Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
— He на выспе жывём. Вакол нас суседзі пачынаюць цаніць прафесіяналізм. Нават калі няма грошай. Трэба проста прыйсці ў студыю і працаваць. Нават калі год выдаецца кепскім, працуючы, ты паляпшаеш яго і для сябе, і для краіны.
Гутарыла Святлана Курс
«Наша Ніва», 28 сакавіка 2003 года
Прэм’еры ля вогнішча
Цудоўны вечар у канцы жніўня правялі вандроўнікі з Магілёва ў аграсядзібе Вайцюшкі. Гаспадар прадбачліва сустрэў аўтобус на вузкай, размытай дажджом каляіне і запрасіў паследваць за яго машынай. Зміцер і Галінагасціннаразмясцілі падарожнікаўз намётамі на зялёнай пляцоўцы, а асоб старэйшага ўзросту прынялі ў самой сядзібе.
У гэтым летнім сезоне Зміцер Вайцюшкевіч правёў шэсць невялічкіх музычных фэстаў на сваім хутары над Нёманам. Аматары музыкі прыязджаюць сюды на машынах з сем’ямі. Камусьці падабаецца традыцыйнае Купалле са спевамі «Гуды», з танцамі ў бел-чырвона-белых строях, іншым вельмі па душы «сямейнікі».
«Лета прайшло даволі актыўна, — падзяліўся творчымі навінамі спадар Зміцер. — Акрамя шансону мы прапаноўвалі незвычайныя забавы — выступленне духавога аркестра з Ліды і джазавага калектыву. У маі ў нас быў фестываль салаўёў, прысвечаны паэзіі і паэтам. Мы правялі "Ліпеньскі сямейнік" і "Чароўны чэрвень". Але паколькі адлегласць ад цэнтра вялікая, то не заўсёды ведаеш, ці прыедуць на-
ведвальнікі, ці не. Выступаць у ролі гаспадара цяжэй, чым у ролі артыста. Свята ў нас лакальнае, існуе свая непаўторная атмасфера, і мы не будзем пашыраць яго фармат больш за 100 чалавек, каб не страціць утульнасці і спакою ўсіх прысутных.
Увесь час дапамагалі мне жонка, дзеці, валанцёры. Спонсараў у гэтым годзе не было. Кампанія "Будзьма" вырашала пытанне з транспартам для артыстаў. Саюз беларускіх пісьменнікаў прывозіў і адвозіў паэтаў, за гэта ім вялікі дзякуй! Фэсты для нас не бізнес, а спроба сабраць беларусаў, паказаць, што мы можам бавіць час па-сяброўску шчыра і весела. Новы год мы звычайна адзначаем тут, на Каляды будзем чакаць гасцей.
Сёлета мы страцілі дарагіх людзей, якія былі роднымі як бацькі, настаўнікі і суаўтары. Да 28 жніўня, да дня нараджэння Генадзя Бураўкіна, мы падрыхтавалі відэакліп на яго песню. Мы будзем прэзентаваць яго на Tut.by і ён будзе размешчаны на маёй старонцы ў You. Tube. Стаіць пытанне майго ўдзелу ў праекце "Re: Песняроў". Я запісаў "Вераніку" на словы Максіма Багдановіча, так, як я сабе яе ўяўляю. Стары склад "Песняроў" успрыняў песню станоўча. Канцэрт мусіць адбыцца 12 верасня ў клубе Republic», — распавёў артыст.
Гэтым вечарам у Вайцюшках турысты праслухалі запісы мінулых гадоў, а потым ля вогнішча артыст выканаў песні з новага праекта на словы чэшскага барда Яраміра Нагавіцы, які спявае, грае на гітары, скрыпцы, флейце і акардэоне. У 2008 годзе Ярамір Нагавіца стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Бажэны Нямцовай, якую прысуджае Акадэмія чэшскай літаратуры.
Эла Дзвінская
«Наша слова», 2014 год
На беразе Міжземнага мора
Я купіў стос паперы, Напісаў, што я веру, На карабель сеў — і вось я ў Ерусаліме. Між каменняў у Сцяне плачу, Гэты ліст паклаў я на ўдачу, А раптам ды ўбачыць Той, хто над намі ўсімі.
Я. Нагавіца
28 сакавіка ў Тэль-Авіве прайшоў першы ў гісторыі Ізраіля беларускамоўны канцэрт сучаснага беларускага выканаўцы. Зміцер Вайцюшкевіч правёў у клубе «ПраРок» кватэрнік. выканаўшы свае найлепшыя песні.
Кватэрнік аказаўся больш чым знакавым. Па-першае, сучасная беларуская музыка ў Ізраілі ніколі да гэтага не гучала. Па-другое, у клуб прыйшлі беларускамоўныя ізраільцяне. Па-трэцяе, гэты кватэрнік у клубе можа стаць добрым пачаткам для культурнага дэсанту беларускіх музыкаў.
Гледачы цёпла сустракалі беларускага спевака. Большасць песняў былі ім добра вядомыя. Многія пасля канцэрту прызналіся, што было вельмі прыемна чуць у цэнтры Тэль-Авіва беларускую гаворку, амаль як дома.
— Краіна ўражвае субтрапічным кліматам і разнастайнасцю прыроды: горныя ланцугі Галілеі, Іарданская даліна, пустыня Арава, тры моры, — гаворыць спявак. — Гарыстыя масівы пакрытыя ерусалімскімі соснамі ітаборскімі дубамі. У Верхняй Галілеі растуць дзікія масліны, узрост якіх перавышае тысячу гадоў. 3 імі суседнічаюць лаўры, фісташкавыя дрэвы, платаны і сірыйскія кедры. Гарады ўпрыгожваюць кіпарысы і фікусы, тамарыск і алеандр.
У габрэяў вельмі мала зямлі, і яны — працавіты народ, таму і змаглі дзякуючы сваёй нацыянальнай ідэі пабудаваць незалежную дзяржаву ў XX стагоддзі. Мы жартуем, што Беларусь дала Ізраілю больш прэзідэнтаў і нобелеўскіх лаўрэатаў, чым мы маем самі. Большасць насельніцтва жыве ў Прыморскай даліне.
Я наведваў Тэль-Авіў, Ерусалім, Хайфу і Эйлат. Выдатны мастацкі музей Тэль-Авіва займае тры будынкі. Побач знаходзіцца культурны цэнтр, а на бульвары Шауль Ха-Мелех — галоўны будынак з пастаяннай экспазіцыяй ізраільскага і сучаснага мастацтва, з вялікай калекцыяй еўрапейскага мастацтва XIV-XIX стагоддзяў.
У Ізраілі жыве бацька маёй жонкі, Сяргей Веніямінавіч Казіміроўскі. Яго бацька быў родам з Бабруйска. Ён загінуў у вайну, і спадара Сяргея выхаваў дзядзька — Саламон Казіміроўскі. Ён скончыў інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве і быў рэжысёрам Віцебскага драматычнагатэатра імя Якуба Коласа ў 1967-1975 гадах, а потым — рэжысёрам тэатраў у Краснаярску, Алма-Аце і Саратаве. Ён бачыў маладым Алега Янкоўскага.
Дзядзька Саламон пражыў 96 гадоў. У свае 75 пасля смерці жонкі ён пераехаў у Стакгольм і забраў з сабой настаўніцу з Віцебска, якая была вельмі падобная на Фаіну Ранеўскую.
2 красавіка 2012 года
«Струны сэрца чыстага»
Канцэрт памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна адбыўся 10 лістапада 2015 года ў Белдзяржфілармоніі. Ідэя правесці мемарыяльную вечарыну належала народнаму артысту Беларусі, дырыжору Міхаілу Казінцу, лаўрэату прэміі «За духоўнае адраджэнне». У вялікую залу Філармоніі сабраліся родныя, сябры і аднадумцы двух паэтаў.
Ад творчага калектыву і ўсіх прысутных глыбокую пашану і ўдзячнасць выказала любімым паэтам вядоўца канцэрта Вольга Брылон. Асветнікі, сыны Полацкай зямлі, яны ішлі па жыцці поруч, служылі роднаму слову, іх хвалявалі адны і тыя ж праблемы. Да спадчыны Генадзя Бураўкіна і Рыгора Барадуліна звярталіся многія кампазітарыпесеннікі: Юры Семяняка, Ігар Лучанок, Уладзімір Мулявін, Эдуард Ханок, Васіль Раінчык, Ігар Палівода.
У канцэртнай праграме ўдзельнічалі Народны аркестр імя І.Жыновіча, Дзяржаўны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы. Са спевамі выступілі Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Коласаў, Ігар Задарожны, Анастасія Рачыцкая.
У першым аддзяленні вечарыны шчыра, залівіста, пад звон цымбалаў, флейтаў, скрыпак гучала папулярная песня «Конь незацугляны»
ў выкананні Андрэя Коласава, «Зачарованая» — у выкананні Сяргея Якуша.
Зміцер Вайцюшкевіч у чорным фраку, бадзёры і поўны энергіі, выканаў песні «Дачакайся, матуля», «Зоркі нашыя», «Пані трошкі ў гадах», «Месяц— жоўтая лодка» пад акампанемент лепшага баяніста Беларусі Аляксандра Шувалава і Канстанціна Гарачага за фартэпіяна.
Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч заспявалі «Завіруху» 70-х гадоў, узгадаўшы, што з ёй было ў людзей звязана шмат спатканняў і прызнанняў у каханні. Дзяўчынкі і хлопчыкі з узорнай эстраднай сту-
дыі «Спяваем разам» з Маладзечна кранальна зацягнулі «Калыханку», якую любяць усе дзеці.
3 барадулінскай жыццесцвярджальнасцю, гумарам і весялосцю заспяваў песню «Будзьма» Эдуарда Зарыцкага Андрэй Коласаў. 3 аўдыязапісу слухачы пачулі вершы: «Народ мой, дзякую табе», «Малітва», «Трэба дома бываць часцей».
У другім аддзяленні прафесар Міхаіл Казінец дырыжыраваў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам. Была выканана Шостая сімфонія Андрэя Мдзівані
«Полацкія пісьмёны». Постаці вялікіх паэтаў сучаснасці пастаўлены ў адзін шэраг з выдатнымі дзеячамі беларускай асветы.
«Вельмі прыемна сёння бачыць сяброў нашых народных паэтаў, бо, безумоўна, Генадзь Бураўкін таксама заслугоўвае звання "народнага", — адзначыў журналіст Сяргей Шапран, укладальнік зборніка «Тры мяхі дзядзькі Рыгора». — Самы галоўны запавет, які пакінуў дзядзька Рыгор: не прадаць душу д’яблу і застацца сумленным. Генадзь Мікалаевіч у апошнія дні загадваў нам берагчы Беларусь і працягваць справу папярэднікаў».
«У мяне засталося больш за 300 негатываў чорна-белых фотаздымкаў кожнага з паэтаў, — падзяліўся вядомы фотамайстар Яўген Коктыш. — Я ставіўся да іх з вялікай павагай. Мы разам едзілі на сустрэчы з чытачамі, у падарожжы. Генадзю Мікалаевічу было дастаткова знайсці кажух, каб спакойна застацца начаваць у хаце ў Бярэзінскім запаведніку».
«Я вельмі люблю творчасць Генадзя Бураўкіна. яна мне блізкая па духу, — сказаў Міхась Міцкевіч, сын Якуба Коласа, які наведаў канцэрт. — Мякка, паслядоўна, з выдатнай інтанацыяй Бураўкін сам чытаў вершы. Мы былі знаёмыя асабіста, сустракаліся. Ён мне дарыў свае кніжкі, а я яму — свае».
Эла Дзвінская «Найіа слова», 17 лістапада 2014 года
У горадзе Алыерда
Кампанія вандроўнікаў з Мінска — сяброў ТБМ імя Ф. Скарыны, музыкантаў, журналістаў, прадзюсараў і проста ахвочых да новых уражанняў — не так даўно зладзіла паездку ў Віцебск.
Мэта гэтай вандроўкі, арганізаванай актывістамі ТБМ, культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» пры падтрымцы віцебскага арт-паба «Torvald» і яго ўладальніка Віталя Броўкі, стала знаёмства з лепшымі кампазіцыямі з апошніх альбомаў вядомага аўтара і выканаўцы Змітра Вайцюшкевіча.
У Віцебску Змітру і яго сябрам віцябчане зладзіпі змястоўную экскурсію па горадзе, які гісторык, краязнаўца і экскурсавод Мікола Півавар назваў «найлепшым горадам у свеце».
Пад патранажам спадара Міколы мінчукі агледзелі экспазіцыі Віцебскага краязнаўчага музея, ратушу, прайшліся па вуліцах горада, пабачылі віцебскія святыні — Свята-Уваскрасенскую царкву, царкву Прачыстай Багародзіцы і базыльянскі кляштар. царкву Звеставання Багародзіцы. А таксама наведалі гюмнікі часоў руска-французскай вайны 1812 года, мясціны. якія памятаюць Марка Шагала, і іншыя славутасці
горада. Шматпытанняўузніклаў гасцей з Мінскаадносна выдатнагапа задуме і выкананні коннага помніка віцебскаму князю, а ў далейшым і вялікаму князю літоўскаму Альгерду, які паўстаў на пастаменце ў адным з самых прыгожых месцаў. На жаль, усе гістарычныя мясціны Віцебска за адзін дзень абысці немагчыма, таму, пасля падзякі спадару М. Півавару за яго веды і сапраўдны патрыятызм, грамада рушыла да ўжо вядомай гарадской культурніцкай пляцоўкі — арт-паба «Torvald», дзе чакалі Змітра Вайцюшкевіча з яго новымі песнямі.