• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Натуральна, сп. Лойка не мог абмінуць сваёй увагай і бліжэйшую суседку — Беларусь. Такім чынам, напачатку снежня ён запрасіў беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча прыняць удзел у фотасесіі. «Ідэя была — паказаць людзям хараство і адмысловасць народных строяў. Гэта не нейкі застыўшы жывапіс — гэта сапраўды цудоўнае і жывое мастацтва. Фотакарціны, маляваныя святлом і ценем, стылізаваныя
    пад барока», — кажа Зміцер. На пытанне, як праходзілі здымкі, Вайцюшкевіч распавёў: «Усё было проста выдатна, адзінае — мне выдалі боты на два ці тры памеры меншыя, чым я маю. Давялося трываць».
    Плануецца выданне вялікага, па-мастацку аздобленага альбома, a таксама выставы ў Польшчы і за яе межамі.
    music.fromby.net
    Песня італьянскіх партызанаў
    Той факт, што песню «Бэла, чао!» спявалі ў Супраціўленні, дакументальна пацверджаны.
    Аднак вобласць распаўсюду песні была абмежавана Эміліяй — паміж балонскімі Апенінамі і раёнамі, кантралюемымі Монтэфіярына. Менавіта недзе там, у мадэнскіх Апенінах, нарадзілася песня «Бэла, чао!», згодна з легендай, і яе напісаў нехта з партызан. Пра яго нічога не вядома, акрамя таго, што ён, паўсёй відавочнасці, быў урачом ці фельчарам.
    Тэкст падобны на народную песню Fior di tomba («Кветка на магіле»), Сёння існуе некалькі італьянскіх варыянтаў тэксту песні. Адрозненні ў іх не маюць прынцыповага характару. Напрыклад, «stamattina» (аднойчы рана) можа саступіць «una mattina» (аднойчы з раніцы). Паколькі апавяданне ідзе ад першай асобы, то, у залежнасці ад полу выканаўцы, змяняюцца формы мужчынскага і жаночага роду. Мелодыя «Бэла, чао!» узятая са старажытнай дзіцячай песні.
    Знаёмства масавай аўдыторыі з песняй «Бэла, чао!» адбылося на 1 м Міжнародным фестывалі моладзі і студэнтаў, які праходзіў у Празе з 25 ліпеня па 16 жніўня 1947 года. Накіроўваючыся на фестываль, яе спачатку пелі ў цягніку былыя партызаны-эміліянцы, а затым вывучылі і ўсе астатнія дэлегаты. Яна гучала паўсюдна і ў самой Празе, стаўшы вельмі хутка адной з самых папулярных песень у свеце. Адразу ж пасля Пражскага фестывалю «Бэла, чао!» была перакладзена на іншыя мовы і яе можна было пачуць на міжнародных форумах у абарону міру і наступных фестывалях моладзі і студэнтаў.
    У 60-я гады першымі прафесійнымі выканаўцамі папулярнай песні сталі італьянская спявачка Мільва і французскі акцёр. тасканец па паходжанню, Іў Мантан. Пазней яе спявалі вядомыя музыкі ваўсім свеце. На Кубе «Бэла, чао!» сталатрадыцыйнай песняй моладзі, італьянскае «partigiano» было пры гэтым заменена на іспанскае «guerrillero». У Савецкі Саюз гэта песня была прывезена з Італіі ў 1963 годзе Муслімам Магамаевым, а Дзін Рыд, гарачая зорка часоў халоднай вайны, прыехаў з гэтай песняй у СССР ужо ў 1975 годзе.
    Уздым папулярнасці песні адбыўся ў перыяд студэнцкіх хваляванняў 1968 года, пасля чаго яе сталі звязваць з левым рухам. У тэкст песні быўдаданыфінал: «Erarossa lasuabandiera... c’erascritto liberta».
    Масако Тацумі:
    «Мы розныя, але патрэбныя адно аднаму»
    Грацыёзная і далікатная жанчына з выразнымі вачыма кіруе Цэнтрам японскай культуры пры дзіцячай бібліятэцы № 5 ва Уруччы ў Мінску. Мастацкія выставы, стварэнне музычных твораў на вершы вядомых японскіх паэтаў, паказ кімано, кампазіцый ікебаны, традыцыйныя цырымоніі піцця гарбаты і знаёмства з японскай кухняй адбываюцца з яе ініцыятывы. Яна застаецца вернай сваёй этнічнай радзіме і разам з тым шчыра любіць Беларусь. Праект «Месяц і сонца», які спалучыў японскую музыку з беларускай, быў задуманы і ажыццёўлены па задумцы Масако Тацумі. Мы сустрэліся з гаспадыняй цудоўнага японскага асяродка ў Мінску і яе дачкой Юйэ.
    — Масако-сан, скажыце, калі ласка, як даўно Вы прыехалі ў Беларусь?
    — У турыстычным падарожжы я ўпершыню пабачыла Беларусь ў 1992 годзе, мне вельмі спадабаўся Мінск. У 1995 годзе я прыеха-
    ла сюды ўдасканальваць расейскую мову на гадавым курсе ў БДУ і пазнаёмілася з беларускай мовай. На радзіме я скончыла ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сацыёлаг-педагог».
    Мяне цікавілі сістэмы адукацыі ў розных краінах, у прыватнасці рэформы, якія адбываліся пасля перабудовы ў краінах СНД, таксама і ў вашай краіне. У тыя часы пачалі актыўна вывучаць родную мову ў гімназіях, школах. Тры гады я выкладала японскую мову на факультэце міжнародных адносін у БДУ
    Цэнтр японскай культуры быў створаны ў Мінску ў 1999 годзе пры дапамозе фонду «Чыра» і японскага інжынера Усуі Хіро. Цэнтр адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 9 верасня, у дзень вялікіх спадзяванняў і надзей, калі ў нас адзначаецца Свята хрызантэм. На адкрыцці прысутнічаў пасол Японіі сп. Ямасіта-сан.
    Нашу дзейнасць падтрымліваюць шмат простых японцаў. Дзякуючы іх дапамозе мы набылі кнігі для бібліятэкі, дзіцячыя выданні, мастацкія вырабы. Японскія дзеці дораць беларускім аднагодкам свае кніжкі.
    — Праз любоў да нашай зямлі і каханне да беларуса Вы засталіся тут назаўсёды?
    — Так. Майго мужа завуць Сцяпан Бугайчук. Нас пазнаёміла мая сяброўка. Ён быў падобны на героя японскай легенды, мужнага стралка з лука Насу-На Ёйці. Сцяпан у маладосці быў дэльтапланерыстам. У 26 гадоў ён перанёс аварыю на дэльтаплане, але потым зноў вярнуўся ў спорт, цяпер займаецца стральбой з лука, працуе ў Sporting Clube, удзельнічае ў паралімпійскіх гульнях. Нашу дачку завуць Юйэ.
    — У Вашых сяброў з Японіі чулыя сэрцы. Мы ведаем, што Вы дапамагаеце беларускім дзецям, якія пацярпелі ад наступстваўрадыяцыйнагазабруджання, перадаяцемедыцынскую тэхнікуўдзіцячыя клінікі.
    — Тэма здароўя дзяцей для нас вельмі актуальная. Мы, японцы, перажылі ўздзеянне радыяцыі, і ведаем, наколькі гэта сур’ёзна і мае працяг у наступных пакаленнях. Таму фонд «Чыра» дапамагае беларускім дзецям праходзіць даследаванне па стану ўтрымання радыенуклідаў у арганізме і прымаць неабходныя лекі, каб такія накапленні выводзіць. Вы ведаеце пра існаванне дзіцячай SOS-вёскі ў Бараўлянах. Мы супрацоўнічаем і сябруем з гэтай установай, выхавацелямі, хлопчыкамі і дзяўчынкамі, прыязджаем да іх улетку. Кожны год там праходзяць рэабілітацыю дзеці з Гомельскай вобласці.
    Мы звязваемся са спецыялістамі з інстытута радыяцыйнай бяспекі «Белрад» і набываем для дзяцей прэпарат «Вітапект-2», каб яны за час адпачынку змаглі прыняць курс прэпарата для вывядзення радыенуклідаў з арганізма. Для Цэнтра дзіцячай хірургіі ў Мінску прадстаўнікі нашага фонду набылі тэхніку для лапараскапічных аперацый. і мы перадалі яе вашым дактарам. Такім чынам можна праводзіць больш малатраўматычных аперацый. Фонд «Чыра» перадае дзіцячыя кніжкі пра нашу краіну ў бібліятэкі, школы, шпіталі.
    Разглядаючы экспанаты выставы, сярод якіх — карціны, папяровыя кветкі. ліхтарыкі, чароўныя парасон і веер, я запыталася ў Масако:
    —А што гэта за агромністыя рыбіны побач з паветраным змеем?
    — Карп — гэта сімвал хлопчыка, а Дракон — знак сапраўднага мужчыны. У нас існуюць традыцыі адзначаць дзень хлопчыкаў і дзень дзяўчынак, гэта датычыцца толькі дзяцей. Да 5 траўня кожная японская сям’я. дзе гадуюцца хлопчыкі, ставіць у двары слуп і падвешвае на яго каляровых карпаў. Яшчэ ў красавіку паветраныя карпы лунаюць па небе.
    Дзень дзяўчынак — гэта 3 сакавіка. Для дзяўчынкі бацькі падрыхтоўваюць лялькі імператара з імператрыцай. прынца з прынцэсай, пры магчымасці — яшчэ і палац са слугамі.
    Лічыцца, чым лепш убраныя лялькі, чым больш яны падобны на імператарскую сям’ю, тым больш шчаслівы і багаты будзе шлюб у дачкі. Але зранку 4 сакавіка ўсе каробкі з лялькамі прыбіраюцца, а калі яны застануцца пазней, то і дачушка, кажуць, можа застацца надоўга самотнай.
    — Як нарадзіліся ў Вас ідэі музычных праектаў?
    — Я шмат разважала над тым, як зрабіць цікавай для беларусаў японскую культуру. Мне падалося, што праз музыку вы нас лепш зразумееце. Японцы спяваюць шмат песень на іншых мовах свету. Яшчэ ў нас добра знаёмыя рускія песні ў перакладзе, такія, як «Кацюша», «Тройка», «Вочы чорныя» і іншыя. Яны да таго папулярныя, што іх спяваюць у школе. Адабраўшы 10 добра вядомых японскіх песень. я зрабіла падрадковы пераклад. Дапамог Алесь Камоцкі. які стварыў беларускі літаратурны варыянт гучання твораў. Прадзюсар Юрась Цыбін думаў прапанаваць іх дзесяці беларускім музыкам.
    Першая песня патрапіла да 3. Вайцюшкевіча. Выканаўцу захапіў іх рамантычны накірунак, і ён сказаў: «Пакіньце ўсе творы мне». Пес-
    ню «Радзіма» добра ведаюць японцы, яна гучала падчас правядзення Алімпійскіх гульняў у Нагана. Гэта своеасаблівы сімвал сяброўства паміж народамі.
    — 3 Вашага запрашэння адбыліся канцэрты беларускага спевака ў Японіі ў 2008 годзе?
    — Песні з альбома «Месяц і сонца» прагучалі на японскім радыё. Жыхарам нашай краіны было цікава іх паслухаць. Мы запрасілі Змітра выступіць у сталіцы Токіа і ў горадзе Кіёта. У самалёце Зміцер паўтараў па-японску тэкст песні «Поўня», што я напісала яму на паперы. Мне хацелася, каб ён пабачыў на свае вочы прыгажосць нашай прыроды, акіян, горы, як цвіце сакура. Спявак наведаў два самыя буйныя астравы — Хансю і Сікоку, пабачыў гару Фудзіяма, вадаспады, самае вялікае возера Біва, рысавыя палі. У Кіёта жывуць мае бацькі, бабуля і дзядуля, сястра. Яны прыйшлі на канцэрт са сваімі сябрамі. Выступ атрымаўся вельмі цёплым, людзі не хацелі разыходзіцца дадому. У памяць аб нашай краіне спявак набыў сабе гітару.
    — Пры Вашай дапамозе ў зале Саюза кампазітараў адбыўся канцэрт, прысвечаны класіку японскай паэзіі Мацуо Басё.
    — Паэзія Басё вельмі глыбокая. Мне падаецца, што спалучэнне старажытнай японскай паэзіі і музыкі сучасных беларускіх кампазітараў дае яскравы вынік. У аснове паэзіі вялікіх майстроў ляжаць галоўныя тэмы: любоў да Радзімы, адносіны да прыроды і людзей, чалавечыя пачуцці. Гэта робіць нацыянальную паэзію даступнай людзям іншай культуры.
    — Ці не сумуеце Вы, знаходзячыся далёка ад роднай зямлі?
    — He. Тут усё побач са мной. Я кожны дзень прыходжу ў маю маленькую Японію, бачу на карцінах выявы нашых гор, бурлівыя патокі рэчак, дрэвы ў квецені. Пераглядаю кнігі і раблю пераклады для дзяцей, слухаю музыку, праводжу экскурсіі.
    Па сваёй працы адчуваю сапраўдную цікавасць беларусаў да Японіі і яе культуры. Мы розныя, але патрэбныя адно аднаму.
    Гутарыла Эла Дзвінская