• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Значным этапам у творчасці Змітра Вайцюшкевіча стала праца над альбомам «Паравіны году» (2003) на вершы знанага беларускага барда і яго даўняга сябра Алеся Камоцкага. I тут няма супярэчнасці, памятаючы, што кампазітар і выканаўца ўжо меў вопыт супрацоўніцтва з іншым паэтам — Леанідам Дранько-Майсюком у рамках праекта «Цацачная крама». На гэтым дыску, бадай, упершыню песні Змітра былі аранжыраваны ў стылі шансон, так бы мовіць, з французскім «акцэнтам», у духу Джо Дасэна — лірычна, мякка і пранікнёна. Гэта дасягалася цудоўнымі мелодыямі і рознастылявымі аранжыроўкамі песень, такіх, як «Прыйдзі, мой каханы», «Пошукі адказаў», «Раскажы мне прадождж». Атаксамаз дапамогай вельмі мяккага, магчыма, трохі старамоднага інструментальнага суправаджэння інструменталістаў
    гурту «WZ-Orkiestra» — баяніста Алеся Шувалава, скрыпачоў Ксеніі Мінчанкі і Алеся Пузыні і іншых музыкантаў. Слухачы прынялі стыль гарадскіх песень-рамансаў Змітра Вайцюшкевіча з захапленнем. пра што сведчылі. напрыклад. пастаянны ўдзел Змітра і першыя месцы яго твораў у хіт-парадзе тэлевізійнага музычнага форуму «На скрыжаваннях Еўропы», што ладзіла Беларускае тэлебачанне.
    Наступны, 2004 год быў для Змітра Вайцюшкевіча багатым на новыя праграмы і альбомы. Нагадаем толькі дыск з запісам супольнага праекта «Бывайце здаровы / Bella Ciao!», чарговы альбом выканаўцы «Паравоз кахання» на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Першая праграма была беларуска-італьянскай: на ёй па-беларуску загучалі вядомыя італьянскія мелодыі, а беларускія, у тым ліку і самога Вайцюшкевіча, — на італьянскай мове. У гэтым альбоме Змітру дапамагалі даўнія сябры-музыканты: Алесь Памідораў («La Ваіега»), Віктар Шалкевіч («Бывайце здаровы»), Вераніка Круглова (яны разам выканалі геніяльны беларускамоўны варыянт «Развітання з Радзімай» М. К. Агінскага), Лявон Вольскі («Наша фэлічыта»). Сутнасна гэта быў альбом-стылізацыя пад выканаўчую манеру зорак італьянскага бельканта і эстрады розных гадоў. На дыску ёсць сапраўдныя шэдэўры. Маю на ўвазе знакаміты італьянскі партызанскі марш «Bella Ciao!», новае жыццё якому ў Беларусі даў беларускі спявак.
    Вельмі важным этапам у творчасці 3. Вайцюшкевіча стаў цыкл песень на вершы Рыгора Барадуліна, які быў выдадзены ў альбоме «Паравоз кахання» (2004). Гэта вельмі сур’ёзная кампазіцыйная праца, і, як заўважана ў кнізе В. Мартыненкі і А. Мяльгуя «222 альбомы беларускагароку і нетолькі...»: «Чым прывабліваеЗміцер? Бадай, сваім імкненнем да высокай паэзіі. У яго не песні з моднымі тэкстоўкамі, a чуллівыя асэнсаванні паэтычнага вобраза».
    Што ж тычыцца музычных аранжыровак альбома «Паравоз кахання», то ён падаецца стракатым, і, як адзначана ў цытаванай вышэй рэцэнзіі В. Мартыненкі: «Стылістычна настрой альбома вандруе ад мексіканскай румбы праз джаз да ледзь не этна-рока, а таму прыйдзецца даспадобы акурат прыхільнікам так званага мэйнстрыма, які ўсмоктвае ўсё, калі яно далікатна з’яднанае каларытнай асабовасцю артыста» (с. 265-266). Кожная з 13 кампазіцый альбома «Паравоз кахання» — невялікая лірычная навела, сюжэтным цэнтрам якой з’яўляецца шчымлівая гісторыя кахання, якая апавядаецца вершава-
    нымі радкамі, пакладзенымі на цудоўную музыку. Трэба адзначыць, што паэзія Рыгора Барадуліна знайшла вельмі ўражваючы адпаведнік у выглядзе сучасных мелодый і аранжыровак Змітра Вайцюшкевіча. Гармонія мелодыі і словатвораўальбома«Паравоз кахання» яшчэ раз падкрэсліла сучаснасць паэтычных радкоў народнага паэта.
    Бадай самым спрэчным у творчасці Вайцюшкевіча стаў яго альбом на вершы рускага рэвалюцыйнага паэта Уладзіміра Маякоўскага «М W» (2005). Гэта праца выклікала шмат пытанняў у тых, хто прызвычаіўся да тонкай вобразнасці беларускага паэтычнага светаўяўлення. He апошнім было і пытанне аб мове твораў: чаму па-руску, у Беларусі ж існуюць беларускамоўныя пераклады вершаў гэтага знакамітага аўтара?
    Але Зміцер на гэтыя пытанні меў свой адказ: маўляў, Маякоўскі, які нам вядомы як палымяны рэвалюцыйны паэт, быў і пранікнёным лірыкам, што было вельмі блізка кампазітару Вайцюшкевічу. Да таго ж, і творчы ўзор Вайцюшкевіча — Уладзімір Мулявін — у свой час звяртаўся да паэзіі Маякоўскага. I, як адзначаў кампазітар, ягоная задача была ў тым, каб паказаць Маякоўскага сапраўднага — паэта з тонкай, закаханай і стомленай душой. Здарылася так, што лепшымі прыхільнікамі новага альбома сталі расійскія слухачы, для якіх, у вялікай ступені, і быў выдадзены альбом «MW». Высокую ацэнку гэты альбом атрымаў і ад супрацоўнікаў музея Маякоўскага ў Расіі, якія адзначылі глыбокую музычную распрацоўку лірычных вобразаў твораў Маякоўскага.
    Гэты ж год прынёс у творчую скарбонку Змітра Вайцюшкевіча альбом «Месяц і сонца. Японія па-беларуску», створаны па ўзорах японскай песеннай паэзіі ў паэтычных перакладах на беларускую мову Алеся Камоцкага. Ідэя гэтага праекта ўзнікла ў Змітра падчас яго знаёмства з японкай Масако Тацумі. якая жыве ў Мінску. Яна адабрала для беларускага кампазітара старадаўнія песні, якія ў гэтай краіне ведае кожны японец. Напрыклад, японскую народную песню «Сакура», ці песні «Сын мора», «Радзіма». Альбо песню «Свята ў вёсцы», якая стала сапраўдным хітом у Беларусі, з поспехам выконвалася Змітром на фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, на фолк-фестывалі «Вольнае паветра» пад Крупкамі ў 2006 годзе.
    Вядома, што еўрапейская і беларуская музычныя традыцыі вельмі розняцца ад усходняй меладычнай традыцыі, як ладава, так і інтанацыйна. Таму Вайцюшкевічу і музыкантам гурту «WZ-Orkiestra» прыйшлося шмат папрацаваць, каб вядомыя японскія творы ў іх выкананні
    не толькі захавалі японскі каларыт, але і набылі беларускі музычны «акцэнт». Да запісу альбома «Месяц і сонца. Японія па-беларуску» спрычыніліся не толькі ўдзельнікі «WZ-Orkiestra», але і беларускі рэп-выканаўца Алесь Памідораў («Збіраючы чайнае лісце»), паэт Адам Глобус, які перад кожнай японскай песняй чытаў свой верш-хоку. Так у дыскаграфіі Змітра Вайцюшкевіча ўпершыню з’явіўся паўнацэнны японска-беларускі літаратурна-музычны праект.
    Такі шчыльны творчы графік — канцэрты, фестывалі, студыйныя запісы, рэпетыцыі — толькі загартавалі Змітра і ягоных паплечнікаў з гурту «WZ-Orkiestra». Цяпер ім пад сілу любыя творчыя задачы: ці то стварэнне альбома на вершы Уладзіміра Някляева «Танга з ружай», ці выданне дыска «Песні з доўгай шуфляды». Нагадаю, што за працу над імі Зміцер Вайцюшкевіч і гурт «WZ-Orkiestra» былі адзначаны Роккаронай на «Рок-каранацыі — 2006» у намінацыі «Спеўная паэзія». Альбо выданне да 60-годдзя Дзіцячага фонду ААН UNICEF альбома з цудоўнымі «Калыханкамі», які называюць сапраўдным падарункам ад кампазітара Вайцюшкевічаўсім беларускім дзецям. Дарэчы, у працы над ягонымі калыханкамі прынялі ўдзел знакамітыя асобы беларускага TV-шоу-бізнесу — Ларыса Грыбалёва, Тамара Лісіцкая, а таксама ўдзельніца гурту Ксенія Мінчанка, старыя сябры-музыканты Алесь Памідораў і Юрый Выдронак...
    Калі ўявіць усё тое. што зроблена Змітром Вайцюшкевічам за 16 гадоў, на працягу якіх ён стварае і выконвае музыку, — ад удзелу ў гурце «Палац» і да сённяшніх праектаў, — то разам са слухачамі мы маем права сцвярджаць, што гэта справа ажыццёўлена таленавітым артыстам, у асобе якоганайлепшым чынам спалучыліся лепшыя якасці выканаўцы і кампазітара, шоу-мэнаі прадзюсара, рокера і фолк-спевака. Зміцер Вайцюшкевіч — сапраўдны беларускі кампазітар і музыкант, які сваім талентам і творчай энергіяй ужо сёння стварае сучасную Беларускую Культуру XXI стагоддзя.
    Анатоль Мяльгуй, музычны аналітык
    Кіраўнік рок-гурту, фестываляў, рок-каранацый
    Алег Хаменка — заснавальнік беларускага фолкмадэрна, лідар легендарнага гурту «Палац». Упэўненая моц і вера ў сябе спалучаюцца ў ім са спакоем, мяккасцю, памяркоўнасцю. Унутранымі рысамі — талерантнасцю, інтэлігентнасцю — ён нагадвае Уладзіміра Мулявіна. Ці можна ўявіць сабе Алега, які размаў-
    ляе не на роднай мове? Акрамя працы ў гурце, Алег цудоўна спраўляецца з роляй тэлеі радыёвядучага, крытыка,
    выкладчыка.
    Гурт «Палац» пад яго нязменным кіраўніцтвам браў удзел у фестывалях у Заходняй Еўропе і ў краінах СНД. У 1993 годзе «Палац» патрапіўу дзясятку лепшых калектываўУсходняй Еўропы па выніках фестывалю «Радыё Франс Інтэрнасьональ». Атрымліваў узнагароды і прэміі на фестывалях «Славянскі базар», «Маладзечна 93 — 98», «АзіяДаўсы» (Казахстан), «Басовішча 95—2007» (Польшча), «Суклегас» (Літва), «Рок-каранацыя 95—2008», «Казачы круг 2001», «Краіна Мріі 2004» (Украіна). Шматгалосныя спевы, спалучэнне розных народных інструментаў, смелае выкарыстанне магчымасцяў сучасных сінтэзатараў вызначаюць яго стылістыку. За 18 гадоў, што існуе гурт, з яго выйшлі ў сольнае плаванне многія музыканты.
    — Спадар Алег, раскажыце, калі ласка, крышачку пра сябе.
    — Нарадзіўся я ў красавіку 1967 года ў Мінску. Вучыўся ў агульнаадукацыйных «чыжоўскіх» школах: 117-й — да сёмага класа і 43-й — з сёмага па дзясяты, ды ў бліжэйшай музычнай № 2, па класу трамбона. У 1990 годзе я скончыў МІК паспецыяльнасці «кіраўніцтва аматарскім аркестрам», а ў 2007 — аспірантуру БДУКіМ паспецыяль-
    насці «культуролаг». Выкладаю прадмет «Тэхналогіі прадзюсарскай дзейнасці ў сферы музычнага мастацтва» на кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці БДУКіМ. Перадаю досвед юнакам, тым, хто пачынае гэты шлях. Зразумела, як і ўвогуле ў свеце, у беларускіх музыкаў ёсць свая стратэгія развіцця. Вывучаеш спачатку тое, што зроблена папярэднікамі ў гэтай сферы, назапашваеш уласны досвед, потым спрабуеш яго асэнсаваць. Магчыма, у маёй творчасці цяпер можна дазволіць сабе ўжо больш асэнсоўваць.
    Працу ў «Палацы» мы пачыналі ў 1992 годзе з асяродка маладых прафесійных музыкаў, якія мелі густ і адчуванне розных музычных стыляў. Асновай для нашага аб’яднання быў беларускі аўтэнтычны фальклор, які выконваўся музыкамі як у арыгінальным гучанні. так і ў стылёвых апрацоўках.
    1 па сённяшні дзень у складзе гурту акрамя вядомых музычных інструментаў (гітара, труба, акардэон, сінтэзатары) выкарыстоўваюццатрадыцыйныя аўтэнтычныя беларускія інструменты: ліра, дуда, жалейка, дудка, сурмы. У творчасці гурт ужывае матэрыял, сабраны ў фальклорных экспедыцыях.