Біблія для маленькіх
Выдавец: Юніпак
Памер: 240с.
Мінск 2013
Ілюстрацыі Кэльлі Пульлей
Мннск Юннпак 2013
УДК 087.5:27-23
ББК 86.37
Б59
Б59
Біблія для маленькіх / Паводле Beginner’s Bible Мннск : Юннпак, 2013. 240 с.
ISBN 978-985-6802-55-6
УДК 087.5:27-23
ББК 86.37
ISBN 978-985-6802-55-6
© Садоуская Т., тэкст, 2013
© ЗАО «Юннпак», оформленне, 2013
Анёл прыходзіць да Марыі
Бог паслаў анёла Габрыэля да адной дзяўчыны з Назарэту. Яе звалі Марыя. Марыя вельмі напалохалася, таму што ніколі раней ня бачыла анёлаў.
Габрыэль сказаў Марыі: “Ня бойся. Ты народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус. Ён будзе Сынам Божым”.
Марыя занепакоілася: “Ці гэта магчыма?” Анёл адказаў: “Для Бога няма нічога немагчымага”.
Тады Марыя сказала: “Вось я, служка Госпада. Няхай споўніцца воля Бога”.
Нараджэньне Ісуса
Марыя кахала Язэпа. Яны былі заручаныя і ў хуткім часе зьбіраліся ажаніцца. Язэп жыў y Назарэце, але ягоная сям’я паходзіла з Бэтлеему.
Рымскі імпэратар Аўгуст загадаў жыхарам Юдэі вярнуцца ў свае родныя мясьціны. Ён хацеў пералічыць усіх жыхароў сваёй дзяржавы. Таму Марыя зь Язэпам выправіліся ў Бэтлеем.
У хуткім часе Марыя павінна была нарадзіць. Калі яны дабраліся да Бэтлеему, то шукалі бясьпечнае месца, y якім можна было пераночыць. Але ўсюды было занята.
Пасьля доўгіх пошукаў Марыя зь Язэпам спыніліся на ноч y хляве аднаго гаспадара.
Язэп падрыхтаваў цёплае месца для Марыі, каб яна адпачыла. У гэтую ноч нарадзіўся Ісус.
Марыя спавіла Ісуса ў пялюшкі і акуратна паклала Дзіцятка ў ясьлі.
Пастухі прыйшлі да Ісуса
У тую ноч, калі нарадзіўся Ісус, пастухі сьцераглі сваіх авечак. Раптам перад імі зьявіўся анёл, a вакол зазьзяла Божае сьвятло.
Анёл сказаў: “Ня бойцеся! Я прынёс радасную вестку для ўсіх людзей. Сёньня ў горадзе Бэтлееме нарадзілася Дзіцятка Збаўца Ісус! Вы знойдзеце Яго ў ясьлях!”
Тады зьявіўся хор анёлаў. Яны засьпявалі: “Слава на вышынях Богу! Супакой і мір усім людзям на зямлі!”
Пастухі пасыіяшаліся ў Бэтлеем. Там яны знайшлі Дзіцятка.
Пастухі расказалі Марыі і Язэпу тое, што пачулі ад анёла.
Калі пастухі вярталіся да сваіх авечак, то распавядалі ўсім, што бачылі і чулі. Усю дарогу яны гучна славілі Бога.
Сымон і Ганна сустракаюць маленькага Ісуса
Марыя і Язэп прынесьлі Ісуса ў сьвятыню ў Ерузалім. Там яны сустрэлі пабожнага чалавека, якога звалі Сымон.
Сымон узяў на рукі Ісуса і праславіў Бога. Ён ведаў, што гэтае Дзіцятка Збаўца ўсіх людзей. Потым Сымон дабраславіў Ісуса, Марыю і Язэпа.
Пры сьвятыні жыла прарочыца Ганна. Яна кожны дзень шмат малілася.
Калі Ганна ўбачыла маленькага Ісуса, яна падзякавала Богу. Усім y сьвятыні яна казала: ‘Тэта Сын Божы, Збаўца сьвету!”
Незвычайная зорка і тры мудрацы
Калі нарадзіўся Ісус, y небе зьявілася незвычайная зорка. Мудрацы з Усходу ўбачылі яе.
Яны ведалі, што гэта знак ад Бога пра нараджэньне вялікага Валадара. Мудрацы пайшлі за зоркаю. Па дарозе яны затрымаліся ў Ерузаліме, каб сустрэцца з валадаром Ірадам. Яны запыталіся Ірада пра нованароджанага Валадара.
Ірад быў вельмі злы і зайздросны. Ён паспрабаваў падмануць мудрацоў. “Знайдзіце гэтага Валадара, каб і я мог адсьвяткаваць Ягонае нараджэньне”, сказаў Ірад.
Зорка прывяла мудрацоў y Бэтлеем. Там яны знайшлі маленькага Ісуса. Мудрацы пакланіліся Ісусу і прынесьлі яму як сапраўднаму Валадару свае дары: золата, кадзіла і міру.
У сьне мудрацам зьявіўся анёл. Ён папярэдзіў іх: “Не вяртайцеся да Ірада”. Таму мудрацы выправіліся назад іншай дарогай.
Злосны Ірад
Калі тры мудрацы не вярнуліся, валадар Ірад моцна раззлаваўся.
Ён крычаў на сваіх жаўнераў: “Ідзіце і знайдзіце мне гэтае Дзіцятка!
Толькі я адзіны валадар Юдэйскі!”
Божы анёл папярэдзіў Язэпа ў сьне: “Зьбірай сваю сям’ю і ўцякай y Эгіпет. I не вяртайся адтуль, пакуль я не скажу табе, што небясьпека мінула”.
У тую самую ноч Язэп і Марыя выправіліся зь Ісусам y Эгіпет.
Празь некалькі гадоў анёл Божы зьявіўся Язэпу ў сьне: “Ірад ужо памёр. Таму вы можаце пакінуць Эгіпет”. Так Язэп, Марыя і Ісус вярнуліся ў свой дом y Назарэце.
Ісус згубіўся
Ісус рос y Назарэце. Штогод на Пасху Ягоная сям’я хадзіла ў Ерузалім, каб там адсьвяткаваць урачыстасьць.
Калі Ісусу было дванаццаць гадоў, то, як звычайна, Ён выправіўся зь сям’ёй y Ерузалім. На вуліцах было вельмі шмат людзей.
Пасьля сьвяткаваньня ўсе зьбіраліся вяртацца дадому, але Язэп і Марыя не маглі знайсьці Ісуса. Яны пыталіся сваякоў і сяброў: “Ці вы ня бачылі Ісуса?” Аднак ніхто ня ведаў, дзе Ён.
Марыя і Язэп моцна ўстрывожыліся і шукалі Ісуса па ўсім горадзе. I вось праз тры дні яны знайшлі Яго!
Ён размаўляў з настаўнікамі ў сьвятыні. Настаўнікі вельмі дзівіліся мудрасьці Ісуса.
Марыя і Язэп абнялі Ісуса: “Мы так моцна хваляваліся за Цябе!” сказала Марыя.
Ісус ведаў, што Бог Ягоны Тата. Ён адказаў: “Я павінен быў пайсьці ў дом Майго Айца”. Ісус любіў Сваю сям’ю і быў паслухмяным. Ён вярнуўся зь імі дадому. 3 кожным днём Ён станавіўся больш моцным і разумным.
Ян хрысьціць Ісуса
Ян нарадзіўся трошкі раней за Ісуса. Ісус і Ян былі стрыечнымі братамі. Калі Ян вырас, то пасяліўся ў пустыні, дзе еў шаранчу і мёд.
Ян расказваў людзям пра Бога. Яму задавалі шмат пытаньняў пра дабро і зло. Ян заклікаў людзей быць добрымі, выхаванымі і сумленнымі.
Ян навучаў людзей пра Божае прабачэньне. Шмат людзей вырашыла зьмяніць сваё жыцьцё і ісьці за Богам. Ян хрысьціў іх y рацэ.
Ян заклікаў людзей пазбавіцца грахоў, каб падрыхтавацца да прыйсьця Збаўцы. Аднойчы да рэчкі прыйшоў Ісус. Ян ведаў, што нарэшце прыйшоў Збаўца, Якога так доўга ўсе чакалі. Ісус сказаў: “Я хачу, каб ты Мяне ахрысьціў”. Ян разгубіўся, але Ісус супакоіў яго: “Будзе правільна, калі ты гэта зробіш”.
Ян завёў Ісуса ў раку і ахрысьціў Яго. На Ісуса зышоў Дух Сьвяты ў выглядзе голуба. У гэты момант Бог сказаў пра Ісуса: ‘Тэта Сын Мой улюбёны, Якога Я ўпадабаў Сабе”.
Ісус выбірае Сваіх вучняў
Ісус пачаў расказваць пра Бога Свайго Айца. У Ісуса было шмат працы, таму Ён пачаў шукаць памочнікаў.
Калі Ісус хадзіў па беразе возера, Ён пабачыў рыбакоў. Ісус паклікаў іх: “Хадзеце за Мною”.
Рыбакі адразу выйшлі з лодкі і пайшлі за Ісусам. Гэта былі Пётар, Андрэй, Якуб і Ян.
Потым Ісус сустрэў мытніка на імя Мацьвей, які зьбіраў падаткі. Мацьвей пакінуў працу мытніка і таксама стаў вучнем Ісуса.
Ісус выбраў іншых вучняў. Гэта былі: Філіп, Баўтрамей, Тамаш і Якуб, сын Алфэя. Да іх далучыліся Тадэвуш, Сымон і Юда.
Цяпер y Ісуса было дванаццаць апосталаў. Ісус распавядаў ім Добрую Вестку пра Божую любоў.
Першы цуд Ісуса
Ісус са Сваімі вучнямі і маці Марыяй пайшоў на вясельле.
Марыя пачула, як размаўлялі слугі: “У нас скончылася віно. Што рабіць?” Яна сказала ім: “Зрабіце ўсё, што вам скажа Ісус”.
Ісус сказаў: “Набярыце шэсьць збаноў вады. Потым наліце адтуль вады ў кубак і дайце маршалку”.
Калі яны так зрабілі, то замест вады ўбачылі ў кубку віно. Калі маршалак пакаштаваў віно, сказаў жаніху : “Ты захаваў лепшае віно на канец сьвяткаваньня!” Вучні Ісуса моцна зьдзівіліся. Гэта быў першы цуд Ісуса.
Ісус вучыць на гары
Шмат людзей прыходзіла, каб пабачыць Ісуса. Дзеці, мамы, таты, бабулі і дзядулі усе хацелі пачуць, пра што Ен навучае.
“Шчасьлівыя міласэрныя, сказаў Ісус, бо яны атрымаюць міласэрнасьць.
Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчасьлівыя міратворцы, бо іх назавуць сынамі Божымі”.
Потым Ісус сказаў: “Вы сьвятло сьвету. Няхай вашае сьвятло сьвеціць усім людзям, каб яны праславілі Айца вашага, Які ў небе”.
Малітва Госпада
Калі Ісус быў на гары, Ён вучыў людзей, як трэба маліцца. Вось гэтая малітва:
“Ойча наш, Каторы ёсьць y небе, сьвяціся Імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая як y небе, так і на зямлі.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня і адпусьці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым.
I ня ўводзь нас y спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
Вера сотніка
Калі Ісус зыйшоў з гары, то накіраваўся ў бліжэйшы горад. Вялікі натоўп сабраўся, каб пабачыць Яго.
Адзін сотнік сказаў: ‘Тоспад Ісус, мой слуга моцна захварэў. Дапамажы яму, калі ласка”. Ісус адказаў: “Я пайду ў твой дом і аздараўлю яго”.
Сотнік узрадаваўся: “Ты можаш не ісьці ў мой дом. Скажы толькі слова, і мой слуга будзе здаровы”.
Ісус зьдзівіўся: “Я ніколі ня бачыў людзей з такой моцнай верай”. Потым Ён сказаў сотніку: “Ідзі, твой слуга ўжо здаровы”. Сотнік пабег дадому. Ён вельмі ўзрадаваўся, калі ўбачыў, што слуга сапраўды здаровы!
Дзірка ў даху
Ісус навучаў y адным доме. Туды прыйшло мноства людзей, бо яны чулі, што Ісус аздараўляе хворых.
Дом ледзьве зьмяшчаў усіх ахвочых паслухаць Ісуса. Шмат людзей было вымушана стаяць звонку. I нават на двары не хапала ўсім месца.
У той мясцовасьці жыў чалавек, які ня мог хадзіць. Ён быў спараліжаваны. Ягоныя сябры паверылі, што Ісус можа яго аздаравіць.
Яны паспрабавалі занесьці гэтага чалавека ў дом, дзе навучаў Ісус. Але там быў такі вялікі натоўп! Таму яны паднялі хворага на дах.
Сябры зрабілі ў даху дзірку і празь яе спусьцілі хворага да Ісуса. Ісус убачыў, якая моцная вера была ў гэтых людзей. Ён ведаў, як моцна яны любяць свайго сябра.
Ісус сказаў хвораму: “Прабачаюцца табе ўсе твае грахі. Устань і хадзі.” Чалавек, які быў хворы, устаў і пачаў хадзіць! A ўсе людзі славілі Бога.
Ісус суцішвае буру
Ісус і Ягоныя вучні ўвайшлі ў човен. Яны паплылі праз возера.
Ісус заснуў. Хвалі раз-пораз ціхенька пастуквалі па чаўне.
Раптам наляцела вялікая бура. Хвалі залівалі човен. Шалёны вецер зьбіваў вучняў з ног.
Апосталы пабудзілі Ісуса і крычалі: “Ратуй нас, човен зараз патоне!”
Ісус сказаў: “Чаго вы баіцёся? Няўжо няма ў вас веры?” I загадаў буры сьціхнуць. Адразу настала ціша.
Вучні былі моцна ўражаныя. Паміж сабою яны казалі: “Хто ж Ён? Нават вецер і хвалі слухаюцца Яго!”
Два цуды
Аднойчы чалавек на імя Яір прыйшоў да Ісуса. Ён моцна прасіў: “Ісус! Калі ласка, прыйдзі ў мой дом і аздараві маю дачку. Яна памірае”.
“Калі Ты толькі дакранешся да маёй дачкі, яна станецца здаровай”, сказаў Яір. Ісус з вучнямі пайшлі ў дом Яіра.
Вялікі натоўп ішоў за Ісусам, калі Той накіраваўся ў дом няшчаснага бацькі.
У гэты час да Ісуса праз натоўп прабіралася жанчына. Яна хварэла ўжо дванаццаць гадоў. Лекары не маглі вылечыць яе.