• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады  Майкл Урбан

    Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады

    Майкл Урбан

    Памер: 196с.
    Мінск 2010
    107.79 МБ
       ПавышэннеЯгорава ёсць праяваю новага этапу ў перайманні ўлады, а менавіта рэкрутавання асобных членаў і кліентаў партызанскай групы ў новую кіруючую кааліцыю, узначаленую МГІГ⁶. Улічваючы адносна няшчыльнае размеркаванне членаў і кліентаў МГІГ у дзяржаўным і партыйным апараце БССР факт, які адлюстроўвае вузкую рэгіянальную аснову групы, становіцца зразумелым, чаму дамінуючай фракцыі былі патрэбны партнёры па кааліцыі. Партнёры былі знойдзены сярод функцыянераў, чые патроны былі звольнены ці паніжаны. У выніку таго, што кліенты «машыны» Брэжнева ў гэты момант былі варожыя як да МГІГ, так і да кіраўніцтва ў Маскве, палітыкі, якіх асацыявалі з антыбрэжнеўскімі сіламі  «партызаны»,  у многіх адносінах сталі натуральнымі саюзнікамі. Адпаведна, у 1983 г. Барыс Пятроў, прадстаўнік партызанскай фракцыі, быў адкліканы з адстаўкі, каб замяніць Анатолія Булгака ў якасці
    
        Піскараў быў начальнікам Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама ў 19671978 гг., у 19781983 гг.  намеснікам міністра ўнутраных спраў, міністрам унутраных спраў БССР з 1984 па 1990 г. Заўвага нав. рэд.
    
        Аднясенне Ягорава да кліентаў «партызан» можа быць сумнеўным, У 19811984 гг. Ягораў быў начальнікам Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. У цэнтральным апараце МУС БССР Ягораў прапрацаваў нядоўга, з 1985 г. ён ўжо працуе міністрам унутраных спраў Латвійскай ССР (19851990). У 1990 г. Ягораў вяртаецца ў Беларусь, каб стаць міністрам унутраных спраў (19901994), а затым старшынёй КДБ (19941995). Далейшая палітычная карёра: дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 19951996 гг. і Палаты прадстаўнікоў у 19962004 гг. Заўвага нав. рэд.
    
                 7. Палітычная ^^
                   пераемнасць
    
    першага намесніка міністра мясцовай прамысловасці. Булгак перайшоў на пасаду загадчыка сектара ў апараце ЦК КПСС.
       У рэгіёнах мы знаходзім яшчэ больш сведчанняў партнёрства МГІГ і «партызан». Анатолій Фаміч, другі сакратар Мінскага абкама партыі і кліент «партызан», стаў старшынёй Дзяржаўнага камітэта БССР па працы, вакансія, адкрытая адстаўкай былога члена партызанскай фракцыі Фёдора Ромы. Кліент МГІГ Міхаіл Князюк заняў пасаду другога сакратара Мінскага абкама партыі, у той час як яго пасада сакратара была занятая Канстанцінам Туровічам, кліентам «партызан». Сяргей Шабашоў, яшчэ адзін «партызан», пайшоў ў адстаўку з пасады першага сакратара Віцебскага абкама, і яго пасада была занятая Сяргеем Кабяком, партызанскім кліентам, які да гэтага быў старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. Гэты перавод значыў аслабленне ў Віцебскім рэгіёне фракцыі Аксёнава, бо яна не здолела запоўніць гэтую ключавую пасаду сваім кліентам. Падобныя змены закранулі Віталія Прышчэпчыка, таксама партызанскага кліента, што пайшоў у адстаўку з пасады першага сакратара Магілёўскага абкама і быў заменены іншым партызанскім кліентам Васілём Лявонавым (да гэтага першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама)⁷.
       Пасля драматычнай змены складу беларускай эліты ў 1983 г., смерці Андропава і з прыходам да ўлады апошняга прадстаўніка палітычнай «машыны» Брэжнева Канстанціна Чарненкі, на пачатку 1984 г. у БССР усталяваўся кароткі перыяд зацішша. Узровень перамяшчэнняў значна змяншаецца. У 1984 г. сярод 108 вышэйшых пасад рэспубліканскага ўзроўню толькі 13 мелі ратацыю (12%). У рэгіёнах былі заменены толькі 4 асобы (8,3%). Нягледзячы на працяканне ў запаволеным рэжыме, перамяшчэнні ў 1984 г. працягвалі адлюстроўваць працэс прасоўвання МПГ і былых кліентаў «партызан». Сярод 13 асоб, якія запоўнілі вакансіі рэспубліканскага ўзроўню ў гэты год, 9 могуць быць ідэнтыфікаваны па фракцыйнай прыналежнасці. Чатыры былыя партызанскія кліенты, тры прадстаўнікі МГІГ і рэшта былі звязаны з групай Брэжнева. У рэгіёнах (В.С.) Русак, кліент Брэжнева, быў адпраўлены ў адстаўку з пасады сакратара Віцебскага абкама партыі, і яго пасада перайшла да былога партызанскага кліента Ціхана Місуна. Акрамя гэтага, Міхаіл Князюк, прадстаўнік мінскай гарадской групы, быў пераведзены з пасады другога сакратара Мінскага абкама на працу ў Маскву. Яго
    
    ⁷ На самай справе Віталій Віктаравіч Прышчэпчык у 1982 г. загінуў у аўтакатастрофе. Сваё прызначэнне Лявонаў абгрунтоўвае падтрымкай з боку старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолія Маспака (ІІеонов, 2003: 2224).  Заўвага нав. рэд.
    
    I
    
    Майкл Урбан
    
    140
    
    пасада ў абкаме была запоўнена Вячаславам Кебічам з МГІГ, які да гэтага ўзначальваў аддзел цяжкай прамысловасці ЦК КПБ. Гэтая пасада перайшла да Артура Трутнева, яшчэ аднаго кліента мінскай групы, які вярнуўся з Масквы.
       У сакавіку 1985 г., калі М. Гарбачоў быў прызначаны генеральным сакратаром КПСС, адкрыліся новыя магчымасці для кадравых змен у Беларусі. Слюнькоў усталяваў пэўныя сувязі з Гарбачовым яшчэ падчас сваёй работы ў сектары сельскагаспадарчага машынабудавання Дзяржплана ⁸. Гэты сектар Гарбачоў курыраваў, калі быў сакратаром КПСС, адказным за сельскую гаспадарку (19781982) (Hough, 1987: 35)⁹. Слюнькоў відавочна выйграў у выніку змены ўлады ў Маскве, і яго групоўка ў Беларусі мела кадравыя здабыткі. У першы год знаходжання Гарбачова ва ўладзе адбыліся самыя вялікія перастаноўкі ў савецкай эліце з 1930х. гг. (Gustafson and Mann, 1986: 23; Connor, 1986: 34). Нягледзячы на тое што адпаведныя лічбы ў БССР, дзе кадравыя змены адбываліся ўжо на працягу пяці год, не поўнасцю адпавядаюць такім абагульненням, перастаноўкі ў 1985 г. былі без сумнення значныя. Сярод 108 вышэйшых пастоў на рэспубліканскім узроўні 22 (20,4%) зазналі кадравыя змены, у той час як на рэгіянальным узроўні перастаноўкі былі нават больш значныя  20 з 48 пасад (41,7%). У гэтых адносінах Беларусь, падаецца, была выключэннем з агульнасаюзнага правіла, бо ў першыя гады кіравання Гарбачова ў СССР на рэгіянальным узроўні адбылося адносна мала кадравых змен (Gustafson and Mann, 1986: 4). Магчыма, адрозненні тлумачацца часавым разрывам паміж перайманнем улады на саюзным і рэспубліканскім узроўні. Калі мы разглядзім пераход улады ад Брэжнева як працяглы працэс, што быў перарваны смерцю Андропава і перыядам адноснага зацішша для кліентаў Брэжнева падчас кіравання Чарненкі, то лагічна прытрымлівацца думкі, што перадача ўлады поўнасцю так і не завяршылася да прыходу Гарбачова. Як вынік, на працягу першага года пасля прызначэння на пасаду генеральнага сакратара Гарбачоў засяродзіў кадравыя змены пераважна на самым верхнім узроўні савецкай іерархіі. У адрозненне ад саюзнага ўзроўню, у БССР перадача ўлады лачалася ў 1980 г. пасля смерці Машэрава. У момант, калі Андропаў стаў генеральным сакратаром,
    
    ⁸ У 19741983 гг. Слюнькоў працаваў намеснікам старшыні Дзяржплана СССР, а не ў сектары сельскагаспадарчага машынабудавання.  Заўвага нав. рэд.
    
    ⁹ Хоў таксама даводзіць, што Гарбачоў, які адказваў за кадравую палітыку пры кіраванні Андропава, меў магчымасць павысіць значную колькасць сваіх прыхільнікаў яшчэ за два гады да абрання генеральным сакратаром. Адпаведна прызначэнне ў 1983 г. Слюнькова кіраўніком КПБ можа адлюстроўваць менавіта ўплыў Гарбачова. Гл.: Hough, 1988: 31.
    
                     7. Палітычная і ...
                                       141
                      пераемнасць |
    
    новая фракцыя ўжо была гатовая ўзяць уладу ў БССР. Мінская група (маючы падтрымку Гарбачова) пачала выціскаць сваіх апанентаў з кіруючых пасад у Беларусі за два гады да таго, як Гарбачоў стаў пераможцам у Крамлі. Калі ў Маскве адбыўся прыход да ўлады новага генеральнага сакратара, а Гарбачоў быў яшчэ заняты змяшчэннем апанентаў з саюзных пастоў, у Беларусі ўжо пачалася другая фаза кадравых змен, засяроджаная на рэгіянальным узроўні. У гэтых адносінах мінская група выступала як свайго роду прадвеснік кіравання Гарбачова.
       На працягу 1985 г. у кадравых зменах на рэспубліканскім узроўні БССР захаваліся ранейшыя тэндэнцыі. Два члены партызанскай фракцыі пакінулі пасады ў гэты год: Іван Палякоў (пайшоў у адстаўку з пасады старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР¹⁰) і Фелікс Цэхановіч (зняты з пасады міністра нарыхтовак). Першы быў заменены Георгіем Таразевічам, прадстаўніком МГІГ, які да гэтага займаў пасаду першага сакратара Мінскага гаркама. Пасаду Цэхановіча заняў Мікалай Якушаў  былы партызанскі кліент, які быў пераведзены з працы ў Міністэрстве плодаагародніннай гаспадаркі¹¹. Яшчэ чатыры прадстаўніка МПГ былі прасунуты на высокія пасады ў дзяржаўным апараце. Вячаслава Кебіча перавялі з пазіцыі другога сакратара Мінскага абкама на вакансію кіраўніка Дзяржплана БССР. На гэтай пасадзе Кебіч замяніў іншага прадстаўніка МГІГ Анатолія Рэута, які перабраўся ў Маскву і стаў намеснікам старшыні Дзяржплана СССР. Тамара Бязручка была прызначана намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, пасля таго як Галіна Лапанік, яшчэ адна прадстаўніца МГІГ, пакінула гэты пост¹². Мікалай Косцікаў стаў міністрам мясцовай
    
    ¹⁰ А таксама намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дэпутатам ВС БССР Палякоў заставаўся да 1990 r., a ВС СССР  да 1989 г Заўвага нав. рэд.
    
    ¹¹ Напрыканцы 1985 г. Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі было ліквідавана, а Міністэрства нарыхтовак рэарганізавана ў саюзнарэспубліканскае Міністэрства хлебапрадуктаў. Магчыма, кадравыя перастаноўкі былі звязаны са структурнай рэарганізацыяй. Мікалай Якушаў заставаўся міністрам хлебапрадуктаў да выхаду ў адстаўку 1 лістапада 1995 г.  Заўвага нав. рэд.
    
    ¹² Галіна Лапанік, да прызначэння намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, усю кар'еру (24 гады) працавала мантажніцай Мінскага вытворчага аб'яднання імя У. I. Леніна. Прызначэнне адбылося, калі ёй было 44 гады. Тамара Бязручка да прызначэння працавала рабочым на вытворчым аб'яднанні «Інтэграл». Усё гэта дае падставы сцвярджаць, што абедзве жанчыны не былі прадстаўнікамі МГІГ у дакладным сэнсе. Іх прызначэнні, відавочна, звязаны з савецкай палітыкай прадстаўніцтва, якая патрабавала наяўнасць прадстаўнікоў працоўных і жанчын у кіраўніцтве Вярхоўнага Савета.  Заўвага нав. рэд.
    
    142  \ Майкл Урбан
    
    прамысловасці БССР¹³ замест Льва Русакова, кліента фракцыі Брэжнева, які пераехаў у Маскву на пасаду прадстаўніка БССР у Савеце Міністраў СССР¹⁴. 1, нарэшце, Людміла Сухнат стала міністрам асветы пасля 17 год кіравання гэтай установай Міхаілам Мінкевічам. Пяты прадстаўнік МГІГ, Мікалай Гулеў, стаў загадчыкам аддзела лёгкай прамысловасці і тавараў народнага спажывання ЦК КПБ¹⁵, замяніўшы Уладзіміра Лесуна, былога партызанскага кліента, што быў прызначаны старшынёй Гандлёвапрамысловай палаты БССР¹⁶, а шосты, Васіль Гурын, стаў першым сакратаром камсамола Беларусі¹⁷. Калі ўлічваць выключна высокую ступень ратацыі чыноўнікаў (41,7%) на 48 вышэйшых рэгіянальных пасадах у 1985 г., колькасць кадравых змен паказвае працяг фракцыйнай перабудовы на ўзроўні мясцовых эліт. У Віцебску (В.14.) Кагалёнак, чыя кар'ерная гісторыя ўключала сувязі з групай Аксёнава, быў паніжаны з пасады старшыні Віцебскага аграпрамысловага савета да начальніка паліўнага аддзела аблвыканкама. Анатолій Малафееў стаў першым сакратаром Мінскага абкама ў выніку пераводу з Гомеля, дзе ён правёў 23 гады, займаючы розныя пасады ў партыі і мясцовым савеце. На месца Малафеева (першы сакратар Гомельскага абкама) прыйшоў Аляксей Камай, які да гэтага з 1982 г. быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама¹⁸. Паказальна, што да гэтага 19 год кар'ернай гісторыі Камая былі звязаны толькі з Магілёўскім абласным саветам. У самой Магілёўскай вобласці адбыўся трэці міжрэгіянальны перавод. Аляксей Яновіч, які 13 год працаваў на некалькіх пасадах у Гродзенскай вобласці, з пасады загадчыка сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ (дзе працаваў з 1982 г.) стаў старшынёй Магілёўскага аблвыканка