныя вершы. Крамяным сатырычным радком Ярыла Пшанічны
    * Але было б недакладнасцю сцвярджаць, што Банькопаэт і Банькомузыкант — асобы не ўзаемазамяняльныя: памятаецца, у афішы адной з вечарынаў паведамлялася, што «вершы Ярылы Пшанічнага будзе чытаць Вова Банкер».
    з зайздроснай аператыўнасцю адгукаўся на кожную гучную грамадскую і палітычную падзею — ад мясцовага маштабу да міжнароднага. Вершы пісаліся натхнёна і з запалам, адразу ж выкладаліся ў блогі і сацсеткі і выклікалі ў публікі шчыры смех. Уплыў інтэрнэткультуры з яе павышанай інтэрактыўнасцю прыўнёс у паэзію Ярыла Пшанічнага такую рысу, як дзённікавасць. У сеціве паэт адчуваў сябе як рыба ў вадзе і лёгка перакідваўся з сябрамі вершаванымі экспромтамі альбо спяшаўся ўсім паведаміць — зноўтакі ў вершах — пра тое, калі ён збіраецца ў Піцер, а калі ў Кіеў, якая музыка яму падабаецца і што ён толькі што з’еў або выпіў. Нават у яго першай кнізе «Пішчавыя лішкі» (2011) творы размешчаны пераважна ў тым самым парадку, у якім спачатку з’яўляліся ў інтэрнэце. Дый, па словах самога аўтара, пра ўласную кнігу ён нават не думаў — пакуль яму не прапанавала надрукаваць яе выдавецтва «Галіяфы».
    «Пішчавыя лішкі» Ярылы Пшанічнага былі ўспрынятыя кімсьці захоплена, а кімсьці насцярожана. Яны змяшчалі ў сабе закладзеную выбухоўку правакацыйнасці і хуліганства — як эстэтычнага, так і моўнага. Яшчэ б: на пачатку XXI стагоддзя цэлы паэтычны зборнік выходзіць на «трасянцы»! У той час, калі ў паўсядзённым жыцці на «трасянцы» размаўляе так шмат народу, што яе жартам называюць «трэцяй дзяржаўнай мовай», трасянка ў літаратурнамастацкім творы ўспрымаецца як нешта малапрымальнае і маргінальнае. Бо нам заўсёды ўнушалі, што мова пісьменніка — таго пісьменніка, які выдае кніжкі і вучыць добраму і вечнаму, — павінна быць бездакорнай і эталоннай.
    15
    «Трасянка» апраўдвалася хіба што як моўны сродак для стварэння партрэта пэўнага персанажа — як правіла, не зусім станоўчага ці, як найменш, малаадукаванага. Адразу прыгадваецца Мікіта Зміцеравіч, герой рамана Ніла Гілевіча «Родныя дзеці», з ягоным «Бывае, выйдзеш вутрам з хаты — / Так благавухае сярэнь». А цяпер уявіце сабе, як бы выглядала, калі б той Мікіта ці нехта падобны да яго адчуў у сабе паэтычны дар і пачаў складаць вершы? Напэўна, прыкладна так бы і выглядала — як у творах Ярылы Пшанічнага.
    Зазначым, што ў сваёй творчай стратэгіі Пшанічны не адзінокі. Яго найбліжэйшыя літаратурныя пабрацімы — гэта Сірожка Пістончык (alter ego Сяргея Прылуцкага) і ягоны сябар Уласік Смаркач, аўтары празаічнай кнігі «Йопыты двух маладых нелюдзяў», таксама выдадзенай на «трасянцы». Узгадаем і некаторыя вершы Дзяніса Хвастоўскага, Анкі Упалы, аповед «Дзевяць з палавінай начэй» Бабы Броні, творчасць гурта «Разбітае сэрца пацана», песню Андрэя Хадановіча «Дзяўчонка з Беластока»... Але менавіта для Ярылы Пшанічнага трасянка стала асноўнай працоўнай мовай, дзякуючы якой ён набыў літаратурную вядомасць і да якой ён звяртаўся свядома і паслядоўна цягам 15 апошніх гадоў жыцця. «Трасянка» і толькі «трасянка»! Нешматлікія вершы, напісаныя за гэты час «чыста» паруску і пабеларуску, выглядаюць толькі невялічкім дадаткам да ўсяго трасянкамоўнага тэкставага масіву.
    «Гэта кнігапародыя, кнігаздзек з нашай псеўдаінтэлігентнасці, з гэтага заскарузлага жыцця», — вы
    16
    казаўся пра «Пішчавыя лішкі» паэт Сяргей Сыс. У камічнаабсурдовым выглядзе паўстае тут беларуская чарачнашкварачная рэальнасць, шчыльна запоўненая прапагандай, папсой, «грызнёй, намовамі і спрэчкамі» — тая рэальнасць, ад якой Ярыла Пашанічны не аддзяляе і сябе. Аўтарперсанаж можа шчыра хваліцца тым, што здолеў выпіць у ганлёвым цэнтры «прынясённае бухло» альбо са смакам апісваць сваю ранішнюю гарэлачную вакханалію пад песні зорак беларускай эстрады. Ён можа заўзята лаяць, напрыклад, субкультуру эма («калі ў цябе модная чолка / ты не чорта не ведаеш толкам»), а потым нечакана абвясціць, што адзіны ў свеце эма — гэта ён, Пшанічны. I разам з тым дэманструе свядомую грамадзянскую пазіцыю: змагаецца за экалогію ці абураецца дзеянням архітэктараў якія праектавалі ў цэнтры Мінска «Манхэтан». Шмат сцёбу перападае і замежнікам. Ярыла Пшанічны іранічна прызнаецца ў любові да в'етнамцаў — «змагарам супраць імперскіх скацін», французаў бэсціць за іх прагу паласавацца беларускімі жабкамі, а амерыканцам раіць: «забыў вялікую родную мову? / у хлеў пасьпяшайся там ёсьць карова».
    Адзін з улюбёных прыёмаў Ярылы Пшанічнага — давядзенне да абсурду, дзякуючы якому яго вершы часам выглядаюць як «дрэнныя парады» для дарослых:
    кожнаму кантралёру выдаць табельны пісталет плюс франтавых сто грамаў глыток натоўпам браць кожны аб’ект страляць усіх хто не мае квіток
    17
    Альбо:
    гані гурманскі смурод знішчай эстэцкі лад раскрыць лядоўнітурмы прадуктам — libertad
    «Атамная лучына» — другая кніга Ярылы Пшанічнага. Яна нашмат аб'ёмнейшая, аздобленая ілюстрацыямі і фотаздымкамі і, на жаль, пасмяротная: жыццё паэта раптоўна абарвалася 19 красавіка 2015 года. Назву кнізе дала аднайменная паэма, над якой Ярыла Пшанічны працаваў на працягу 20102011 гг. Гэта саркастычны водгук на рашэнне будаўніцтва АЭС у беларускім Астраўцы, стылізаваная пад фальклор і фантастыку гісторыя пра тое, як «Янка марыў стаць атамшчыкам. Яго абразіў Нячысьцік Д’ябла, каб скрасці вялікі беларускі сакрэт, накіраваў у будучыню і ажаніў». Падзея, якая рызыкуе абярнуцца для беларусаў чарговай экалагічнай катастрофай, мала каго пакідае абыякавым. I сатырычная зброя Ярылы Пшанічнага прыдалася даспадобы Беларускай партыі «Зялёныя»: на старонках яе газеты «Мірны атам» паэма публікавалася невялікімі часткамі цягам двух гадоў. Па тэхнічных прычынах не быў надрукаваны толькі фіналэпілог, за тэкст якога ўкладальнік шчыра дзякуе Максіму Вельветаву. I вось менавіта там, у эпілогу, Ярыла Пшанічны паўстае найбольш удумлівым і сур'ёзным, а яго іронія набывае зусім «чорнае» адценне: «Спачатку народ / Крэміруем / А потым д'ябла / Прэміруем». Гэта акурат тое, што
    18
    крытык Міхась Южык адзначыў, разглядаючы яшчэ папярэднюю кнігу Ярылы Пшанічнага: «Так, блазенства і сур’ёзнасць, бяздумная радасць і горкі смутак — у жыцці зусім побач стаяць, і маюць уласцівасць вокамгненна трансфармавацца адно ў адно» («Тэксты», 2012, № 2).
    Акрамя паэмы, у кнізе змешчана больш за 170 вершаўЯрылы Пшанічнага, якія пісаліся з 2000 па 2015 год і ў папярэдні зборнік не ўвайшлі. Яны збольшага працягваюць сатырычнаіранічны кірунак, зададзены ў першай кнізе. Паэт, верны свайму анархісцкаму амплуа, працягвае сцябаць і беларусаў і замежнікаў, і ўладу і апазіцыю, і гопнікаў і інтэлігенцыю, і сябе асабіста, і, па вялікім рахунку саму паэзію — калі, парадзіруючы заштампаванасць прыёмаў мастацкай вобразнасці, аўтар звяртаецца да трэшэстэтыкі кшталту «Сонца градусам калоціць / Кулаком па галаве». У героях многіх вершаў можна пазнаць грамадскапалітычных дзеячаў Беларусі і замежжа. Пакуль што можна. Бо злабадзённыя творы маюць адну досыць крыўдную якасць — яны хутка састараваюць. I, магчыма, гадоў праз дваццаць многія вершы Ярылы Пшанічнага давядзецца перадрукоўваць толькі хіба што з гістарычнымі каментарамі. Хоць самі па сабе яны казычуць нашае ўспрыманне зухаватай гульнёю словаў кшталту «— ты, угашчаеш? / — я ж уга чавес...» альбо «па твары ўладара ўжо пацяклі / буйныя кроплі пол пота». А можа, не варта хвалявацца на гэты конт? Можа, па вершах Ярылы Пшанічнага калінебудзь будуць вывучаць нашую гісторыю — як па гэткім займальным навучальным дапаможніку? Магчыма і Ta
    19
    кое. Любім жа мы калінікалі пачытаць ці паслухаць палітычныя анекдоты пра даўнія ўжо часы.
    Вершы ў новай кнізе пададзены ў храналагічнай паслядоўнасці, аднавіць якую аказалася вельмі лёгка: пераважную большасць вершаў паэт змяшчаў у інтэрнэце адразу ж пасля напісання, а калі выкладваў старыя, дык звычайна пазначаў пад імі і дату. Час з’яўлення некаторых больш ранніх вершаў адноўлены паводле публікацый у газеце «Навінкі», а пазнейшых — паводле датаў стварэння файлаў doc — апошнім часам Ярыла Пшанічны амаль цалкам «камп'ютарызаваў» сваю творчасць і вельмі рэдка браўся за паперу. А вось рэдагаваць творы было нялёгка: цяжка зразумець, дзе аўтар рабіў памылкі наўмысна, а дзе проста з неахайнасці — бо не сакрэт, што многія вершы паэт так спяшаўся выкласці ў інтэрнэт, што ні на граматыку, ні на пунктуацыю асабліва і не зважаў дый не філолаг ён па адукацыі — усіх моўных нюансаў не ведаў... А некаторыя вершы аўтар відавочна набіраў на камп’ютары без беларускай раскладкі клавіятуры. Таму давялосятакі крыху прайсціся па вершах рэдактарскім вокам і прыбраць тое, што выглядае на сапраўдныя абдрукоўкі альбо робіць трасянку не зусім натуральнай (гэтыя 'ть’, 'де’, ‘рі’, ‘іу', 'ау’ і г. д.). Аднак сякіятакія словы, якія Ярыла Пшанічны паслядоўна паўтарае, выпраўляць было шкада, бо яны надаюць яго вершам нейкую непаўторную абаяльнасць: мыжчына, худчэе, злавільлі, дзьзякуй, невераготны...