Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
⁹ Чацвёра з тых, хто згубіў пасаду пасля публікацыі артыкула, былі: Валянцін Языковіч (першы сакратар Гомельскага абкама), Міхаіл Кліменка (старшы
130 | Майкл Урбан
займаў толькі адну пасаду, тут немагчыма ўжыць выкарыстаны раней метад выяўлення фракцыйнай прыналежнасці. Разам з тым існуе як мінімум дзве прычыны зрабіць вывад пра фракцыйную матывацыю выпадкаў крытыкі з боку кіраўніцтва. Папершае, «Правда» была сродкам артыкуляцыі негатыўных санкцый, а яе рэдактарам у гэты час быў Міхаіл Зімянін, адзін з лідэраў «партызан». Падругое, усе чатыры вакантныя пасля звальненняў пасады былі запоўненыя асобамі, якіх мы можам вызначыць як «партызан». У чатырох выпадках пад публічную крытыку розных службоўцаў БССР падпалі лідэры МПГ і значныя «брэжнеўскія» кліенты.
Разгледзім спачатку «брэжнеўскіх» кліентаў: Аляксандр Аксёнаў (на той час другі сакратар ЦК КПБ) абвінаваціў чатырох сакратароў райкамаў у нядбайным стаўленні да выканання сваіх абавязкаўу сельскагаспадарчым сектары (Аксенов, 1975). Двое са згаданых асоб былі кліентамі «партызан» і адзін з іх быў неўзабаве звольнены. Фракцыйная прыналежнасць двух іншых службоўцаў невядомая, але, прымаючы да ўвагі тое, што незадоўга да выступу Аксёнава адзін са зволеных быў узнагароджаны ордэнам Леніна за выбітныя дасягненні ў сферы сельскай гаспадаркі, магчыма, фракцыйная палітыка іграла тут сваю ролю. Апошні выпадак, калі службовец крытыкаваўся ўплывовым кліентам «брэжнеўскай» фракцыі, прадстаўляе нападкі Ціхана Кісялёва (першага сакратара ЦК КПБ) на яшчэ аднаго сакратара райкама за нізкія паказчыкі ў рабоце сельскай гаспадаркі («Советская Белоруссня», 3.12.1982). Гэта асоба, якая неўзабаве згубіла пасаду, была вызначана як кліент групы Брэжнева. Калі фракцыйная прыналежнасць службоўца вызначана правільна, то мы павінны прызнаць, што Кісялёў імкнуўся яго змясціць не па фракцыйных прычынах.
Фракцыйная прыналежнасць тых, каго крытыкавалі Анатолій Рэут¹⁰ і Генадзь Барташэвіч¹¹ (адны з лідэраў МГІГ), невядомая. Тое ж тычыцца яшчэ трох службоўцаў, публічна крытыкаваных партыйным кіраўніцтвам. Рэшта з чатырох чыноўнікаў, у адносінах да якіх ужывалася гэта негатыўная санкцыя, былі ідэнтыфікаваны як кліенты «партызан». Выпадкі крытыкі прыпадаюць пераважна на перыяд з 1969 па 1974 г., калі вядучая роля партызанскай фракцыі ў беларускай палітыцы стала аспрэчвац
ня Гомельскага аблвыканкама), (А.Г.) Каргін (сакратар Гомельскага абкама) і (С.А.) Шывакоў (першы сакратар Калінкавіцкага райкама Гомельскай вобласці). (К.Ф.) Хамякоў (намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама) таксама падпаў пад крытыку «Правды», але здолеў захаваць сваю пасаду да 1975 г.
¹⁰ «Советская Белорусспя», 9.07.1985.
¹¹ «Советская Белоруссня», 25.12.1985.
6. Ці важныя | ізі
фракцыі? I
ца групаю Брэжнева. Вынікі публічнай крытыкі, як можна было прагназіраваць, мелі змешаны характар. Два кліенты «партызан» захавалі свае пазіцыі, адзін атрымаў павышэнне, а яшчэ адзін згубіў пасаду.
6.6. Публічнае звальненне
Выяўлена 30 выпадкаў публічнага (праз прэсу БССР) абвяшчэння пра звальненні асоб нашай выбаркі па прычынах, якія вагаюцца ад дрэннага выканання абавязкаў да карупцыі. Трынаццаць са звольненых былі вызначаны як кліенты партызанскай ці брэжнеўскай фракцыі. Час гэтых звальненняў супадае з фазамі міжфракцыйнай барацьбы, якую мы будзем абмяркоўваць у наступнай главе. Дзесяць са звольненых службоўцаў можна ідэнтыфікаваць як кліентаў брэжнеўскай групы. Звальненні ўсіх 13 чалавек адбыліся пасля 1983 г., калі МГІГ канчаткова пасунула групу Брэжнева з дамінуючай пазіцыі ў беларускай палітыцы. Тры іншыя выпадкі звальнення звязаны з асобамі, ідэнтыфікаванымі як кліенты «партызан», і адбыліся ў розныя часы: адзін у 1976 г. (перыяд барацьбы паміж партызанскай і брэжнеўскай групамі), другіу 1981 г. (калі кліенты Брэжнева здолелі пасунуць «партызан» у якасці палітычных лідэраў БССР), а апошні выпадак адбыўся ў 1986 г., калі МПГ ужо заняла кіруючыя пазіцыі ў БССР.
Калі звальненне дзесяці кліентаў Брэжнева пасля падзення яго фракцыі выглядае як цалкам заканамерны выпадак перадзелу пасад, то звальненне трох кліентаў «партызан» некалькі больш складана патлумачыць у тэрмінах фракцыйнага змагання. Калі прыняць, што гэтыя тры выпадкі былі матываваны фракцыйнымі меркаваннямі, то першыя два могуць быць патлумачаны як удар «машыны» Брэжнева па «партызанах». Трэці выпадак, аднак, адбыўся ў перыяд супрацоўніцтва МГІГ з рэштаю партызанскай групы (гл. главу 7) і іх сумеснага змагання супраць знікаючай групы Брэжнева. Мікалай Слюнькоў, у той час першы сакратар ЦК КПБ, які аб'явіў пра гэта і тры іншыя звальненні ў сваёй прамове на XXX з'ездзе КПБ, пазначыў у якасці прычыны звальнення «карумпаванае і падманлівае кіраванне»¹². Найбольш верагодным тлумачэннем дадзеных фактаў можа быць тое, што гатовая заключыць пагадненні з кліентамі пераможаных супернікаў (як кліентамі Брэжнева, так і «партызанамі»), МГІГ у той жа час была разборлівая ў адборы кадраў.
¹² Прамова Слюнькова была надрукавана ў: «Коммуннст Белорусснн». № 2. 1986. С. 539.
132 । Майкл Урбан
Вывады
Факты, прадстаўленыя ў гэтай главе, падмацоўваюць тэзу пра тое, што фракцыі аказваюць уплыў на кар'ерныя далягляды службоўцаў, прыналежных да тых або іншых патранажных груп. У выпадках, у якіхдаступная інфармацыя дастаткова шматлікая — аналіз уваходу ў сістэму праз адзін з пяці каналаў і аналіз жаночага прадстаўніцтва, уплыў фракцыі дастаткова розны. У кожным выпадку службоўцы, звязаныя з МГІГ, праяўлялі большы патэнцыял для кар'ернага росту, чым прадстаўнікі іншых груп. Дадзеныя высновы могуць разглядацца ў якасці пацверджання тэзы аб персаналісцкім характары цыркуляцыі эліт у БССР.
Больш за тое, было выяўлена, што ва ўсіх разгледжаных выпадках (за выключэннем, калі пачатак палітычнай кар'еры звязаны з пазіцыямі ў камсамольскай арганізацыі) прыналежнасць да патранажных груп уплывала на кар'ерныя магчымасці актараў больш, чым фактары прафесійных якасцей або таленту, якія звыкла разглядаюцца ў якасці механізмаў прасоўвання ва ўмовах бюракратычнай арганізацыі.
Даступная інфармацыя пра практыку выкарыстання негатыўных санкцый з'яўляецца хутчэй накідам, і любыя зробленыя на яго падставе высновы павінны прадстаўляцца як папярэднія. Тым не менш высновы, сфармуляваныя пры разглядзе структуры і матывацыі прымянення негатыўных санкцый, з'яўляюцца дастатковымі для таго, каб засумнявацца ў тым, што яны ўжываліся, зыходзячы з агульнапрызнанай бюракратычнай логікі. Наступствы спагнанняў, калі не матывы іх вынясення, як падаецца, вызначаюцца фактарамі, адрознымі ад прынцыпаў сучаснай бюракратыі. Час вынясення і вынікі службовых пакаранняў падаюцца звязанымі з фазамі палітычнай барацьбы ў сістэме. Відавочна, што фазы фракцыйнай барацьбы могуць патлумачыць ужыванне і наступствы санкцый у выпадках, калі чыноўнікі караліся за дрэнную працу ці карупцыю. Прымянечне двух разгледжаных тыпаў негатыўных санкцый таксама ўтрымлівае ў сабе фракцыйны элемент, але недастатковая колькасць выпадкаў выкарыстання крытыкі кіраўніцтва і публічных звальненняў не дае магчымасці зрабіць тут надзейныя высновы. Аднак калі ўзяць ужыванне трох тыпаў негатыўных санкцый разам, то дамінуючы узор у большай альбо меншай ступені указвае на фракцыйную прыналежнасць як фактар уплыву на падзеі сістэмы.
6. Ці важныя
фракцыі?
7. Палітычная пераемнасць
Перайманне (succession) улады, што адбылося ў Беларусі ў першай палове 1980х гг., уяўляла складаны і шматфазны працэс, які развіўся ў звязцы са спадкаемнасцю ўлады пасля смерці Брэжнева. Змена кіраўніцтва БССР у значнай ступені прадвызначалася падзеямі, што разгортваліся ў Маскве, але пры гэтым у асобных момантах апярэджвала іх. Першая наша задача разгляд перыяду надзвычайных зрухаў у кадравай сістэме праз апісанне розных фракцыйных груп, якія сфарміраваліся, распаліся ці рэфармаваліся пры перайманні ўлады. Адпаведна, мы звяртаем увагу на персанальныя змены, якія адбыліся ў вышэйшых слаях беларускай эліты. Для гэтага мы разглядаем хроніку ўзвышэння і падзення варагуючых груп на аснове іх колькаснага прадстаўніцтва ў складзе рэспубліканскай эліты на розных стадыях працэсу. Таксама мы паспрабуем падрабязна разгледзець механізм ратацыі і вызначыць падставы зрухаў у палітычных кааліцыях. I, нарэшце, мы разгледзім вынікі пераймання ўлады і прапануем некаторыя разважанні пра відавочныя структурныя змены ў кадравай сістэме БССР, што карэлююць з накірункамі такіх змен ва ўсім СССР.
7.1. Змена ўлады ў БССР у кантэксце крамлёўскай палітыкі
За ўдзел у кааліцыі, якая змясціла Хрушчова ў 1964 г., беларускія «партызаны» атрымалі значныя выгады. Кірыл Мазураў, першы сакратар ЦК КПБ з 1956 г. і лідэр «партызан», быў на працягу месяца прасунуты на пасаду першага намесніка старшыні Савета Міністраў СССР і члена Палітбюро. Ён здолеў правесці ў Маскву і двух сваіх блізкіх знаёмых па партызанскім руху, якія таксама зрабілі палітычную кар'еруў БССР пасля вайны. Міхаіл Зімянін быў прызначаны рэдактарам «Правды» ў 1965 г. і стаў сакратаром ЦК КПСС у 1976 г., а Васіль Шаура заняў пост главы аддзела культуры ЦК КПСС. Зімянін і Шаура засталіся на гэтых пасадах да 1987 і 1986 гг. адпаведна. Намеснік Мазурава Пётр Машэраў пераняў пасаду першага сакратара ЦК КПБ, а іншыя прадстаўнікі партызанскай групы занялі шматлікія пасады ва ўсёй сістэме партыідзяржавы БССР (гл. дадатак В).
Мазураў хутка сутыкнуўся з Хрушчовым па шэрагу пытанняў, найбольш важным з якіх былі аграрная палітыка і памеры інвестыцый, якія накіроўваліся ў нацыянальныя рэспублікі (Hahn, 1972: 3335, 8086, 150154). Сутнасныя праблемы ў гэ
134 I Майкл Урбан
тых сферах прывялі Мазурава да шчыльнага супрацоўніцтва з новым генеральным сакратаром Леанідам Брэжневым, аграрная праграма якога супадала з поглядамі Мазурава (Yanov, 1984: 115). У выніку сутнасныя выгады для БССР ад дзяржаўнай палітыкі ўзраслі, як і магчымасці кар'ернага прасоўвання для групоўкі Мазурава. Гэта была ўзнагарода за ролю ў вялікім манеўры, што прывёў да адстаўкі Хрушчова (Hahn, 1972: 168170; McGrath, 1981).