Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
Эла Дзвінская
Баян — душа мелодыі
Аляксандр Шувалаў — адзін з лепшых беларускіх баяністаў, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, у тым ліку Міжнароднага конкурсу баяністаў і акардэаністаў у Клінгенталі (Германія, 2002), Міжнароднага конкурсу «AccoHoliday» (Кіеў, 2006). Поўны жыццесцвярджальнай энергіі, гумару, цеплыні, ён часам крыху падобны на вайсковага камандзіра. Аляксандр супрацоўнічае з Алесем Камоцкім і Змітром Вайцюшкевічам, выступае ў складзе вядомага калектыву «WZ-Orkiestra». Баян адкрывае душу мелодыі, ён захапляе
залу лірызмам і глыбінёй пачуцця, віртуознасцю. Аляксандр Шувалаў браў удзел у музычных фестывалях у розных краінах: Францыі, Іспаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі ў такіх праграмах, як эстрада і джаз, фальклор, народныя калектывы. На баянных святах музыкі ў Літве, Польшчы і Чэхіі ён дзяліўся творчасцю ў сваім улюбёным рэчышчы. Выступаў на днях культуры Беларусі ў Іране, натхняўся лацінаамерыканскімі рытмамі ў Каракасе, быў на гастролях у Кітаі.
—Дзе Вы нарадзіліся? Адкуль прыйшло захапченне музыкай?
— Я нарадзіўся ў 1977 годзе ў сям’і ваеннага музыкі. Мой бацька Аляксандр — прафесійны скрыпач, маці Святлана выконвае класічную музыку на фартэпіяна, сястратаксама грае на ім. Бацька некаторы час служыў у Германіі, дзе мы жылі з ім у дзяцінстве, а потым сям’я пераехала ў Слуцк. Там і сёння працуюць мае бацькі. Спасцігаць азы майстэрства пачаў у Мінскай музычнай вучэльні імя Глінкі ў класе вядомага педагога, дацэнта Мірона Іванавіча Булы. 3 гэтым выкладчыкам, потым — прафесарам, я ішоў па жыцці на працягу 10 гадоў, скончыўшы Дзяржаўную акадэмію музыкі і магістратуру БДАМ. Сёння выкладаю ў БДАМ па класу баяна і джазавай імправізацыі.
— Раскажыце, калі ласка, дзе Вы выступалі ў апошнія гады ў Мінску?
— Выступаю з сольнымі канцзртамі. Адзін з такіх канцэртаў адбыўся ў Малой зале Палаца Рэспублікі і быў звязаны з творчасцю Астора П’яцолы, аднаго з заснавальнікаў аргенцінскага неафалькларызму. Другі канцэрт быў прысвечаны музыцы Яўгена Глебава.
Баян, акардэон — гэта нашы народныя інструменты, і тое, што італьянскія, французскія і нямецкія музыканты звяртаюцца да іх, ці не сведчыць пра тое, што наша культура даўно перасягнула геаграфічныя межы.
Трэба сказаць, што разуменне такіх інструментаў як народных сёння ўжо не актуальна. Цяпер ужо баяністы, акардэаністы з краін Еўропы выконваюць шмат сучаснай музыкі, пералажэнні класічных твораў, выкананыя для розных інструментальных саставаў.
— Як Вы адчуваеце перспектыву развіцця баяннай музыкі?
— Магчымасці сучаснага баяннага выканання — неабмежаваныя. На гэтым інструменце можна выконваць сімфанічную музыку, народную, джазавую, сучасную эстрадную. Баян зараз адрадзіў сваю папулярнасць, у многіх беларускіх групах прысутнічае голас баяна. Ён можа нават імітаваць духавыя інструменты: габой, кларнет, фагот. Сучасны баян дазваляе выкарыстоўваць вялікую колькасць рэгістраў. Я звычайна выкарыстоўваю матавыя (не пісклявыя) рэгістры, каб змякчыць гучанне.
— Раскажыце, калі ласка, пра выкладанне ў Беларускай акадэміі музыкі. Як складваюцца Вашыя стасункі са студэнтамі?
— У Беларускай акадэміі музыкі я выкладаю баяннае выкананне і джазавую імправізацыю. У гэтым годзе паступіў 21 студэнт, усе натхнёныя маладыя людзі, з марай аб будучыні. Калісьці мой выкладчык Мірон Іванавіч Була ішоў у нагу з часам, нічога не навязваў, але падштурхоўваў на самастойныя пошукі, заахвочваў рабіць свае апрацоўкі. Тады яшчэ ніхто не ведаў, напрыклад, пра аргенцінскага кампазітара Астора П’яцолу, творы якога насычаны аргенцінскімі танцавальнымі рытмамі. Было цікава разгадваць загадкі гэтай музыкі. I сёння я імкнуся выкладацьтак, каб у студэнтаў пашыраўся вопыт праслухоўвання музыкі, той, якая прывівае густ і развівае: гэта добрая класіка, джаз. Каб узрасціць музыканта, патрэбна не толькі педагагічнае майстэрства, але і старанне самога студэнта, які павінен быць у пастаянным творчым
пошуку, знаходзіць нотную літаратуру і іншы матэрыял. Інструмент нямала каштуе, для студэнтаў гэта ў некаторай ступені праблема. Але той студэнт, які думае пра будучыню, клапоціцца пра набыццё якаснага інструмента.
Мая жонка Алена таксама выкладае музыку — у чацвёртай школе г. Мінска. Яна выдатна валодае домрай, мандалінай. Алена брала ўдзел у запісах канцэртаў Алеся Камоцкага. Там далікатна гучаць яе ноткі.
Гутарыла Эла Дзвінская
«Наша слова», 23 верасня 2009 года
Сонейка
Ксенія Мінчанка — адзіная дзяўчына «WZ-Orkiestra». Яе вочы — як буйныя спелыя вішні, a голас — лёгкі і светлы — перагукваецца з нябеснымі стварэннямі. Голас Ксюшы гучыць у песні «Сакура цвіце» на дыску «Месяц і сонца».
Ксенія нарадзілася ў Мінску. Род Мінчанкаў ішоў па дзеду, але ў вайну
той, хто прымаў на фронт, украінец, памяняў прозвішча з «Мінчанкоў» на «Мінчанка». Маці паходзіць з Капыля, а бацька — з вёскі Кулакоўшчына. Мама Ксюшы цудоўна адчувае мовы, яна — прыроджаны філолаг,
тата — добры спецыяліст у галіне фізікі і хіміі, скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. У маладосці яны моцна захапляліся спортам — тэнісам, лыжамі, самба, баскетболам.
— Тата грае на баяне і гітары, ён з дзяцінства акружаў мяне спевамі, а матуля грала на фано, — падзялілася ўспамінамі Ксенія. — Я станавілася натабурэтачку і падпявала. Я многім абавязана бацькам, што яны выхавалі мяне ў каханні і прыстойнасці. У дзяцінстве займалася ў спеўным дзіцячым калектыве «Зорачка», потым — у школе № 4 з музычным ухілам, іграла на скрыпцы. Далей была вучоба ў Дзяржаўным інстытуце культуры. На чацвёртым курсе я прыйшла выкладаць спевы дзецям у «Зорачку». Акрамя скрыпкі я граю яшчэ на гітары, дудцы, джамбеі альбо дарбуку (афрыканскі і арабскі бубны). Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі — яны вельмі шчырыя, творчыя і непаўторныя. За 12 гадоў работы яны навучылі мяне, бадай, болын, чым я іх—далі вялікі вопыт. Мне хацелася б шчыра падзякаваць маёй настаўніцы з дзяцінства — і ў спевах, і ў рабоце з дзецьмі, і наогул у жыцці (як я яе называю, «сэкондрэ мадрэ» — другая мама), сапраўды адданаму чалавеку сваёй працы, Прафесіяналу і ў вакале, і ў фальклоры, і ў рэжысуры — Але Міхайлаўне Навіцкай. Дай Бог ёй моцнага здароўя і цярпення надоўгія гады! Яшчэ ёсцьадзін новы цікавы праект «Кумалёнтрэ» — гэта чыста беларуская назва, проста такая загадка.
Зараз я і Таццянка, Сяргейка, Марынка граем беларускія песні ў нашых апрацоўках, фолк розных краін — і з гэтага выраслі таксама песні і музыка аўтарскія. Многія песні мы выконваем з альбома «Паглядзі», які я запісала яшчэ 8 гадоў таму — там ёсць і аўтарскія, ёсць і беларускія песні ў маёй апрацоўцы. I вельмі цікавыя песні нарадзіліся зусім нядаўна. Спадзяюся на доўгае творчае жыццё нашага гурту.
— Як пачалася Ваша працаў «WZ-Orkiestra»?
— У аркестры Змітра партыю скрыпкі выконваў напачатку Алесь Пузыня. Потым ён нечакана з’ехаў у Амерыку, а замест яго запрасілі мяне. У хуткім часе мы адправіліся ў Польшчу, потым выступалі ў Нарвегіі. Я вельмі паважаю ўсіх нашых хлопцаў з калектыву «WZ-Orkiestra» — яны эксклюзіўныя, непаўторныя. душэўныя, такія вясёлыя, жартаўлівыя ў падарожжах! Мы аб’ехалі з імі ўсю Польшчу. У мужчынскія музычныя гурты звычайна дзяўчат не бяруць. У «Песняроў» і «Палацы» не было дзяўчат, каб не ствараць спрэчак, каб ніякія ўзаемныя адносіны не перашкаджалі творчасці. Таму і я на некаторых канцэртах, і асабліва ў паездках, трымалася, як баец з кулямётам.
— Якую песню Вы лічыце найбольш моцнай?
— Мне падабаецца спяваць са Змітром «Паланэз». Геніяльныя словы напісаў Сяржук Сокалаў-Воюш.
Дахі мястэчак, стрэхі вёсак, вежы замкаў і палацаў, Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе, бо немагчыма з гэтым краем развітацца!
Мы спяваем гэту песню на вяселлях і на радзінах па просьбе родных людзей. Адна з нямногіх песень, пры слуханні якой мужчыны пачынаюць уставаць і плакаць.
«Сакура» — таксама мне вельмі блізкі матыў. 3 альбомаў мне падабаюцца «Месяц і сонца» — амаль увесь, «Балады» — таксама.
Я па натуры адналюб. Добра стаўлюся да людзей. Веру, што галоўнае ў жыцці ўжо прыйшло — цяпер трэба працаваць і працаваць над сабой. Пэўны час я шукала ісціну, прыглядалася да розных канфесій і цэркваў, і вось калі патрапіла ў Львове ў праваслаўную царкву XV стагоддзя ў Шаўчэнкаўскім Гаі, адчула — вось тут прысутнічае ўсё вялікае і галоўнае. Найпрыгажэйшага, чым праваслаўныя храмы, я нічога не бачыла.
Калі чалавек знайшоў вялікі алмаз, то не стане разменьвацца на розныя дробязі. Ласка Божая — найвялікшая каштоўнасць у жыцці. Калі ў манахаў на Афоне запытваюцца: «Як справы, як вы жывяце?» — «Дзякуй Богу за ўсё!» Бо людзі разумеюць, што галоўнае — жыць у згодзе з Богам і па яго Слову.
У кожнагаў жыцці свой шлях. Адзін ідзе да Госпадаз крыжам сям’і, другі — самотны. Як каму належыцьбыць. He трэбахвалявацца на гэты конт, усё, што трэба, — прыйдзе. Галоўнае — пастарацца ўспрыняць усё з міласцю, мужнасцю і шчырасцю.
Я вельмі рада, што ў Змітра нарадзіўся сын, якому надалі такое прыгожае біблейскае імя. Спадзяюся, што праз гэты шлях адбудзецца штосьці вельмі добрае ў яго лёсе.
Гутарыла Эла Дзвінская
«Душа просіць песні»
Аднойчы восеньскім вечарам за кубачкам гарбаты мы ўзгадвалі розныя музычныя плыні. Хацелася даведацца пра культурныя традыцыі, на якіх заснавана творчасць спевака і кампазітара, і што яму блізка ў сусветным музычным мастацтве.
— Ува мне ўсё беларускае з дзяцінства жыло падсвядома. Я ведаў, што ёсць свет паэзіі Бураўкіна, Барадуліна, але гэта быў тонкі гук, яшчэ незразумелы.
— Спадар Зміцер, хто з музыкаў паўплываў на Вашу творчасць? Кім Вы захапляліся ў 80-я гады на айчыннай і замежнай эстрадзе?
— Найбольш паўплывалі «Песняры». Яны неаднаразова выступалі ў нас у Лідзе. Уладзімір Мулявін быў выхаванцам ваеннага аркестра. Ён добра валодаў гітарай, адзін з першых пачаў іграць на электронных інструментах. Выступленні У. Мулявінаўзрушылі грамадскасць, гэта быў на тыя часы наватарскі калектыў.
Уражвала ў юначыя гады гісторыя спевака і акцёра Дэвіда Боўі, які заўсёды ішоў наперадзе культурнай хвалі. Ён быў вядомы ўплывам на розныя пакаленні музыкаў — ад металістаў да рокераў, ад выканаўцаў дыска да электроннай музыкі. Выдатна граў на саксафоне, запісаў некалькі дзясяткаў дыскаў, рабіў шмат эксперыментаў у музыцы, здымаўся ў кіно, вывучаў жывапіс і мастацтва. Адзін з яго хітоў «Man of the world» круцілі нават амерыканскія астранаўты ў час высадкі на Месяц. А вырас ён у адным з бяднейшых кварталаў Лондана. У 1984-м запомніліся тры вінілавыя дыскі — зборкі музыкі Дэвіда Боўі. Мне і маім сябрам, вядома, падабаліся «Дэпеш Мод» і «Крыданс», вандруючы аркестр і, канешне, легендарная брытанская група «Ролінг-стоўнз». Павагу выклікала рок-спявачка з Тэнэсі Ціна Цёрнер, якая нарадзілася ў сям’і баптысцкага святара і пачала спяваць з 18 год.