• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады  Майкл Урбан

    Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады

    Майкл Урбан

    Памер: 196с.
    Мінск 2010
    107.79 МБ
    
                       1979 1982 1983 1986
    «Партызаны»        2     2   2       
    Кліенты «партызан» 6     7   7     4  
    Кліенты Брэжнева        1   1     1  
    МПГ                2     3   3     4  
    Кліенты МПГ                     3  
    
       *Сакратарыят ЦК КПБ у гэтым час складаўся з 19 аддзелаў. дадзеныя табліцы прадстаўляюць толькі сукупнасць кіраўнікоў аддзелаў з вызначанай фракцыйнай прыналежнасцю. У сувязі з тым, што загадчык аддзела арганізацыйнапартыйнай работы быў прадстаўлены ў табл. 7.1, дадзеная табліца ўключае яго першага намесніка, чыя фракцыйная прыналежнасць невядомая.
    
       Табл. 7.2 і 7.3 адлюстроўваюць колькаснае прадстаўніцтва розных груповак на пасадах сярэдняга ўзроўню ў партыйным і дзяржаўным апараце БССР (гэта значыць тыя пасады, якія размеркаваны ў трэцюю і чацвёртую страты дадатку А). Як і папярэдняя табліца, матрыцы дэманструюць зрэз чатырох важных момантаў працэсу падзелу ўлады і паказваюць адноснае
    
    
    7. Палітычная
      пераемнасць
    
    147
    
    колькаснае прадстаўніцтва кожнай групы на гэтых пасадах. Табл. 7.2 уключае пасады апарату КПБ і зноў паказвае сутнасныя здабыткі на карысць МГІГ і яе кліентаў за гэты перыяд. Таксама варта заўважыць, што гэтыя здабыткі былі атрыманыя за кошт «партызан» і іх кліентаў, што разам дамінавалі ў гэтых органах з 1966 г„ а таксама што група Брэжнева мела невялікі поспех у прызначэнні кліентаў на выбраную сукупнасць пазіцый.
    
    
       Табліца 7.3. Колькасць ідэнтыфікаваных прадстаўнікоў патранажных груп у верхніх колах дзяржаўнага апарату* (асобныя гады)
    
                       1979 1982 1983 1986
    «Партызаны»        6     3   3    1   
    Кліенты «партызан» 15    16  21    17 
    Кліенты Брэжнева   13    17   10  7   
    мпг                4     7   7    10  
    Кліенты МГІГ       1     2   3    4   
    
        * Уключаюцца непартыйныя пасады рэспубліканскага ўзроўню са страт 3 і 4 дадатку А. Акрамя міністраў, (першых) намеснікаў міністраў і старшыняў дзяржаўных камітэтаў, табліца ўключае іншыя пасады, такія як старшыня Вярхоўнага суда, пракурор БССР і першы намеснік пракурора.
    
       Табл. 7.3 дэманструе дадзеныя для дзяржаўнага апарату. Дынаміка лічбаў недвухсэнсоўна паказвае больш ці менш працяглы заняпад партызанскага прадстаўніцтва разам з паралельным павелічэннем колькаснага прадстаўніцтва МГІГ і яе кліентаў. Прадстаўніцтва асоб, асацыяваных з партызанскай і брэжнеўскай групамі, вагалася і, дасягнуўшы максімуму ў 1982 г., пазней зазнала заняпад у выніку ранніх выхадаў у адстаўку і змяшчэння з пасад. Яшчэ адзін аспект дадзеных табліцы варты ўвагі, а менавіта высокі ўзровень перастановак у дзяржаўным апараце. 3 73 пасад, якія мы разглядалі, 54 мелі, прынамсі, адну кадравую змену на працягу перыяду пераймання ўлады. Тым не менш, калі мы разгледзім толькі кіруючыя пасады ў міністэрствах БССР, ступень ратацыі значна скараціцца. Адпаведна 17 з 45 (37,8%) такіх пасад зусім не змянілі сваіх уладальнікаў на працягу гэтых гадоў. Падобна на тое, што дастаткова вялікая колькасць чыноўнікаў у міністэрствах не былі закранутыя барацьбой за ўладу, як і падобная вялікая частка (42,1%) кіраўнікоў аддзелаў сакратарыята ЦК КПБ.
       Дадзеныя табл. 7.4 завяршаюць нашу серыю зрэзаў разглядам элітных пасад у рэгіёнах БССР. Першасная праверка лічбаў дае падставы меркаваць, што ўстойлівасць фракцыйнага
    
    
    148
    
    Майкл Урбан
    
    прадстаўніцтва ў часе была прыкметнай уласцівасцю мясцовых эліт. Магчыма, выключэннем тут можа быць толькі горад Мінск, адкуль на рэспубліканскія пасады прасунуліся прадстаўнікі МПГ, а ўтвораныя ў выніку гэтага вакансіі былі запоўненыя іх кліентамі.
    
       Табліца 7.4. Колькасць ідэнтыфікаваных прадстаўнікоў патранажных груп на элітных пасадах у рэгіёнах* (асобныя гады)
    
                         1979 1982 1983 1986
    Мінская вобласць                        
    Кліенты «партызан»   6     6    6    7  
    Кліенты МПГ          1     1    1      
    Брзсцкая вобласць                       
    Кліенты «партызан»   4     1    1      
    Кліенты Брэжнева     2     5    5    6  
    Віцебская вобласць                      
    «Партызаны»          1     1          
    Кліенты «партызан»            2    1  
    Кліенты Брэжнева     6     6    5    5  
    Гомельская вобласць                     
    «Партызаны»          1     1          
    Кліенты «партызан»   6     6    7    6  
    Гродзенская вобласць                    
    Кліенты «партызан»   4     5    б    6  
    МПГ                  1     1    1    1  
    Магілёўская вобласць                    
    «Партызаны»          1     1          
    Кліенты «партызан»   4     5    6    6  
    Мінск                                   
    мпг                  3     3    2    1  
    Кліенты МПГ          2     2    3    4  
    
        *Да «элітных пасад» адносяцца сакратары рэгіянальных партыйных камітэтаў (5 у кожнай вобласці, 4  Мінску), старшыня і першы намеснік старшыні рэгіянальнага савета (на жаль, тут у эліту не патрапілі старшыні выканаўчых камітэтаў. Заўвага нав. рэд.}.
    
        Тым не менш больш глыбокае вывучэнне гэтых дадзеных паказвае некалькі іншую эвалюцыю. Калі мы параўнаем рэгіёны па ўзроўні ратацыі кадраў, то Мінская вобласць апынецца ў
    
    
    7. Палітычная
      пераемнасць
    
    верхняй частцы схемы (11 пераводаў), а Віцебская вобласцьу ніжняй (6 пераводаў). Калі ў кожным выпадку мы прагледзім, колькі асоб было ўцягнута ў працэс, то заўважым, што для Мінскай вобласці гэта 16 чалавек, а для Віцебскай  13. Такім чынам, у Мінскай вобласці ратацыя ўключае перасоўванне чыноўнікаў па пасадах, у той час як у Віцебскай, рэгіянальнай базе групы Брэжнева, якая мела мала здабыткаў у выніку пераймання ўлады, ратацыя мела зусім іншы парадак. Нягледзячы на тое што змены тычыліся толькі шасці пасад, ніхто з прадстаўнікоў рэгіянальнай эліты, сышоўшых з пасады, не фіксуецца надалей у базе дадзеных. Ратацыя ўключала перавод двух былых кліентаў «партызан» з Гродна, былога брэжнеўскага кліента з Брэста (дзе прыхільнасці, як мы бачылі, змяніліся на карысць МГІГ) і аднаго чыноўніка, чыя фракцыйная прыналежнасць невядомая. Яшчэ два былых кліента Брэжнева з Віцебскага рэгіёна былі павышаны ў гэты перыяд, але ў агульным кантэксце кадравых змен іх фракцыйная лаяльнасць таксама, відавочна, зрушылася на карысць МГІГ.
    
    
                7.3.      уплыў пераймання ўлады на цыркуляцыю эліты
    
    
       Вынікі пераймання ўлады ў кожнай рэспубліцы СССР, натуральна, цесна звязаны з палітычнай сітуацыяй у Маскве. У выпадку Беларусі гэтыя дачыненні, магчыма, асабліва заўважныя, бо барацьба за перайманне ўлады на рэспубліканскім і саюзным узроўні адбылася прыблізна адначасова. Больш за тое, у гэтым прыкладзе можна назіраць не толькі адносіны паміж саюзнымі і рэспубліканскімі актарамі, але некаторыя дастаткова інтрыгуючыя аналогіі паміж працэсам змены кіраўніцтва на абодвух узроўнях.
       Папершае, мы можам адзначыць асаблівасці стылю кіравання. Карёра найбольш заўважнага прадстаўніка МГІГ Слюнькова не была заснавана на класічнай мадэлі аднаго патрона (якім Мазураў быў у адносінах да «партызан»). Тым жа чынам Гарбачоў сабраў на саюзным узроўні палітычную каманду, у якой традыцыйныя адносіны «патрон  кліент» ледзьве заўважныя (гл.: Gustafson and Mann, 1987). Гэты стыль кіраўніцтва, як падаецца, у большай ступені робіць націск на здольнасць і адданасць прагматычным мэтам²⁴, а не лаяльнасць патрону, што ўсталёўваецца ў выніку доўгіх перса
    
    
    ²⁴ Хоў паведамляе, што яго крыніцы ў Маскве ставіліся да Слюнькова як да яшчэ больш радыкальнага эканамічнага рэфарматара, чым Гарбачоў. Гл.: Hough, 1987: 35.
    
    150
    
    
    
    Майкл Урбан
    
    нальных адносін²⁵. Такім чынам, сувязь, якую мы назіралі для Беларусі ў главе 4, паміж, з аднаго боку, з'яўленнем МГІГ і яе інавацыйнай формы арганізацыі ў якасці «палітычнай каманды», чые сябры прыйшлі з рангаў кваліфікаваных працоўных прамысловых прадпрыемстваў Мінска, і, з іншага боку, трансфармацыяй Беларусі ў гэты перыяд у пераважна урбаністычнаіндустрыяльнае грамадства ішла наперадзе арганізацыйнага ўзору, які быў прадэманстраваны пры кіраванні Гарбачова. Менавіта вырашэнне праблем індустрыяльнага грамадства, якія набылі ўсё большую актуальнасць пасля доўгага перыяду ігнаравання, сталі важнай задачай Гарбачова.
       Падругое, як мы пазначым ніжэй, барацьба за пераемнасць у БССР пачалася перад аналагічнай барацьбой у Маскве пасля смерці Брэжнева.
       У выніку працэсы ў БССР рэтраспектыўна можна разглядаць як папярэднюю праяву некаторых тэндэнцыі, якія пазней разгарнуліся ў палітычным цэнтры СССР. Вывучэнне кадравай сістэмы ў Беларусі на працягу 1983 г. выяўляе ўжыванне сродкаў, якія былі прапанаваны Гарбачовым два гады пазней на агульнасаюзным узроўні. У прыватнасці, практыка павышэння ролі міжрэгіянальных пераводаў у БССР папярэднічала аб'яўленню такой палітыкі на XXVII з'езде КПСС у 1986 г.
    
    ²⁵ Тымаці Дж. Колыан прапанаваў падобнае тлумачэнне нязначнага выкарыстання Гарбачовым традыцыйных механізмаў патранажу. Кар'ера Гарбачова была абмежавана адным рэгіёнам, Стаўрапольскі край, і адной арганізацыяй  партыя. Гл.: Colton, 1936:101103.
        Нягледзячы на тое што Слюнькоў займаў пасаду і ў партыі, і ў дзяржаўным апараце, яго рэгіянальны досвед перад тым, як стаць першым сакратаром ЦК КПБ, быўтаксама абмежаваны. Можна сказаць, што ён падзяляў з Гарбачовым тую самую адмежаваную ўключанасць у персанальныя дачыненні. Калі ўлічваць спрэчнае пытанне стылю, тым не менш падаецца, што Слюнькоў не зусім адпавядае стандартам Гарбачова. «Слюнькоў тэхнакрат,  даводзілася мне чуць шмат разоў ад маскоўскіх інтэлектуалаў восенню 1988 г.,  ён не разумее палітыкі». I на самай справе ў выпадку яго першага, як падаецца, выхаду на сцэну саюзнай палітыкі, візіту Літву ў сярэдзіне лістапада 1988 г., Слюнькоў не здолеў прадэманстраваць тое разуменне і клопат, за які ў СССР так высока цэняць Гарбачова. Фармальная мэта візіту Слюнькова заключалася ў кансультацыях і перамовах з кіраўніцтвам ЛітССР і Народным фронтам («Саюдзісам»), якія разам рашуча выступілі супраць паправак у савецкую Канстытуцыю, што актыўна абмяркоўваліся ў гэты час. Паводзіны Слюнькова ў гэтай дыскусіі, якая на працягу гадзін у прамым эфіры трансліравалася па літоўскім іэлебачанні, былі многімі ўспрынятыя як жорсткая спроба расціснуць сваіх апанентаў у дыскусіі. Як сказаў адзін з лідэраў «Саюдзіса», «гэта было неверагодна. Мы цярпліва тлумачылі яму нашы заўвагі да праекта Канстытуцыі і ўласныя планы, што тычацца будучыні рэспублікі. Ён не разумеў. Ён проста паўтараў рэчы, якія сказаў раней, ці проста ігнараваў нашы аргументы. Падавалася, што ён можа бачыць рэчы толькі ў сваім ракурсе. Часам гэта сапраўды некалькі бянтэжыла».