• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    На самай поўначы знаходзіцца агромністы лапландскі свет: голыя скалы, нізкарослыя лясы, моцныя вятры. Скандынаўскія горы цягнуцца на поўдзень уздоўж Заходняй мяжы краіны, быццам хрыбетнік, які аддзяляе Швецыю ад Нарвегіі.
    Ля ўсходняга ўзбярэжжаШвецыі знаходзяццадзве вялікія выспы — Готланд і Эланд, унікальныя сваім хараством: з шыпастым вапняком берагоў, квяцістымі лугамі і верасовымі пусткамі, якія пераліваюцца багаццем фарбаў, якое звычайна можна сустрэць толькі на паўднёвых шыротах. На поўдні краіны месціцца Сконтэ — самая багатая і ўрадлівая сельскагаспадарчая правінцыя краіны, дзе гойдаюцца раўніны, мякка перакочваюцца ўзгоркі, шумяць лісцем лясы і мілямі цягнуцца пясчаныя пляжы.
    Тыпова шведскай можна назваць рэдкае і супярэчлівае спалучэнне амаль экстрэмальнай мадэрнасці і для многіх іншаземцаў дзіўнай і экзатычнай замілаванасці прыродай і простай культурнай спадчынай. Шлях "залатой сярэдзіны", — так шведы кажуць пра свой народ, які цэніць кампраміс, узаемапаразуменне, заўсёды выбірае меншае з двух ліх. Яны маюць грамадства з меншай эканамічнай розніцай паміж класамі, чым у іншых, блізкіх па развіццю краінах».
    Зміцер Вайцюшкевіч запісвае новы альбом на вершы вядомых шведскіх паэтаў Кэнэта Клемэца. Крыстафера Леандаэра, Катарыны Фростэнсан у перакладзе на беларускую мову. Вершы шведскіх паэтаў насычаныя свежым паветрам, пошукамі свабоды асобы і свайго «я».
    Адна з аўтараў, Катарына Фростэнсан, паэтэса, драматург, жыве ў Стакгольме, сябра Шведскай Акадэміі. Крыстафер Леандаэр, паэт і крытык, які напісаў кнігу пра Марселя Пруста, нарадзіўся ў Стакгольме, а жыве ў Мінску.
    Кэнэт Клемэц, народжаны ў 1964 годзе ў Готрэры, жыве і працуе ў Гэтэборгу. У 90-я гады ён выдаваў часопісы «Худыні» і «Шэхерэзадэ», удзельнічаў у паэтычнай сябрыне «Вундэрбаўм», якая мела на мэце абнаўленне шведскай паэзіі для сцэны.
    Па матэрыялах інтэрнэту
    
    Чалавек і аркестр
    ожны месяц з году ў год ён выходзіў на сцэну, слухаў, як танютка, з журбой настройваецца на свой лад скрыпачка, разыгрываюцца баян і клавішныя, як адбівае рытм ударнік. Трамбон распачынаў сваё блюзавае сола, яму адгукаўся кантрабас. Паступова ўсе гукі ядналіся ў адну мелодыю, і яна ператваралася ў супольнае музычнае падарожжа аркестра і слухачоў.
    Ужо дваццаць гадоў свайго жыцця ён прызвычаіўся быць у цэнтры вадаспада гукаў. Хвадя гукаў абуджала знявераных, узмацняла разгубленых, люляла і закалыхвала закаханых. Ён пачаў адчуваць сябе чалавекам-аркестрам, які мысліць канцэртна, задумвае сцэнар, надае кожнаму інструменту сваю партыю і знітаваны з імі.
    Яму трэба было бачыць твары слухачоў у першых шэрагах: узнёслыя, лагодныя, усмешлівыя. Адчуваць прысутнасць тых, хто падхопіць песню, хоць і не ведае ўсіх словаў.
    I раптам — сцэна знямела. Пагасла святло. Дзверы зачыніліся. Паэт патрапіў на бальнічны ложак. Тэлефон змоўк. Засталася адна гітара.
    Ён браў з сабой гітару і заплечнік, сядаў у машыну, руліў трыста кіламетраў па магістралі і гравейцы, прыязджаў у клуб, дзе яго ўжо чакалі і было не прабіцца, дзе паветра было нагрэтае, а юнакі — вясёлыя і жанчыны — гасцінныя.
    Ён граўтак, што гітара і ягонае слова замянялі аркестр, а госці ўяўлялі сабе, што яны не ў кавярні з драўлянымі дубовымі стойкамі, а ў сталічнай канцэртнай зале. Іх твары свяціліся шчасцем, яны пляскалі ў далоні так, што ён зноў пачынаў чуць клавішныя і баян побач з сабой.
    Ён сядаў у самалёт, уздымаўся вышэй аблокаў, пераадольваў часавыя паясы і прылятаў з ночы ў дзень. Ён выходзіў да грамады і вітаў родных яму па духу і мове людзей за акіянам.
    Ён верыў, што калі-небудзь зноў выйдзе да вялікай залы. Што студыйныя запісы пальюцца з дынамікаў і экранаў і здзейсніцца яго мара: песня яго краіны паляціць па ўсім свеце.
    Сустрэча праз гады
    Новы восеньскі сезон на вялікай сцэне пасля трохгадовага перапынку распачаў Зміцер Вайцюшкевіч і «WZOrkiestra» 29 кастрычніка 2014 года ў Палацы культуры імя Шарко.
    Тры з паловай гады, не маючы магчымасці выйсці да вядікай аўдыторыі. артыст выступаў у офісах грамадскіх арганізацый і на касцедьных фэстах, у «Арт-сядзібе» і Еўрапейскім кдубе, на курсах «Мова нанова», спрабаваў сябе ў новых амплуа.
    У студзені 2012 года артыст выступіў для беларусаў Іркуцка. У рамках грамадскай кампаніі «Салідарнасць з Беларуссю» ён здзейсніў у 2012 годзе аўтапрабег Прага-Браціслава-Кракаў-Амстэрдам-ВенаБерлін, дзе яго прымалі ў мэрыях, студыях і кавярнях. Спявак атрымаў у 2013 годзе ў Бычках прэмію «За свабоду думкі». У 2013 годзе артыст выдаў дыск шансону «Варанок» на вершы Генадзя Бураўкіна.
    У 2014 годзе Зміцер з болем перажыў адыход настаўнікаў і сяброў: Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. Але яны пакінулі запавет: працягваць іх справу, працаваць для Беларусі, для беларускай культуры.
    У 2015-2016 гадах пры сустрэчах са слухачамі спявак пачаў разважаць натакія цяжкія тэмы, як старасць, смерць. «Я наведваў дамы саста-
    рэлых у Польшчы і спяваў для іх жыхароў. Ва ўсёй Еўропе шмат дамоў для «сеньёраў». Аднойчы ў час такіх выступленняў з намі быў 90-гадовы Анджэй Вайда. Ён і пажылыя кабеты былі поўныя аптымізму, дзяліліся сваім жыццёвым досведам і натхнялі мяне сваімі словамі. Час ідзе — і чалавек непазбежна мяняецца, сустракаецца з жыццёвымі стратамі, пераадольвае цяжкасці», — казаў Зміцер.
    Перапынак у тры з паловай гады вызначаўся не толькі сумнымі падзеямі, выпрабаваннямі і стратамі, але і шчаслівымі момантамі. У артыста павялічылася сям’я: нарадзілася дачушка Стэфанія, пра якую ён кажа: «Маё святло!».
    У 2015 годзе спявак атрымаў стыпендыю польскага Міністэрства культуры і знаходзіўся на стажыроўцы ў Варшаве з сям'ёй, дзе вывучаў асаблівасці музычнага афармлення спектакляў у сучасных тэатрах Польшчы. У 2015-2017 гадах маштабныя канцэрты спевакаадбываліся ў Вільні ў памяшканні гарадской ратушы і ў Польскім доме.
    У летні перыяд артыст слушна перанёс цэнтр сваіх выступленняў на аграсядзібу над Нёманам Вайцюшкі, дзеў2014 годзе правёў шэсць
    музычных фэстаў. Тут адбыліся фестываль «Салаўё», прысвечаны паэзіі і паэтам, «Ліпеньскі сямейнік» і «Чароўны чэрвень», «Джазавы фэст» і іншыя музычныя сяброўскія сустрэчы.
    У кастрычніку 2014-га перапоўненая зала зноў сагрэлася гучаннем гітары, клавішных і баяна. Новы канцэрт Зміцер Вайцюшкевіч прысвяціў памяці адышоўшых настаўнікаў. Прагучалі песні на словы Генадзя Бураўкіна «Месяц — жоўтая лодка», «Гітара», «Суседка», «Дачакайся, матуля». 3 настальгіяй праслухала зала песні Рыгора Барадуліна «Пані трошкі ў гадах» і «Калыханка». Зміцер узгадаў, як Алесь Камоцкі 10 гадоў таму пазнаёміў яго з Рыгорам Барадуліным. ён натхніўся яго высокімі радкамі і стварыў дыск «Паравоз кахання».
    Другая палова канцэрта была прысвечна драматычным творам на тэмы песень Уладзіміра Някляева «Паланэз» і Уладзіміра Маякоўскага «Разговор с товарніцем Костровым нз Парнжа о сутностн любвн». Прагучалі песні на вершы Рафала Ваячака і Яраміра Нагавіцы.
    Шмат пяшчотных словаў пачулі дзяўчаты, жанчыны і матулі ў свой адрас. Знайшоўся ключык да мужчынскіх сэрцаў праз словы Уладзіміра Някляеваў песні «Ты — залаты». Шчырасць, чуласць ашчаслівяць беларусаў, палепшаць дэмаграфічную сітуацыю і дапамогуць вырашыць эканамічныя праблемы, — упэўнены артыст.
    Выкананне песні на словы Уладзіміра Някляева «Сукенка» спявак адрасаваў сваёй дачушцы, з вуснаў якой ён чуе пяшчотныя словы. Зноў прагучалі самыя светлыя і трапяткія песні, напісаныя на Нёмане. Новым канцэртам Зміцер Вайцюшкевіч пацвердзіў сваё высокае пакліканне артыста, якому належыць народнае прызнанне.
    Яго сябры з «WZ-Orkiestra» за прайшоўшыя гады мелі свае поспехі і дасягненні. У лепшага баяніста Беларусі Аляксандра Шувалава нарадзілася дачка Настачка, ён выступаў у Польшчы. Літве, Эстоніі, зрабіў шмат запісаў, займаўся са студэнтамі Беларускай акадэміі музыкі і стаў загадчыкам кафедры баяна.
    Піяніст і кампазітар Андрэй Лабчэўскі выступаў на Беларусі і за мяжой, стварыў музыку для спектакля «Нямое каханне» для Тэатра беларускай драматургіі, штогод выступаў з калектывам «Дыліжанс-джаз». Цудоўная Ксюша Мінчанка стала Ксеніяй Кап’ёвай. Яна падгадавала старэйшую дачушку Марыю і нарадзіла двух блізнятак — Апанаса і Ціхана.
    Эла Дзвінская
    «Наша слова», 6 лістапада 2014 года
    Зміцер Вайцюшкевіч: класік «паэзіі спяванай»
    Вядомаму беларускаму спеваку, кампазітару і мультыінструменталісту, кіраўніку гурта «WZ-Orkiestra» Змітру Вайцюшкевічу споўнілася 45 гадоў. Развагамі пра свой лёс і пакліканне ён падзяліўся з чытачамі «Новага часу».
    Няма неабходнасці пераконваць. наколькі выдатны ўнёсак ён зрабіў у сучасную беларускую культуру за гады сваёй творчай дзейнасці. Я б вылучыў, што Вайцюшкевіч сваімі песнямі. яркімі мелодыямі, мяккім выкананнем зацікавіў шмат маладых слухачоў беларускай паэзіяй — як класічнай, так і сучаснай. Знайшлося ў творчым багажы Вайцюшкевіча месца і для высокіх узораў сусветнай паэзіі, збольшага перастворанай па-беларуску.
    — Зміцер, з чаго пачыналася Ваша беларуская самасвядомасць?
    — У тыя часы, калі я вучыўся ў Лідзе ў музычнай вучэльні па класе кларнета, я, як і многія беларусы і слухачы ў іншых краінах, упадабаў песні Уладзіміра Мулявіна і «Песняроў», Мяне ўражваў меладызм твораў Мулявіна, арганічнасць беларускай мовы ў іх выка-
    нанні. Безумоўна, гэта прыгажосць роднага слова выклікала ў мяне жаданне дакрануцца да нацыянальных крыніц, звязаць сваю будучую музычную кар’еру з беларушчынай. Я нават марыў, каб самому стаць удзельнікам «Песняроў».
    Потым былі «KRIWI» і «Палац», які ў той час меў назву «Дворец кукурузных палочек». Падчас працы ў «Дварцы...» мы ўжо свядома зрабілі выбар на карысць беларушчыны і змянілі назву гурта на «Палац». Акрамя гэтага, мне захацелася адысці ад фальклору на карысць «паэзіі спяванай».
    — Змоманту выхаду Вашага першага альбома «Цацачная крама» прайшло ўжо 15 гадоў. Можна заўважыць, што Вы ў сваіх песнях аддаяце перавагу класічнай паэзіі. Якія вершы натхняюць найбольш?
    — Сапраўды, «Цацачная крама» — гэта першая мая спробаў рэчышчы супрацоўніцтва з прафесійнымі паэтамі. Я звярнуўся да Леаніда Дранько-Майсюка з прапановай парэкамендаваць некалькі яго вершаў для маіх музычных кампазіцый. Вынік быў добры, і так з’явіўся сатырычны музычны цыкл «Цацачная крама». 1 хаця пасля гэтага цыклаў мяне быў дыск «Балады» з беларускім фальклорам, песнямі на вершы Дранько-Майсюка я запачаткаваў серыю праграм на вершы знакамітых паэтаў мінулага і сучаснасці.