Біблія для маленькіх
Выдавец: Юніпак
Памер: 240с.
Мінск 2013
Аднак Ісус яшчэ два дні заставаўся ў тым горадзе, дзе быў. Потым выправіўся да Марыі і Марты. Марыя выйшла Яму насустрач. Яна плакала.
Марыя сказала Ісусу: “Мой любімы брат памёр. Калі б Ты быў тут раней, то мог бы аздаравіць яго”. Ісус засмуціўся і таксама заплакаў.
Потым Ён пайшоў да магілы, дзе быў пахаваны Лазар. Ісус папрасіў людзей адсунуць камень з магілы і гучна памаліўся: “Ойча, Я ведаю, што Ты заўсёды Мяне слухаеш. Пакажы ўсім, што гэта Ты Мяне паслаў”.
Потым Ісус усклікнуў: “Лазар, выходзь!” Лазар выйшаў з магілы. Ён ізноў быў жывы! Усе былі вельмі моцна зьдзіўленыя. У той дзень шмат людзей паверыла ў Ісуса.
Дар для Ісуса
Аднойчы ўвечары Ісус з вучнямі прыйшоў y госьці да Марыі, Марты і Лазара.
Марыя выліла на ногі Ісуса каштоўны духмяны алей. Потым яна выцерла Ягоныя ногі сваімі валасамі.
Адзін з апосталаў, якога звалі Юда, сказаў: ‘Тэты алей вельмі шмат каштуе. Лепш бы Марыя прадала яго і раздала грошы бедным”.
Але Ісус ведаў праўду: Юда хацеў сам атрымаць тыя грошы. Ён адказаў: “Марыя зрабіла слушна. Яна аддала Мне хвалу. Бедныя заўсёды будуць сярод вас. A Я не заўсёды буду побач з вамі”.
Сапраўдны Валадар
Ісус і апосталы выправіліся ў Ерузалім на сьвята Пасхі. Ісус папрасіў двух вучняў, каб прывялі Яму восьліка.
На восьліку Сын Божы прыехаў y Ерузалім.
Ісуса сустракаў вялікі натоўп жыхароў Ерузаліму.
Людзі віталі Ісуса пальмавымі галінкамі і клалі іх на дарогу перад Ісусам.
Яны крычалі: “Гасанна! Гасанна! Дабраславёны Валадар Ізраэля!”
Начальнікам y Ерузаліме не падабаўся Ісус. Яны бачылі, як шмат людзей ідзе за Ім. Гэта злавала іх. Яны моцна зайздросьцілі.
Ахвяра беднай удавы
Ісус з вучнямі прыйшоў y сьвятыню. Яны глядзелі, як людзі кладуць грошы ў скрынку для ахвяраваньняў.
Багатыя клалі туды шмат грошай.
Потым Ісус убачыў бедную ўдаву. Яна кінула ў скрынку дзьве маленькія манэткі. “Дар гэтай жанчыны большы за ўсе астатнія”, сказаў Ісус апосталам.
“Нягледзячы на тое, што яна дала няшмат, яна аддала ўсе грошы, якія мела. Багатыя людзі давалі шмат грошай, але толькі таму, што мелі іх нашмат больш”, сказаў Ісус.
Ісус мые ногі вучням
Ісус з вучнямі сабраліся на Пасхальную вячэру. Сын Божы ведаў, што ўжо хутка пакіне іх.
Пасьля вячэры Ісус зьняў вопратку і падперазаўся ручніком. Затым Ён наліў y міску вады. Ісус мыў і выціраў ногі ўсім Сваім вучням па чарзе.
Надыйшла чарга Пятра. Ён засаромеўся: “Госпадзе, Ты не павінен мыць мае ногі”. Ісус адказаў: “Я павінен памыць твае ногі, каб ты мог уавайсьці ў Маё Валадарства”. Потым Ісус сказаў вучням: “Так, як Я памыў вашыя ногі, вы павінны мыць ногі адзін аднаму”. Ісус зрабіў так, каб паказаць, што трэба служыць адзін аднаму.
Ісус сказаў ім: “Адзін з вас здрадзіць Мяне ў гэтую ноч”. Апосталы былі ўражаныя і казалі: “Я ніколі так не зраблю!”
“Хто здрадзіць Цябе?” запытаўся Ян. “Той, каму Я дам гэты кавалак хлеба”, сказаў Ісус. Ён даў хлеб Юду.
Вячэра Госпадава
Потым Ісус узяў хлеб і дабраславіў яго. Ён паламаў хлеб на кавалкі і падзяліў паміж вучнямі.
Ісус сказаў: “Гэты хлеб Маё Цела. Кожны раз, калі будзеце ламаць хлеб, узгадвайце пра Мяне”. Гэтаксама Ісус узяў кубак віна і дабраславіў яго.
Потым даў вучням кубак і сказаў: “Гэта Кроў Мая. Яна пралітая дзеля таго, каб былі прабачаныя грахі многіх. Прыйшоў час, калі Я павінен зыйсьці. Туды, куды Я іду, вы яшчэ ня можаце пайсьці. Я іду ў неба, каб падрыхтаваць цудоўны новы дом для вас. Але Я яшчэ вярнуся.
Спачатку вы будзеце моцна сумаваць. Але ня бойцеся. Хутка вы ўсё зразумееце, і вас напоўніць радасьць”.
Ісуса арыштавалі і ўкрыжавалі
Юда пайшоў да начальнікаў. Ён запытаўся: “Колькі вы заплаціце мне, калі я дапамагу вам схапіць Ісуса?” Яны адказалі: “Трыццаць срэбных манэт”. Юда ўзяў грошы і падрыхтаваў плян.
Ісус пайшоў y свой любімы сад, каб памаліцца. За Ім ішлі вучні. Божы Сын маліўся: “Ойча, калі ёсьць на гэта Твая воля, то Я гатовы аддаць Маё жыцьцё, каб усе, хто вераць y Мяне, былі ачышчаныя ад грахоў”.
Неўзабаве ў сад прыйшоў Юда з жаўнерамі. Пётар хацеў абараніць Ісуса. Аднак Ісус сказаў: “Ня трэба. Гэта павінна здарыцца”. Усе вучні разьбегліся, і жаўнеры арыштавалі Ісуса.
Яны прывялі Ісуса да начальнікаў. Тыя сказалі: “Ты сьцьвярджаеш, што Ты Сын Божы. Мы ня верым Табе!”
Начальнікі аддалі Ісуса жаўнерам. Тыя загадалі Ісусу несьці вялікі драўляны крыж. Жаўнеры прывялі Ісуса на месца, якое звалася Гальгота. Там яны прыбілі Ісуса да крыжа.
Божы Сын памёр на крыжы.
Усе, хто любілі Ісуса, вельмі сумавалі. Аднак яны забыліся пра штосьці вельмі важнае. Ісус абяцаў, што хутка вернецца, і яны ізноў убачаць Яго!
Ісус уваскрос
Пасьля сьмерці Ісуса сябры паклалі Ягонае цела ў магілу.
Уваход туды быў закрыты вялікім каменем. Магілу ахоўвалі жаўнеры.
Праз тры дні пасьля сьмерці Ісуса здарыўся землятрус. Божы анёл зыйшоў зь неба і адсунуў камень ад магілы. Калі жаўнеры ўбачылі анёла, яны паваліліся на зямлю.
Да магілы Ісуса прыйшла Марыя разам зь іншымі жанчынамі. Іх сустрэў анёл і сказаў: “Ня бойцеся! Ісуса тут няма. Ён уваскрос!
Ідзіце і скажыце Пятру ды іншым вучням, што Ісус жывы!” Па дарозе жанчыны сустрэлі Ісуса. Яны схіліліся на калені і пакланіліся Яму. Ісус сказаў: “Ідзіце і скажыце іншым, што мы сустрэнемся ў Галілеі”.
Ісус прыйшоў да вучняў
Вучні зачыніліся ў маленькай хатцы. Яны баяліся, што іх таксама арыштуюць.
Раптам зьявіўся Ісус! Ён сказаў: “Супакой вам!” Вучні падумалі, што гэта дух. Але Ісус сказаў: “Дакранецеся да Маіх рук і Маіх ног і вы зразумееце, што гэта сапраўды Я”.
Вучні крычалі ад радасьці! Яны былі вельмі, вельмі шчасьлівыя, што ізноў бачаць Ісуса.
Поўны нерат
Пётар пайшоў лавіць рыбу разам зь некалькімі сябрамі. Яны працавалі цэлую ноч, але не злавілі ніводнай рыбкі.
На сьвітаньні хтосьці на беразе закрычаў ім: “Ці вы злавілі штонебудзь?” Яны адказалі: “Нічога не злавілі”. “Закіньце нерат справа ад чаўна”, сказаў чалавек на беразе.
Як толькі вучні зрабілі гэта, іхні нерат напоўніўся рыбаю! Пётар адразу зразумеў, што чалавек на беразе гэта Ісус. Ён выскачыў з чаўна і паплыў да любімага Настаўніка.
Ісус запытаўся ў яго: “Ці любіш ты Мяне?” Пётар адказаў: “Так, Ты ж ведаеш”. Ісус сказаў: “Калі ты любіш Мяне, то клапаціся пра Мой народ”.
Ісус ідзе ў неба
Ісус сказаў Сваім вучням: “Я аддаў Сваё жыцьцё, каб вы маглі быць са Мною ў небе. Я іду туды, каб падрыхтаваць вам месца. Калі Я прыйду наступны раз, то забяру вас з Сабою”.
Ісус сказаў Сваім вучням: “Бог даў Мне ўсю ўладу ў небе і на зямлі. Ідзіце і раскажыце ўсім Добрую Вестку. Знайдзіце новых вучняў. Ахрысьціце іх і навучыце выконваць Mae прыказаньні.
Ніколі не забывайцеся, што Я заўсёды буду з вамі. Ідзіце ў Ерузалім і чакайце. Дух Сьвяты зыйдзе на вас. Ён дасьць вам уладу казаць людзям пра Мяне. Вось, прыйшоў час Мне ісьці ў неба. Ня бойцеся”.
Раптам зьявіліся аблокі, і Ісус падняўся ў неба. Ягоныя вучні доўга глядзелі Яму ўвасьлед.
Пасьля вучні ўзгадалі, што казаў ім Ісус. Яны вярнуліся ў Ерузалім і чакалі спасланьня Сьвятога Духа.
Спасланьне Сьвятога Духа
Тысячы людзей прыйшлі ў Ерузалім на сьвята Пяцідзясятніцы. Яны прыходзілі з розных краінаў і размаўлялі на розных мовах. Былі тут і вучні Ісуса. Яны ўсе разам маліліся.
Раптам усё напоўнілася нейкім шумам, падобным да моцнага ветру. Дух Сьвяты зьявіўся ў выглядзе языкоў полымя над кожным з вучняў
Апосталы пачалі размаўляць на розных мовах, якіх ня ведалі раней. У Ерузаліме быў чуцен гэты шум, і людзі прыйшлі паглядзець, што адбываецца.
Людзі дзівіліся: “Як вы можаце размаўляць на розных мовах?” Пётар адказаў: “Прарокі абвяшчалі, што так станецца”.
Пётар расказаў людзям пра Божае збаўленьне: “Бог паслаў Ісуса, каб збавіць усіх людзей”.
Людзі пыталіся: “A што нам рабіць?” Пётар адказаў: “Прасіце Ісуса пра прабачэньне грахоў і ахрысьціцеся ў Ягонае імя”.
У той дзень тры тысячы чалавек паверылі ў Ісуса. Вучні хрысьцілі іх усіх.
Першая Царква
Тыя, хто паверыў y Ісуса, слухалі навуку апосталаў і шмат даведаліся пра Бога і Ягоную любоў.
Усе разам яны маліліся,
сьпявалі і славілі Бога.
Яны разам елі і ўдзельнічалі ў Вячэры Госпадавай. Яны дзяліліся зь іншымі ўсім, што мелі. Кожны дзень Бог далучаў да Царквы новых людзей.
Аздараўленьне кульгавага
Аднойчы Пётар і Ян ішлі ў сьвятыню. Яны ўбачылі жабрака, які ня мог хадзіць. Ён быў хворы ад нараджэньня.
Пётар сказаў яму: “У нас няма ані срэбра, ані золата. Мы дамо табе тое, што маем. У імя Ісуса ўстань і хадзі!”
Чалавек адразу ж устаў на ногі! Ён пачаў хадзіць, падскокваць і славіць Бога.
Усе, хто бачылі, зьдзівіліся. Пётар сказаў ім: “Ня мы аздаравілі гэтага чалавека. Гэта зрабіў Ісус”. У гэты дзень шмат людзей паверыла ў Ісуса.
Пераменены чалавек
Саўл ненавідзеў вучняў Ісуса.
Ён выправіўся ў дарогу, каб арыштаваць іх і кінуць y вязьніцу.
Раптам вакол яго зьявілася яркае сьвятло. Саўл паваліўся на зямлю. Ён пачуў голас: “Саўл, чаму ты ідзеш супраць Мяне?” Саўл напалохаўся. Ён закрычаў: “Хто Ты?” Голас адказаў: “Я Ісус, Якога ты перасьледуеш”.
“Ідзі ў Дамаск, там ты даведаешся, што павінен рабіць”, сказаў Ісус. Калі Саўл падняўся на ногі, ён нічога ня бачыў.
Людзі дапамаглі яму дабрацца да гораду. У гэты час Ісус зьявіўся таксама чалавеку, якога звалі Ананія, і папярэдзіў яго пра прыход Саўла.
Ананія ўсклаў свае рукі на галаву Саўла і сказаў: “Ісус паслаў мяне да цябе. Ты ізноў зможаш бачыць. Прымі Духа Сьвятога”. I да таго, хто перасьледаваў вучняў Ісуса, ізноў вярнуўся зрок! Ананія ахрысьціў Саўла.
Саўл зьмяніў сваё імя і стаў звацца Паўлам. Ён стаў новым чалавекам! Цяпер ён любіў вучняў Ісуса і больш не перасьледаваў іх. Павал сам стаў верным вучнем Ісуса.
Падарожжы Паўла
Павал шмат вандраваў. Кожнаму, каго ён сустракаў, ён расказваў пра Ісуса. Новыя вучні сталі называцца хрысьціянамі, бо яны верылі, што Ісус гэта Хрыстос, значыць, Збаўца і Госпад.
Павал вандраваў з рознымі памочнікамі. Ён абвяшчаў Добрую Вестку, і шмат людзей паверылі ў Ісуса.
Падчас сваіх вандровак Павал заснаваў шмат цэркваў. За гэты час Павал прайшоў шмат кіламетраў,
шмат пераплыў на караблі праз моры. Паўсюль Павал казаў пра Божую любоў да кожнага чалавека.
Як адчынілася вязьніца