Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
6. Ці важныя | і2і
фракцыі? I
адпаведна. Улічваючы агульную роўнасць здабыткаў абедзвюх груп, можна даць другі адказ на пытанне пра значэнне фракцый. Члены МГІГ, якія пераадолелі ўзровень «другой пасады» і занялі сваё месца ў эліце праз любы канал, за выключэннем камсамола, былі здольныя як група заняць больш высокія пасты ў параўнанні з нячленамі МГІГ. Больш за тое, розніца паміж групамі асабліва відавочная ў выпадках патраплення ў эліту праз пасаду сакратара партыі (3,9 супраць 5,9) альбо кіраўніка прамысловага прадпрыемства (3,0 супраць 4,3). У выніку ўплыў фракцыйнай прыналежнасці на кар'еру членаў МГІГ падаецца моцным, асабліва для тых, хто ўвайшоў у эліту БССР пасля палітычнай сацыялізацыі на прадпрыемствах Мінска.
6.2. Жанчыны ў сістэме
Заходнія даследаванні жанчын у палітыкаадміністрацыйнай іерархіі СССР звычайна недаацэньваюць той факт, што савецкая сістэма адводзіць для іх прадстаўніцтва асобнае месца. Больш за тое, прастора жаночай прысутнасці можа быць дастаткова дакладна вызначана. 3 аднаго боку, можна з лёгкасцю заўважыць адсутнасць жанчын на вышэйшых пастах савецкай партыйнай сістэмы (Hough, 1977b: 356357; Browning, 1985: 207236). Як адзначаў адзін з даследчыкаў: «На сапраўды значных, а не пратакольных, пазіцыях, на ключавых пастах з палітычнай уладай, сілавых структурах і наверсе ўсёй сістэмы ў цэлым палітыка застаецца мужчынскай справай» (Lapidus, 1978: 200). 3 іншага боку, у СССР жанчыны, што актыўна бралі ўдзел у палітыцы, канцэнтруюцца на пасадах, якія маюць у той ці іншай ступені дапаможны і/або выхаваўчы характар. У абодвух аспектах беларускія жанчыны застаюцца адносна недыферэнцыраванай падгрупай. Тыпы і важнасць пасад, якія яны займаюць, пераважна супадаюць з больш шырокім савецкім узорам.
У разгледжаны перыяд колькасць жанчын у шэрагах КПБ паступова ўзрастала, як і прадстаўніцтва на ўзроўні мясцовых партыйных камітэтаў². Па гэтым паказчыку доля жанчын у КПБ супастаўляльная з іншымі камуністычнымі партыямі савецкіх рэспублік, за выключэннем Эстоніі, Латвіі і Літвы, дзе гэта доля некалькі больш высокая (Harasymiw, 1980). На працягу першых дзесяці год даследавання колькасць жанчын сакратароў пярвічных партыйных арганізацый павялічылася амаль у 2 разы і да 1976 г. (Коммуннстнческая.., 1978: 197) дасягнула 30% па
² Доля жанчын у КПБ вырасла з 18,5% у 1966 г. да 24,2% у 1978 г. Падобным жа чынам іх прадстаўніцтва ў райкамах і гаркамах КПБ узрасло з 17,8% у 1966 г. да 22,9% у 1976 г. Гл.: Коммуннстпческая.., 1978: 155, 196.
122 Майкл Урбан
казчык, параўнальны з сярэднім узроўнем для СССР (Lapidus, 1978: 214).
Які і ў іншых савецкіх рэспубліках, жанчыны ў БССР у большасці выпадкаў займалі адносна вузкае кола палітычных пазіцый, пераважна звязаных з палітычнай сацыялізацыяй (Moses, 1976a; Moses, 1977: 333353). У нашай выбарцы можна вылучыць 230 жанчын³ і сярод іх 125, якія працавалі на адной альбо некалькіх пасадах у межах асобнай функцыянальнай спецыялізацыі. 3 гэтага ліку 57 жанчын (45,6%) займалі пазіцыі ў сферы агульнай палітычнай сацыялізацыі: сакратары партыі, адказныя за прапаганду; пасады ўсаветах, адказныя за культуру, і інш. Другая вядучая сфера занятасці жанчын на кіруючых пасадах савецкай сістэмы прадстаўлена ў базе дадзеных лёгкая і харчовая прамысловасць, ахова здароў'я, сацыяльная абарона і гандаль. Да гэтай групы можна аднесці 36 жанчын (28,8%), і дадзеная лічба таксама параўнальная з агульнымі паказчыкамі па СССР (Dodge, 1977: асабліва 215; Lapidus, 1978: 222). Толькі пяць жанчын можна аднесці да групы тых, хто займалі пасты ў сферы цяжкай прамысловасці, і трох да працуючых у сельскагаспадарчым сектары, у той час як рэшта 24 (19,2%) займалі адміністратыўнагаспадарчыя (housekeeping) пасады ў розных арганізацыях, як, напрыклад, сакратар саветаў⁴.
Гэта параўнанне паказвае, што палітычная роля беларускіх жанчын у значнай ступені адпавядала агульнаму профілю для СССР, характэрнымі асаблівасцямі якога з'яўляюцца: недастатковы ўзровень прадстаўніцтва, аддаленасць ад цэнтра прыняцця палітычных рашэнняў і засяроджанасць на вузкай спецыялізацыі. Таксама можна выказаць здагадку пра падабенства фактараў фарміравання менавіта такога профілю палітычнага ўдзелу жанчын у СССР і БССР⁵. Вызначыўшы пры
³ Ідэнтыфікацыя была зроблена на аснове альбо біяграфічных звестак у савецкім друку, альбо граматычнага пазначэння роду ў газетных артыкулах. Мы павінны прызнаць, тым не менш, што 230 вызначаных жанчын прадстаўляюць толькі частку фактычнай колькасці жанчын у выбарцы.
⁴ I зноў, гэтыя лічбы паказваюць, што прыклад Беларусі гэта свайго роду мікракосм СССР увогуле. Пра жанчын у цяжкай прамысловасці гл.: Dodge, 1977. Пра жанчын у сельскай гаспадарцы гл.: Stuart, 1979. Пра жанчын у ролі «адказных за гаспадарку» гл.: Harasymiw, 1980: 159161.
⁵ Тлумачэнне асобных узораў палітычнага ўдзелу жанчын у СССР звычайна ўключае ідэю, што яны вынікаюць з традыцыйных нормаў. Такія нормы вызначаюць ролю жанчын у сістэме і, у сваю чаргу, адлюстроўваюць пажаданы адукацыйны і кар’ерны выбар. Розныя варыянты такога тлумачэння гл.: Moses, 1977; Lapidus, 1978; Browning, 1985; Stuart, 1979; 609613.
Падобная прычына выканання савецкімі жанчынамі ролі палітычнай падтрымкі і выхавання была акцэнтавана савецкай феміністкай Аляй Сарыбан. «Савецкая жанчына, піша яна, унутры сваёй сутнасці, часта не ўсведамляючы гэтага, мае выразнае імкненне дзейнічаць узгоднена з са
6. Ці важныя | ^2з
фракйыі? I
кладную адпаведнасць гэтага паказчыка ў БССР і СССР, нам неабходна разгледзець уплыў фракцыйнай прыналежнасці на палітычны ўдзел жанчын. Адпаведна мы можам дастаткова проста зрабіць вывад: БССР не мае нічога унікальнага ў сферы палітычнай ролі жанчын.
Адной з паказальных уласцівасцей жанчын з нашай выбаркі з'яўляецца іх канцэнтрацыя на пасадах нізкага ўзроўню. Гэта ў пэўным сэнсе зніжае эфектыўнасць метаду, распрацаванага ў папярэднім раздзеле, для вызначэння фракцыйнай прыналежнасці. Паколькі большасць жанчын у нашай выбарцы (139 з 230) мелі ў сістэме толькі адну пасаду, скарыстаны ў папярэдняй главе метад азначэння патранажных залежнасцей на падставе аднаго або некалькіх кар'ерных перасоўванняў не можа быць дастасаваны да большасці выпадкаў. Для таго каб скласці выбарку жанчын, дастаткова вялікую для выяўлення адрозненняў паміж фракцыямі, быў выкарыстаны дадатковы метад аналізу. Падыход прадугледжвае вызначэнне фракцыйнай прыналежнасці праз прызначэнне на пасады, што, як мяркуецца, кантралююцца той ці іншай ідэнтыфікаванай групай. Дакладнасць гэтага менш строгага метаду да пэўнай ступені была павышана праз прыпісванне ўсіх спрэчных выпадкаў да катэгорыі «фракцыйная прыналежнасць невядомая». Выкарыстоўваючы адначасова раней прапанаваны метад і гэтую менш дакладную методыку, мы здолелі класіфікаваць як кліентаў адной з патранажных сетак 174 з 230 жанчын.
Прадстаўленая ў табл. 6.2 інфармацыя паказвае ўзаемаадносіны паміж фракцыйнай прыналежнасцю жанчын і іх доступам да пасад у эліце БССР (тут мы маем на ўвазе пасады, уключаныя ў чатыры верхнія страты, дадатак А). Левая калонка табліцы прапануе пералік фракцыйных груп, а таксама колькасць жанчын, якіх можна ўключыць у іх склад. Цэнтральная калонка паказвае колькасць жанчын з кожнай групы, якія змаглі атрымаць доступ да элітных пазіцый. У правай калонцы прыведзены імёны гэтых жанчын, а таксама пералік самых высокіх пасад, якіх яны дасягнулі. Магчыма, першае, што можна сказаць пра дадзеныя, гэта магчымасць зрабіць выснову пра месца жанчын у сістэме, а менавіта што яны займаюць пасады далёка ад цэнтра іерархіі. Для пацверджання дадзенай высновы можна паглядзець як на агульную колькасць жанчын, якія дасягнулі пасад у эліце (10 з 230), так і на яшчэ больш паказальны факт, што 212 пасад у чатырох стратах за 21 год даюць 4452 магчымасці займаць пасаду на працягу года. 3 паз
вецкай сістэмай і ідэнтыфікаваць сябе з ёй». Гл.: Sariban, 1984: асабліва 208.
124 Майкл Урбан
6. Ці важныя
фракцыі?
125
начанай сукупнасці толькі 60 магчымасцей былі скарыстаныя жанчынамі, што адлюстроўвае факт доступ жанчын да найбольш значных элітных пасад у БССР сур'ёзна абмежаваны.
Падругое, у выпадках, калі жанчыны ўсётакі дасягнулі высокага становішча ў сістэме, відавочны ўплыў фракцыйнай прыналежнасці. Толькі 14,3% жанчын у выбарцы могуць быць ідэнтыфікаваны як члены або кліенты МГІГ, але менавіта гэтая група ўключае палову жанчын, што дасягнулі высокіх пастоў у эліце. У выніку малой колькасці выпадкаў мы не можам вызначыць адрозненні паміж групамі ў статыстычным сэнсе. Больш за тое, у двух выпадках, калі жанчыны займалі найбольш высокія пасты, яны былі кліентамі іншых груп: пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў (страта 2) у розныя часы займалі Ніна Сняжкова (19681985) і Ніна Мазай (з 1985). Але, нягледзячы на гэтыя агаворкі, усё адно можна зрабіць вывад пра ўплыў фракцыйнай прыналежнасці на верагоднасць кар'ернага росту жанчын у сістэме. Калі аб'яднаць усіх жанчын выбаркі ў адну групу, то атрымаецца, што кожная з іх мела магчымасць атрымаць пост у эліце ў суадносінах 1:33. Пры гэтым для членаў і кліентаў «партызан» гэтыя суадносіны склалі 1:23, для кліентаў групы Брэжнева 1:41, а для членаў і кліентаў МГІГ крыху больш за 1:7.
6.3. Выкарыстанне негатыўных санкцый
Як было паказана раней, патранажная прыналежнасць можа аказваць вызначальны ўплыў на магчымасць атрымання доступу да вышэйшых службовых пасад у БССР. Неабходна таксама высветліць, у якой меры фракцыі ўплываюць на размеркаванне пакаранняў («негатыўных санкцый») у сістэме. У гэтай частцы будуць разгледжаны тры тыпы негатыўных санкцый, з якімі нярэдка сутыкаюцца беларускія службоўцы: дысцыплінарныя спагнанні, крытыка кіраўніцтва і публічнае звальненне. Такім чынам, мы імкнёмся вызначыць, ці можа і калі можа, то да якой ступені, прыналежнасць да патранажнай групы абараніць ад негатыўных санкцый і, адпаведна, да якой ступені і ў якіх абставінах фракцыя можа павысіць уразлівасць прадстаўнікоў групы.