Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
Для віцебскіх слухачоў Вайцюшкевіч цягам паўтары гадзіны спяваў кампазіцыі са сваіх ранейшых альбомаў на вершы Уладзіміра Някляева, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Маякоўскага, Рыгора Барадуліна, а таксама песню «Суседка» з апошняга, дзясятага ў творчасці музыканта, альбома «Лірыка» на вершы Генадзя Бураўкіна. А някляеўскія «Хрызантэмы» сталі ў Віцебску прэм’ерай. Падчас канцэрта Зміцер увесь час жартаваў з публікай. Прадстаўляючы песню «Пані ў гадах», Вайцюшкевіч супакоіў самых маладзенькіх слухачак: «Дзевачкі, не перажывайце, у вас гэта ўсё яшчэ наперадзе». Перад тым, як праспяваць «Мірныя людзі» на верш Андрэя Хадановіча, бард пацікавіўся: «Ці ёсць тут хто з віцебскай ідэалогіі?» Песенька гэтая пра асноўнае жаданне беларуса — «каб толькі не было вайны, а там хай будзе, як будзе...» А вось песеньку з немудрагелістым тэкстам «Чувіха клёвая гуляла з Лёваю, а сёння прашвырнулася са мной», па словах Змітра. у маладосці любілі спяваць нашыя класікі — Барадулін, Бураўкін і, нібыта, Караткевіч.
Па сваёй звычцы на развітанне Вайцюшкевіч выканаў «Бывайце здаровы». Але зала, стоячы, доўга не адпускала спевака, і ён пад гучныя апладысменты праспяваў яшчэ «Я нарадзіўся тут». «Дзякуй вам затое, што вы так паважна прынялі мяне, і гэты свой першы канцэрту
Віцебску я запомню», — сказаў бард. Як падалося, гэта быў не проста дзяжурны камплімент, а словы ад сэрца.
Канцэрт 3. Вайцюшкевіча ў абласной філармоніі арганізавала творчая група No Logo Promo.
Яна Ільіна «Кулыпура»
У Наваполацкай філіі ТБМ
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у бібліятэцы імя Я. Коласа ў Наваполацку адбылася сустрэча з музыкам Змітром Вайцюшкевічам. Канцэрт арганізавалі сябры Наваполацкай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны».
Бібліятэчная зала ледзь змясціла ў сабе ўсіх аматараў творчасці Змітра Вайцюшкевіча, які праспяваў песні на словы Г. Бураўкіна, У. Някляева, Р. Барадуліна, шведскіх і японскіх паэтаў. Паміж цудоўнымі спевамі музыка распавёў пра свае вандроўкі з канцэртамі па свеце, аднак сп. Зміцер зазначыў, што значна большае задавальненне яму прыносяць творчыя сустрэчы на сваёй Радзіме.
Між іншым, апошні тур па ўсёй Віцебскай вобласці адбыўся дзякуючы ініцыятыве «Будзьма». Музыка пры гэтым не губляе надзею. што некалі адбудзецца і вялікі канцэртны тур паўсёй Беларусі.
Падчас сустрэчы адбываўся конкурс на лепшае пытанне, прызы — дыскі Змітра Вайцюшкевіча — былі прадстаўлены ТБМ. Слухачы даведаліся пра хуткае павелічэнне сямейства Вайцюшкевічаў, пра бараду — як сімвал барацьбы з гламурам на музычных пляцоўках Беларусі. Шматлікія аматары спеваў сп. Змітра набіваліся да яго ў госці на разрэкламаваны хутар. Музыка абяцаў усіх прыняць, асабліва ў час вясновых прац на раллі.
Сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам у свята роднай мовы стала доказам еўрапейскасці і папулярнасці беларускай культуры, прынесла шмат прыемных пачуццяў і ўсмешак усім прысутным.
02.2009
Канцэрт у Бабруйску
Музыка выступаў пад акампанемент гітары. Песні ў большасці сваёй былі на беларускай мове. Але час ад часу ён спяваў рускамоўныя, польскамоўныя і японскамоўныя песні, а адзін з куплетаў песні «Бывайце здаровы, жывіце багата...» спяваўся па-італьянску. Паміж песнямі спадар Вайцюшкевіч распавядаў пра свае замежныя канцэрты, пра ўражанні, якія засталіся ад наведвання іншых краін, пра гісторыю сваёй творчасці... Тэматыка песень, якія выконваліся на канцэрце, была лірычнай — аб жыцці, аб каханні...
На наступны дзень спявак выступаў у Мінску, а праз некалькі дзён — у Францыі.
03.2009
Творчая сустрэча ў Гродне
Сустрэча са спеваком прайшла ў межах агульнабеларускай кампаніі «Будзьма!». На сустрэчы можна было таксама пазнаёміцца з новымі музычнымі і кніжнымі навінкамі. Арганізатары прыезду Змітра Вайцюшкевіча падрыхтавалі таксама разнастайныя конкурсы, прызы і падарункі. Сам музыка сказаў: «Гэтабыў нармальны канцэрт, сустрэча сяброў і землякоў. Я ж сам гарадзенскі, з Бярозаўкі!»
Некаторым гродзенцам, збольшагастудэнтам ГРДУ імя Я. Купалы, пашчасціла пачуць выступ Вайцюшкевіча летась на «Днях шведскай культуры». Сам музыкаўзгадвае, што з сапраўдным канцэртам апошні раз быў у Гродне год дзесяць таму, яшчэ з «Палацам». Гэтым разам пасля Гроднамузыку чакаюць Беласток, Варшава, Кракаў.
Творчая сустрэча адбылася ў памяшканні Таварыства беларускай школы (вул. Будзённага, 48а-44).
Над шырокім Дняпром
Першы канцэрт спевака ў Магілёве адбываўся ў малой зале гарадскога Дома культуры 29 сакавіка і сабраў амаль поўную залу. У арганізацыі мерапрыемства прынялі ўдзел Магілёўская філія Таварыства беларускай мовы і Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і адпачынку.
— Мармуровыя сцены, крэслы з багатай абіўкай—усё гэта паставіла пячатку паважнасці на атмасферу ў зале, і публіка рэагавала на мяне
стрымана, толькі слухала. Але напрыканцы яна не вытрымала і дала волю сваім эмоцыям, спявала і танцавала разам са мной, — падзяліўся ўражаннямі ад канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч.
Падчас выступу прагучалі песні на беларускай, польскай, японскай мовах з розных альбомаў Змітра Вайцюшкевіча. Пасля музычнай часткі была арганізавана сустрэча са спеваком. Цягам яе ўсе прысутныя маглі задаць пытанні свайму ўлюбёнаму выканаўцу і пачуць на іх адказы, паведамляе «Будзьма».
У горадзе Радзівілаў
Выступ 3. Вайцюшкевіча ў зале Нясвіжскай бібліятэкі адбыўся ў канцы ліпеня 2009 года.
— Гэта была своеасаблівая арт-тэрапія, — распавяла нясвіжская паэтка Наталля Бордак. — Слухачы далучаліся да імправізацый, пляскалі ў далоні, пасля канцэрта шчыра ўсміхаліся адзін аднаму. Але ж загадчыцы бібліятэкі далі строгую вымову. «Пра што ён спяваў?» — дапытваўся намеснік па ідэалогіі. «Ну, пра ваўкоў, пра пеўняў, пра каханне, — паціскала плячыма загадчыца бібліятэкі. — А што?»
У жніўні Зміцер зноў прыехаў у Нясвіж са сваёй сям’ёй. Хор пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай выступаў у Нясвіжскім фарным касцёле. У хоры спяваюць прадстаўнікі розных прафесій: эканамісты, праграмісты і інш. У доўгіх шэрых світках, з нотамі ў руках, яны трымаліся ўрачыста і ўзнёсла. Пакуль спадарыня Галіна кіравала хорам, Зміцер трымаў на руках маленькага Язэпа.
Спяваем з дзецьмі
Канцэрты спевака Змітра Вайцюшкевіча адбыліся 30 чэрвеня ў Крупскім гістарычна-краязнаўчым музеі і дзіцячым летніку мястэчка Бобр.
«Мне падабаецца выступаць для дзяцей, спяваць ім пра звяроў, пра лес. Яны добра ўспрымаюць і разумеюць гумар, стараюцца зразумець усе словы».
«Балады»
алі артыст быў удзельнікам славутага гурту «KRIW1», мы прызвычаіліся да ягоных стромых еўрапейскіх тураў, таму я не здзівіўся, што на прэзентацыю альбома «Балады» мне ўпершыню давялося трапіць восенню 2002 года ў Польшчы, адкуль Зміцер скіраваўся ў Швецыю, Нямеччыну і толькі потым — у Беларусь.
Публіка пасля канцэрта выходзіла, вельмі характэрна абмяркоўваючы выступ Змітра Вайцюшкевіча: «Taki nudny? Ale jaki fajny!»
Так, «Балады» — вельмі смелы і вельмі ўнікальны эксперымент на беларускім музычным рынку. Спявак, кампазітар і мультыінструменталіст 3. Вайцюшкевіч рызыкнуў заваёўваць публіку не моднымі рытмамі і хітовай пралічанасцю канструкцый і твораў, а глыбінёй і высокім прафесіяналізмам.
Вайцюшкевіч пераканаў, што не ўсё страчана для густоўнага прадукту, бо нават айчынныя прэзентацыі праходзілі зусім не ў пустых залах, а музычны кіёск на канцэртах зазнаваў даўно забытае паняцце — чарга. Што так прываблівае публіку ў альбоме «Балады»?
Бадай, пры жаданні тут можна вылучыць і своеасаблівыя хіты, хоць яны зусім не падобныя на ўлюбёнцаў хіт-РМ-эфіру. Да такіх я залучыў бы «Зялёны дубочак», «Не сячы, мой татулька». Іх ведаюць усе — ад фанатаў экстрэмальнага дэз-металу да прыхільнікаў опернага мастацтва. Яны ўвайшлі ў зборнік «Hard Life-Heavymusikll» у версіі знакамітага рок-гурту «Зьніч», а другую выконвалі ў розных варыянтах і славуты оперны тэнар Міхась Забэйда-Суміцкі, і лідар гурту «Троіца» Іван Кірчук. Але Змітру Вайцюшкевічу ўдалося разгарнуць новыя таямніцы энергетыкі нават у вядомых творах. Дый у самой тэкставай рэдакцыі тут упершыню адчуваецца выразная прысутнасць яцвяжскіх дыялектаў беларускай мовы:
Зэлэный дубочак на бок похіліўся.
Молады козачок, чого зажурыўся?
Чы волы прысталы, чы з дорожкі зьбіўся?
(Ді маскалі клічуць? Ці ў дзеўку ўлюбіўся?)
А вось апошні ўсходні варыянт развіцця сюжэту, які ёсць у ЗабэйдыСуміцкага, у Вайцюшкевіча адсутнічае, затое з’явілася нешта новае:
Зайшоў да карчомкі, водочкі напіўся,
Там люды стоялы, мяне осуждалы, Ой, судныя люды. Што вы судаетэ: Што ў мяне на сэрцы, то вы не знаетэ.
Па сутнасці, гэта ўжо зусім новая песня, з іншай вобразна-мастацкай палітрай і нават сюжэтам.
Зрэшты, Зміцер пабудаваў такую мудрагелістую структуру альбома, што ніводзін твор нельга разглядаць паасобку, што тая «Казка» без «Захаду», што тое «Гора» без «Труны», «Журавы» без «Паветра». Назвы баладаў чаргуюцца з назвамі сэнсава-настраёвых інструментальных інтрадукцыяў, якія і дадаюць часам звычайнай фальклорнай песні драматызму сюжэту і канцэптуальнасці баладнай філасафічнасці. Сюжэт, драматургія, тэксты. Што ж музыка?
Бадай, Вайцюшкевіч і ягоныя калегі з «WZ-Orkiestra» засталіся ў гэтым альбоме ў той жа плыні, што і «KRIWI» — артыст захаваў вернасць абранаму мастацкаму сродку ды ідэйнай крыніцы — беларускаму фальклору, але стылістычна пашыбаваў у такія сферы непазнанага, што параўнаць яго можна толькі з Горанам Брэгавічам, які сербскім фальклорам у сваёй інтэрпрэтацыі скарыў усю Еўропу.
Як і Брэгавіч (таксама, дарэчы, гадаванец славутага гурту «Віаіо Dugme»), Вайцюшкевіч смела выкарыстоўвае фальклорны матэрыял у сваіх кампазіцыях, таму твор «Даніла» ў гэтым альбоме падаецца цалкам як народны, а «Журавы» — музыка Змітра, словы народныя. Аўтар тонка пільнуе мяжу, калі публіка схільная абвінавачваць таго ж Брэгавіча ў плагіяце сербскага фальклору пад сваім імем, а Кірчука — у залішняй смеласці выдаваць свае асабістыя фантазіі як фальклор. Вайцюшкевіч, здаецца, цвяроза разгаліноўвае свае творы ў рэчышчы фолк-рока і класічную народную спадчыну.
Вітаўтп Мартыненка
«Голас Радзімы». № 41, 09.10, Мінск
Цацачная крама
Першы айчынны праект, разлічаны як на дзяцей, так і на дарослых, з’явіўся ўжо ў новым стагоддзі. Задума зрабіць падобны альбом паўстала яшчэ падчас працы Вайцюшкевіча ў «KRIWI». У 2000 г. зусім выпадкова Тодар пазнаёміўся з вядомым паэтам Леанідам ДранькоМайсюком — было гэта ў сценах БТ на здымках адной з тэлепраграм. У Тодара