Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
амаль кірчукоўскім голасам з нябёс «Воўк» з апошняй, вельмі светлай, аптымістычнай кампазіцыяй «Адзін». Ды што казаць... Усімтанчыць вайцюшкевічаўскае танга!
«Для мяне танга—гэта жыццёвы шлях, нейкая ўнутраная барацьба. Спроба калі не адказаць, то хаця б ізноў задаць сабе звычайныя пытанні: дзеля чаго мы, хто мы, з кім мы?» — кажаЗміцер Вайцюшкевіч.
Таццяна Засусвецкая
30.06.2006
Па слядах паэта рэвалюцыі і лірыка
21 верасня 2005 года Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў журналістам адразу два новыя альбомы: «Месяці Сонца» і «MW». «MW» — альбом на вершы Уладзіміра Маякоўскага. «Маякоўскі прыцягвае да сябе слухачоў. У адносінах да яго ёсць шмат пазітыўнага, але і шмат несправядліва негатыўнага... Маякоўскі — гэта такі вялікі штамп для нас, пакалення дзяцей Савецкага Саюза, пакалення нашых бацькоў. Многія як бы жывуць штампам у дачыненні да Маякоўскага, а мне б хацелася разбурыць яго. Паказаць, што Маякоўскі быў проста добрым, геніяльным паэтам». Дадамо, што «натхняўся» Зміцер трохтомнікам Маякоўскага, выдадзеным яшчэ ў 1953 годзе.
Першыя кампазіцыі для гэтага альбома былі запісаныя два гады таму, і толькі зараз, нарэшце, ён пабачыў свет. Зміцер Вайцюшкевіч вельмі шкадуе, што да гэтага моманту не дажыў Уладзімір Мулявін, таму што ён таксама выконваў песні на словы Маякоўскага. Акрамя таго, Вайцюшкевіч адзначыў, што хацеў бы выступіць разам з Аленай Камбуравай, але перамоваў на гэтую тэму пакуль не было.
Праца над вершамі Маякоўскага стала для Змітра эксперыментам. Па-першае, хацелася зразумець, што значыць спяваць па-руску. Падругое, з’явілася патрэба зрабіць цэльную канцэптуальную праграму, дзе б ён змог паказаць, як убачыў сябе ў Маякоўскім. Па-трэцяе, зразумець самога сябе. Уладзімір Маякоўскі — адна з самых неадназначных фігур рускай паэзіі, паэт рэвалюцыі і тонкі лірык. Для Змітра прынцыповым было не спяваць пра рэвалюцыю. Таму ў праграме ёсць месца любоўным перажыванням, захапленню паэта Парыжам, НьюЁркам і Пецярбургам і шмат чаму іншаму.
Культура, 22 верасня 2005 года
Энергія Маякоўскага
Зміцер Падбярэзскі: «Апошні час Зміцер Вайцюшкевіч — адзін з найбольш актыўных артыстаў беларускай пстулярнаіі музыкі, калі мець на ўвазе хоць бы колькасць выдадзеных альбомаў. А вось тое, што ён, безумоўна, найболын рознабаковы, шматаблічны выканаўца, дык з гэтым спрачацца не будзеўжо дакладна ніхто. Зміцер, вітаю гіябеў студыі Беларускай Свабоды! Прстануючы засяродзіць увагу на дзвюх праграмах, а менавіта японскаіі і Маякоўскай, не ўстрымаюся, каб нетактоўна не пацікавіцііа: а ці праўда, што пасля таго, як ты звярнуўся да творчасці Маякоўскага, цябе ледзь не абвінавацілі ў здрадзе беларушчыне?»
Зміцер Вайцюшкевіч: «Гэта не былі абвінавачанні, але лагер беларускамоўных слухачоў падзяліўся. Хацеў бы суцешыць гледачоў. Мне ж суцяшацца няма чаго! Проста трэба было заспяваць па-расейску толькі добрую паэзію. Маякоўскі — вельмі такая дзіўная постаць, ён — паэт, цікавая асоба».
Падбярэзскі: «Назваць Маякоўскага паэтам-песеннікам можахіба што толькі вялікі фантазёр. Вось «Песняры» ў свой час практычна абламіліся на ягоных вершах. Дый табе давялося, відаць, шукаць нетрывіяльных і цалкам нечаканых музычных рашэнняў. Ад чаго ты ад ш турхоўваўся ? »
Вайцюшкевіч: «Ад свайго сэрца, ад такога свайго прымітыўнага разумення паэзіі, таму што я не выхаваны ў паэтычным асяродку. Я толькі цяпер прыходжу да паэзіі, дзякуючы добрым паэтам: дзядзьку Рыгору, Алесю Камоцкаму, Уладзіміру Някляеву, Уладзіміру Маякоўскаму. Пачынаеш разумець сэнс слова — што значыць слова для мяне, што значыць слова ўвогуле для нас. Таму лічу, што Маякоўскі ўсё ж такі атрымаўся ў мяне. Там не толькі Маякоўскі, там вельмі магутная энергія Маякоўскага. Але там, па-першае, што для мяне было важна...»
Падбярэзскі: «Івельмімагутная, прабач, энергія Вайцюшкевіча...»
Вайцюшкевіч: «Не ведаю як, але сэрца там маё ёсць, і вельмі шмат асабістага ў гэтым праекце».
Падбярэзскі: «Праграмаўжо паказваласяўМаскве, умузеі паэта. А скажы шчыра: ты задаволены тым, што, па сутнасці, абставіў расейцаў? »
Вайцюшкевіч: «Калі я выступаў у музеі Маякоўскага, мне было вельмі прыемна, і быў вялікі гонар за Беларусь. што мы не правінцыялы. I гэта адчувалі гледачы. Такія старэнькія бабулі інтэлігентныя, там у дзясятым пакаленні масквічкі, як іх называюць...»
Падбярэзскі: «Нз бывшйх...»
Вайцюшкевіч: «Ну так... Некаторыя з іх, відаць, яшчэ памяталі жывога Маякоўскага, але было і шмат маладых людзей. сучаснае пакаленне. Зала ўзнялася, для мяне гэта была найвялікшая падзяка з боку маскоўскай публікі. 1 я думаю, што праграму на вершы Маякоўскага трэба паказваць не толькі ў Маскве — у Варшаве, у Кракаве, пра што цяпер вядуцца перамовы. Спадзяюся, у наступным годзе будзем яе паказваць і ў Парыжы, можа быць, у невялікіх залах, але...»
Падбярэзскі: «Дый да Нью-Ёрка варта было б даехаць, чаму ж не?!»
Вайцюшкевіч: «Так, безумоўна!»
Падбярэзскі: «I прызнайся: ты задаволены Маякоўскім?»
Вайцюшкевіч: «Шчыра кажучы, я два гады думаў, задаволены я ці не. Я задаволены. Гэта вельмі моцная праграма, мне не сорамна за яе. Я ўжо цяпер чую водгукі на яе людзей абсалютна рознага выхавання, сацыяльнага статусу. Яны ўвогуле не чакалі такога Маякоўскага. Калі слухаюць — не ведаюць, на чые вершы, яны здзіўляюцца, што гэта Маякоўскі. Для мяне гэта найлепшы камплімент. I яшчэ магчымасць на паэзіі Маякоўскага паказаць сваю асобу».
Падбярэзскі: «Зміцер! У мяне такое ўражанне, што за ўзятым тэмпам ты не паспяваешужо сам. Наагул, як думаеш, ці на працяглае жыццёразлічаныя твае праграмы? Прабачужо чарговую нетактоўнасць...»
Вайцюшкевіч: «Цяпер у мяне такі вось перыяд, калі мне хочацца працаваць і рабіць, можа быць, усяго крыху замнога... Але я думаю, што ў жыцці кожнага чалавека настае такі перыяд, калі можна спакойна паглядзець на стос гэтых дыскаў і падумаць: сэнс які гэта мела ці не мела? Цяпер гэта дае мне прыемнасць працы, прыемнасць кантактаў з публікай, з культурай. Я нічога не ведаў тры гады таму пра Маякоўскага, два гады таму я ўвогуле нічога не ведаў пра японцаў. Цяпер трохі пачынаю нешта ведаць і разумець. Гэта не проста праекты «поматроснл іі броснл» — гэта праекты, якія мяне выхоўваюць, гэта праекты, якія
ў маім жыцці займаюць вельмі важнае месца. Тое ж самае тычыцца і паэзіі дзядзькі Рыгора Барадуліна. Гэта надоўга!»
Падбярэзскі: «Ці ты ведаеш, што група дзеячаў беларускай культуры вылучыла кандыдатуру дзядзькі Рыгора на атрыманне Нобелеўскай прэміі?»
Вайцюшкевіч: «Канечне! Мне будзе вельмі прыемна, калі мой сааўтар атрымае прэмію!»
Падбярэзскі: «Так, калі ты гэтаму паспрыяеш...»
Вайцюшкевіч: «Вельмі б хацелася. Калі я магу нечым дапамагчы...»
Падбярэзскі: «А цяпер павандруем далей ад Бруклінскага моста на Захад, туды, дзе ён робіііца ўжо Усходам. Дарэчы, «Усход-Захад аркестр», сімвалічна, так? Італія—можна зразумець. А вось Японія цябе чым «купіла»?»
Вайцюшкевіч: «Па-першае, тым, што гэта большы Усход, чым Расея. Мы да Расеі, якая знаходзіцца на Усход ад нас, ставімся па-свойму: пазітыўна, негатыўна — шматтакіх розных нюансаў. А Японія — гэта такая планета зусім невядомая, са сваімі штампамі — з самураямі, з кіно, з сушы. Ну што яшчэ? 3 Фудзі там... Сумо! I мне здалося гэта вельмі цікавым. Я задаволены, што не на сваю музыку, не на беларускія вершы рабілася праграма, а на японскія, якія перакладзены ўжо на беларускую мову Алесем Камоцкім. Там дзесяць песень, але толькі дзве — мінорныя, якія вельмі падобныя да нашых — палескіх, прынамсі. Яны гучаць сучасна, часам наватдля беларускага вуха — ну проста вельмі!»
Падбярэзскі: «Магу з табой пагадзіцца, паслухаўшы хоуь бы такую песню, як «Сын мора»... Зміцер! Я не магу ўявіць цябе, прабач, вялікім знаўцамхітрыкаўнацыянальнайяпонскаймузыкі... Якжа ты выблытваўся з гэтай сітуацыі?»
Вайцюшкевіч: «Я не пісаў музыкі. Я займаўся крэатывам мелодый і гармоній, якія былі прыдуманы японскімі кампазітарамі, японскім народам. Тут маё адчуванне Японіі, такая своеасаблівая сустрэча беларускай планеты і японскай планеты. Я быў абмежаваны функцыямі музычнымі, я быў абмежаваны мелодыямі. Здругога боку, было вельмі прыемна зрабіць гэта добра. I, мне здаецца, гэта атрымалася».
Падбярэзскі: «Зміцер, ты жразумееш, штолюдзі з Усходу вельмі ж далікатныя. Ці чулі ўжо японцы тое, што было створана, і штояны казалі? Ці, можа, прамаўчалі?»
Вайцюшкевіч: «Ініцыятар праекта Масако Тацумі сказала, што ўсё гэта — супервыдатна! Менавіта перад тым, як пачыналася праца, яна выказала такое пажаданне, каб мы на Японію глянулі сваімі беларускімі вачыма, адчулі беларускім сэрцам. Глобустут дадаўся вельмі такім жорсткім мантажом. Я прыдумаў нешта вар'яцкае, што назваў «аўдыякіно», «аўдыякінематограф». Гэты дыск можа ўбачыць кожны па-свойму. Мне паэзія Глобуса вельмі падабаецца, бо ў ёй ёсць менавіта тая таямніца, якая прываблівае, якая прыцягвае да сябе. Альбо адштурхвае некаторых. Але ж гэта — самая галоўная мэта мастацтва: прымусіць чалавека думаць, альбо здзіўляцца, альбо абурацца, адчуваць нешта».
Тузін гітоў
Знак Скарыны яднае
Новая праграма Змітра Вайцюшкевіча «Месяц і сонца», якую аматары музыкі мелі магчымасць паслухаць у канцэртнай зале «Мінск» 22 верасня 2005 года, перадае віртуальнае падарожжа па Краіне ўзыходзячага сонца. Квецень дрэваў, шолахі траў, ранішнія туманы, магутныя і недакранальныя вяршыні гор — гэтыя вобразы паўсталі перад гледачамі. Вабіла і прагулка па ўзбярэжжы акіяна, блуканне па светлых мялізнах, дзе ходзяць чароды маленькіх рыбак, захапляла мелодыя сельскага свята.
Малады артыст перадаў бачанне Краіны ўзыходзячагасонца вачыма шчырага беларуса. Ён знайшоў у старадаўняй японскай паэзіі шмат сугучнага сучаснасці, агульначалавечага. Пашырыў свой далягляд, каб лепш зразумець і палюбіць нашу краіну. I вось у ходзе выступлення зноў адбываецца змена тэматыкі, быццам бы вяртанне дадому, дзе няспынным рухам ідзежыццё нагаспадарцы: спее жыта, пяюць пеўні, пасвяцца на лузе коні, і ў нядзелю ідзе народ да храма, каб уславіць і падзячыць Бога. I зноў — вясёлы кірмашовы пляц, дзе гучаць спеў і жарт, чуецца зычанне дабрабыту і шчасця, урадлівасці, цяпла і ўтульнасці ў хаце. Атрымалася цёплая восеньская праграма, якую б варта