Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
Нагадаем сапраўдную музычную падзею 1999 года — калядны рок-праект розных беларускіх артыстаў «Святы вечар», велікодны ды калядны альбомы гурту «New Cosmopolis», філасофскі альбом «Аднова Тэзаўруса» гурту «Tesaurus»...
3 гэтага шэрагу і альбом «Псалмы» знанага беларускага барда Алеся Камоцкага, які зрабіў сваю спробу асэнсаваць старажытныя паэтычныя радкі, што тут гучаць у паэтычных інтэрпрэтацыях народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Трэба нагадаць, што псалмы — гэта творы рэлігійнай тэматыкі, назва якіх паходзіць ад грэчаскага «psalmos», што значыць пахвальная песня, урачысты рэлігійны песняспеў, малітва. Паэтычная форма і метр псалмоў грунтуюцца на сінтаксічным паралелізме — варыяцыях адной і той жа тэмы — ці на выказваннях, якія знаходзяцца паміж сабой у адносінах своеасаблівай падпарадкаванасці.
Псалтыр, альбо Кніга псалмоў, — адна з кніг Старога Запавету, якая змяшчае 150 розных паводле зместу твораў рэлігійнай лірыкі, аўтарства якіх прыпісваецца старажытнагабрэйскаму цару Давіду (не раней за IV ст. перад н. э.).
Першым перакладчыкам Псалмоў на старабеларускую мову быў Францішак Скарына («Псалтыр», 1517, «Малая падарожная кніжка», 1522). Скарына ў прадмове да Псалтыра адзначаў: «Псалём жэстокое сэрцэмякчыць і слёзы з него, якобы co істочніка, ізводіт...»
Далей былі пераклады псалмоў I. Фёдарава, С. Полацкага, а таксама бліжэйшых нашых сучаснікаў — I. Луцкевіча. В. Сёмухі. 1 вось слухачы змогуць пазнаёміцца з несумненнымі мастацкімі вартасцямі філасофскага асэнсавання псалмоў аўтарства Р. Барадуліна, які і адкрывае дыск уласным чытаннем малітвы «Ойча наш».
Вельмі чуйным сааўтарам паэта на дыску «Псалмы» выступае Алесь Камоцкі — сапраўдны класік беларускай аўтарскай песні. У ягоным выкананні зафіксаваны 23 трэкі з псалмамі, а паводле некаторых з іх напісана на дзве-тры музычна-паэтычныя тэмы. Прычым дзеля стварэння адпаведнага духоўнага настрою Алесь спачатку цытуе той ці іншы псалом у класічным перакладзе Івана Луцэвіча, апасля — спявае сваю музычную версію на верш Р. Барадуліна.
У выніку таго, што на дыску прадстаўлены псалмы розных відаў — хваленні, прашэнні, прароцтвы, а таксама нечаканы псалом Давіда «На адзінаборства з Галіяфам» (ён узяты з перакладаў В. Сёмухі, апублікаваных мінскім выдавецтвам «Бацькаўшчына» ў 1995 годзе), мы маем узор яскравай хрысціянскай музычна-паэтычнай кампазіцыі паводле Псалтыра. У ёй з усёй глыбінёй біблейскай першакрыніцы (напрыклад, у шырокавядомых псалмах 102 і 103) услаўляецца Божая ласка да чалавека, якога Бог вядзе праз усе няшчасці, праз жыццёвыя небяспекі і спакусы, праз адзіноту да неўміручасці і вечнасці.
Таму мы зноў паўтараем за нашым першадрукаром ягоныя словы: «Псалём ест ангельская песьнь, духоўный тэм ’ян вкупе пеніем веселіть і душу учіть».
Чысты, узнёслы голас Алеся, ягоная чуллівая гітара, якая нагадвае першакрынічны псаломны інструмент — гарфу, падкрэсліваюць вядомую ўжо раней рысу творчасці А. Камоцкага— ягонае імкненне да лірычнага суперажывання, да ўсталявання падсвядомага кантакту са слухачамі...
I хоць узнікаюць некаторыя меладычныя асацыяцыі з узорамі ранейшай творчасці барда, усё ж трэба адзначыць іх арганічнае спалучэнне з вершамі Р. Барадуліна, якія разам ствараюць цэльнае музычнае палатно лірычна-філасофскага кшталту.
Нагадаем, што кампакт-дыск і магнітафонная касета «Псалмы» былі запісаныя і выдадзеныя ў Польшчы знанай фірмай «Magton» (яна была пэўны час нават адным з фундатараў прызавога фонду «БАСовішча») пры падтрымцы Цэнтра Грамадзянскай адукацыі «Польшча — Беларусь» і знакамітага сваімі беларускімі ініцыятывамі польскага БАСу
(Беларускага аб’яднання студэнтаў). У афармленні дыска было выкарыстанае жывапіснае палатно дачкі паэта Ілоны Барадулінай. Такім чынам, мы маем яшчэ адзін высокамастацкі ды арыгінальны ўнёсак у скарбонку беларускай хрысціянскай музыкі і дыскаграфіі. А нам, слухачам, трэба памятаць, што да Бога з малітвай трэба звяртацца — залішнім ніколі не будзе!
Анатоль Мяльгуй
«Кніжны свет», № 32, 10.08.2000, Мінск
Аляксандр Мілінкевіч: «Музыкі — лідары свабоднага духу»
Аляксандр Мілінкевіч, лаўрэат прэміі імя А. Сахарава Еўрапейскага Парламента, лідар грамадскага праваабаронча-асветніцкага аб’яднання «Рух "За свабоду"» знаходзіць час для праслухоўвання лепшай сучаснай беларускай музыкі, лічыць папулярных бардаў сваімі сябрамі і паплечнікамі.
— Раскажыце, калі ласка, якуюролю адыгрывала беларуская песня ўжыцці Вашай сям ’і? Якія засталісяўспаміны з дзяцінства, звязаныя з музыкаі?
— Мой бацька, заслужаны настаўнік Беларусі, 25 гадоў быў дырэктарам 1-й гарадзенскай школы, адной з самых выдатных у горадзе. Ён выкладаў геаграфію, глыбока вывучаў краязнаўства. Ён сабраў багатую калекцыю паштовак і фатаграфій з відамі Гародні і Беларусі.
Дома ў нас была велізарная калекцыя пласцінак з запісамі класікі, опернага мастацтва і папулярных выканаўцаў, захаваўся стары патэфон, які і сёння спраўны. Шкадую, што ў свой час не скончыў музычную школу, як да гэтага схіляла матуля, а ўвесь вольны час аддаваў баскетболу.
Бацька граў на скрыпцы, мама любіла спевы, бабуля добра спявала. Мне запомніліся іх спевы не ў горадзе, а больш на вясковай прасторы. Памятаю сялянскія вяселлі — звонкія, жартаўлівыя, гаманлівыя. Мой дзед Аляксандр Мілінкевіч да ўсяго быў выдатным сватам і выдатна ведаў фальклор.
Жонка Іна таксама любіць беларускую музыку, у маладосці яна скончыла музычную школу па класу фартэпіяна, цяпер хоча больш вольнага часу прысвяціць музыцы, шукае ноты.
— Хто з беларускіх артыстаў Вам больш блізкі па духу?
— Віктар Шалкевіч, мой сябра і паплечнік, пранікнёны беларус, які адыграў значную ролю ў фарміраванні нацыянальнага духу многіх сучаснікаў, і майго таксама. У сярэдзіне 80-х гадоў мы былі ўдзельнікамі аднаго з першых нефармальных грамадскіх аб’яднанняў «Пагоня». Ім кіраваў вядомы археолаг, прафесар Міхась Ткачоў, мой сябра. Мы збіраліся ў Музеі гісторыі рэлігіі ў Гародні, былым базыльянскім кляштары. Дыскусія па нацыянальных пытаннях, моўныя дыспуты, гістарычныя лекцыі, канцэрты музыкаў вызначалі моцны Адраджэнскі рух у тыя часы. Адным з актыўных удзельнікаў творчых сустрэч быў Віктар Шалкевіч. яго роля была значна большая, чым паэта і барда. Я быў знаёмы і неаднаразова сустракаўся з літаратарамі. якія былі аўтарытэтамі ў Гародні. — Васілём Быкавым, Аляксеем Карпюком, Данутай Бічэль-Загнетавай.
Пазней, назапасіўшы абшырны матэрыял па гісторыі Гародні і ваколіц, я вёў на працягу амаль 10 гадоў на мясцовым тэлебачанні асветніцкую і краязнаўчую перадачу «Гарадніца». а затым заснаваў і ўзначаліў вядомую грамадскую арганізацыю «Ратуша».
Адраджэнскія працэсы ў часы пасля перабудовы ішлі ў дзвюх плынях: у Заходняй Беларусі вызначалася моцная цяга да культуры — краязнаўства, гісторыя архітэктуры, патрэба ў аднаўленні старажытных помнікаў, культавых забудоў. Ва Усходняй Беларусі назіраўся ўздым грамадскай актыўнасці ў сувязі з падтрымкай і лекаваннем чарнобыльцаў, змаганнем за іх правы.
У нас шмат выдатных музыкаў. Я вельмі цаню і Лявона Вольскага, і Змітра Вайцюшкевіча. Рок-музыкі ў нашай краіне — сімвал волі, лідары свабоднага духу. Ад іх патрабуюць быць амаль апосталамі, амаль святымі.
Заўважана, што выдатныя асобыў літаратуры і музыцы выспяваюць у пераломныя, складаныя эпохі, калі абвостраны грамадскія пачуцці і спадзяванні. У спакойныя, «бюргераўскія» часы менш нараджаецца яскравых твораў мастацтва.
— Вам даводзілася слухаць выступы нашых музыкаў за мяжой, на святкаванні 90-х угодкаў БНР і пры іншых нагодах. Як успрымаюць беларускіх артыстаў?
— Мы — не правінцыя і не ўскрайкі Еўропы. Палякі, французы, немцы і іншыя слухаюць нас з захапленнем і інтарэсам. Нам трэба шырока адраджаць нашу арыгінальную нацыянальную культуру,
музыку, літаратуру, бо толькі так мы можам заваяваць аўтарытэт і павагу ў Еўразвязе.
У нас ідуць зараз працэсы фарміравання нацыі, паглыблення нацыянальнай свядомасці, дэсаветызацыя, еўрапеізацыя, развіваюцца іншыя добрыя тэндэнцыі. Нацыянальны каларыт мусіць падкрэсліваць нашу непаўторнасць.
Беларускае грамадства павінна аб’яднацца на глебе нашых нацыянальных каштоўнасцяў. Мы мусім усвядоміць сябе нацыяй са сваімі інтарэсамі і перспектывамі. Толькі Беларусь са сваёй самабытнай культурай, традыцыямі і гісторыяй уяўляе інтарэс для еўрапейцаў, толькі дэмакратычная Беларусь можа заняць сваё пачэснае месца ў адзінай сям’і народаў Еўропы.
Гутарыла Эла Дзвінская
Лявон Вольскі:
«Паветрам свабоды дыхаю я»
Больш эа 12 гадоў рок-гурт
«N.R.M.», які стаў сімвалам маладога энергічнага беларускага Адраджэння, крочыць наперадзе, разгортваючы магутную хвалю незалежнай беларускай музыкі. Са значным поспехам прайшлі гастролі гурту ў ЗША. Мы сустрэліся з Лявонам Вольскім у
студзені 2007 года, напярэдадні выхаду новага альбома «N.R.M.».
— Раскажыце, каліласка, пратое, чым быў насычаны мінулы год.
— Мы збіралі матэрыял для новага альбома «06». Усе трэкі ўжо прапісаныя. справа засталася толькі за міксамі, за звядзеннем у адзінае цэлае. Альбом будзе складацца з 14 песень, некаторыя з іх шырока вядомыя. Насуперак законам шоу-бізнесу мы ігралі новыя песні на канцэртах.
Мы шмат ездзілі па свеце, выступалі з канцэртамі ў Празе, Берліне, Бруселі, Стакгольме, не кажучы пра Польшчу, дзе наш гурт даволі раскручаны. Давялося шмат карыстацца грамадзянскай авіяцыяй.
За гэты год пашырылася культурная інтэграцыя са Шведскім Каралеўствам. Нашым падарожжам паспрыяў амбасадар Швецыі на Беларусі Стэфан Эрыксан. Ён, як і калісьці Джордж Крол, праяўляе вялікую цікавасць да беларускай культуры, свабодна размаўляе пабеларуску, з задавальненнем наведвае творчыя вечарыны. 3 разуменнем і гасціннасцю прыняў нас слынны культурны дзеяч Швецыі Томас Норданстад. Ён стварае фільмы пра свабоднае мастацтва, наведаў Бірму, Кітай. Вясной 2006-га ён здымаў сюжэт на плошчы Каліноўскага. У Стакгольме нам давялося выступаць на эксперыментальнай пляцоўцы Шведскага Каралеўскага драматычнага тэатра.
Затры дні пашчасціла завітаць у Злату Прагу. Дватыдні бесперапынна ішоў фестываль сучаснай музыкі. Мы выступалі ў парку разам са слыннымі рок-гуртамі з Вялікабрытаніі.