• Часопісы
  • Біблія для маленькіх

    Біблія для маленькіх


    Выдавец: Юніпак
    Памер: 240с.
    Мінск 2013
    36.92 МБ
    Жанчына верыла, што Ісус можа яе аздаравіць. Яна думала: “Калі толькі я дакрануся да Ягонай вопраткі, стануся здароваю”.
    Калі жанчына наблізілася да Ісуса, то працягнула руку і дакранулася да Яго. I адразу ж аздаравілася! A Ісус спыніўся і спытаў: “Хто дакрануўся да Мяне?”
    Жанчына стала на калені перад Ісусам і сказала: ‘Тэта я дакранулася да Цябе”. “Твая вера аздаравіла цябе. Ідзі ў супакоі”, сказаў ёй Сын Божы.
    Нарэшце Ісус прыйшоў y дом Яіра. Але людзі казалі, што ўжо позна. Дзяўчынка памерла.
    Ісус сказаў: “Яір, павер Мне. Твая дачка не памерла. Яна сьпіць .
    Ісус папрасіў усіх выйсьці з дому. Зь Яірам і ягонай жонкай яны пайшлі ў пакой дзяўчынкі. Ісус схіліўся каля яе і сказаў: “Прачніся, Маё дзіцятка”.
    Пасьля гэтых словаў дзяўчынка расплюшчыла вочы і ўстала з ложку. Бацьку і маці дзяўчынкі ахапіла вялікая радасьць.
    Рыбацкі нерат
    Ісус расказаў такую гісторыю: “Аднойчы рыбакі паплылі ў сваім чаўне лавіць рыбу.
    У возеры плавала разнастайная рыба. Рыбакі закінулі ў ваду нерат.
    Пасьля яны вярнуліся на бераг, дасталі нерат і перагледзелі, што ім трапілася.
    Усе добрыя рыбы яны пакінулі сабе, a благія выкінулі вон. Рыбацкі нерат падобны да Божага Валадарства.
    Кожны хоча туды ўвайсьці, але прыйдуць анёлы і аддзеляць добрых людзей ад кепскіх.
    Добрыя і справядлівыя людзі будуць вечна жыць са Мною ў Нябёсах”.
    Ісус корміць тысячы людзей
    Ісус і Ягоныя вучні стаміліся. Ім патрэбна было ціхае месца для адпачынку. Яны селі ў човен і адплылі ад берагу. Уздоўж берагу за чаўном ішоў натоўп.
    Болып за пяць тысячаў чалавек прыйшлі паглядзець на Сына Божага. Ісус хацеў дапамагчы ім, хоць і быў стомлены. Ён выйшаў з чаўна і пачаў дабраслаўляць і аздараўляць людзей.
    Напрыканцы дня вучні сказалі Ісусу: “Ужо позна, гэтыя людзі павінны ісьці дадому, каб павячэраць”.
    Ісус адказаў: “Вы накарміце іх.
    Паглядзіце, ці ёсьць тут нейкая ежа”.
    У аднаго хлопчыка было пяць хлябоў і дзьве маленькія рыбкі. Ісус сказаў: “Прывядзіце хлопчыка да Мяне”.
    Вучні запыталіся: “Як столькі людзей могуць наесьціся такой маленькай колькасьцю ежы?” Ісус сказаў: “Пабачыце. Скажыце людзям, каб яны селі”. Тады Ісус узяў хлеб і падзякаваў Богу.
    Ягоныя вучні раздавалі ўсім хлеб і рыбу. Апосталы былі зьдзіўленыя, калі ўбачылі, што засталося яшчэ дванаццаць кашоў ежы!
    Ісус ходзіць па вадзе
    Ісус паслаў апосталаў, каб яны плылі на іншы бераг перш, чым туды Сам дабярэцца.
    Ісус узыйшоў на гару, каб памаліцца. Ён бачыў вучняў y чаўне. Неба зацягвалі хмары. Яшчэ крыху, і на возеры пачнецца бура.
    Гудзеў вецер. Хвалі залівалі лодку, кідаючы яе ў розныя бакі.
    Раптам вучні ўбачылі, як хтосьці ідзе да іх па вадзе. Яны падумалі, што гэта здань!
    Ісус закрычаў ім: ‘Тэта Я, ня бойцеся!” Вучні ўсё яшчэ не былі ўпэўненыя, што перад імі Ісус. Пётар сказаў: “Калі Ты сапраўды Ісус, то скажы мне падыйсьці да Цябе”. Ісус адказаў: “Ідзі!”
    Пётар выйшаў з чаўна і пакрочыў да Ісуса. Раптам Пётар паглядзеў на вецер і на хвалі. Яго агарнуў страх. I Пётар пачаў тануць. “Госпадзе, ратуй мяне!” крычаў Пётар. Ісус нахіліўся і выцягнуў Пятра з вады.
    “Чаму ты забаяўся і не паверыў Мне да канца?” запытаўся Ісус y Пятра. Яны ўвайшлі ў човен, і навальніца скончылася. Вучні славілі Ісуса. Яны казалі: “Сапраўды, Ты Сын Божы!”
    Ісус аздараўляе сьляпога
    Аднойчы Ісус з апосталамі сустрэлі сьляпога жабрака. Гэты чалавек ня бачыў ад нараджэньня. Вучні спыталіся Ісуса: “Настаўнік, чаму ён сьляпы? Ён зграшыў? Ці зграшылі ягоныя бацькі?”
    ‘Тэта здарылася для таго, адказаў Ісус, каб y ягоным жыцьці зьявілася слава Божая”. Ісус плюнуў на зямлю і зрабіў балотка. Потым асьцярожна намазаў яго на павекі сьляпога.
    Ісус сказаў жабраку: “Ідзі да сажалкі Сілоам і змый балотка”.
    Як толькі балотка было змытае з вачэй, чалавек пачаў бачыць! Усе былі ў захапленьні! Яны хацелі яшчэ больш даведацца пра Ісуса.
    Грошы ў рыбіне
    Быў час збору падатку на сьвятыню. Гэтыя грошы былі патрэбныя на рамонт сьвятыні.
    Зьбіральнікі падатку прыйшлі да Пятра і спыталіся: “Ці заплаціць Ісус падатак на сьвятыню?” Пётар адказаў: "Вядома, заплаціць”.
    Пасьля гэтага Пётар спытаўся Ісуса, што рабіць. Ісус адказаў яму: “Хоць Я Сын Божы, але дам падатак. Ідзі, злаві рыбу. Зазірні ёй y рот, і там знойдзеш манэту. Вазьмі манэту і аддай зьбіральнікам падатку. Гэтага хопіць і за Мяне, і за цябе”.
    Пётар злавіў рыбу, адкрыў ёй рот і знайшоў там манэту! Гэтага акурат хапіла, каб заплаціць падатак.
    Добры самаранін
    Адзін чалавек, які добра ведаў Сьвятое Пісаньне, вырашыў выспрабаваць Ісуса. Ён сказаў: “Я ведаю, што Закон абавязвае ўсім сэрцам любіць Бога і любіць бліжняга, як самога сябе. A хто мой бліжні?”
    Ісус распавёў яму такую прыповесьць: “Адзін чалавек ішоў y горад Ерыхон. Па дарозе на яго напалі злодзеі. Яны забралі ў яго ўсё, што ён меў. A гэты чалавек быў паранены. Яму патрэбная была дапамога.
    Празь нейкі час па дарозе ішоў сьвятар. Ён заўважыў параненага вандроўніка, але нават не спыніўся. Праходзіў паблізу таксама лявіт. Ён убачыў параненага, але не дапамог.
    Потым ішоў той дарогай самаранін. Ён спыніўся, падняў параненага, пасадзіў на свайго асла і завёз y гатэль. Самаранін даглядаў параненага ўсю ноч.
    Раніцаю самаранін даў гаспадару гатэля дзьве срэбныя манэты і сказаў: “Даглядай за ім, пакуль я не вярнуся”.
    Калі Ісус скончыў расповед, то запытаўся: “Хто ж з гэтых трох людзей быў бліжнім параненаму?” Чалавек, які задаў пытаньне, адказаў: “Той, хто дапамог параненаму”. Ісус сказаў: “Ідзі і рабі так, як ён”.
    Марыя і Марта
    Марыя, Марта і іхні брат Лазар сябравалі зь Ісусам.
    Аднойчы Ісус прыйшоў да іх y госьці. Марыя доўгі час сядзела каля Ісуса і слухала Яго.
    A Марта ў гэты час гатавала ежу. Ёй трэба было столькі ўсяго зрабіць!
    Чым больш Марыя слухала Ісуса, тым болып Марта злавалася. Яна сказала: “Я працую на кухні, a Марыя нічога ня робіць!”
    “Ісус, прашу Цябе, скажы Марыі, каб яна дапамагла мне”, паскардзілася Марта.
    “Марта, Марта, сказаў Ісус, ты не павінна злавацца. Марыя выбрала тое, што больш важнае. Яна слухае Маё Слова”.
    Згубленая авечка
    Некаторыя людзі разважалі, хто галоўны ў вачах Бога. Тады Ісус расказаў ім прыповесьць:
    “Паглядзіце на пастуха. Што ён робіць? Пастух даглядае свае авечкі. Ён дае ім шмат ежы і шмат
    вады.
    Пастух лічыць свае авечкі, каб быць упэўненым, што ўсе авечкі на месцы. Калі адна авечка згубіцца, ён ідзе шукаць яе. Пастух шукае яе ў хляве, каля крынічкі, y гарах паўсюль.
    Пастух не здаецца і не адступае. Урэшце ён знаходзіць згубленую авечку!
    Бярэ яе на плечы і нясе ў свой статак. Потым ён зьбірае сяброў і кажа: “Давайце радавацца! Я знайшоў маю згубленую авечку!”
    Потым Ісус сказаў: “Бог любіць кожнага са Сваіх дзяцей так, як пастух любіць свае авечкі. Калі Божае дзіця грашыць, то яно як згубленая авечка. Бог з-за яго моцна сумуе. Аднак, калі гэты чалавек адварочваецца ад граху і зноў робіць добрае, Бог вельмі моцна радуецца. Ён шчасьлівы як пастух, які знайшоў сваю згубленую авечку”.
    Марнатраўны сын
    Ісус расказаў яшчэ адну гісторыю пра Божую любоў: “Жыў адзін чалавек, і былі ў яго два сыны.
    У гэтага чалавека была вялікая
    гаспадарка.
    Малодшы сын не захацеў працаваць, але захацеў вандраваць і весяліцца. Ён папрасіў свайго тату аддаць ягоную частку маёмасьці.
    Сын атрымаў грошы, сабраў свае рэчы і пайшоў з дому. Ён ня мог дачакацца, калі пабачыць сьвет! Сям’я са смуткам глядзела, як сын зыходзіць.
    Напачатку яму падабалася мець шмат грошаў. Ён купляў сабе дарагую вопратку і еў вельмі смачную ежу. Аднак хутка ён выдаткаваў усё, што атрымаў ад бацькі ў спадчыну.
    Малады чалавек быў вымушаны шукаць, што паесьці, і пайшоў працаваць на фэрму, дзе гадавалі сьвіней. Ен быў такі галодны, што нават ежа для сьвіней падавалася яму смачнай. I тады ён вырашыў вярнуцца дадому. Ён падумаў: “Я скажу тату, што каюся ў тым, што зрабіў. Я не заслугоўваю звацца ягоным сынам. Можа, ён прыме мяне хаця б як свайго працаўніка”.
    Бацька ўбачыў, што ягоны сын вяртаецца. Бацькавы вочы напоўніліся сьлязьмі, і ён хуценька пабег насустрач свайму сыну.
    Сын сказаў: “Тата, прабач мяне, калі ласка!” У той жа дзень бацька зладзіў вялікае сьвята. Ён радаваўся ад усяго сэрца і ўсім казаў: “Мой сын згубіўся, але ізноў знайшоўся!”
    Ісус патлумачыў Сваю прыповесьць: “Бог падобны на гэтага бацьку. Ён зь любоўю і радасьцю прыймае ўсіх згубленых, што навяртаюцца да Яго”.
    Дзесяць пракажоных
    Падчас Сваёй вандроўкі Ісус сустрэў
    дзесяць пракажоных. Іхнія целы былі ўсе ў больках. Пракажоныя крычалі: “Ісус, аздараві нас, калі ласка!”
    Ісус сказаў: “Ідзіце і пакажыцеся сьвятарам”. Пракажоныя пайшлі да сьвятароў. I здарылася штосьці неверагоднае.
    Усе дзесяцёра пракажоных аздаравіліся ад сваёй хваробы! Аднак толькі адзін зь іх вярнуўся, каб падзякаваць Ісусу за аздараўленьне.
    Ён кінуўся да ног Ісуса і сказаў: “Дзякую Табе!” Ісус спытаўся: “А дзе ж астатнія?” Але тыя не прыйшлі да Ісуса падзякаваць.
    Ісус і дзеці
    Дзеці любілі быць зь Ісусам.
    Але апосталы не разумелі гэтага. Яны казалі дзецям: “Не турбуйце Ісуса! Ён і так вельмі заняты!”
    Ісус сказаў вучням: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне. Не трымайце іх далёка ад Мяне. Вы павінны стаць як маленькія дзеці, калі хочаце ўвайсьці ў Валадарства Божае”.
    Потым Ісус дабраславіў дзяцей.
    Маленькі чалавек
    Вялікі натоўп на вуліцы чакаў Ісуса. Сярод натоўпу быў таксама Закхей, які ніяк ня мог убачыць Ісуса, бо быў невысокага росту. Тады Закхей вырашыў узьлезьці на дрэва.
    Калі Ісус праходзіў ля таго месца, Ён паглядзеў уверх і закрычаў: “Закхей, злазь з дрэва! Я хачу прыйсьці ў твой дом!” Шчасьлівы Закхей хуценька спусьціўся ўніз.
    Закхей быў зборшчыкам мыта. Ён зьбіраў падаткі і аддаваў іх валадару. Таму людзі не любілі Закхея. 3 гэтай прычыны Закхей вельмі зьдзівіўся, калі пачуў, што Ісус хоча прыйсьці ў ягоны дом.
    Натоўп стаяў каля дома. Людзі перашэптваліся: “Навошта Ісус туды пайшоў?”
    Закхей сказаў Ісусу: “Я аддам грошы бедным і вярну ўсё тым, каго я падмануў. Аддам нават болей грошай, чым узяў”. Ісус узрадаваўся, што Закхей вырашыў выправіць свае кепскія ўчынкі.
    Лазар ізноў жывы
    Аднойчы Ісус атрымаў вестку ад Марыі і Марты: “Прыходзь хутчэй, Лазар вельмі хворы”.