Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
7. Палітычная I
нераемнасйь
Натуральна, гэтыя падзеі ў БССР не адбываліся без удзелу маскоўскіх улад. Але пры гэтым мы павінны пазбягаць разглядаць такі ўдзел як аднабаковае навязванне гатовай кадравай палітыкі з Крамля. Як выходзіць з папярэдняга аналізу, асноўныя працэсы цыркуляцыі кадраў у БССР мы не можам патлумачыць як простую рэакцыю маскоўскай наменклатуры. Нягледзячы на тое што беларускія чыноўнікі ўключаны ў механізм цэнтральнага прызначэння, варта памятаць, што пул кандыдатаў, з якіх адбываецца адбор, вызначаецца ўплывамі на кадравую сістэму рэспублікі рэгіёнаў і фракцый.
Няма сумневу, што Масква зрабіла Слюнькова першым сакратаром ЦК КПБ. Гэтая падзея, тым не менш, рыхтавалася на працягу шэрага гадоў, калі МГІГ стала арганізоўваць сябе як палітычную сілу БССР. Прызначэнне Слюнкова, гледзячы з гэтай перспектывы, паказвае значна болей, чым проста размяшчэнне на вяршыні ўлады ў БССР людзей, падтрымаўшых Андропава Гарбачова. Хутчэй тут адбываецца пераход палітычнай улады БССР да новай палітычнай каманды, што ўжо стаяла на крылах, чакаючы свайго шансу.
У выніку асабліва востры кантраст відавочны паміж партызанскай фракцыяй і МГІГ у геаграфічных адносінах. «Партызаны» былі здольныя сфарміраваць палітычную «машыну» на рэспубліканскім узроўні, што дазволіла ім стаць дамінуючай групай у БССР напрыканцы 1950х гг. Пасля гэтага яны пашырылі свой уплыў на саюзны ўзровень, калі Мазураў, Зімянін і Шаура занялі высокія пасты ў Маскве. На працягу ўсяго перыяду іх гегемоніі ў Беларусі сябры партызанскай фракцыі былі размеркаваны па ўсіх абласцях БССР (гл. дадатак В). Калі казаць каротка, «партызаны» былі фракцыяй, заснаванай на рэспубліцы з прадстаўніцтвам у Маскве.
МГІГ, са свайго боку, геаграфічна структураваная на восі Мінск Масква. Адзіная праява яе прадстаўніцтва ў абласных структурах БССР заключаецца ў кароткім прабыванні (М.А.) Князюка (19831984) і Вячаслава Кебіча (19841985) на пасадзе другога сакратара Мінскага абкама, а таксама Уладзіміра Сямёнава на пасту сакратара Гродзенскага абкама з 1974 г.²⁶ He імкнучыся забяспечыць фракцыйнае дамінаванне на рэспубліканскім узроўні і праз гэта фракцыйную прысутнасць у Маскве (палітычная мадэль «партызан»), прадстаўнікі
²⁶ Сямёнаў стаў першым сакратаром Гродзенскага абкама КПБ у 1989 г. і заставаўся на гэтай пасадзе да 1991 г. Пасля спынення дзейнасці КПБ праявіў сябе артадаксальным камуністам, стаў адным з арганізатараў Камітэта за аднаўленне камуністычнай партыі, выбіраўся ў кіруючыя органы адноўленай Партыі камуністаў Беларусі. Заўвага нав. рэд.
152
Майкл Урбан
МГІГ былі здольныя заняць лідзіруючыя пазіцыі ў БССР толькі пасля, і відавочна ў выніку, наяўнасці групы падтрымкі, усталяванай у сталіцы. МГІГ, такім чынам, не працягнула традыцыю нацыянальнай палітычнай групы, якой былі «партызаны». Новая фракцыя не толькі не пашыралася на ўсю рэгіянальную структуру кіравання ў рэспубліцы, але і не развіла палітычную ідэнтычнасць, арыентаваную на канцэпт нацыі, як гэта здолелі зрабіць «партызаны»²⁷.
Навацыйныя ўласцівасці МГІГ праліваюць святло на дзве істотныя кадравыя змены на агульнасаюзным узроўні, якія мелі месца пасля сярэдзіны 1986 г. Першая ўключае прызначэнне Кандрата Цераха на пост міністра гандлю СССР²⁸. Другая замяшчэнне пасады Слюнькова, які ў студзені 1987 г. быў прызначаны сакратаром ЦК КПСС, Яфрэмам Сакаловым былым кліентам Брэжнева, што быў першым сакратаром Брэсцкага абкама з 1977 г. Кар'ерная гісторыя і Цераха, і Сакалова не паказвае ніякіх прамых сувязей са Слюньковым ці МГІГ. Перад тым як стаць першым намеснікам старшыні праўлення Белкаапсаюза ў 1970 г., кар'ера Цераха праходзіла ў сістэме гандлю Мінскай вобласці. Ён быў прызначаны старшынёй праўлення Белкаапсаюза ў 1977 г. і намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР у студзені 1984 г.
У сувязі з тым што апошняе прасоўванне здарылася ў той час, калі Слюнькоў быў першым сакратаром ЦК КПБ, і адбылося падчас значных кадравых змен у кіраўніцтве на рэспубліканскім узроўні, падаецца мэтазгодным зрабіць выснову, што Церах быў часткай палітычнай каманды Слюнькова, адабраным зза сваёй здольнасці палітычнага адміністратара і на падставе прагматычнай арыентацыі. У дадатак менавіта гэтыя якасці і заслугі Слюнькова прыцягнулі ўвагу Гарбачова, які пачаў сваё абнаўленне савецкіх міністэрстваў у наступныя гады.
Прызначэнне Сакалова першым сакратаром ЦК КПБ нават яшчэ больш складанае для вывадаў у тэрмінах патранажнай палітыкі і махінацый з пасадамі паміж варагуючымі фракцыямі. 3 агульнапрынятага гледжання трэба было чакаць, што Слюнькова заменіць прадстаўнік МГІГ, асабліва ў сітуацыі, калі шэсць палітыкаў з гэтай групы ўжо ўвайшлі ў Бюро ЦК КПБ. Але замест гэтага быў прызначаны Сакалоў, які на той час нават не быў
²⁷ Тым не менш гэта не значыць, што сябры МГІГ не выкарыстоўвалі саюзную прэсу для стварэння спрыяльнага вобраза групы. Адсылкі да поспехаў у Мінску і Беларусі, дзе члены МГІГ падкрэсліваюць важнасць (іх) кіраўнічых магчымасцей гл.: Ковалев, 1988; Мнхасев, 1987; Таразевмч, 1987; Гонсалес н Матуковскпй, 1987, а таксама інтэрв'ю з Рэутам у «Нзвестнях» (18.08.1987).
²⁸ Ён займаў гэту пасаду да 1991 г., стаўшы апошнім міністрам гандлю СССР. Заўвага нав. рэд.
7. Палітычная I ^^
пераемнасць (
кандыдатам у члены Бюро. Некалькі фактараў зробяць прызначэнне Сакалова менш дзіўным, чым гэта падаецца на першы погляд.
Папершае, можна звярнуць увагу на факт, што Брэсцкі рэгіён меў падчас займання Сакаловым пасады першага сакратара абкама партыі лепшыя паказчыкі сельскагаспадарчай вытворчасці сярод абласцей БССР (Народное хозяйство.., 1983: 7994) і што шэраг яго гаспадарак дасягаюць самых высокіх ураджаяў у Савецкім Саюзе (Матуковскнй, 1987). Сакалоў, уся кар'ера якога да прызначэння на пасаду ў Брэсцкім абкаме ў 1977 г. была звязана з аграрным сектарам, мог забяспечыць дасягненне паказчыкаў, якія, па чутках, зрабілі вельмі станоўчае ўражанне на Гарбачова пры наведванні Беларусі ў ліпені 1985 г.
Падругое, у сваім дакладзе на XXX з'ездзе КПБ у студзені 1986 г. Слюнькоў шмат увагі надаў вопыту працы Сакалова ў Брэсцкай вобласці і адначасова падверг вострай крытыцы іншых партыйных сакратароў: Леаніда Кляцкова (Гродзенская вобласць) і Васіля Лявонава (Магілёўская вобласць) («Коммуннст Белорусснн», №2, 1986: 539). Даклад Слюнькова, калі ўлічваць павышэнні, атрыманыя ў 1985 і 1986 гг. былымі кліентамі Брэжнева з Брэста, можна зразумець як аб'яўленне ў БССР новай кааліцыі, у якой брэсцкай групе надаецца месца важнага партнёра.
I нарэшце, адно з павышэнняў выдзяляецца з астатніх па сваёй важнасці. Прызначыўшы былога кліента групы Брэжнева з Брэста Васіля Борыса загадчыкам аддзела арганізацыйнапартыйнай работы ЦК КПБ і надаўшы яму статус члена Бюро ЦК, вышэйшая беларуская наменклатура сцэментавала новую кааліцыю праз наданне гэтых важных пастоў асобам, якія раней асацыяваліся з варожай фракцыяй. Калі падсумаваць, то добрыя водгукі ў адрас Сакалова і прызначэнне Борыса сведчаць пра тое, што замяшчэнне Слюнькова было вырашана задоўга да яго пераезду ў Маскву ў 1987. Нягледзячы на тое што менавіта сувязі Мінск Масква могуць патлумачыць перамогу МГІГ у барацьбе за ўладу, гэта паставіла пераможцаў перад больш значнай задачай у кіраванні БССР. Задача з'яўляецца яшчэ большым выклікам на фоне надзённых праблем і маштабных рэформаў, якія былі распачатыя з прыходам да ўлады Гарбачова. Як у Мінску, так і ў Маскве мы будзем, верагодна, сведкамі пачатку новага этапу палітычнай гісторыі Савецкага Саюза. Этапу, у якім дастаткова камфартабельныя адносіны патранажу і пазбягання адказнасці саступаюць месца большай увазе да таленту і стараннасці як дзейсных крытэрыяў кадравай палітыкі. Для МГІГ гэтая акалічнасць спалучылася з неабходнас
154 I Майкл Урбан
цю пашырэння вузкай рэгіянальнай базы МГІГ праз прыцягненне ў кіруючую кааліцыю іншых палітычных актараў²⁹, здольных ажыццяўляць эфектыўнае кіраванне.
²⁹ У заключэнне мы павінны ўзгадаць у гэтых адносінах нядаўнія папаўненні ў кіраўніцтве БССР. Размова ідзе пра Мікалая Ігрунова, які ў кастрычніку 1987 г. змясціў прадстаўніка МПГ Генадзя Барташэвіча у якасці другога сакратара ЦК КПБ. Папярэдняя кар'ера Ігрунова была звязана з РСФСР і (з 1974 г.) аддзелам арганізацыйнапартыйнай работы ЦК КПСС. Яго перавод у БССР дэманструе чысты выпадак мэтанакіраваных кадравых змен. 3 пункту гледжання як яго мінулага, так і новай работы гэта паказвае, што Масква імкнецца змяніць кадравую палітыку ў БССР (Ігруноў заставаўся на пасадзе другога сакратара ЦК КПБ да сакавіка 1990 г.Заўвага нав. рэд.), гл.: Rahr, 1987.
7. Палітычная I 155
нераемнасйь
8. Заключэнне, вывады і пытанне ўзроўню
Цыркуляцыя эліты ў савецкай сістэме з'яўляецца, як мы бачылі, складаным працэсам. Шэраг даследаванняў, што спрабавалі разабрацца ў фактарах, правесці адбор выпадкаў, звязаць іх з вынікамі і стварыць, такім чынам, завершаную сістэму тлумачэння працэсаў у эліце, не мелі вялікага поспеху. Няма падстаў меркаваць, што наш аналіз, нягледзячы на асаблівую метадалогію, з'яўляецца выключэннем і выпадае з шэрага іншых прац накірунку. Магчыма, нізкая прадказальнасць вынікаў, якую можна знайсці ў вялікай колькасці даследаванняў савецкай эліты пры пошуку карэляцыі паміж наборам незалежных (атрыбуты службоўцаў, эканамічнае значэнне падраздзяленняў, якія яны кантралююць, і г.д.) і залежных пераменных (мабільнасці эліты), зводзіцца да пытання ўзроўню аналізу. Дадзеныя індывідуальнага ўзроўню могуць мець карэляцыі са з'явамі на ўзроўні сістэмы: вызначэнне палітыкі (policy), змены ў сістэме. Гэта адлюстравана на мал. 1.1. Але такія інтэрпрэтацыі, калі не прыгадваць слабасць карэляцыі, пакідаюць жадаць лепшага з пункту гледжання канцэптуальнай адэкватнасці. Зусім не відавочна, напрыклад, што Савецкі Саюз стаў больш ці менш «сучасным» ці «развітым» зза таго, што яго палітычная эліта зрабілася старэйшай ці маладзейшай, больш ці менш адукаванай ці прадстаўляе адну ці многія прафесійныя групы. Таксама не відавочна, калі звярнуцца да нашай працы, што цыркуляцыя эліты ў БССР структураваная ў большай ступені праз рэгіяналізм, чым цэнтральны механізм наменклатуры, нягледзячы на тое што наша даследаванне на аднымузроўні можа дакладна сведчыць пра гэта.