• Газеты, часопісы і т.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Гасцей з Мінска сустракаў гаспадар арт-паба Віталь Броўка, які шчыра вітаў усіх падарожнікаў і заклікаў у госці да «Torvald’a». Думаю, што ўжо многія ў Беларусі ведаюць пра Торвальда-вандроўніка з Ісландыі, які, паводле некаторых гістарычных звестак, як хрысціянскі місіянер высадзіўся на землях Полацкага княства і першым пазнаёміў нашых продкаў з верай у Хрыста і ахрысціў іх.
    Сёння арт-паб «Torvald» нясе не толькі адукацыйную функцыю, але і дапамагае маладым віцьбічам умацаваць цікавасць да беларускай мовы, культуры, гісторыі, знаёміць з лепшымі прадстаўнікамі віцебскай інтэлігенцыі, з беларускімі выканаўцамі і мастакамі. Артыстычную накіраванасць «Torvald’a» падкрэслівае і вінтажнае афармленне залы і галерэі арт-паба, а яго нацыянальную накіраванасць — беларуска-
    моўнае меню і абслугоўванне наведвальнікаў. Усім гэтым акалічнасцям мінчане шчыра парадаваліся, бо і ў сталіцы не часта такое сустрэнеш.
    На пачатку канцэрта аўтар гэтых радкоў і па сумяшчальніцтву суаўтар кнігі «Беларускае слова ад спеву» распавёў пра стылістычную і жанравую разнастайнасць кампазіцый, запісаных у альбомах і складанках Змітром Вайцюшкевічам. А таксама звярнуў увагу на негалосную забарону канцэртаў выканаўцы, на бюракратычны ціск, які суправаджаў яго апошнім часам. Тым не менш справядлівасць абавязкова пераможа, бо песні Змітра Вайцюшкевіча заўсёды вышэй забаронаў і перашкод. Пасля кароткай журналісцкай інтрадукцыі да віцебскіх і мінскіх слухачоў выйшаў сам спявак.
    Першую частку свайго канцэрта ў арт-пабе «Torvald» выканаўца прысвяціў песням Яраміра Нагавіцы ў перакладах А. Хадановіча і В. Воранава з альбома «Камета». Філасафічныя творы Нагавіцы ў выкананні Вайцюшкевіча яшчэ больш уражваюць, калі спяваюцца ў камерных умовах, калі слухачы знаходзяцца побач з выканаўцам.
    Таму кантакт паміж усімі, хто знаходзіўся ў «Torvald'3e», быў усталяваны адразу, як толькі прагучалі першыя акорды песні з альбома «Камета» — «Святло Сараева». Затым былі іншыя творы — «Як бралі мяне ў салдаты», «Коўдра-магіла», «Стары муж», «Амерыка», прысвячэнне канадскаму спеваку Леанарду Коэну «Танец смерці», якія дадалі слухачам светлага роздуму над сэнсам і каштоўнасцю жыцця.
    А вось гумарыстычныя прыпеўкі наладзілі слухачоў на гуллівы лад. Такі настрой ужо дамінаваў у другой частцы песеннай праграмы Вайцюшкевіча на вершы паэтаУладзіміра Някляева для праекта «Жаночае імя Беларусі», які выканаўца запісвае ў Польшчы са струнным квартэтам. Тым больш. што Зміцер з уласцівым яму артыстызмам заахвочваў слухачоў паспрабаваць сябе ў якасці бэк-вакалістаў у такіх яго песнях, як «Дамініка», «Будзьце самымі жаданымі і каханымі»...
    Завяршаючым акордам канцэртасталі беларускія эвергрыны «Жыве Беларусь, Беларусь жыве!» на верш Упадзіміра Някляева, «Я нарадзіўся тут» аўтарства Лявана Вольскага, «Бывайце здаровы!» Ісака Любана і Адама Русака, якія зала ўжо выконвала не ў якасці падпеўкі, а саліравала нароўні са Змітром Вайцюшкевічам. Вечарына скончылася масавым сэлфі і пажаданнямі новых сустрэч з выканаўцам у слаўным горадзе на скрыжаванні Дзвіны з Лучосай і Віцьбай.
    Анатоль Мяльгуй
    «Новы час», 5 кастрычніка 2016 года
    Песня, якая стала народнай
    Папулярнай беларускай песні «Бывайце здаровы, жывіце багата!» споўнілася 80 гадоў. Пра гэта нагадаў 8 красавіка 2017 года ў сваёй новай праграме Зміцер Вайцюшкевіч. Канцэрт быў доўгачаканым пасля перапынку і вельмі меладычным па сваёй танальнасці, складзеным з беларускіх, сербскіх і польскіх песень.
    Прагучалі творы. якія рэдка выконваюцца, на вершы Адама Русака аўтарства Ігара Лучанка, Ісака Любана, Юрыя Семянякі: «Мой край», «Дзе ты, зорка мая?», «Не шукай ты мяне», «Песня Марыны». Адчувалася, што яны знітаваныя з думкамі і лёсам самога спевака. Ужо не ў першы раз артыст звяртаецца да песеннай спадчыны легендарнага паэта і музыканта.
    «Не магу я знайсці тое слова, каб красу расказаць тваю», — пісаў Адам Русак. 3 чым жа параўнаць самую дарагую дзяўчыну? Знаходзіцца адказ:
    Толькі з песняй цябе параўнаю,
    Што у сэрцы сваім я нашу, Тую песню я вечна спяваю, Без яе я пражыць не магу.
    У 2004 годзе да 100-годдзя Адама Русака выканаўца падрыхтаваў цэлую праграму, у якой песня «Бывайце здаровы» ўпершыню прагучала па-італьянску. А ў 2017 годзе праграма на вершы Адама Русака атрымалася яшчэ больш разнастайнай.
    Праз некалькі дзён пасля канцэрта мы пагутарылі з дачкой паэта і музыканта Людмілай Адамаўнай Русак, былой выкладчыцай кафедры раманскіх моваў БДУ.
    — Mae калегі-перакладчыкі пазнаёмілі мяне са Змітром Вайцюшкевічам у 2004 годзе. Ён прыйшоў да нас у госці, праглядаў фотаздымкі і вершы і быў вельмі ўзрушаны, адчуўшы, што лёс і творчасць Адама Русака яму глыбока роднасныя. Тады ён падрыхтаваў цэлы канцэрт, прысвечаны майму бацьку.
    Тата нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна навуліцы Воўчы Хвост, — працягвае Людміла Адамаўна. — Ягобацька Герасім Сямёнавіч часта граў на вяселлях, і малы Адась з васьмі гадоў граў на скрыпачцы разам з ім. Русакоў называлі цыганамі за іх вясёлы нораў і за тое, што больш за ўсё на свеце яны любілі песні і танцы. Дзед Сямён, сапраўды, прывёз на радзіму пасля службы ў царскай арміі смуглявую малдаванку, з якой у іх нарадзілася чацвёра сыноў. У яе і пайшлі ўсе смуглявыя і музычна адораныя хлопцы. Чароўны голас
    скрыпкі запаў у татаву душу. Ён часта браў яе ў рукі, падбіраў полечкі і кадрылі, а потым разам са сваім бацькам граў на вяселлях і вечарынках. Гэты хатні аркестр і вызначыў яго незвычайныя здольнасці.
    У 1924 годзе тата пешкі пайшоў у Мінск, каб паступіць у музычнае вучылішча. Спыніцца яму не было дзе, і ён начаваў на лаве ў парку імя Горкага. У той жа год у вучылішча паступілі будучыя кампазітары Ю. Семяняка, У Алоўнікаў.
    Пра гісторыю стварэння самай вядомай песні Адама Русака напісаў у асобнай кніжачцы «Жыццё песні» Іван
    Цішчанка. Ён зазначае, што ў 1930 годзе пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага музычнага тэхнікума Адам Русак быў залічаны ў Леніградскую кансерваторыю ў клас прафесара М.М. Буяноўскага і адначасова прыняты салістам сімфанічнага аркестраМалога опернагатэатра. Ён палюбіў горад на Няве, але кожнае лета прыязджаў на радзіму. Ліст да матулі склаўся ў яго ў форме верша: «Бываце здаровы, жывіце багата...» Назаўтра ён дапісаў верш, які ператварыўся ў вельмі ўдалую песню. Першай яе заспявала ў 1936 годзе яго матуля Марыя Ігнатаўна на вядомы вясельны матыў.
    Адам Русак падзяліўся ўдалым вершам з земляком, маладым паэтам Анатолем Астрэйкам, а той перадаў верш у Мінску рэдактару «Літаратуры і мастацтва» І.Д. Гурскаму. Потым вучоны-філолаг з Масквы ўключыў тэкст у зборнік «Творчасць народаў СССР». Адчуваючы рытміку, напеўнасць верша, вобразнасць і трапнасць слова, якія ідуць ад вуснай народнай творчасці, вучоны засумняваўся ў аўтарстве і падпісаў тэкст так: «Запнсано в колхозе "Красный пахарь" Копыльского района от Адама Русака».
    У 1937 годзе песня была надрукавана ў навагоднім нумары газеты «Праўда». 3 гэтага часу яе заўважылі кампазітары. Мастацкі кіраўнік хору імя Пятніцкага У Захараў напісаў музыку на гэты тэкст. Песня ў выкананні калектыву загучала ў канцэртных залах, па радыё і патрапіла на грампласцінкі. Аднак сапраўдную славу вершу Адама Русака
    прынесла мелодыя Ісака Любана, якая і зрабіла «Бываце здаровы» беларускай музычнай класікай.
    Пазней Рыгор Шырма адзначаў, што русакоўскі верш глыбока музычны, напеўны і лірычны і кампазітар Любан улавіў менавіта ўнутраную мелодыю твора. «Між яго вершаваных радкоў, — сцвярджаў Г.І. Цітовіч, — нябачна прысутнічаюць лініі нотнага стану».
    Для вялікай аўдыторыі песня ўпершыню прагучала 15 чэрвеня 1937 года ў выкананні Ларысы Александроўскай і засталася ў рэпертуары артысткі назаўжды. Калі яна спявала яе ў час гастрольных паездак у Германіі. Англіі і Францыі, беларусы, рускія і ўкраінцы, што жылі ў эміграцыі, плакалі, бо ўспаміналі страчаную Радзіму. У гады Вялікай Айчыннай вайны Ларыса Пампееўна выконвала песню на фронце і ў глыбокім тыле. У 1974 годзе ў лісце да Адама Русака народны артыст СССР Леанід Уцёсаў пісаў: «Вашу цудоўную песню я пачаў пець яшчэ ў 1938 годзе. Поспех быў велізарны. Як ні дзіўна, яна гучала не толькі ў мірныя дні, але і на фронце, дзе мы яе спявалі, выклікаючы ў байцоў добрую, радасную усмешку, падзяку за нястрыманы аптымізм гэтай песні». Аднак Леанід Уцёсаў выконваў песню Адама Русака ў перакладзе на рускую мову Міхаіла Ісакоўскага. Савецкі паэт, стварыўшы пераклад, не звярнуў увагу на аўтарства А. Русака і прыпісаў тэкст сабе.
    Адам Русак і Ісак Любан
    Сапраўднае аўтарства было пацверджана тады, калі ў 1940 годзе Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да М.Ісакоўскага з лістом, у якім засведчыў пра беларускага аўтара. У адказе на ліст паэт выбачаўся за памылку, але ў 1949 годзе ў Расіі ён зноў выдаў тэкст песні з нотамі ў асобнай брашуры пад сваім прозвішчам.
    За свае жыццё Адам Русак напісаў шмат душэўных песень. Натхняла яго на іх яго жонка Марыя Яўгенаўна.
    — Тата з мамай пазнаёміліся ў Ленінградзе, — успамінае Людміла Адамаўна. — Яна была
    родам з Карэліі і вучылася ў літаратурным інстытуце. Аднойчы мама пайшла на Новы год у малы Леніградскі оперны тэатр. Там яны з татам і пазнаёміліся. Песню «Толькі з табою» тата прысвяціў менавіта маме. Жывучы ўжо ў Мінску, яна старалася вывучыць беларускую мову. Мама захоўвала ўсе татавы рукапісы.
    Толькі з табою мне хочацца быць,
    Толькі з табою,
    Радасць, і гора, і шчасце дзяліць Сэрцам, душою.
    — Майму тату, па вялікаму рахунку, не шмат чаго было трэба ў жыцці акрамя песень, — успамінае спадарыня Людміла. — Да Ігара Міхайлавіча Лучанка як да старшыні Саюза беларускіх кампазітараў многія звярталіся з просьбамі: «Машына, кватэра, гараж». А той адказваў: «А дзе песні?» Бацька жыў менавіта песнямі, а кватэра ў нас была яшчэ з пасляваенных часоў. У двух пакоях жыла наша сям’я, a астатнія былі аддадзеныя пад камуналку. Мама, скончыўшы курсы кройкі і шыцця, абшывала ўсіх суседзяў і знаёмых. Жонкі паэтаў і пісьменнікаў ішлі да яе. Яна шыла такія выдатныя строі, паліто і спадніцы, што ўсе думалі, што дзеці Русакоў апранаюцца за мяжой.
    Аднойчы мама пашыла мне аксамітны строй з чырвонымі гузікамі, які немагчыма было адрозніць ад куплёнага.