• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    будзе ціха-ціха, толькі дзяцел будзе выстукваць па кары азбуку морзэ для ляснога абшару...
    «Наш дом не замыкаецца ў чатырох сценах. Ён трымаецца на нашай ідэнтычнасці, гісторыі. культуры, мове. Зямля пад нагамі, лес, рэчка, дрэвы і скалы, звяры і расліны, якія мы сустракаем ад нараджэння ці пра якіх мы слухаем казкі, акружаюць нас. Наш вялікі дом бясцэнны, ён большы за эканамічную вартасць», — пісаў польскі журналіст Януш Корбель, рыцар і абаронца Белавежскай пушчы, які неаднаразова сустракаўся са Змітром Вайцюшкевічам. Менавіта ён лепш за іншых адчуваў знітаванасць спевака з родным кутком. Ён фатаграфаваў яго на фоне старых магутных дрэваў, адчуваючы, якая сіла ад іх ідзе. Распытваў пра назвы суседніх хутароў, пра словы, якія ён чуў з дзяцінства.
    «Хутар — гэта завершанае ў сваёй паўнаце жыццё, — пісала паэтка Данута Бічэль пра сядзібы на Лідчыне. — Ён расце ў нябёсы дрэвамі, ён заглыбляецца ў гісторыю радаводам, ён упрыгожваецца працаю, чыстым росквітам неба, бярозамі каля хаты, зоркамі язміну, што падаюць на падворак. Хутар збірае адзінае багацце — любоў»....
    У студзені 2017 года на хутар прыехаў Стэфан Эрыксан. Ён не быў у Вайцюшках чатыры гады і засумаваў па маляўнічым кутку над Нёманам. Высокі далікатны швед з прыемнасцю заўважыў, што сярод
    пляца з’явілася новая прасторная альтанка. Кожны год падчас летніх фэстаў тут выступаюць барды і паэты, дэманструюць свае працы мастакі. А побач з’явілася агароджа з батутам, турнікі і гушкалкі для дзетак. На высокім дрэве прымацаваныя арэлі. Ля сядзібы гаспадыня пасадзіла кусцікі руж. Былому шведскаму амбасадару спадабаліся новыя скульптурныя кампазіцыі.
    Ён увайшоў у хату, прытуліў да сябе сваіх хрэснікаў — Язэпа і Стэфанію, абняўся са Змітром і Галінай. Гаспадыня пачаставала яго бульбай з грыбамі і смятанай, а гаспадар наліў у келішкі «Белавежскай». Пасля вячэры яны разам адправіліся на Нёман. Было яшчэ даволі цёпла, рака не замерзла, але вада падступала высока да самага берага.
    У краіне сонца і мора
    Даўнія вежы суровыя, 3 сухім палыном і ўзлётам, Сатканыя з нашай любові, Са скалаў, тугі і пяшчоты У. Караткевіч
    Летам артыст падарожнічаў з сям’ёй па Еўропе. Яны з дзецьмі накіраваліся ў Апулію, паўднёвую правінцыю Італіі. Яго прыцягвалі выбеленыя сонцам ландшафты, серабрыстыя аліўкавыя гаі, марскія пейзажы. Там, дзе геаграфічны абцас паўвыспы разразае хвалі
    Адрыятычнага і Іанічнага мораў, воды чароўна прыгожыя. Іх колер з раніцы да апоўдня вар’іруецца ад блакітна-бурага да паўпразрыстага
    ізумрудна-зялёнага.
    Яны спыніліся ў горадзе Бары, сталіцы Апуліі. На пароме, не ведаючы, як звярнуцца да матроса, ён прамовіў некалькі радкоў песні «Бывайце здаровы» па-італьянску: «che ora partiamo е grazie per tutto!». Той адразу ажывіўся, сказаў «si, signore!» і пачаў яму дапамагаць з рэчамі.
    Днём яны ўсёй сям’ёй аглядалі гістарычны цэнтр і пляц з базілікай Святога
    Мікалая, блукалі патаямнічым лабірынце маленькіх вулачак. Пакуль мама з татам у кавярні каштавалі італьянскія віны, дзеці былі ў захапленні ад піцы, мноствааліўкаў і вінаграду. 3 цікавасцю разглядалі яны старажытны сярэднявечны замак з бела-шэрай цэглы.
    Яны падумвалі, што можна было б прыехаць на наступны год у траўні, на фестываль святога Мікалая, калі заступніка дзяцей і мараходаў будзе вітаць цэлая працэсія. а потым флатылія лодак правязе ўздоўж берага статую святога апекуна ў суправаджэнні феерверкаў.
    Яны з сынам і дачкой збіралі закручаныя ракавінкі і каменчыкі. падстаўлялі рукі і ногі пеністаму прыбою, адпачывалі ў цені платанаў. «Пакуль дзеці ў такім пяшчотным узросце, трэба больш быць побач з імі,—думаў ён. — Дарыць ім радасць і цешыцца разам з імі. Потым яны вырастуць і паляцяць на сваіх крылах у вялікі свет».
    Вінаграднікі, якія раскінуліся вакол старажытнага гарадка, чарапічныя дахі, званіцы цэркваў і купалы базілік зачароўвалі непаўторнай прыгажосцю. Здавалася, што час абмінае калоны з белага мармуру і антычныя скульптуры, і яны захоўваюць на вякі ідэалы храмавай сакральнасці і гарманічнага чалавечага цела.
    Ён адчуў сябе зноў маладым і бадзёрым, адроджаным для творчасці, як быццам не было тых гадоў цемры і няпэўнасці.
    Упершыню ён пабываў у Італіі ў 1995 годзе з гуртом «Палац». Гэта быў тур удзячнасці італьянцам за аздараўленне дзяцей з чарнобыльскай зоны.Тур быў арганізаваны «Беларусбанкам». Эмацыйныя і тэмпераментныя італьянцы горача віталі беларускіх музыкаў. Яны
    з «Палацам» далі шэсць канцэртаў у розных гарадах і наведалі Рым. Вечны горад пакінуў непаўторныя ўражанні.
    Яны агледзелі Калізей, Рымскі форум і Палацінскае ўзвышша, ахутаныя подыхам старажытнасці. Яму думалася пра тое, што тут, па Рымскім форуме две тысячы гадоў таму праходзілі сенатары, народ збіраўся пад калонамі, каб паслухаць палітыкаў, шматлюдныя працэсіі па Via Sacra ўшаноўвалі вайсковыя перамогі, а цяпер адны сівыя руіны захоўваюць веліч былой імперыі.
    На заходнім беразе Цібра ўзвышаўся велічны купал сабора Святога Пятра. На месцы былога цырка Нерона, дзе пацярпеў апостал Пётр, імператар Канстанцін загадаў пабудаваць базіліліку ў яго гонар. Над упрыгожваннем купала сабора працавалі ў XVI стагоддзі Рафаэль і Мікелянджэла.
    Здавалася, тут зямля і вада дыхалі антычнай і першахрысціянскай гісторыяй, і Боскі агонь творчасці сыходзіў з саміх нябёсаў. Чароўная, пульсуючая сталіца Італіі з яе скарбамі эпохі Рэнэсансу, рамантычнымі плошчамі, кварталамі і завулкамі надоўга захапіла яго думкі. Спявак кінуў манетку ў фантан Трэві, каб вярнуцца сюды калі-небудзь яшчэ раз.
    I вось, ужоў 2017-м, яго дзеці былі шчаслівыя, што пабылі наморы ў Італіі. «Мы збіраліся да дзядулі ў Ізраіль, алетата не мог бы паехаць з намі, і таму мы вырашылі, што лепш усе разам паедзем у Італію. Там было так добра!» — успамінаў Язэп.
    За апошнія гады спявак наведаў больш задва дзясяткі краін свету. Часцей бываў у Швецыі і ўпадабаў Стакгольм з доўгімі каналамі, караблямі і яхтамі. Спадабалася яму Эстонія і яе ветлівы народ. Часцей за ўсё ён бываў на Беласточчыне і любіў яе за маладыя сосны, якія ўвесь час мігацяць за акном аўтобуса. цягніка ці машыны. За сяброў з Бельска, Гайнаўкі, Белавежы, Беластока, Чарэмхі, Мельніка. За ўсмешкі беластоцкіх дзяўчат і за песні бабулек. За «Радыё Рацыя», за «Басовішча» і «Бардаўскую восень».
    «Ты мне родная самая»
    Самыя галоўныя тэмы пранізваюць творчасць Змітра Вайцюшкевіча. Важнейшая з іх — тэма кахання.
    «Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з успамінам аб ім», — пісаў Уладзімір Караткевіч у апавяданні «Барвяны шчыт». Беларускі артыст апявае святое і ўзвышанае каханне.
    Для дзяўчат, жанчын, якія могуць у сённяшнім зманлівым свеце расчаравацца, згубіць веру ў існаванне сапраўднага кахання, важны прыклад дзеяча культуры, які нясе праз усю творчасць ідэал любові, захоўвае і аберагае яго і служыць яму ў сваім асабістым жыцці.
    Ты — як пасланніца светлага дня,
    Поўная замілавання,
    Ты недасяжная, як вышыня, Арыстакратка кахання.
    Светлыя, непадробныя перажыванні пераконваюць сваёй шчырасцю. Таму песні на словы Рыгора Барадуліна, Адама Русака,Уладзіміра Някляева «Зоркі нашыя», «Толькі з табою», «Прыйдзі, мой каханы», «Пад ранне» становяцца сучаснай класікай. Пачуцці апісваюць такія словы, як «мілаваць», «галубіць», «люляць» і «калыхаць». Яны гучаць са сцэны толькі з вуснаў Змітра. Ніхто з іншых выканаўцаў сёння не ўжывае такіх далікатных словаў.
    Я цябе закалышу, як калыша Бог душу, Залюляю, залюляю, як кахаю, як кахаю.
    Яшчэ адна з вечных тэм — пяшчота да матулі і ўдзячнасць ёй. У 2014 годзе Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў кліп на песню «Мама». Аўтарам тэксту з’яўляецца Генадзь Бураўкін.
    — Гэта песня — споведзь перад мамай і пажаданне доўгага жыцця для ўсіх матуль, — кажа спявак. — Па-беларуску шырокавядомай песні пра матулю няма, таму для мяне было важна гэта зрабіць.
    Кліп не багаты, але кранальны. Вайцюшкевіч зазначыў, што кліп і песня — знак падзякі паэту.
    Калі шчасце атуліць ці аціхну ў журбе, Я заўсёды, матуля, ўспамінаю цябе. Ты мне родная самая, па душы, па крыві, Ты жыві, мая мама, доўга-доўга жыві.
    Відэакліп атрымаўся прыгожым і душэўным. Артыст спявае, а худзенькі хлопчык гадоў дзесяці з блакітнымі вачыма і радзімкай ля вуснаў бяжыць праз поле ў росных травах, праз сасновы бор і ўздоўж ракі дасваёй матулі. Такім, напэўна, быў сам Зміцер у дзяцінстве.
    Гэту песню Вайцюшкевіч спяваў шматкроць: на курсах «Мова нанова», у беларускіх цэрквах і залах у Амерыцы падчас свайго турнэ ў 2017 годзе. Слухачы не стрымлівалі слёз. Іншы раз спявак успамінаў, што яго мама вельмі любіла і часта пела песню на словы Адама Русака «Толькі з табою».
    «У мяне засталося адчуванне, што мы не дагаварылі з мамай, — кажа артыст, перажыўшы адыход матулі. — Я прыязджаў з Лідскай вучэльні, кідаў заплечнік, бег у лес і на рэчку.Так заўсёды бывае, пра нешта мы не паспяваем пагаварыць...»
    1	нясу як закляцце, перад Богам віну,
    Што цябе, мая маці, я пакінуў адну, Ты мне родная самая, па душы, па крыві, Ты жыві, мая мама, доўга-доўга жыві.
    Эла Дзвінская
    Ваяр
    Тэма абароны Радзімы хвалюе пасіянарнага артыста. Як кожны мужчына моцнага духу, спявак ставіць сябе ў сітуацыю, калі трэба бараніць Айчыну.
    Патрыятычныя песні былі ўключаны ў альбом «Я нарадзіўся тут» у 2000 годзе. На дыску ў выкананні Веранікі Кругловай, Лявона Вольскага і Змітра Вайцюшкевіча быў запісаны «Ваяцкі гімн» БНР Макара Краўцова намузыку Уладзіміра Тэраўскага, вядомы сёння як гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
    Пад акампанемент флейты, гітары і ўдарных Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч у лацінаамерыканскіх рытмах тэмпераментна выконвалі песню «Сонца нам дапаможа».
    Дарэмна канкістадоры Спяваюць песню вайны. Заваяваць наша сонца і зоры Ніколі не змогуць яны. Нас любіць калматае сонца, Нас любіць месяц сівы, I сонца, і месяц дадуць нам моцы Для нашае барацьбы.
    He аднойчы артыст адзначаў Дзень беларускай вайсковай славы спевамі на Крапівеньскім полі разам з іншымі бардамі.
    7 верасня 2014 года на гістарычным полі пад Оршай каля крыжа пад бел-чывона-белымі сцягамі сабраліся арт-актывісты, мастакі і барды. Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў песню «Сцяг». Грамада падтрымала выкананне вядомага твора воклічамі «Жыве Беларусь!».