• Часопісы
  • Біблія для маленькіх

    Біблія для маленькіх


    Выдавец: Юніпак
    Памер: 240с.
    Мінск 2013
    36.92 МБ
    Некаторым людзям не падабалася, што Павал і ягоны сябар Сіла расказвалі пра Ісуса. Аднойчы іх абодвух схапілі і пасадзілі ў вязьніцу. Аднак Павал і Сіла не баяліся, бо ведалі, што Бог паклапоціцца пра іх. Яны сьпявалі і славілі Бога.
    У тую ноч Бог зрабіў землятрус. Вязьніца затрэслася так, што ўсе дьзверы ў ёй паадчыняліся, і з усіх вязьняў зваліліся ланцугі. Ахоўнік напалохаўся. Ён падумаў, што ўсе вязьні зьбеглі.
    Павал сказаў гэтаму чалавеку: “Не хвалюйся, мы ўсе тут”. Ахоўнік быў уражаны і запрасіў Паўла і Сілу ў свой дом.
    Ён і ягоная сям’я даведаліся пра Ісуса і сталі хрысьціянамі. На наступны дзень Павал і Сіла выправіліся ў дарогу, каб распавядаць іншым людзям пра Ісуса.
    Ісус прыйдзе зноў
    Прайшло шмат гадоў пасьля сьмерці і ўваскрасеньня Ісуса. Апостал Ян быў арыштаваны і жыў на высьпе. Там Ісус паказаў Яну тое, што чакае ўсіх людзей y будучыні.
    Апостал Ян ўбачыў Ісуса, Якога з усіх бакоў атачала яркае сьвятло. Сын Божы сказаў Яну: “Ня бойся. Напішы кнігу пра тое, што ты зараз бачыш, і разашлі гэтую кнігу па ўсіх цэрквах”.
    Потым Ян убачыў Бога, Які сядзеў на пасадзе. Вакол зьзяла вясёлка. Ян зразумеў, што надыйдзе канец усякага зла на зямлі.
    Ян пабачыў таксама новае неба і новую зямлю. Ісус сказаў: “Калі прыйду зноў, болып ня будзе сьмерці і смутку, плачу і болю. Я назаўсёды застануся з Маім народам”.
    Ісус паабяцаў: “Я хутка вярнуся!”
    ЗЬМЕСТ
    Анёл прыходзіць да Марыі	3
    Нараджэньне Ісуса	7
    Пастухі прыйшлі да Ісуса	 13
    Сымон і Ганна сустракаюць маленькага Ісуса	18
    Незвычайная зорка і тры мудрацы	22
    Злосны Ірад	27
    Ісус згубіўся	32
    Ян хрысьціць Ісуса	39
    Ісус выбірае Сваіх вучняў	 44
    Першы цуд Ісуса	50
    Ісус вучыць на гары	 54
    Малітва Госпада	59
    Вера сотніка	 60
    Дзірка ў даху	64
    Ісус суцішвае буру	70
    Два цуды	 76
    Рыбацкі нерат	87
    Ісус корміць тысячы людзей	 93
    Ісус ходзіць па вадзе	100
    Ісус аздараўляе сьляпога	107
    Грошы ў рыбіне	 111
    Добры самаранін	115
    Марыя і Марта	 121
    Згубленая авечка	127
    Марнатраўны сын	 13 3
    Дзесяць пракажоных	 141
    Içyç і.дзеці	1.45
    Маленькі чалавек	149
    Лазар ізноў жывы	 154
    Дар для Ісуса...........................................................................159
    Сапраўдны Валадар	163
    Ахвяра беднай удавы	169
    Ісус мые ногі вучням	173
    Вячэра Госпадава	178
    Ісуса арыштавалі і ўкрыжавалі	182
    Ісусуваскрос	189
    Ісус прыйшоў да вучняў	193
    Поўны нерат	196
    Ісус ідзе ў неба	200
    Спасланьне Сьвятога Духа	205
    Першая Царква	212
    Аздараўленьне кульгавага	216
    Пераменены чалавек	220
    Падарожжы Паўла	226
    Як адчынілася вязьніца	230
    Ісус прыйдзе зноў	234
    ISBN 978-985-6802-55-6
    9 789856 802556
    Рэдактар: Антоні Бокун Карэктар: Д.Шэніна, Н. Шэніна Макет: Т. Садоўская Адказны за выпуск: Н. Бачышча
    Падпісана да друку 14.03.2013. Фармат 60x90/16. Наклад 1000. Заказ № 0629.
    Выдавец ЗАТ “Юніпак” Лй №02330/0150278 ад 03.05.2008 г. Вул. Старажоўская, 8, п.скр. 69, Мінск, 220002, Беларусь Тэл./факс: (375 17) 281 46 98
    Друкарня “Палікракфт” Лй №02330/0494199 ад 03.04.2009 г.
    Вул. Кнорына, 50, корп. 4, п. 40la, г. Мінск, 220103, Беларусь