Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
I, нарэшце, праблема палітычных змен у СССР. Публічнае жыццё савецкай сістэмы сёння характарызуецца пэўнай ступенню шчырасці палітычнага дыскурсу, навацыямі і ініцыятывамі рэформ, што практычна немагчыма было ўявіць усяго некалькі год таму. Такія змены здзіўлялі і часам бянтэжылі нас. Можна прытрымлівацца скептычнага стылю мыслення і разумець бягучыя змены як яшчэ адзін выпадак «рэвалюцыі зверху», што датычыцца толькі кіраўніцтва, якое стаіць нібы над грамадствам. Гэта ставіць пад сумнеў пракламацыі, абяцанні перамен і можа, без сумневу, тлумачыць многія рэчы, якія выклікалі нашу збянтэжанасць. Але калі ставіцца да зменаў сур'ёзна, то варта
160 | Майкл Урбан
спытаць пра сацыяльную аснову і палітычныя чаканні ад перабудовы. У якасці працоўнага дапушчэння можна трымацца меркавання, што змены, выбухнуўшыя на паверхні савецкага палітычнага жыцця, адлюстроўваюць працэсы, які развіваліся і саспявалі на працягу пэўнага часу. Наш аналіз, падаецца, зафіксаваў адпаведны пробліск, а менавіта трансфармацыю патранажных адносін у накірунку «новага кліенталізму». Іранічна, але для патранажных адносін, якім у гэтым даследаванні надавалася так многа ўвагі, характэрна змяненне формы і падзенне ўплыву зза рэструктуравання сацыяльнага кантэксту ва ўмовах сучаснага індустрыяльнага грамадства. Прыкладам можа быць Гарбачоў, чыя ўласная кар'ера па многіх паказчыках адносіцца да праяў новага кліенталізму, але які зараз прапаноўвае праект сацыяльных пераўтварэнняў. Вынікам сацыяльных пераўтварэнняў павінна быць замяшчэнне кліенталізму новай катэгорыяй грамадзянін.
8. Заключэнне, вывады
і пытанне ўзроўню
Каментарый рэдактара
Асноўнай інтрыгай кнігі з'яўляюцца ўласцівасці яе прадмета беларускай савецкай эліты. Майкла Урбана прыцягваў, перш за ўсё, яе дэнацыяналізаваны характар (агульнасавецкае падабенства), але цікавасць да кнігі сёння падтрымліваецца толькі дзякуючы нацыянальнай спецыфіцы. Нацыянальная прывязка стала прычынай увагі да даследавання ў постсавецкую эпоху, калі вывучэнне савецкай эліты (а тым больш яе лакальных версій) цалкам згубіла сваю актуальнасць.
3 Soviet studies кніга вельмі арганічна перайшла ў Belarusian studies і такой, у пэўнай ступені выпадковай, акалічнасці абавязана новым акадэмічным жыццём. Трэба канстатаваць, што да гэтага часу кніга прадстаўляе адно з нешматлікіх эмпірычных даследаванняў Беларусі, выдадзеных на англійскай мове. Таму нацыянальныя асаблівасці, адлюстраваныя ў кнізе, цікавяць не толькі беларускага чытача, але і шырокае кола заходніх навукоўцаў і аналітыкаў, якія абавязкова спасылаюцца ці цытуюць кнігу Урбана ў сваіх даследаваннях Беларусі. Паварот цікавасці да зместу кнігі паказальна адлюстраваны ў карэкцыі назвы беларускага выдання. Першапачатковая назва Алгебра савецкай ўлады. Цыркуляцыя эліты ў БССР 19661986 заменена на больш актуальнае для сучаснага беларускага чытача: Беларуская савецкая эліта (19661986): алгебра ўлады.
Даследаванне Майкла Урбана беларускай савецкай эліты да гэтага часу з'яўляецца самым значным (калі не адзіным) эмпірычным даследаваннем беларускай палітыкі 19601980х гг. Выглядае дзіўным, але позні савецкі перыяд не адносіцца да шэрага папулярных сярод беларускіх гісторыкаў. Літаратура пра БССР прадстаўлена галоўным чынам рознымі біяграфічнымі зборнікамі, артыкуламі ў энцыклапедыях, публіцыстыкай, тэкстамі навуковага камунізму, напісанымі ў савецкі час, а таксама падручнікамі, якія часта аперыруюць міфамі штампамі і разрозненай статыстыкай. Нягледзячы на ўвесь пафас, адсутнічае, прынамсі, аналітычная біяграфія Пятра Машэрава, не кажучы пра іншых прадстаўнікоў эпохі. He існуе прыймальнага аналізу характару палітычнага працэсу ў пасляваеннай Беларусі, аналізу стасункаў «цэнтр перыферыя», «улада грамадства», «нацыя "савецкі народ"» і г.д. Часам падаецца, што веда пра гэтую эпоху пабудавана пераважна на ўспамінах, стэрэатыпах і інсайтах, якія аспрэчваюцца з дапамогай альтэрнатыўных камбінацый стэрэатыпаў і ўспамінаў, а асноўнай працэдурай верыфікацыі выступае апеляцыя да асабістага досведу.
162 I Майкл Урбан
Вывучэнне ўласна палітыкі і грамадства БССР пасля вайны выступае, відавочна, складанай і нелегітымнай тэмай. Чаму? Свой уплыў, відавочна, мае чуллівасць гэтых тэм, якая не дазваляе пісаць пра перыяд крытычна і дэталізавана. Прадстаўнікі эпохі яшчэ ўтвараюць лобі ў розных палітычных і акадэмічных установах, а сімвалічная пераемнасць з савецкім мінулым яшчэ ўзнаўляецца існай палітычнай элітай. Але, відавочна, гэта толькі частка адказу на пастаўленае вышэй пытанне.
У такой сітуацыі кніга Майкла Урбана мае шанцы стаць адпраўной кропкай для разгортвання аналізу палітычнага развіцця паваеннай Беларусі. Для гэтага прапануецца дастатковы набор канцэптуальных схем, эмпірычных мадэлей, фактаў і проста нестандартная візія механізмаў і правілаў функцыяніравання ўлады ў БССР. У пэўным сэнсе Урбан абагульняе здабыткі вывучэння палітычнага развіцця БССР у рамках Soviet studies і актыўна спасылаецца на адпаведны (хоць і невялікі) корпус тэкстаў. Пры гэтым даследаванне не абцяжарана грувасткімі тэарэтычнымі схемамі і ідэалагізаванымі ацэнкамі, што спрашчае яе далейшае выкарыстанне.
Mae сваё значэнне кніга Урбана і для палітычнай навукі, прадстаўляючы важную інфармацыю для разумення постсавецкай палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Палітычная фракцыя, якую Урбан вызначае як «мінскую гарадскую індустрыяльную групу» (МПГ) і іх саюзнікі, а ў мове беларускай аналітыкі і публіцыстыцы гэта проста «савецкая наменклатура», практычна без праблем захавала ўладу пасля атрымання Беларуссю незалежнасці ў 1991 г. Дэстабілізацыя пераемнасці эліты (другая пасля першай паловы 1980х за ўсю пасляваенную гісторыю) адбылася ў 19941996 гг., пасля прэзідэнцкіх выбараў, але завяршылася на карысць МГІГ. Яна захоўвае свае дамінуючыя пазіцыі да пачатку 2000х, калі пачынае паступова выціскацца новай генерацыяй палітыкаў (паступова, без асабліва вострых канфліктаў і, пераважна, у выніку натуральных дэмаграфічных прычын).
Спадзяюся, і'.'то ўвядзенне ў навуковы зварот гэтага тэксту будзе спрыяць цікавасці да праблемы палітычнага развіцця Беларусі ў пасляваенны час і дазволіць палепшыць наша разуменне беларускай палітыкі эпохі да і пасля незалежнасці.
Метад і крыніцы
У даследаванні Майкла Урбана прысутнічае выразны метадалагічны стрыжань аналіз ланцугоў вакансій як альтэрнатыва вывучэнню біяграфій прадстаўнікоў эліты. Сам метад, a таксама «дыстанцыйны» характар даследавання і збору дадзе
Каментарый | ^^
рэдактара |
ных адкрыў новыя перспектывы, але наклаў на вынікі пэўныя абмежаванні. Тут мы не будзем спыняцца на падрабязным апісанні праблем метадалогіі і інтэрпрэтацыі дадзеных, але толькі зазначым некаторыя заўважаныя праблемы, якія варта ўлічваць пры вывучэнні тэксту.
Папершае, Майкл Урбан часам падае недакладныя біяграфічныя дадзеныя, што можа пэўным чынам уплываць на інтэрпрэтацыю падзей. Напрыклад, вышэйшым кар'ерным дасягненнем Мікалая Аўхімовіча пазначаецца пасада міністра сацыяльнага забеспячэння, хаця да гэтага ён чатыры гады быў старшынёй Савета Міністраў (гл. дадатак В). Уладзімір Тамашчук пазначаны як начальнік Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР, хаця той ніколі не займаў гэтай пасады, і г.д.
Падругое, сам метад не заўсёды спрацоўваў пры зборы і аналізе дадзеных. Профілі вызначаных у ходзе даследавання фракцый уключаюць нязначныя пасады, некаторыя масівы дадзеных не даюць надзейных вынікаў... У якасці найменш удалага прыкладу выступае гендэрны аналіз эліты. 3 аднаго боку, атрыманыя дадзеныя самі па сабе аказаліся амбівалентнымі. 3 другога, пры вызначэнні полу аўтар арыентаваўся на напісанне імён, што ненадзейна і не дазваляе ставіцца да прыведзеных лічбаў і вывадаў з поўным даверам (што прызнае і сам аўтар).
Патрэцяе, у тэксце можна сустрэць розныя дробныя недакладнасці. Напрыклад, дастаткова часта няправільна пазначаюцца даты заняцця пасад, а таксама прычыны «выхаду з сістэмы». (Характэрныя прыклады: Віталій Прышчэпчык у 1983 г. не пайшоў у адстаўку, але загінуў у аўтакатастрофе; Уладзімір Майданюк не згубіў пасаду ў выніку чысткі 1983 г., але пайшоў у адстаўку ў 1985 г. і г.д.). Колькасць заўважаных недакладнасцей некрытычная, але часам яны могуць уплываць на дакладнасць вывадаў.
Выпраўленыя намі даты ў тэксце падаюцца курсівам, большасць спрэчных момантаў суправаджаецца заўвагамі навуковага рэдактара.
Недакладнасці непазбежныя пры выкананні эмпірычнай працы такога маштабу, іх колькасць не прадстаўляецца вырашальнай і не адмяняе значнасці даследавання. Акрамя гэтага, канцэптуальныя вывады Майкла Урбана не аспрэчваюцца большасцю навукоўцаў, і нават былыя прадстаўнікі «наменклатуры», з якімі даводзілася кансультавацца пры падрыхтоўцы перакладу, у асноўным пацвярджаюць іх слушнасць. Урбан спрабуе камбінаваць свой метад аналізу вакансій з вывучэннем біяграфій, нягледзячы на ўласную крытыку гэтага падыходу. Аўтар робіць гэта дастаткова ўдала, удала настолькі, што вялікая
164 I Майкл Урбан
частка беларускай публікі, не жадаючы разбірацца з матэматычным апаратам, звяртае увагу, цытуе і спасылаецца менавіта на гэтыя «камбінаваныя» фрагменты (главы 6 і 7). Відавочна, такая шматстайнасць толькі павялічвае якасць і значэння тэксту, пашыраючы яго аўдыторыю і ўзровень цытавання.
Пераклад
Пераклад тэксту, нягледзячы на невялікі памер кнігі, не быў лёгкай задачай. Асноўныя прычыны: адсутнасцьальтэрнатыўных даследаванняў гэтага перыяду, недастатковасць даведніцкай інфармацыі, а таксама наяўнасць матэматычнага апарату.
Найбольш складанай і працаёмкай задачай было ўзнаўленне поўных імёнаў усіх асоб, якія згадваюцца ў манаграфіі. У арыгінале Майкл Урбан пазначаў ініцыялы ў рускім гучанні (V. М., L.D. і г.д.), гэта не дазваляла зрабіць іх адэкватны пераклад на беларускую мову. Асаблівыя складанасці былі звязаны з імёнамі адносна дробных чыноўнікаў: загадчыкаў аддзелаў, сектараў, старшынь рэгіянальных прафсаюзаў і г.д. Большую частку асоб і іх імёнаў удалося ідэнтыфікаваць, для астатніх выпадкаў каля прозвішчаў у дужках прыводзяцца рускія ініцыялы (з якіх Урбан рабіў транслітэрацыю на англійскую мову).