• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Воля любілаўзгадаць старыя вясковыя звычкі і здачушкамі хадзіла варушыць сена.
    A то адпраўляліся дружна за грыбамі ў лес, паспявалі адвесці душу, нагуляцца ды нагаварыцца ўволю з сястрыцамі і матуляй. Плёскаліся ў нёманскіх хвалях, як у дзяцінстве. Любаваліся, як чыстая вада з зялёнымі космамі водарасцяў, што звіваюцца ад хуткасці плыні, амывае бераг.
    Упершыню зрабіць узаемны візіту Бельгію і наведаць цётку Вольгу Марыя і яе муж змаглі толькі ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Маруся з
    мужам добра зараблялі, бо абое працавалі на гуце. Муж — майстрам па шклу, а яна — загортвала тонкі і бліскучы хрустальны посуд у паперу. Праз добрую працу змаглі сабраць пэўныя сродкі на падарожжа. У Марусі з мужам сваіх дзяцей не было. Затое былі сёстры, пляменнікі і іншыя сваякі. У Бельгіі вырашылі набыць усім родным ды суседзям падарункі і пачастункі. Але быў яшчэ асаблівы клопат.
    Ведала Маруся, што малодшы яе пляменнік — вельмі чулы да музыкі. Відавочна, што хлопчык адораны незвычайным голасам і адчуваннем мелодый. Музыка была ў яго крыві ад нараджэння, ад бацькоў. Яна адкрывалася яму павольна, па меры ўзрастання яго душэўных с і л. Чулая душа будучага кампазітара ўспрымала свет як скарбонку цудаў і прыгодаў. He аднойчы ён прыслухоўваўся, як хуткаплынным ручайком льюцца гукі ў лясной цішы. Магутны Нёман гартаваў ягоны дух.
    Блізкімі і сугучнымі яго думкам стануць словы паэта:
    Закрасуйся, Нёман, іскрамі крыніц, панясі духмяны водар медуніц.
    Ты разліся, Нёман, між палёў, дарог у вясновых казках, песнях перамог.
    Развіты музычны інстынкт, узмоцнены пастаяннымі заняткамі, працай над сваім талентам, зможа прывесці яго да вышыняў. Яго музыка будзе свежай, рамантычнай, узнёслай.
    Цётцы, якая любіла і даглядала яго, як сына, параілі набыць хлапцу выкшталцоны музычны інструмент. He якую-небудзь драбніцу везла яна з мужам з-за мяжы. Ён будзе далей іграць на ім, прыслухоўвацца да яго гукаў. Старанні цёці Марыі на ўдзячнай глебе ўражлівай юнай душы далі добры ўраджай.
    Яна прывезла каштоўны інструмент у футляры, а хлопчык, як зачараваны, круціўся каля стала і адчуваў, што вось-вось адкрыецца таямніца. Збываюцца ягоныя запаветныя мары.
    Гісторыю пра кларнет, які яму падарыла цёця Марыя, Зміцер Вайцюшкевіч расказаў на адным з канцэртаў. Кларнет, а лепш сказаць — цётчын клопат, і вызначыў яго далейшы лёс. У 90-я гады ён стаў заўважаным кларнетыстам, якому прадказвалі поспех на сцэне.
    Эла Дзвінская
    Зміцер Вайцюшкевіч: у авангардзе беларускай культуры XXI стагоддзя (кароткі нарыс творчасці знанага выканаўцы і кампазітара)
    Зміцер «Тодар» Вайцюшкевіч — вядомы беларускі спявак, кампазітар і музыкант, нарадзіўся 20 ліпеня 1971 года ў мястэчку Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Mae музычную адукацыю — у 1990 годзе скончыў музычнае вучылішча ў Лідзе, а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
    культуры па класу кларнета (1995) і музычнае вучылішча імя Глінкі ў Мінску па класу вакалу (1995).
    Як таленавіты музыкант-мультыінструменталіст кампазітар стаў вядомым пасля выступленняў і запісаў у складзе гурту «Палац», з якім музыкант супрацоўнічаў з дня заснавання — з 1992 года. Першы альбом гэтага гурту быў выдадзены ў 1995 годзе і называўся аднайменна — «Палац». На гэтым дыску разам з іншымі вядомымі беларускімі фолк-мадэрн-выканаўцамі Алегам Хаменкам, Юрыем Выдронкам Зміцер Вайцюшкевіч дэбютаваў як спявак, выканаўца на кларнеце, жалейках. Тое, што Зміцер трапіў у кампанію такіх шматгранных і творчых асобаў. як Хаменка і Выдронак, штурхнула яго да першых спробаў уласнай творчасці ў галіне кампазіцыі і аранжыроўкі. I такія спробы паўтараліся пазней. Праца ў складзе «Палаца» прынесла для Змітра станоўчыя вынікі — тут ён атрымаў вядомасць, набыў вопыт сумеснага грання ў гурце. у апрацоўцы нацыянальнага фальклору. I ў тым, што ў 1993 годзе «Палац» быў прызнаны па выніках міжнароднага музычнага фестывалю RFI (Radio France Internationale) адным з лепшых калектываў Усходняй Еўропы, ёсць вялікая заслуга Змітра Вайцюшкевіча. які разам з лідарамі «Палаца» А. Хаменкам і Ю. Выдронкам стварылі гэтую легенду беларускай фолк-рок-музыкі.
    Прыйшоў час, і музыкі «Палаца» выявілі свае сольныя творчыя амбіцыі. У выніку размежавання Алег Хаменка застаўся з «Палацам», а Зміцер Вайцюшкевіч і Юрый Выдронак у 1997 годзе сталі ўдзель-
    нікамі world-music-гурту «KRIWI». Разам з вакалісткай Веранікай Кругловай гэтыя былыя «палацаўскія» музыканты бралі ўдзел у шматлікіх еўрапейскіх фестывалях, а таксама ў запісе дыскаў і відэакліпаў. Так у 2000 годзе на «Рок-каранацыі-99» гурт «KRIWI» быў адзначаны галоўнай Каронай, а відэакліп з удзелам Веранікі і Змітра «За туманам» быў адзначаны як лепшы ў краіне. Тым жа часам на прэстыжным конкурсе «Musika Vitale» ў Берліне гурт «KRIWI» быў таксама прызнаны лепшым.
    Менавітатады ў Змітра Вайцюшкевіча з’явілася імкненне даўдзелу ў супольных праектах, а шырэй кажучы — да сольнай дзейнасці. Так, на «Народным альбоме», які быў адзначаны як лепшы музычны праект на «Рок-каранацыі» ў 1997 годзе, Зміцер Вайцюшкевіч выканаў песню на верш Міхала Анемпадыстава «Аргентынскае танга», запісаў партыі кларнета, флейты, клавішных інструментаў.
    Наступным крокам да асабістай сольнай кар’еры стаў удзел у праекце беларускіх рок-музыкантаў «Святы вечар — 2000», у якім Зміцер Вайцюшкевіч выступіў са сваім асабістым акампаніруючым калектывам, які потым набыў вядомасць пад назвай «WZ-Orkiestra».
    Яшчэ адзін альбом, які быў названы «Падзеяй 2000 года» і ў якім прыняўудзел 3. Вайцюшкевіч,— супольны праект«Я нарадзіўся тут». У ім Зміцер спяваў, іграў на клавішных інструментах, джамбі, мандаліне, кларнеце, сапілцы, займаўся праграмаваннем. Але галоўны вынік удзелу ў ім бачыцца ў тым, што Зміцер (разам з Веранікай) выдатна выканаў у стылі рэгі галоўную песню праекта «Я нарадзіўся тут», шмат іншых вядомых беларускіх песень — «Нёман», «Бывайце здаровы!», якія ў яго інтэрпрэтацыі адразу сталі нацыянальнымі хітамі. Акрамя гэтага, Зміцер, бадай, упершыню выступіў як кампазітар — стварыў і запісаў «Радзінную песню», кампазіцыі «Выпі, братка», цудоўную «Беларуску» (на верш Л. Геніюш), якія вызначылі патрыятычны пафас усяго гэтага праекта.
    Акрамя гэтага Зміцер Вайцюшкевіч у складзе «KRIWI» і сольна ўдзельнічаў у запісе праектаў «Вольныя танцы: слухай сваё» (1999), «Вольныя танцы: альтэрнатыва Ьу» (2001), «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя» (2003), а для праекта «Personal Depeche» (2003) Зміцер Вайцюшкевіч запісаў кавер на песню сусветна вядомага гурту «Depeche Mode» «1 Want You Now» ды заспяваў яе на англійскай мове...
    I ўсё ж мара пра свой калектыў не давала спакою Змітру. I ў 2001 годзе ён быў блізкі да яе ажыццяўлення. Музыкант запісвае і выдае свой
    першы буйны музычны праект — песенны цыкл «Цацачная крама» на вершы знанага беларускага паэта Леаніда Дранько-Майсюка. У яго запісе прымалі ўдзел некалькі выканаўцаў, якія пазней увайшлі ў склад «WZ-Orkiestra». Гэты праект выклікаў вялікі рэзананс у рэспубліканскім друку, на беларускім тэлебачанні, меў поспех у беларускіх і польскіх слухачоў.
    Вось што распавядаў Зміцер Вайцюшкевіч карэспандэнту газеты «Літаратура і мастацтва» (07.12.2001) адноснасвайго новага захаплення — музычнага прачытання вершаваных радкоў: «Для мяне Леанід Дранько-Майсюк адкрыў цудоўны свет паэзіі. Праўда, мне доўгі час даводзілася працаваць з фальклорнымі тэкстамі, і гэта была неабходная для працы са Словам база. Выпадкова (альбо невыпадкова) я сустрэў такога самабытнага, цудоўнага паэта, як Леанід Дранько-Майсюк, які вельмі простымі словамі можа выказаць вельмі глыбокія думкі... Я ўдзячны Леаніду за тое, што ён адкрыў для мяне незвычайны свет цудоўнай паэзіі, светмастацкагаСлова... Празмузыку мнехацелася б падкрэсліць ці трансфармаваць вобразы, якія закладзены ў вершах. Бо ў нас была адна задача — паказаць персанажы. сугучныя сённяшнім нашым рэаліям».
    У праекце «Цацачная крама» ўпершыню ў сваёй творчасці Зміцер Вайцюшкевіч аднаасобна выступіў у ролі кампазітара тэматычнай музычнай праграмы. Якія ж акалічнасці штурхнулі Змітра да музычнай кампазіцыі? У тым жа газетным артыкуле Вайцюшкевіч сцвярджае: «Мне, дарэчы, заўсёды хацелася прадоўжыць тое, што не паспелі ў поўнай меры ажыццявіць "Песняры", у рэпертуары якіх было шмат буйных форм — песенных цыклаў і рок-опер. Ды і Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна я лічу выдатным чалавекам, дзеячам Беларускага Адраджэння. I хоць творчы ўзлёт "Песняроў" прыйшоўся на савецкі час, музыканты шмат чаго трансфармавалі, і рабілі гэта вельмі прафесіянальна. Я лічу сябе ў нейкім сэнсе прадаўжальнікам іх меладычных тэм, мулявінска-песняроўскай філасофіі, якая ў той момант толькі нараджалася і дала творчыя падставы для нашай сённяшняй працы».
    Дзякуючы такому кампазітарскаму падыходу, Вайцюшкевічу ўдалося. як падкрэслівала ў свой час газета «Звязда» (ад 08.05.2002), стварыць «...запатрабаваны прадукт, які мае і камерцыйны поспех, і мастацкую вартасць. "Цацачная крама" — рэч вельмі простая. a некаторым людзям пасля першага праслухоўвання здаецца нават банальнай... Потым, пасля нейкага асэнсавання, слухачы адкрываюць
    для сябе некалькі філасофскіх і этычных ідэй, закладзеных у паэзіі Дранько-Майсюка». У тым, што так адбываецца са зместам праграмы, бачыцца вялікая роля музычнага матэрыялу, створанага Змітром Вайцюшкевічам. Дарэчы, прэзентацыя «Цацачнай крамы» з вялікім поспехам адбылася не толькі ў Беларусі, але і ў варшаўскім Малым тэатры (Польшча).
    Паралельна з «Цацачнай крамай» ішла праца над першым альбомам Змітра Вайцюшкевіча, на якім ён прадставіў свой новы гурт «WZOrkiestra». Гэта быў дыск апрацовак беларускага фальклору «Балады» — своеасаблівую вяршыню Змітра Вайцюшкевіча як наватара ў інтэрпрэтацыі беларускага фальклору (2002).
    Эксперымент палягаў у тым, што шматлікія народныя тэмы былі пакладзены Вайцюшкевічам на аўтарскую музыку і такім чынам слухачам былі прапанаваны варыянты асабістага «прачытання» фальклорных тэкстаў. Акрамя гэтага, на «Баладах» адбылася прэзентацыя гучання гурту «WZ-Orkiestra» — высокапрафесіянальнага акустычнага калектыву, якому пад сілу не толькі фальклор, але і world music, і добрага французскага густу шансон, кабарэтовыя мелодыі і гарадскі раманс. Працай над гэтым дыскам гурт пачаў сваю гісторыю, але ж наперадзе былі гастролі Змітра Вайцюшкевіча і «WZ-Orkiestra» са сваёй музыкай у Нарвегіі (там яны сталі лаўрэатамі фестывалю «European broadcasting Union», г. Фердэ, 2003), у Польшчы (з музыкамі гэтай краіны Зміцер шчыльна супрацоўнічае ў межах супольных праектаў «Todar & Cheremshina», «Todar & Kvartet YORGI», «WZ-Orkiestra & Verhovyna»), Славеніі, Нямеччыне, Швецыі, Францыі, Італіі, Эстоніі, Літве і Латвіі...