• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады  Майкл Урбан

    Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады

    Майкл Урбан

    Памер: 196с.
    Мінск 2010
    107.79 МБ
    
    ¹³ Мікалай Косцікаў быў прызначаны міністрам мясцовай прамысловасці замест Русакова не ў 1985м, а ў сярэдзіне 1984 г. Косцікаў быў міністрам да 1990 г., у 19901994 гг. займаў пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў Беларусі.  Заўвага нав. рэд.
    
    ¹⁴ Цяжка вызначыць, якая пасада маецца на ўвазе. Пастаянным прадстаўніком CM БССР пры CM СССР у 19841989 гг. быў Мікалай Каўко (кіраўнік справамі CM Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990х). Заўвага нав. рэд.
    
    ¹⁵ У 1990 г. Гулеў стаў міністрам лёгкай прамысловасці БССР, а праз некалькі месяцаў (у выніку рэарганізацыі міністэрства) прызначаны Прэзідэнтам Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараўлёгкай прамысловасці. Займаў гэту пасаду да чэрвеня 1993 г.  Заўвага нав. рэд.
    
    ¹⁶ Займаў гэту пасаду да 2001 г.  Заўвага нав. рэд.
    
    ¹⁷ Узвышэнне Гурына было, відавочна, падрыхтавана Вячаславам Радомскім, адным з двух штатных функцыянераў КГІБ (узгаданых у главе 5), якія былі прызначаны на сталую працу ў камсамол БССР. Узначаліўшы аддзел прапаганды і агітацыі Мінскага гаркама, Радомскі стаў сакратаром, а пазней і першым сакратаром камсамола БССР. Ён сышоў з працы ў камсамоле ў 1976 г., а Гурын быў рэкрутаваны, відавочна, пад яго эгідай.
    
    ¹⁸ Камай займаў гэту пасаду да 1989 г.  Заўвага нав. рэд.
    
    7. Палітычная
      пераемнасць
    
    ма. Малафееў, Камай, Яновіч  усе надзейна ідэнтыфікуюцца з партызанскай фракцыяй. Іх прасоўванне і пераводы па рэгіёнах сведчаць пра тое, што гэтыя палітыкі былі паспяховымі ў змяненні сваіх прыхільнасцей ад паралізаванай партызанскай групы на карысць новай фракцыі, якая стала дамінаваць у выніку барацьбы за ўладу. Гэта таксама сведчыць пра тое, што МГІГ пашырыла ўласную кіруючую кааліцыю праз далучэнне сеціва кліентаў, патроны якіх былі пераможаны ў працэсе змагання за ўладу.
       Міжрэгіянальныя пераводы, праведзеныя ў 1985 г., апярэджваюць палітыку, аб'яўленую на XXVII з'езде КПСС (1986). Новая палітыка прадугледжвае вяртанне да перадбрэжнеўскай практыкі ратацыі кадраў паміж рэгіёнамі¹⁹. Танэ Густаўсан і Доўн Ман, вывучаючы пасады першых сакратароў абкамаў на аснове дадзеных, сабраных пра папярэднюю пасаду чыноўніка (такім чынам, не заглыбляючыся ў кар'ерную гісторыю), зрабілі вывад, што да сярэдзіны 1987 г. новая палітыка кросрэгіянальных пераводаў у РСФСР і саюзных рэспубліках практычна не фіксуецца (Gustafson and Mann, 1987)²⁰. Нашы дадзеныя паказваюць падобную, але некалькі іншую карціну. На працягу разгледжанага працэсу пераймання ўлады (1980 чэрвень 1986 г.) міжрэгіянальныя пераводы ў выбарцы з 48 элітных пазіцый адбываліся кожны год. Па адным пераводзе зафіксавана ў 19801982 гг., па тры  у 1983 і 1984 гг. (хаця кожны год адзін пераход не быў міжрэгіянальным ў геаграфічным сэнсе, бо з'яўляўся рухам з Мінскай гарадской у Мінскую абласную арганізацыю). Тры пераводы мелі месца ў 1985 г. і адзін на працягу першай паловы 1986 г. (Уладзімір Грыгор'еў, кліент Брэжнева, з кар'ерным досведам ў Брэсцкай вобласці вярнуўся з работы ў апараце ЦК КПСС у БССР і стаў першым сакратаром Віцебскага абкама партыі). Гэта, дарэчы, першы эпізод, які паказвае, што, прынамсі, адзін сегмент старой сеткі Брэжнева, a менавіта асобы, якія рабілі кар'еру ў Брэсцкай вобласці, былі ўцягнутыя ў новую кіруючую кааліцыю²¹. Цікава, што перавод Грыгор'ева быў у Віцебск  яшчэ адна рэгіянальная база «машыны» Брэжнева. Кліенты Брэжнева з гэтай вобласці не мелі асаблівых поспехаў пры перайманні ўлады. Для іх зафіксавана адно паніжэнне, два змяшчэнні і ніводнага сапраўднага павышэння. 3 магчымым выключэннем для пераводаў 1985 г., якія,
    
    ¹⁹ Гл. таксама артыкул Разумоўскага, сакратара ЦК КПСС па кадрах (Разумовскнй, 1987: асабліва 5).
    
    ²⁰ Для адваротнага пункту гледжання, які тычыцца ўплыву гэтай палітыкі на Узбекістан гл.: Усманходжпев, 1987
    
    ²¹ Грыгор'еў узначальваў Віцебскі абкам да 1991 г.  Заўвага нав. рэд.
    
    144 I Майкл Урбан
    
    як падаецца, ідуць наперадзе новай палітыкі CCCR агульная ступень міжрэгіянальнай ратацыі ў кіраўніцтве БССР на працягу перыяду перадачы ўлады не выглядае значна вышэй за ступень, якая была зарэгістравана за поўны перыяд даследавання (табл. 4.3).
       Значэнне пераводаў, якія адбыліся пры перайманні ўлады, такім чынам, мае два аспекты. 3 аднаго боку, міжрэгіянальныя пераводы можна ўспрымаць яе спробу дамінуючай у Мінску фракцыі разбурыць патранажную аснову сваіх ворагаў у рэгіёнах. 3 іншага боку, можна адзначыць, што такім чынам кіруючая фракцыя пашырала спіс сваіх кліентаў, паступова перамяшчаючы чыноўнікаў, раней звязаных з іншымі патранажнымі сеткамі.
       Каб падсумаваць нашу дыскусію пра кадравыя змены пры перайманні ўлады, можна адзначыць, што ў першай палове 1986 г. толькі 13 са 108 (12%) вышэйшых пасад рэспубліканскага ўзроўню закранулі працэсы ратацыі, таксама адпаведныя змены былі характэрныя для 4 з 48 (8,3%) пастоў у рэгіёнах. Гэтыя лічбы, зза таго што яны адносяцца толькі да шасцімесячнага перыяду, дэманструюць працяг адносна высокай цыркуляцыі, звязанай са зменай улады.
       На рэспубліканскім узроўні тры кадравыя змены заслугоўваюць увагі. У снежні 1985 г. Аксёнаў быў выкліканы з Польшчы, каб стаць старшынёй Дзяржтэлерадыё CCCR пасада, з якой ён можа наглядаць за ўвядзеннем новага падыходу да савецкіх масмедыа, аб'яўленага пасля прыходу Гарбачова²². Яго кліент Бровікаў у сваю чаргу стаў амбасадарам у Польшчы, саступіўшы ў выніку свой пост старшыні Савета Міністраў БССР Міхаілу Кавалёву  прадстаўніку МГІГ²³. Падругое, Дзмітрый Цябут, прадстаўнік партызанскай фракцыі, пайшоў у адстаўку са свайго паста старшыні рэвізійнай камісіі КПБ. Яго месца заняў Іван Якушаў, такім чынам стварыўшы вакансію на стратэгічнай пазіцыі загадчыка аддзела арганізацыйнапартыйнай работы ЦК КПБ, якая была запоўненая Васілём Борысам, былым кліентам Брэжнева з Брэсцкага абласнога камітэта КПБ. Гэта была другая буйная прамоцыя, якую атрымала відавочна прывілеяваная група з Брэста. I, нарэшце, Віктар Лівенцаў з партызанскай
    
    ²² Нягледзячы на тое што пазіцыі Аксёнава значна аслаблі пасля зыходу Брэжнева, яго праца ў Польшчы ўрэшце прыцягнула прыхільную ўвагу Гарбачова, што можна лічыць вынікам палітычнай арыентацыі і палітычнага таленту гэтага беларускага палітыка. Гл.: SchmidtHaver, 1986: 210.
    
    ²³ Кавалёў быў прызначаны старшынёй Савета Міністраў БССР у студзені 1986 г. і займаў гэту пасаду да вясны 1990 г., калі на гэту пасаду быў прызначаны Вячаслаў Кебіч.  Заўвага нав. рэд.
    
                    7. Палітычная ...
                                      145
                      пераемнасць |
    
    фракцыі пайшоў у адстаўку з паста кіраўніка справамі КПБ і быў заменены Уладзімірам Паўлюкевічам, прадстаўніком МГІГ.
    
    
    
                7.2.     Перайманне ўлады і перспектыва фракцыйнага супрацьстаяння
    
    
      Мы можам падсумаваць здабыткі і страты ў барацьбе за ўладу праз арганізацыю дадзеных па кадравых зменах адпаведна фракцыйнай прыналежнасці і акрэсліць, такім чынам, шэраг уздымаў і падзенняў асобных варагуючых груп. Табл. 7.1 можна прачытаць як свайго роду матрыцу здабыткаў у адносінах да вышэйшых кіруючых пасад. Кожная калонка ў табліцы паказвае колькасць асоб, для якіх вызначана фракцыйная прыналежнасць і якія займалі пасады ў эліце ў чатырох ключавых пунктах сукцэсіі.
    
    
    Табліца 7.1. Колькасць ідэнтыфікаваных прадстаўнікоў
    
    патранажных груп у вышэйшай эліце* (асобныя гады)     
                          1979     1982    1983    1986  
    «Партызаны»        5          4          4       1   
    Кліенты «партызан» 6          5          4       4   
    Кліенты Брэжнева   5          6          4       4   
    МПГ                1          2          6       8   
    
       * Эліта ўключае ў сябе пасады БССР, якія ўключаны ў страты 1 і 2 дадатка А.
    
       Першая калонка паказвае, што за год да смерці Машэрава «партызаны» і іх кліенты трымалі амаль 2/3 пасад. 1982 г.  пік прадстаўніцтва групоўкі Брэжнева ў БССР: у той час як «партызаны» і іх кліенты згубілі па адной пасадзе, кліенты Брэжнева і МПГ настолькі ж павялічылі прадстаўніцтва. Сапраўдныя пазіцыі кліентаў Брэжнева ў гэты час больш паказальныя з пункту гледжання ўплывовасці пасад, чым іх колькасці. Кліенты Брэжнева ў 1982 г. займалі 4 з 6 пасад у сакратарыяце КПБ (з астатніх двух сакратароў толькі аднаго можна ідэнтыфікаваць па фракцыйнай прыналежнасці як кліента «партызан»), а таксама пост старшыні і намесніка старшыні Савета Міністраў БССР. У наступным годзе, тым не менш, палова кліентаў Брэжнева была пераведзена ці паніжана, у той час як прадстаўніцтва МПГ у эліце павялічылася ў тры разы. У якасці падсумавання гэтых працэсаў правая калонка табліцы паказвае абсалютны кантроль МГІГ і іх новых кліентаў над вышэйшымі пасадамі ў рэспубліцы. Да 1986 г. толькі адзін «партызан» захаваў сваю пасаду Мікалай Полазаў,
    
    
    146
    
    Майкл Урбан
    
    старшыня Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў. Былыя кліенты партызанскай групы, якія зараз відавочна належалі іншай патранажнай сістэме  МГІГ, пакінулі за сабой 4 пасады, такую ж колькасць, як і кліенты пераможанай «машыны» Брэжнева. Пры гэтым толькі адзін кліент Брэжнева, група якога дамінавала ў кіраўніцтве 1982 г., здолеў утрымаць свой пост,  Мікалай Дземянцей, сакратар ЦК КПБ. Іншыя тры былыя кліенты Брэжнева, якія займалі элітныя пазіцыі ў 1986 г., гэта Леанід Фірысанаў (паніжаны з сакратара КПБ да намесніка старшыні Савета Міністраў) і два новыя выхадцы з Брэста: Васіль Борыс (узначальваў аддзел арганізацыйнапартыйнай работы ЦК КПБ) і Ніна Мазай (прызначана намеснікам старшыні Савета Міністраў). I зноў колькасць пасад, якую атрымала МПГ у 1986 г., менш дэманструе ўплыў групы, чым уласна набор атрыманых пазіцый. Напрыканцы перыяду пераймання ўлады тры з пяці сакратароў ЦК КПБ, якія могуць быць ідэнтыфікаваныя па фракцыях, былі прадстаўнікамі МГІГ (уключаючы першага і другога сакратара). Акрамя гэтага, МГІГ узяла пад кантроль пасады старшыні, двух першых намеснікаў старшыні Савета Міністраў, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і старшыні Дзяржплана.
    
    
       Табліца 7.2. Колькасць вызначаных прадстаўнікоў патранажных груп сярод кіраўнікоў аддзелаў сакратарыята ЦК КПБ* (асобныя гады)