Беларускае слова ад спеву

Беларускае слова ад спеву


Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
75.27 МБ
БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА АД СПЕВУ
2-е выданне, дапоўненае
Мінск, «Кнігазбор», 2018
УДК 78.071.(476)(092)+929Вайцюшкевіч
ББК 85.31(4Беа)
Б43
Складальнікі
Э. Дзвінская, |А. Мяльгуй], П. Севярынец
Дзякуем Станіславу Мяльгую за падтрымку выдання
Беларускае слова ад спеву / уклад. Э. Дзвінская, А. Мяльгуй, Б43 П. Севярынец. — Выд. 2-е, дапоўн. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 312 с. [12] с.: іл.
ISBN 978-985-7207-02-2.
A
Другое, дапоўненае выданне кнігі прысвечана 25-годдзю сцэнічнай дзейнасці вядомага беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча і музычнай плыні пачатку XXI стагоддзя, у якой развівалася творчая дзейнасць спевака. Кніга ўяўляе сабой зборнік літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, у яго ўключаны падарожныя нататкі, лірычныя замалёўкі, інтэрв’ю са спеваком, рэцэнзіі на яго музычныя альбомы.
УДК' 78.071.(476)(092)+929Вайцюшкевіч
ББК 85.31(4Бен)
ISBN 978-985-7207-02-2	© Дзвінская Э., Мяльгуй А., Севярынец П.,
укладанне, 2010
© Дзвінская Э., Мяльгуй А., Севярынец П., укладанне, 2018, са змяненнямі
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018
Беларускае слова
Беларускае слова ад спеву, Бо спявае ім даўніна.
Беларускае слова ад гневу, Ад Ярылы, ад Перуна.
Беларускае слова ад ласкі — Сведчаць вусны ды салаўі, — He наймалася ні ў падпаскі. Hi ў падбрэхічы, ні ў халуі.
Беларускае слова ад злосці На няпрошаных прыбышоў, Асалоду п’е з чараў Мілосці, Медавуху духу — з каўшоў.
Беларускае слова ад славы, Ад ракі, дзе светлае дно. Госці ўстануць з застольнае лавы, Калі ў хату зойдзе яно.
Беларускае слова ад Бога, Слову нашаму Бог дапамог, Хто не любіць яго, ад тога Назаўсёды адвернецца Бог!
Рыгор Барадулін
Уступ
Беларускія рок-музыкі і барды, сярод якіх прызнаныя аўтарытэты — Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Эдуард Акулін і іншыя, адкрываюць нечаканую Беларусь, умацоўваюць векавыя традыцыі змагарных і бардаўскіх спеваў, папулярызуюць фальклор у сучасных інтэрпрэтацыях, адраджаюць традыцыі і ствараюць новыя музычныя фэсты, крочаць у нагу з часам.
Беларуская альтэрнатыўная музычная культура ўзрастае і пашырае свой уплыў у дэмакратычным грамадскім рэчышчы.
Новае выданне прысвечана творчасці аднаго з яркіх прадстаўнікоў гэтага кола — Змітра Вайцюшкевіча.
Самабытны беларускі артыст з моцным барытонам агучыў сучасную беларускую паэтычную класіку. Ён даў слова паэтам, як гэта было ў 60-я гады, запрасіў іх да шматтысячнай аўдыторыі, надаў новае жыццё забытым шлягерам. Рок-кароль у намінацыях «Спеўная паэзія», «Артыст года», «Кампазітар года», «Альбом года», ён здолеў праспяваць на высокім уздыме пафасныя высакавольтныя радкі Маякоўскага, агучыць геніяльныя барадулінскія метафары, задушэўную і цнатлівую лірыку Генадзя Бураўкіна, энергічныя вершы Някляева, ажывіўтонкія і сімвалічныя строфы старадаўняй японскай паэзіі. Майстар і знаўца вакальнай тэхнікі, адзначаны абаяннем і моцнай сілай уздзеяння, ён служыць сваёй краіне высокім выканаўчым мастацтвам.
Ён паглыбляецца ў раку роднай мовы, чэрпае з яе глыбіняў, верны гістарычнаму вопыту народа, сугучны сённяшняму дню, думкай сягае за далягляд у будучыню Еўрапейскай Беларусі.
Знаёмства чытачоў, у тым ліку маладых, з песенна-паэтычнымі скарбамі роднай зямлі ўмацуе патрыятычны дух, пашырыць цікавасць да культурнага жыцця, стане каталізатарам выспявання грамадзянскай свядомасці, натхніць на стваральную дзейнасць дзеля Бацькаўшчыны.
Спеўны голас
Беларускі голас перадае ўсю драматычную ўнутраную нацыянальную мелодыку — жаль і боль, веліч і ахвяру, веру і любоў. Беларускі голас пазнавальны паўсюль — ягоны высокі тон, тэмбр, інтанацыі адразу адрозніш ад гарлавога нямецкага, прахалоднага балтыйскага ці грубаватага расейскага. Беларускі
вакал — голас опер. арт-року і сольных канцэртаў а-капэла, голас настолькі моцны і чысты, што ад ягонае сілы ды вышыні выбухаюць шклянкі і затойваюць дыханне мільёны.
У беларусаў і лад гаворкі, і сама мяккая, пранізлівая мова, і манера вымаўлення, і аб'ём грудзей, і склад вуснаў, і струны галасавых звязак наладжаныя крыніцаіг. голас бруіцца. струменіць, звініць. Ён ці тонкі, ці глыбокі і пералівісты, ці поўны празрыстаеяснасці, ці ззяючы ўсімі адценнямі зыкаў, феерычна зіхоткі, быццам пераборы арфы.
Беларускі голас ператварае наша аканне ў арыю аргана. А звонкае беларускае дзеканне і ціўканне, свісцячыя трэлі і залівістая мяккасць родняць беларусаў з найлепшымі пеўчымі птушкамі.
Беларускі голас струнна напружаны, як нервы, што працінаюць і знітоўваюць усю істоту. Таму беларус не проста спявае — ён гучыць. Беларускія песні жальбы, абрадавыя падгалоссі Палесся і палацавая музыка Сярэднявечча — перапевы і пералівы таго голасу, які перадае лёгкімі ўсю лёгкасць гуку, вуснамі — увесь жар жарсці, у якім слова, узнятае ад паднябення да паднябесся, набывае ўласцівасці сімфанічнагацуду. Беларускі спеў, што імкнеццада вяршыняў мужчынскага лірычнага тэнару і жаночага каларатурнага сапрана, што возьме голасам і соль трэііяй актавы, і 20 000 герцаў, мяжу чалавечага слыху, дрыжыць, як крылы ў палёце, льецца слязамі шчасця і кранае так салодка!
Беларускі голас — сапраўды дар Божы. Менавіта меладычная гармонія чысціні і ўзнёсласці самых верхніх рэгістраў найлепш выяўляе любоў — нацыянальную ідэю Беларусі. Любы, хто прыслухаецца, зразумее, што азначае для яго гэты дар. Беларускі голас — голас малітвы, літургіі, царкоўных і касцельных хораў, псалмоў і гімнаў. Голас духа,
што падымае слухачоў у высі Валадарства Нябеснага. Спеў з самага сэрца. Евангельскі заклік!
Беларускі вакал — голас новага еўрапейскага абуджэння. Спеў, народжаны ў міжмор’і, зразумелы і Захаду, і Усходу, голас, які захлынае душу пяшчотай і ласкай з самага сэрца, яшчэ агучыць пропаведзь і малітву на хрысціянскім радыё і тэлевізіі ўсяго свету:
Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя. Спявайце Богу нашаму, спявайце!
Псалмы 46: 6-7
Павал Севярынец
Віталь Супрановіч:
«Мы вяртаем у беларускае мастацтва і родны кантэкст геніяльных дзеячаў культуры»
Натхняльныя рок-гіты, змагарныя спевы, што ўздымаюць дух беларусаў, меладычна-яркія і экспрэсіўныя песні, рамантычныя балады, што грэюць сэрцы слухачоў і адкрываюць інтэлектуальныя далягляды, трапляюць на дыскі праз шчыраванне дасведчаных у справе музычнай культуры асоб. Аб прадзюсарскіх клопатах, намаганнях у галіне выдання і распаўсюдзе сучаснай беларускай музыкі мы пагутарылі са спадаром Віталем Супрановічам.
— Раскажыце, калі ласка, якім быў Ваш шлях да прадзюсарскай дзейнасці?
— 3 1994 года я пачаў шчыльна займацца арганізацыяй канцэртаў. У 1996 годзе была створана Музычная суполка пры ТБМ імя Ф. Скарыны, непасрэдна з яе ўзнікла «Беларуская музычная альтэрнатыва». Мы заснавалі яе з Сяргеем Сахаравым (пазней ён стаў рэдактарам «Студэнцкай думкі») з асноўнай мэтай дапамагчы музыкам у выданні дыскаў і арганізацыі канцэртаў. Нешматлікія ўстановы. якія гэтым займаліся, мелі шэраг хібаў, і мы вырашылі ініцыяваць больш выніковы гуказапіс. 3 намі працавалі 10 найбольш актыўных сяброў.
— Раскажыце, калі ласка, крышачку пра сябе.
— Я нарадзіўся ў Мінску, скончыў Вышэйшае тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці «Станочнік шырокага профілю», захапляўся музыкай. Пазней набываў веды па спецыяльнасці «Менеджмент сацыякультурнай дзейнасці»...
Калі вы памятаеце, напачатку 90-х гадоў у эфіры гучала значна больш за 75 адсоткаў беларускай музыкі. Цікавасць выклікалі гурты «Мроя», «Уліс», «Новае неба». Спачатку я рабіў самастойныя зборкі — запісваў песні з радыё. Першы цалкам беларускамоўны дыск BMAgroup «Вольныя танцы» быў зроблены завадскім шляхам. накладам больш за 1000 асобнікаў. Пры падрыхтоўцы гэтага дыска нам давялося пазнаёміцца з усімі музыкамі. усталяваць кантакты, якія
атрымалі доўгі працяг. Тады іншыя фірмы пачалі выдаваць беларускую музыку прамысловым шляхам.
Далей мы працавалі над складанкамі з серыі «Беларускі музычны архіў», заснаванымі на архіўных і рарытэтных запісах, — такімі, як Міхась Забэйда-Суміцкі «Ластаўкі ў стрэсе», Мікола Равенскі «Магутны Божа», Сяржук Сокалаў-Воюш «Нефармальны беларус», Віктар Шалкевіч «Добрай раніцы», Станіслаў Манюшка «Песні з-пад Нёмана і Дзвіны».
Падрыхтавалі дыск Міхала Клеафаса Агінскага. Гэтай серыяй мы вяртаем у беларускае мастацтва і родны кантэкст геніяльных дзеячаў культуры.
Таксама выйшлі ў свет сольныя альбомы вядомых маладых гуртоў, з’явілася «Стылістычная энцыклапедыя» — серыя, прысвечаная асобным музычным стылям. Так, выйшаўдыск, прысвечаны «цяжкай музыцы» «Hard Life — Heavy Music», хардкору — «Нагбсогеманія: чаду!», рэпу — «Пасадзіў дзед рэпку: rap not dead» і іншыя.
Мы ініцыявалі перавыданне лепшых запісаў «Народнага альбома», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар» і іншых. Быў створаны трыб’ют NRM, які атрымаўся ўдалым. На гэтым дыску ўпершыню заспявалі такія гурты, як «Краскі», «Лепрыконсы», «Лето» і інш.
Да 95-х угодкаў Ларысы Геніюш быў прымеркаваны супольны музычны праект «Жыць для Беларусі».
«Дыск з серыі "Беларускі музычны архіў" поўніцца адкрыццямі, яскравай паэзіяй, густоўнай музыкай», — адазваліся праягомузычныя крытыкі. Адметны ён тым, што паміж песнямі гучыць голас самой паэткі. Стваральнікі серыі натхніліся поспехам складанкі «Жыць для Беларусі» і мяркуюць працягваць падобныя праекты на вершы іншых творцаў.
— Якія ў Вас далейшыя намеры?
— Мы плануем выдаць дыск да 100-годдзя Сяргея Новіка-Пеюна, перавыдаць альбом Данчыка «Мы яшчэ сустрэнемся» і альбом Віктара Шалкевіча. У кастрычніку пройдзе прэзентацыя альбома на вершы С. Новіка-Пеюна.
— Што сёння робяць маладыя меламаны? Ці ёсцьу іх свае ініцыятывы?
— Так, некалькі гадоў таму быў створаны пры Таварыстве беларускай мовы «Фан-клуб беларускай музыкі». Цяпер яго пасяджэнні праводзяцца на сядзібе БНФ. У межах фан-клуба часта праводзяцца спатканні з выканаўцамі. Незабыўныя сустрэчы былі зладжаны з Касяй Камоцкай, з «1 ndiga», «IQ-48» і іншымі.
— Як Вы ацэньваеце ролю такіх падзей, як «Рок-каранацыя» і фэсты «Басовішча», у агульным культурным працэсе?
— Апошняя рок-каранацыя была значна лепш арганізаванай і цікавай. Актыўным яе ўдзельнікам быў сайт «Тузін гітоў». Было больш прадстаўлена рэгіянальных гуртоў, адбор намінантаў падаецца мне празрыстым і аб'ектыўным. Басовішча адбываецца ўжо 16 гадоў. і мы дапамагаем у правядзенні адборачных канцэртаў.