Беларуская савецкая эліта (1966-1986): алгебра ўлады
Майкл Урбан
Памер: 196с.
Мінск 2010
Памятаючы пра гэта, мы можам скарыстаць ідэю аналізу ўзроўняў пры тлумачэнні вынікаў даследавання. Папершае, высвятляецца, што на самым высокім узроўні абстракцыі фактары ўплыву на працэс цыркуляцыі цэнтралізацыя, рэгіяналізм і патранаж можна звесці да пэўных сутнасцей, якія выступаюць як асобныя прычыны, што аказваюць ды* скрэтнае ўздзеянне на цыркуляцынэ эліты. Мы бачылі, як гэтыя фактары ўзаемазвязаны паміж сабою. У пэўных абставінах яны дзейнічаюць у тандэме, напрыклад калі рэгіянальныя ўзоры цыркуляцыі эліты падтрымліваюцца пры рэкрутаванні новых членаў патранажам. У іншай сітуацыі фактары скіроўваюцца ў супрацьлеглы накірунак. Напрыклад, калі прызначэнні з цэнтра выкарыстоўваюцца для парушэння ўтульных адносін, усталя
156 Майкл Урбан
ваных прадстаўнікамі рэгіянальнай групы. Акрамя гэтага, адны фактары могуць выступаць пад выглядам іншых, у прыватнасці механізм цэнтральнага прызначэння можа выкарыстоўвацца патранажнай групай, каб змяніць кадравыя працэсы ў рэгіёне, дзе дамінуе варожая фракцыя.
Падругое, рухаючыся ўніз па лесвіцы абстрактнасці, кожны фактар, які структуруе цыркуляцыю эліты, загадзя абумоўлены іншымі фактарамі. Мы назіралі (у главах 3 і 4), што цыркуляцыя вакансій сістэмы вызначаецца адначасова ўплывам як цэнтралізацыі, так і рэгіяналізму. 3 аднаго боку, доўгія ланцугі вакансій маюць тэндэнцыю пачынацца з цэнтра, але пры гэтым звычайна праходзяць праз адзін з рэгіёнаў. 3 другога боку, мадэль мабільнасці рэгіянальных эліт, як дэманструе гісторыя МГІГ, тлумачыцца ў вялікай ступені іх доступам да ўлады ў Маскве. У гэтых адносінах мы можам правесці адрозненне паміж аспектамі працэсу цыркуляцыі (цэнтралізацыя і рэгіяналізм), якія функцыяніруюць на макраўзроўні, вызначаючы рух актараў ва ўсёй сістэме, і патранажам як феноменам, блізкім да мікраўзроўню, што ўключае адносіны паміж індывідамі. 3 гэтай перспектывы фактары макраўзроўню выступаюць як кантэкст, у межах якога праступаюць працэсы мікраўзроўню. Улада на аснове патранажу разгортваецца праз пасрэдніцтва наменклатуры і функцыяніруе пераважна на рэгіянальнай аснове. Пры вызначэнні гэтых адрозненняў, тым не менш, мы павінны памятаць, што іх валіднасць будзе залежаць ад узроўню абстрагавання. Калі мы памяняем узровень, то зможам убачыць, што да патранажу можна ставіцца як да кантэксту, у якім вызначаюцца прызначэнні з цэнтра і падтрымліваюцца рэгіянальныя патэрны цыркуляцыі.
Патрэцяе, аналіз барацьбы за ўладу ў Беларусі выявіў іншыя формы перапляцення розных аспектаў цыркуляцыі эліты. Мы бачылі, як патранаж і рэгіяналізм, напрыклад, пазітыўна ўзмацняюць адзін аднаго ў выпадку МГІГ і некаторых рэгіянальных груп, да гэтага ўключаных у варожыя фракцыі. Адначасова можна бачыць адваротнае, і тут яскравым прыкладам можа быць Віцебскі рэгіён, дзе шэраг былых кліентаў Брэжнева не здолелі перажыць змены ўлады. Акрамя гэтага, мы паказалі, што вось Мінск Масква, з аднаго боку, выступае як сістэма, дзе МГІГ функцыяніруе ў якасці працягу цэнтра, але, з іншага, рэгіянальныя групы выкарыстоўваюць сувязі з патронамі ў сталіцы, каб выціснуць сваіх ворагаў з рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. 3 гэтага становіцца ясна, што мы не можам суаднесці канкрэтны ўплыў з якімнебудзь з разгледжаных фактараў без акрэслення яго адносін з іншымі.
& Заключэнне, вывады | ,
і пытанне узроуню |
Пачацвёртае, дадзеныя пра індывідуальны ўзровень, што разглядаюцца ў главе 6, падкрэсліваюць важнасць надындывідуальных феноменаў фракцый у тлумачэнні асобных падзей сістэмы. На гэтым узроўні абстракцыі мы вывучалі кар'ерную гісторыю асобных індывідаў, але глядзелі на іх як на адносіны групавой прыналежнасці. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што мабільнасць ёсць хутчэй атрыбут калектываў, чым індывідаў. Гэта відавочнае меркаванне, але зза сваёй відавочнасці яно часта пакідаецца паза ўвагай.
Чысты мерытакратычны падыход да мабільнасці зыходзіць з таго, што менавіта індывіды прасоўваюцца па іерархіі пасад і робяць гэта па выніках уласнай працы, што ацэньваецца па неперсаніфікаваным наборы стандартаў. Падыход да мабільнасці, заснаваны на канцэпцыі патранажу, прапануе адваротную візію прызначэнне па знаёмстве выступае дамінуючым фактарам. Такая перспектыва, тым не менш, дазваляе зрабіць назіранні за індывідамі. Калі ўлічыць наш разгляд савецкай мадэлі арганізацыі, бачна, што надзвычай складана, калі ўвогуле магчыма, вызначыць існаванне неперсаніфікаваных стандартаў. Фабрыка, напрыклад, можа перавыканаць план, але мы не можам ведаць, ці гэта дасягненне вынік эфектыўнага прамысловага кіравання і эфектыўнай арганізацыі працы, ці персанальных сувязей, якія дазваляюць прадпрыемству мець нізкія вытворчыя планы і прывілеяваны доступ на дэфіцытных рэсурсаў. Такім жа чынам, зза таго што кар'ерная мабільнасць пэўнага актара можа быць цесна звязана з кар'ераю патрона, мы не можам рабіць вывады пра значэнне таленту. Але пры гэтым мы можам меркаваць, што некампетэнтныя кліенты, якія дрэнна спраўляюцца са сваімі абавязкамі, прадстаўляюць рэальную перашкоду для патронаў і жывую зброю для іх ворагаў. Дылема мерытакратыя/патранаж падаецца невырашальнай, калі фармуляваць яе з пазіцыі асобных індывідаў. Тым не менш, калі сыходзіць з сістэмы адносін, у якой індывіды выступаюць прадстаўнікамі патранажных груп, а групы выступаюць адзінкамі дзеяння, можна бачыць, што мерытакратыя і патранаж не заўсёды з'яўляюцца антыподамі. Індывіды, як можна меркаваць, маюць зацікаўленасць у бяспечным кар'ерным росце праз сістэму патранажу, але і патранажная група мае зацікаўленасць у рэкрутаванні таленавітых і здольных людзей.
Талент, тым не менш, не можа быць акрэслены паза межамі кантэксту. Той, хто адпавядае крытэрыям, адэкватным савецкай мадэлі арганізацыі, той і дэманструе талент, пры гэтым, як мы даказалі, крытэрый адэкватнасці гэта ў першую чаргу персанальныя адносіны. 3 пазіцыі індывіда сістэмы гэта меркаванне
158 I Майкл Урбан
можа быць інтэрпрэтавана проста: прыналежнасць да фракцыі дазваляе змяняць ступень доступу да пасады. Ці можа фракцыйная прыналежнасць у дадзеным выпадку залежаць больш ад таленту, чым ад лаяльнасці, пытанне, якое нельга вырашыць у адсутнасці пра гэта інфармацыі. Калі мы падымемся па лесвіцы абстракцыі і паставімся да сітуацыі як надындывідуальнай, можна атрымаць зусім іншае разуменне. Фракцыя ў гэтым сэнсе выступае нечым большым, чым збор індывідаў. Яна адлюстроўвае перш за ўсё адносіны паміж індывідамі і адносіны паміж самімі фракцыямі, структураванымі па мадэлі арганізацыі, дзе яны дзейнічаюць. Наш аргумент: савецкая мадэль арганізацыі мае схільнасць персаналізаваць нібыта «бюракратычныя» адносіны паміж індывідамі такім чынам, што ў выпадках, калі разлік на талент уступае ў саперніцтва з патранажам, перавага будзе на баку патранажу. Хто сочыць за савецкай прэсай з пачатку перабудовы, знойдзе вялікую колькасць сведчанняў на карысць такога меркавання ў бясконцай колькасці артыкулаў і прамоў, што прысвечаны таленавітым кадрам, якія працуюць старанна, але часта застаюцца ў баку пры з'яўленні вакансіі на адказных пасадах.
Больш за тое, аснова такіх распаўсюджаных каментараў суадносіцца з прапанаванымі тут аргументамі. Каштоўнасць таленту невялікая ў выніку самой мадэлі арганізацыі. Такім чынам, паўстае патрэба ў агульнай перабудове. У прыватнасці, неабходнасць змяніць механізм адбору кадраў з наменклатуры, якім зараз маніпулююць групоўкі апарату, каб стварыць сістэму, дзе вакансіі на адказных пастах запаўняюцца праз выбары. Мяркуецца, што новы механізм будзе схіляць баланс сіл на карысць таленту.
Якія наступствы можа мець гэта даследаванне для праблемы эліт у савецкім палітычным працэсе? Задаўшы гэтае пытанне, мы, натуральна, не гатовыя ісці далей за рамкі нашых дадзеных і вывадаў, якія мы зрабілі ў адносінах да іх. У той самы час разуменне наступстваў дазваляе пераадоліць межы нашага даследавання і зрабіць крок далей. Пры такіх гнуткіх абмежаваннях мы можам пазначыць тры пункты.
Папершае. Вынікі нашага аналізу цэнтралізацыі ў главе 3, як і абмеркавання пераймання ўлады ў главе 7, сведчаць, што савецкі федэралізм не з'яўляецца чыстай фікцыяй. Нягледзячы на тое што федэралізм СССР па шэрагу важных пунктаў не адпавядае заходнім стандартам, дзякуючы працэсу цыркуляцыі эліты ён праяўляецца як прыкметная ўласцівасць сістэмы. Цэнтральны ўплыў на цыркуляцыю вакансій, як мы бачылі, у большай ступені выцякае з узаемадзеяння кадравай сістэмы на са
8. Заключэнне, вывады I , __
і пытанне узроуню
юзным і рэспубліканскім узроўнях, а не з сістэмнага вызначэння мабільнасці Масквой. Федэральная мадэль таксама відавочна ў працэсе барацьбы за ўладу. Патроны з Масквы могуць ставіць сваіх кліентаў на кіруючыя пасады БССР, але кліенты самі па сабе, натуральна, не з'яўляюцца ніадкуль. Яны маюць гісторыю. Гэтыя кліенты паднімаліся па лесвіцы рангаў БССР, супрацоўнічалі з іншымі чыноўнікамі і, магчыма, усталёўвалі доўгатэрміновыя адносіны. Фраза «Андропаў паставіў Слюнькова» ёсць толькі скарочаная версія тэзы, што цэнтр прымаў удзел у зменах кіраўніцтва БССР, якія прывялі МГІГ, разам з кліентамі і саюзнікамі, да ўлады.
Падругое. Нашы развагі закранаюць яшчэ адно пытанне канцэпт цыркуляцыі эліты сам па сабе. У гэтым даследаванні мы былі схільны разумець цыркуляцыю ў прамым эмпірычным сэнсе і тлумачыць як вакансіі, што цыркулююць у ланцугах. Тым не менш такі шлях вывучэння працэсу цыркуляцыі дае вынікі, што маюць пэўныя канкрэтныя наступствы для вырашэння пытання класічных тэарэтыкаў: «Як адбываецца пераход улады ад адной сацыяльнай групы да іншай, якім чынам новыя эліты замяняюць старыя ў працэсе цыркуляцыі?» У беларускім выпадку мы назіралі варыяцыі на гэтую тэму, калі пераўтварэнне пераважна аграрнага грамадства ў сучаснае індустрыяльнае спалучылася не толькі з узнікненнем новай эліты, якая выйшла з кваліфікаванага сектара працоўнага класа Мінска, алетаксама з трансфармацыяй адносін унутры самой эліты і прыстасаваннем яе да ладу жыцця індустрыяльнага парадку. Калі каротка, сістэма кліенталісцкіх адносін вертыкальнага тыпу, засяроджаных на адным патроне, была замененая іншым парадкам, дзе гарызантальныя адносіны паміж прадстаўнікамі групы тлумачаць больш і, адпаведна, асабістая лаяльнасць аднаму патрону тлумачыць менш. Можна чакаць, што «здольнасці» ва ўмовах новай арганізацыі адносін маюць больш магчымасцей для рэалізацыі, чым раней.