Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
6. Ці важныя I ...
фракцыі? I
дзе да стварэння ў многіх выпадках занадта малых падгруп, каб быць карыснымі для нашага аналізу. Таму для размеркавання нашай выбаркі па катэгорыях з дастаткова вялікай колькасцю выпадкаў і параўнання ўплыву фракцыйнай прыналежнасці на ўзоры мабільнасці варта падзяліць 361 асобу на дзве падгрупы: члены МГІГ і прадстаўнікі іншых фракцый.
Прыкладна 128 асоб можна аднесці да пачаўшых палітычную кар'еру на асобным прамысловым прадпрыемстве сталіцы¹. 3 іх для 68 (53,1%) не зафіксавана нейкіх значных кар'ерных пераходаў на вышэйшыя пасады; 28 (21,9%) мелі ў якасці наступнай ступені кар'еры пасаду ў партыі; 7 (5,5%) былі прызначаны на выканаўчыя пасады саветаў; астатнія 25 (19,5%) у выніку кар'ернага росту занялі пасады ў дзяржаўным апараце (міністэрствах і дзяржаўных камітэтах). Адпаведны паказчык для 233 чалавек, не звязаных з МГІГ, такі: 112 (48,1%) не мелі кар'ернага росту; 75 (32,2%) атрымалі працу ў партыі; 21 (10,7%) занялі кіруючыя пасты ў саветах; 25 (10,7%) занялі больш высокія пасты ў дзяржаўным апараце. Гэтыя лічбы дэманструюць, што члены МГІГ мелі меншую ўзыходзячую мабільнасць (46,9%), чым іх калегі з іншых рэгіёнаў БССР (51,9%). Таксама бачна, што члены МГІГ з меншай частатою напрамую замяшчалі вакансіі ў апараце партыі і саветах (21,9% супраць 32,2% і 5,5% супраць 9% адпаведна), а больш часта пераходзілі на працу ў дзяржаўны апарат (19,5% супраць 10,7%). Калі абагульніць, то паказаная вышэй адносная частата для дзвюх груп дае магчымасць сцвярджаць, што шлях да высокай палітычныя кар'еры ў Мінску некалькі больш канкурэнтны. Таксама ў сталіцы вертыкальная мабільнасць значна больш звязана з прасоўваннем у межах іерархіі міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў.
Апошняе адрозненне паміж дзвюма групамі супадае з агульным профілем МГІГ. Паколькі група складаецца з кваліфікаваных прадстаўнікоў працоўнага класа сталіцы, лагічна чакаць, што менавіта члены гэтай фракцыі будуць забяспечваць кадравы рэзерв для прызначэння на кіруючыя і адміністратыўныя пасады ў эканамічнай сферы. Такія прызначэнні, без сумневу, у значнай ступені падтрымліваліся прадстаўнікамі МГІГ, што займалі адміністратыўныя пасады ў Маскве і маглі даваць рэкамендацыі па прасоўванні людзей, з якімі раней разам працавалі альбо з
¹ Гэта колькасць 128, большая за колькасць членаў МПГ, пералічаных у да
датку В. Прычына ў тым, што пералік у дадатку абмежаваны асобамі, якія зрабілі, прынамсі, адзін кар'ерны рух пасля заняцця адной з пасад, уклкзчаных у базу дадзеных. Лічба 128 уключае ўсіх, хто займаў пасаду ў адной
з чатырох арганізацыйных іерархій Мінска (партыя, прафесійныя саюзы, кіраўніцтва прамысловымі прадпрыемствамі, камсамол) незалежна ад таго, ці рушылі яны пазней на іншую пасаду.
118 Майкл Урбан
кім былі знаёмыя праз адначасовае прадстаўніцтва ў партыйных камітэтах і дырэктарскіх радах у Мінску. Аднак першае адрозненне сведчыць пра іншую ўласцівасць групы адносна высокі ўзровень унутранай канкурэнцыі за атрыманне пасад у вышэйшых структурах. Палітычная структура Мінска прадстаўляе больш вузкую гарлавіну для пераходу з прамысловасці ў партыйныя іўрадавыя структуры. Неабходна памятаць, штоў Мінску больш членаў КПБ, чым у любым іншым рэгіёне БССР. Акрамя гэтага, Мінск дае ўнёсак у памеры % у агульную прамысловую вытворчасць рэспублікі і прадстаўляе самую вялікую крыніцу патэнцыяльных рэкрутаў з прамысловых прадпрыемстваў на вышэйшыя палітычныя пасады. Разам з тым колькасць пазіцый для такіх пераходаў (сакратар райкама, старшыня райвыканкама) меншая, чым у другіх рэгіёнах. Як вынік, Мінск прадстаўляе большую колькасць патэнцыяльных кандыдатаў на заняцце меншай колькасці пасад. Гэты аспект спаборніцтва для МГІГ можа выступаць у якасці паказчыка асабістых якасцей (тэхнічных, арганізацыйных і палітычных) тых, хто здолей атрымаць павышэнне. Гэта, як паказана ў табл. 6.1, дэманструе ўплыў членства ў МГІГ на карёрныя магчымасці.
Табліца 6.1. Сярэдні ранг першай, другой і найвышэйшай пасад, якія займалі прадстаўнікі дзвюх груп, увайшоўшыя праз пяць каналаў уваходу (А/=361)*
Першапачатковае месца працы (пасада)
Пярвічныя Прафсаюзы Кіраўнікі Працоўныя Камсамол
партыйныя прадпрыем
арганізацыі стваў
МГІГ Інш. МГІГ Інш. мпг Інш. МГІГ Інш. мпг Інш.
Першая 7,7 8,6 7,3 10 7,4 7,7 5,6 6,7 6,6 6,4
пасада (69) (71) (4) (17) (35) (62) (12) (15) (8) (68)
Другая 6,2 6,9 5,7 8,8 4,6 5,6 4,3 5,2 5,8 5,6
пасада (18) (29) (3) (4) (13) (21) (9) (12) (5) (49)
Найвы 5,9 4,7 3,0 4,3 1,7 2,4 4,7 4,3
шэйшая 3,9 (9) (12) (3) 5(1) (3) (12) (7) (10) (3) (29)
пасада
*Лічбы ў дужках паказваюць адпаведную колькасць выпадкаў для падліку сярэдняга рангу пасады. Сума радка «Другая пасада» меншая за агульную колькасць наступных карёрных рухаў, пазначаных вышэй для МГІГ (на 12) і для іншых груп (на 6). Гэта адрозненне ёсць вынік выпадкаў, калі другі карёрны рух быў зроблены паза межы нашай сістэмы пасад (дадатак А).
Прадстаўленыя ў табл. 6.1 дадзеныя былі атрыманы наступным чынам: браўся нумар страты (у адпаведнасці з дадаткам А)
б.Ціважныя I іі9
фракцыі?
для пасады, якую ў той ці іншы час займаў нехта з вызначаных 361 асобы. Затым ажыццяўляўся падлік сярэдняга паказчыка для кожнай групы ў адпаведнасці з пяццю каналамі ўваходу ў сістэму.
Першы радок табліцы паказвае, што сярэдні ўзровень першай пасады, займанай прадстаўнікамі МГІГ, пры патрапленні ў базу дадзеных у некаторых выпадках (сакратары пярвічных партыйных арганізацый, кіраўнікі прафсаюзных камітэтаў, а таксама высокакваліфікаваныя працоўныя прамысловых прадпрыемстваў) значна вышэй за гэты паказчык для іншых груп. Разам з тым для кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і камсамольскіх функцыянераў узровень пасад блізкі і ў значнай ступені эквівалентны для дзвюх груп.
Другі радок табліцы паказвае пераходы з адной пазіцыі ў сістэме на другую. Тут неабходна адзначыць досыць высокі ўзровень канкурэнтнасці кадравай сістэмы Мінска, што тычыцца заняцця пасад сакратароў партыі на прамысловых прадпрыемствах. У той час як паза межамі Мінска 29 з 71 асобы (40,8%), увайшоўшых у сістэму сакратарамі пярвічных партыйных арганізацый, змаглі прасунуцца на больш высокія пасады, для прадстаўнікоў МГІГ гэты паказчык склаў толькі 18 з 69 (21%). 3 іншага боку, тыя, хто ўвайшлі ў сістэму ў якасці прафсаюзных функцыянераў Мінска, мелі значна больш выпадкаў прасоўвання, чым іх калегі з іншых рэгіёнаў, але колькасць такіх выпадкаў недастатковая, каб зрабіць нейкія абгрунтаваныя вывады. Разам з тым дзве групы выглядаюць дастаткова роўнымі па працэнтных суадносінах павышэнняў для рэшты каналаў.
За выключэннем тых, хто прасоўваўся па камсамольскіх каналах, прадстаўнікі МПГ былі значна больш паспяховымі пры прасоўванні на больш высокія пазіцыі ў сістэме. Цэлы ранг аддзяляе членаў МГІГ ад прадстаўнікоў іншых фракцый пры патрапленні ў сістэму пасля кіравання прадпрыемствамі і больш за палову рангу пры ўваходзе праз партыю і ў якасці кваліфікаванага працоўнага. У гэтых адносінах самая вялікая розніца (3,1) зафіксавана ў выпадку трапіўшых у сістэму праз прафсаюзныя пасады на прадпрыемствах, але, зноў, колькасць уключаных выпадкаў тут занадта малая, каб рабіць мнагазначныя вывады.
Дадзеныя ў другім радку табліцы паказваюць, што прадстаўнікі МГІГ апыналіся ў адносна нявыгадным становішчы толькі пры выкарыстанні аднаго канала прасоўвання ў эліту камсамол. Больш за тое, аналагічную сітуацыю дэманструе і трэці радок, што дазваляе зрабіць шэраг высноў. Папершае,
120 । Майкл Урбан
рэкрутаванне эліты з камсамольскіх функцыянераў было менш відавочным у Мінску ў параўнанні з іншымі абласцямі БССР.
Падругое, сярод нячленаў МГІГ камсамольскі апарат з'яўляўся больш хуткім спосабам займання высокіх элітных пазіцый, чым такія каналы прасоўвання, як сакратар партыйнай ячэйкі або функцыянер прафсаюза на прамысловым прадпрыемстве. У той жа час кіраўнікі прадпрыемстваў прасоўваліся па кар'ернай лесвіцы прыкладна з той жа паспяховасцю, што і камсамольцы, а кваліфікаваныя працоўныя, наадварот, прасоўваліся нашмат лепш (2,4 супраць 4,3). За выключэннем невялікай групы (10 чалавек), можна зрабіць абагульненне, што паза межамі Мінска праца ў камсамоле была адным з лепшых шляхоў кар'ернага росту. У дадатак да сярэдняга ўзроўню атрыманых пасад лічбы для нячленаў МГІГ у трэцім радку паказваюць вялікую верагоднасць (42,6%) патрапіць на элітныя пазіцыі менавіта праз камсамол. Гэта перавышае эфектыўнасць усіх іншых механізмаў.
Агульнае правіла прымае зваротнае значэнне, калі яго дастасаваць да прадстаўнікоў МГІГ. Тут пры атрыманні высокіх пасад дзейнічалі ці адрозныя ад камсамола каналы, ці, як у выпадку з прафсаюзамі, адпаведны узровень прасоўвання некалькі вышэй, чым гэты паказчык у выпадку камсамола. Такім чынам, адным з адказаў на пытанне «Якія адрозненні існуюць паміж фракцыямі?» будзе наступны: «Магчымасць вертыкальнай мабільнасці праз структуры камсамола». Для МГІГ камсамол быў найменш важным шляхам наверх, для нячленаў МГІГ, акрамя невялікай групы, якая ў нашай выбарцы класіфікуецца як «кваліфікаваныя працоўныя», камсамол быў адным з найбольш істотных каналаў прасоўвання.
Дадзеныя ў трэцім радку табліцы таксама паказваюць, што члены МГІГ былі здольныя заняць больш высокія пасады, чым іх калегі, за выключэннем выпадкаў прасоўвання праз камсамольскія каналы. Колькасць кадравых пераводаў ТУТ адрозніваецца. Напрыклад, адносна невялікая колькасць членаў МГІГ прасунуліся па службе пасля дасягнення «другой пасады» (другі радок) і адносна невялікая колькасць нячленаў МГІГ, якія ўвайшлі ў сістэму як сакратары пярвічных арганізацый або кіраўнікі прафсаюзных структур, атрымалі прасоўванне пасля дасягнення ўзроўню «другой пасады». Аднак, калі спалучыць паказчыкі для ўсіх каналаў уваходжання ў сістэму, выявіцца, што колькасць павышаных пасля атрымання «другой пасады» прыкладна аднолькавая для дзвюх груп: 51,2% для членаў МГІГ, 55,7% для нячленаў. Калі выключыць уваходжанне па камсамольскіх каналах, лічбы стануць 51,2 і 53,0%