Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
У 1986 годзе я паступіў у Лідскую музычную вучэльню. Цікавіўся інструментальнай і джазавай музыкай. Пазней слухалі Віктара Цоя, «Ассу», «Акварыум» Барыса Грабеншчыкова. Марк Нопфлер быў для мяне вельмі актуальным. Музыка ў стылі кантры-блюза, гарадскога
блюза, арт-рока, якую выконвала група «Даэр Стрэйтс», і дзейнасць яе лідара — гітарыста Марка Нопфлера адчувалася вельмі блізкай. Вытанчаныя мелодыі і бездакорныя аранжыроўкі прыцягвалі.
Надышла перабудова і спадзяванні на перамены ў грамадстве. У тыя часы пачыналіся «Праграма А», «Взгляд» і іншыя новыя праекты на тэлебачанні і ў музыцы. У інтэрнаце Лідскай вучэльні мы з сябрамі праводзілі дыскатэку з песнямі Цоя — «Мы ждём перемен», «Группа кровн на рукаве» і іншымі. Слухалі шмат класікі, у вучэльні дамінавалі канцэрты духавой музыкі, канцэрты для кларнета. Займаўся кларнетам 6 гадзін у суткі. Асноўнымі прадметамі, якія патрабавалі больш высілкаў, былі гармонія, сальфеджыа. літаратура. Вялікі ўплыў на выхаванцаў мела выкладчыца Лідскай вучэльні — Бэла Аронаўна Зусман. Дырэктар вучэльні размаўляў па-беларуску і заахвочваў сваім прыкладам.
Думаў, куды буду далей паступаць вучыцца — у Варшаву, Маскву ці Піцер. Калі ўжо здаў уступныя іспыты ў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і паступіў, на прыступках яго мяне сустрэў Уладзь Шварцкопф, барабаншчык гурту. Ён запытаўся, ці не хачу я паспрабаваць салістам «Палаца» на праграме «Рэтра» Уцёсава. Гэты гурт тады меў назву «Дворец кукурузных палочек». Туды я патрапіў на працу ў 1990 годзе. Першыя гастролі прыйшліся на Дзень беларускага пісьменства. Хутка гурт пачаў ісці наперад, усё выпадковае адышло ўбок, засталася, у асноўным, беларуская музыка.
У 1992 годзе прымаў удзел з Міхаілам Фінбергам, Ігарам Лучанком у фестывалі беларускай песні, з яго пачыналіся традыцыі Маладзечна. Я выступаў з песняй «Белая, белая, русая, русая», але не прайшоў у першы адборачны тур.
— Якім быў Ваш першы музычны твор?
— Першым я напісаў аргенцінскае танга для «Народнага альбома». Хацелася быць нахабным, не банальным, адчувальным. У творчасці кіруюся інтуітыўным шляхам. Я сам сабе мастацкі кіраўнік, галоўны рэжысёр, дырыжор, бухгалтар. Ёсць два падыходы да працы: адзін — калі ў цябе ёсць замоўца, і добра, калі ён не дыктатар. Другое — калі замоўца і прадзюсар — ты сам. Ты сам складаеш сабе план, сам рызыкуеш.
— 3 кім з вядомых артыстаў Захаду Вам даводзілася сустракацца? Якія ўражанні гэтыя сустрэчы прынеслі?
— Мы ўдзельнічалі ў шматлікіх фолкавых фестывалях. Артысты, якія граюць на саксафоне і кларнеце, заўсёды падміргваюць адзін
аднаму як калегі. У Полыпчы даводзілася выступаць і размаўляць з Рышардам Рынкоўскім. Мы выступалі з ім у Падляскай філармоніі ў Беластоку. Канцэрт быў падсумаваннем акцыі «Святочная пасылка». У часе канцэрту ў холе філармоніі Звяз польскіх гарцыраў збіраў грошы на святочную дапамогу суайчыннікам за мяжой. У Казахстане я быў разам на адной пляцоўцы з Тота Кутунья. Ён, таксама як і яго бацька, з дзяцінства граў на трубе і ўдарных, рана пачаў спяваць і пісаць музыку. Ягонай візітоўкай стала песня L 'italiano. Пераможца фестывалю ў Сан-Рэма, Еўрабачання, ён пісаў песні для Джо Дасэна, у тым ліку кампазіцыю Le jardin du Luxembourg, сачыняў i спяваў італьянскія і французскія хіты.
Выклікае мой інтарэс гурт «Хунхурту» з Тувы, які грае з 1992 года. адметны па манеры гарлавога спеву. Гэта невядомая. але ў той час вельмі даступная музыка. якая каранямі сыходзіць у гукі прыроды. Уявіце сабе прахалоднае свежае паветра, дзе высока над узроўнем мора раскінуліся дзікія стэпы, бурныя рэкі, моцныя арлы, хуткія коні і юрты. Усё гэта ў музыцы з рытмам і гучыць!
Вельмі ўразіла мяне спявачка Цэзарыя Эвара з Выспаў Зялёнага Мыса, яе прыклад мяне натхніў. Цэзарыя, поўная жанчына, маці трох дзяцей, бабуля. была гордасцю свайго маленькага гарадка Мандэлы. Яе песенныя гісторыі складаліся ў морны — народныя балады. Для жыхароў культурнай сталіцы выспаў Цэзарыя Эвара стала ў 80-я гады сімвалам. Потым чарнаскурую Папялушку заўважыў парыжскі прадзюсар. Цэзарыя была не падобнай на французскіх шансанье. У яе былі «саудаджы». Гэта маленькае слова перакладаецца, як «пачуццё светлай тугі па Радзіме». Адзіная мова, на якой яна спявала, — крэольскі старажытны дыялект, адначасова падобны на ўсе мовы раманскай групы. Пад музыку, якая нагадвала сумесь шансонных традыцый і басановы, босая Цэзарыя выходзіла на значныя пляцоўкі свету і расказвала пра свой народ. Чаму беларускай песні не быць такой вядомай у свеце?
— Зміцер, якія формы музычных твораў больш прывабныя для Вас і ці спрабавалі Вы сябеў іншым амплуа?
— Зразумела, песенныя мне больш блізкія, я даўно працую ў песенным рэчышчы. Складаныя формы таксама цікавяць. У «Палацы» на камп'ютары рабіў больш буйныя формы. Спрабаваў пісаць музыку для кіно.
— Скажыце, калі ласка, як выпрацоўваліся Вашыя творчыя прынцыпы?
— Цяжка ўвесь час быць свежым, чыстым, юным. Важна развіваць тое, што назапашана, у чым ужо ёсць вопыт. Асцярожна аберагаць тое, што зроблена. He трэба быць увесь час рупарам, глашатаем, але часам проста трэба радавацца жыццю, пагаварыць з кожным дадзеным днём. Ёсць галоўнае ў жыцці — твае блізкія людзі, дом, зямля, Радзіма, мова.
— Як Вам удалося пазбегнуць спакусаў, якія суправаджаюць рокмузыку і яе выканаўцаў?
— Трывала пазбег спакусы не спяваць па-беларуску. Ішоў інтуітыўна, бачачы, як усе ідуць у адзін бок, адчуваў, што трэба ісці ў іншы бок. Цяпер важна апраўдаць высокі давер. Маю досвед і разуменне, у якія авантуры не трэба ўваходзіць.
— Напэўна, вельмі духоўна ўзбагачае сяброўства з паэтамі, пісьменнікамі?
— Усім нам аднолькава баліць за Беларусь. Балела Быкаву, Караткевічу. He ад болю працуеш, але баліць. Рыгор Барадулін — высокамаральны чалавек, вялікі аўтарытэт для мяне. 3 Уладзімірам Пракопавічам мы часта спрачаемся, жартуем. Ён сам ад пачатку ўяўляе мелодыю для сваіх вершаў.
—Дзе Вам лепш працуецца?
— Дома, на Нёмане, стварыў сабе неабходныя ўмовы для працы і адпачынку. У траўні так хораша з самай раніцы спяваюць салаўі, што міжволі душа просіць песні.
— Хто Ваш лепшы сябра?
— Адзін з закадычных сяброў — Зміцер Папоў. Мы з ім шмат разам прайшлі ў жыцці. Ён мянеэмацыйнападтрымлівае і падмацоўвае. Зміцер — гаспадар будаўнічай фірмы, бізнесоўца, будуе аб’екты па Беларусі.
— Якая была самая запамінальная сустрэча са слухачамі?
— Вельмі цёплыя ўражанні засталіся ад Маладзечна, Гомеля, Магілёва. У Гародні такія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі. Але ёсць, канешне, куткі, дзе імя «Вайцюшкевіч» нічога не значыць.
— Хто дапамагае Вам арганізоўваць канцэрты ў рамках кампаніі «Будзьма»?
— Большасць канцэртаў я арганізоўваю сам. Спадар Генадзь Шэпелеў, які працуе на чыгунцы ў Оршы. прыкладаў шмат намаганняў
для гэтага, мы з ім у цёплых адносінах. Мяне кранае цеплыня і зацікаўленасць гледача. «Ты — спявак прыгажосці», — сказаў аднойчы Алесь Пушкін.
— Ці ёсць нейкія жаночыя імёны, якія адыгрывалі важную ролю ў Вашы.м жыцці, здзівілі Вас?
— Для мяне пэўнае значэнне мае імя Вераніка, мае для мяне значэнне імя Алена, бо ўладальніца гэтага імя мела значэнне для мяне. Вераніка Круглова, Алена Мелех — гэтыя дзве жанчыны былі маімі жонкамі ў мінулым. Mae для мяне значэнне імя Кася і шмат яшчэ якіх імёнаў. Яшчэ ведаю, што ў Польшчы ўсе Касі, іх настолькі там шмат, што касой не скосіш.
— А якія імёны ў Вашай творчасці сустракаліся?
— У маім альбоме ёсць песня пра Святлану, да таго было шмат народных песень, у якіх той ці іншай рыфмай сустракаліся Ганначкі, Галечкі, Касечкі. He адзін мой альбом быў прысвечаны пэўнаму жаночаму імені.
— Рысы жаночага ідэала для Вас?
— Тры жанчыны для мяне ўвасаблялі ідэал. Бабуля. мама і цётка Марыя. Ад матулі адчуў эмацыйны строй, бабуля несла мудрасць, цётка — жыццёвую навуку. Мама была добрая, упартая, прынцыповая, не дзьмула мне ў дупу. Толькі страціўшы яе. я адчуў, як трэба цаніць матуль. іх клопат і турботу. Збіраў усё жыццё тое, што можа назвацца ідэалам. Вось і знайшоў сваю Галю, якая гэтаму ідэалу адпавядае. Яна ўзначальвае хор ІВА-кампаніі, кіраўнічка і дырыжорка хору.
— Што змянілася ў Вашым жыцці з нараджэннем сына Язэпа?
— Мы адчулі сябе маладзейшымі за свае гады. Адчуваю шмат радасці, хлопчык расце вясёлы, усмешлівы. Ён увесь час пасміхаецца, нават калі плача, усё роўна здаецца, што пасміхаецца.
—Дзе Вы чэрпаеце сілы, якія спрыяюць творчасці?
— На маім нёманскім хутары. 1 яшчэ кожны тыдзень я хаджу ў лазню. Хачу асабіста пазнаёміцца з кожным з кіраўнікоў раённых Дамоў культуры, з загадчыкамі аддзелаў культуры раёна, пагаварыць з імі, наколькі яны здольныя разумець і несці беларускае слова народу. Трэба нешта даваць. Калі аддаеш. то і атрымліваеш.
Гутарыла Эла Дзвінская
Сугучнасць сэрцаў
Concordia parvae res crescunt, iscordia maximae dilabuntur*.
Салюстый, I cm. da н. э.
Малады, творча скіраваны калектыў «Concordia Chor» узначальвае Галіна Казіміроўская. Гэты аматарскі хор сабраў у свае шэрагі людзей розных прафесій і ўзростаў, якіх яднае любоў да музыкі і жаданне спяваць.
Вялізныя глыбокія вочы, адухоўлены погляд. Дырыжор і кіраўнік хору — Галіна Казіміроўская, жонка Змітра Вайцюшкевіча, жанчына з вялікім унутраным прасторам духу,
* Пры зладжанасці і малыя справы растуць, пры разладзе — і вялікія гінуць.
любоўю да музыкі, мастацтва. Разам з Ксеніяй Мінчанка, Ганнай Хітрык і сваім маленькім сынам Язэпам яна прымала ўдзел у праграме «Мой сябра анёлак». Спадарыня Галіна падзялілася думкамі пра жыццё і творчую дзейнасць.
— Наша сям’я была вялікай (у бацькоў было васьмёра дзяцей), музыкальна-артыстычнай. Усе з дзяцінства захапляліся музыкай. Мама — скрыпачка, тата — інжынер, інтэлектуал, знаўца музыкі і тэатра, працаваў у навуковай установе. Некаторыя з нас сталі прафесійнымі музыкамі, другія маюць іншыя прафесіі, але частковую музычную адукацыю і здольнасці маюць усе. Зараз усе ўжо даволі дарослыя і маюць сваіх дзяцей, якіхтаксама выхоўваюць у яднанні з музыкай. Але лёс склаўся так, што амаль усе мае браты і сёстры насяляюць розныя краіны. Як гаворыць мой тата: «Мы Казіміроўскіх па зямным шары тонкім слоем намазваем». Мы раслі ў творчай атмасферы, былі маленькай музычна-тэатральнай трупай. Заўсёды рабілі касцюміраваныя тэатральныя пастаноўкі, спявалі і танчылі. Hi адно свята не абыходзілася без хатніх спектакляў ці канцэртаў, на якія заўсёды запрашалі суседзяў, сяброў. Сваю адукацыю я пачала ў 1-й музычнай школе па класу скрыпкі. але завяршала ўжо ў класе харавых спеваў. Мне да гэтага часу наш школьны хор «Тоніка» падаецца самым лепшым і сапраўдным — там вучылі не спяваць ноты, там вучылі слухаць, адчуваць музыку. Гэта была сапраўдная магія, якая на ўсё жыццё захапіла мяне. Далей, як і марыла, былі вучылішча, а затым — Беларуская акадэмія музыкі, дзе я займалася па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне». Паралельна з вучобай пісала харавыя творы, рабіла апрацоўкі народных песень, працавала ў габрэйскай гімназіі з вучнёўскім хорам.