• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады  Майкл Урбан

    Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады

    Майкл Урбан

    Памер: 196с.
    Мінск 2010
    107.79 МБ
       Даследаванне правін і пакаранняў у асяроддзі савецкага чыноўніцтва прыводзіць да неабходнасці вылучыць суб'ектыўны элемент у фармальных правілах і працэдурах, якія вызначаюць паводзіны службоўцаў⁶. Ва ўмовах, калі прававыя нормы і адміністрацыйныя інструкцыі часта маюць супярэчлівы
    
    
    ⁶ Гл., у прыватнасці: Lampert, 1985; Simis, 1982.
    
    126 Майкл Урбан
    
    характар, выкананне патрабаванняў палітычнага кіраўніцтва важней за прытрымліванне афіцыйна вызначаных працэдур. Таксама персанальныя кантакты і абмен паслугамі могуць мець нашмат больш важнае значэнне для рэалізацыі задач, чым простае прытрымліванне «літары закона». Выразнае выкананнеўсіх фармальных правілаў у лепшым выпадку можа даць няпэўную гарантыю не быць пакараным альбо, у горшым, з'яўляцца прыкметай таго, што пакаранне (як вынік «фармалізму») у асобных выпадках будзе гарантавана. I на самай справе, адно даследаванне па саветалогіі ідзе настолькі далёка, што адносіць працэс прымянення права толькі да яшчэ адной фазы цыклу паза законных (extralegal), калі не карупцыйных, адміністрацыйных паводзін. У выніку даводзіцца, што негатыўныя санкцыі ў такім кантэксце з'яўляюцца хутчэй не сродкам безасабовага пакарання за парушэнне нормаў, але зброяй у руках адной групы супраць больш уразлівых прадстаўнікоў іншай (Grossman, 1979: асабліва 845846).
    
    
                6.4. Дысцыплінарныя спагнанні
    
    
       У якасці адпраўной кропкі аналізу ўжывання негатыўных санкцый у адносінах да чыноўнікаў БССР будуць выкарыстаны 99 выяўленых выпадкаў вынясення дысцыплінарных спагнанняў Камітэтам народнага кантролю (Наркантролю), КПБ і адміністратыўнымі органамі БССР у дачыненні да асоб, уключаных у базу дадзеных. Неабходна адзначыць, што агульная колькасць спагнанняў, вынесеных гэтымі органамі, налічвае тысячы выпадкаў, але асноўная іх частка была накіравана на чыноўнікаў ніжняга ўзроўню: кіраўнікоў калгасаў, шараговых членаў партыі і інш., таму яны не патрапляюць у нашу базу дадзеных. У выніку нас цікавіць толькі невялікая група з агульнай колькасці спагнанняў, дакладней, спецыфічныя выпадкі, калі асобы, займаючыя дастаткова высокія пасады, каб патрапіць у нашу базу дадзеных, спазналі негатыўныя санкцыі.
       Па дадзеных, прадстаўленых у табл. 6.3, спагнанні арганізаваны ў адпаведнасці з органам, ступенню (звычайнае ці строгае), прычынамі накладання санкцый (дрэнная праца ці карупцыя), а таксама ўплывам (калі ёсць) спагнання на кар'еру людзей, якія яго атрымлівалі. Лічбы ў ніжнім радку табліцы, якія паказваюць сецявы эфект спагнанняў, дазваляюць зрабіць вывад, што гэта форма негатыўнай санкцыі дастаткова мяккая. 3 99 службоўцаў, што атрымалі спагнанні, толькі 17 былі звольненыя на працягу года, 62 засталіся на сваіх пасадах, прынамсі,
    
    
                     6. Ці важныя I 127
                        фракцыі? I
    
    бліжэйшыя два гады, 12 атрымалі павышэнне, а пра лёс 20 асоб няма інфармацыі⁷. Сярод выпадкаў пакідання сістэмы пасля вынясення пакарання толькі адзін чалавек быў звольнены з пасады пасля атрымання спагнання за хабарніцтва, пры гэтым пакаранне мела звычайны (не строгі) характар і было зроблена Наркантролем. У двух іншых выпадках вынясення Наркантролем строгага спагнання за карупцыю далейшая кар'ера чыноўнікаў засталася невядомай, што, магчыма, значыць звальненне. У двух выпадках карупцыі, за якую органы КПБ вынеслі строгае спагнанне, адзін чыноўнік захаваў свой пост, а лёс другога невядомы. У цэлым можна сцвярджаць, што выкарыстанне негатыўнай санкцыі ў адносінах да службовых асоб БССР не адпавядае ўзору сістэмы, якая кіруецца безасабовымі бюракратычнымі нормамі. Нават калі дапусціць, што ўсе выпадкі, класіфікаваныя як «невядомыя», на самай справе скончыліся звальненнем, то атрымаецца, што шанец вытрываць звычайнае ці строгае спагнанне Наркантролю не вельмі адрозніваецца (7 з 12 супраць 8 з 11), шанцы перажыць строгае спагнанне КПБ былі нават больш высокія (2 з 3), чым звычайнае (9 з 22). Больш за тое, пасля спагнання, накладзенага ўрадавымі структурамі, павышэнне ішло настолькі ж часта, як і звальненне з пасады.
       Ці можа фракцыйная прыналежнасць праліць святло на гэтыя вынікі?
       Што тычыцца членаў трох груп, пералічаных у дадатку В, то толькі два з іх атрымалі спагнанні і абодва здолелі захаваць свае пазіцыі⁸. Прыкладна 37 службоўцаў, што атрымалі вымовы, могуць быць вызначаны як кліенты адной з трох патранажных груп. У выніку таго што накладанне спагнанняў адлюстроўвае фракцыйную палітыку (гл. наступны раздзел), мэтазгодным з'яўляецца падзел агульнага перыяду даследавання на дзве часткі: 19661976,19771986 гг. У першы перыяд, калі асноўнае змаганне за пасады вялося паміж «партызанамі» і групай Брэжнева, восем чалавек з ліку апошніх атрымалі спагнанні і ўсе восем захавалі свае пазіцыі. Адначасова вымовы атрымалі 14 «партызан», што пацягнула за сабой звальненне ў трох выпадках. Спагнанні таксама атрымалі два кліенты МГІГ: адзін захаваў сваю пасаду, а пра другога няма звестак.
    
    ⁷ Да «нявызначаных» адносяцца выпадкі, калі на працягу года пасля вымовы асоба, якая яе атрымала, не з'явілася ў базе дадзеных, пры гэтым іншы чыноўнік таксама не згадваецца на гэтай пасадзе.
    
    ⁸ Выпадак уключае Барыса Пятрова  «партызана», які двойчы атрымаў спагнанне ад народнага кантролю ў 1976 г., і Барыса Цімашэнка, які атрымаў вымову ад КПБ у 1980 г.
    
    128 I Майкл Урбан
    
    Табліца 6.3. Службовыя спагнанні і іх уплыў на кар’еру
    
    Колькасць           Парушэнне              Вынікі             
                       Дрэн                 Заха  Далей  Няма 
                        ная    Каруп Зваль ванне   шае   інфар
                       праца    цыя   ненне  пасады павы  мацыі 
                                                    шэнне*       
    Орган і тып спагнання                                        
    Народны кантроль:                                            
    звычай                                                      
    44       34                  10   4        32     5      8   
    нае                                                          
    строгае       12  10         2    1      7        2      4   
    Партыйныя органы:                                            
    звычай      22   22              7      9        1      6   
    нае               13         2    3        10     2      2   
    строгае       15                                             
    Выканаўчыя структуры:                                        
    звычай       с         с                                    
    о          5                 1    2      4        2          
    нае                                                       
    строгае                                                      
    Цалкам     99     84         15     17   62       12     20  
    
       * Выпадкі, калі, нягледзячы на спагнанне, чыноўнік пазней быў прасунуты на больш высокую пасаду.
    
       У другі перыяд спагнанні атрымалі чацвёра з ліку «брэжнеўскіх» кліентаў. Адзін з іхбыўпакараныўлютым 1980 г.напярэдадні нядоўгага палітычнага ўзлёту групы да вяршыні ўлады  і здолеў захаваць сваю пасаду. Двое атрымалі спагнанне ў сакавіку 1982 г„ калі ў Маскве адбывалася перайманне ўлады пасля смерці Брэжнева, а ў БССР набіралі сілу антыбрэжнеўскія групы. Вынікі двух гэтых выпадкаў невядомыя. Апошні выпадак адбыўся ў канцы 1983 г., калі брэжнеўская фракцыя ў БССР была канчаткова пасунутая з пазіцыі дамінуючай у кіраўніцтве. Гэта спагнанне мела вынікам звальненне. Кліенты «партызанскай» групы на працягудругога перыяду атрымалі 9 спагнанняў. Невядома ніводнага выпадку звальнення, аднак пры гэтым не зусім зразумелы далейшы лёс пяці службоўцаў. I, урэшце рэшт, на працягу гэтага перыяду тры вымовы былі накладзены на членаў МГІГ  невядома ніводнага выпадку звальнення, але дакладна вядома, што двое з іх захавалі свае пазіцыі.
       Хаця агульная колькасць выпадкаў накладання спагнання ў дачыненні да кліентаў розных груп недастаткова вялікая, каб падмацаваць трывалыя вывады адносна ўплыву фракцыйнай прыналежнасці на выкарыстанне негатыўных санкцый,
    
    6. Ці важныя I
    фракцыі?
    
    129
    
    вынікі аналізу даюць падставы зрабіць два заключэнні. Папершае, інстытут службовага пакарання ў БССР не адпавядаў бюракратычнаму ўзору, калі накладанне спагнання цягне за сабой негатыўныя наступствы для кар'еры. Пакідаючы ўбаку меркаванні адносна таго, ці асабістыя, ці фракцыйныя чыннікі цягнулі за сабой накладанне спагнання, атрыманыя дадзеныя дэманструюць адсутнасць істотнай розніцы паміж выкарыстаннем звычайных і строгіх вымоў. Пры гэтым службоўцы мелі шанец, прынамсі, 2:3 заставацца на сваёй пасадзе пасля атрымання спагнання, а таксама мелі шанцы ў суадносінах 1:8 атрымаць далейшае службовае павышэнне. Падругое, накладанне і наступствы негатыўных санкцый, як падаецца, адпавядаюць фазам абвастрэння фракцыйнай барацьбы. У першы перыяд фракцыя партызан як дамінуючая фракцыя беларускай палітыкі знаходзілася пад ударам брэжнеўскіх сіл. Характэрна, што толькі ў выпадку накладання спагнанняў на «партызан» мелі месца звальненні. У другім перыядзе, калі маятнік пайшоў у зваротным накірунку, спагнанні накладаліся на членаў абедзвюх груп, але адзіны выпадак звальнення звязаны з членам брэжнеўскай фракцыі, што здарылася неўзабаве пасля таго, як яна згубіла сваё дамінуючае становішча.
    
    
                6.5. Публічная крытыка з боку кіраўніцтва
    
    
       Што адбывалася са службоўцамі, якіх публічна крытыкавала кіраўніцтва на партыйных сходах або чые імёны называліся ў крытычных артыкулах газет? Колькасць такіх выпадкаў адносна невялікая. 3 3127 асоб нашай выбаркі толькі пра 20 мы ведаем, што яны былі мішэнню для такой крытыкі. I зноў, гэтыя дастаткова спецыфічныя выпадкі могуць паказаць нешта важнае ў адносінах да выкарыстання негатыўных санкцый і іх сувязі з фракцыйным раскладам у БССР. Паколькі публічная крытыка з боку кіраўніцтва не ёсць частай з'явай паўсядзённага жыцця службоўцаў, уяўляецца неабходным звярнуць асаблівую ўвагу на гэтыя выпадкі.
       Так, напрыканцы 1969 г. «Правда» апублікавала надзвычай крытычны артыкул пра нізкія паказчыкі сельскагаспадарчага сектара Гомельскай вобласці, які ўтрымліваў заклікі да пакарання некаторых прадстаўнікоў рэгіянальнай улады («Правда», 12.12.1969). У выніку на працягу ўсяго некалькіх дзён чатыры з пяці згаданых у артыкуле службоўцаў былі знятыя з займаных пасад⁹. У выніку таго, што кожны з пяці згаданых службоўцаў