Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
У песнях з альбома «Варанок» мы імкнуліся расказаць пра чалавека ў цяжкіх жыццёвых абставінах, калі частка яго жыцця ўжо пражытая і за спінай пагарэлі масты, а будучыня яшчэ не акрэсленая. У гэтым зборніку ёсць месца для іроніі, для аптымізму, для асэнсавання пражытага. Мне здаецца, што гэта патрэбная праца. На што гэты альбом будзе падобны? Думаю,тыя, хто любіць расейскі шансон, скажуць, што «Варанок» бліжэй да расейскага шансону. Тыя. хто ведае французскі шансон, заўважаць лірычныя моманты.
— Ці можна сказаць, што лірычны герой «Варанка» — гэта не абавязкова былы зэк, а што гэта абагульнены вобраз сучаснага беларуса, які, будучы фармальна на волі, усё ж нелічыць сябе свабодным?
— Я проста хацеў бы, каб людзі ў музычных працах узгадвалі цяжкія моманты жыцця, такія, як смерць і зняволенне. Зараз музыка моцна скіраваная ў забаву, увасабляецца ў цалкам радасным успрыманні жыцця. Але без асэнсавання гора чалавек не можа зрабіць крокі наперад.
Сяргей Будкін
Tuzin.fm, снежань 2013 года
«Наша песня» аб’ядноўвае слухачоў
Беларускі парталТОТ.ВУ прадставіў інтэрнэт-прэзентацыю новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Наша песня», які складаецца з 12 песень класікаў і сучасных беларускіх аўтараў. Усе кампазіцыі так ці інакш прысвечаныя тэме Радэімы.
— Звярнуццадатакой складанай тэмы
прымушае час, — лічыць Вайцюшкевіч. — Хопіць дзяліцца на «чэсных» і «нячэсных», на левых і правых, на беларускамоўных і рускамоўных. Хопіць дзяліцца паводле колеру сцяга ці паводле палітычных сімпатыяў. Натуральна, што мы ўсе розныя і маем розныя перавагі. Але глабальна ўсе, хто дбае пра Беларусь і яе культуру, на адным баку.
Быццам падкрэсліваючы такую думку, альбом спалучае розныя пласты матэрыялу. 3 аднаго боку, шэраг класічных беларускіх песень савецкіх часоў: «Мой край» Ціхановіча, «Я люблю бярозку» Семянякі, «Вераніка» Лучанка. 3 іншай — «Паланэз» Агінскага, «Магутны Божа» Равенскага, «Я нарадзіўся тут» Вольскага, «Сцяг» Вайцюшкевіча. А таксама новыя песні Вайцюшкевіча на словы Някляева: «Жыве
Беларусь», «Красуня-вясна», «На дальняй старане».
— Усе песні ў цалкам новых версіях і ў іншым прачытанні. «Я нарадзіўся тут», напрыклад, гучыць зараз ад імя пасталеўшага героя і з іншым настроем. Яна змяшчае дагэтуль нявыдадзены кавалак першапачатковага тэкста, які ў свой час забракаваў прадзюсар праекта Алесь Суша. Некалькі песень гучаць з хорам — я вельмі хацеў гэта зрабіць, і зараз вельмі задаволены, — тлумачыць спявак.
TUT.BY, 25 чэрвеня 2015 года
Ёсць выраз «настольная кніга» пра ўпадабаны твор. Кружэлка «Наша песня», сапраўды, стала настольным дыс-
кам у 2015 годзе. Упершыню дыск быў прэзентаваны на канцэрце ў Вільні. А пасля артыст запрасіў кола сяброў на вечарыну ў мінскую кнігарню «ЛогвінаЎ» і прадставіў новыя песні ў літаратурным асяродку.
— Выява чырвонага мака на вокладцы нагадвае сімвал французкіх і італьянскіх партызанаў, сімвалаў змагання ў шэрагах Руху Супраціўлення ў гады Другой сусветнай вайны, — пракаментаваў спявак.
«"Нашу песню" прывёз у Магілёў Зміцер Вайцюшкевіч, — пісаў Алесь Сабалеўскі ў лістападзе 2011 года. — У новым альбоме сабраны вядомыя і любімыя беларускія творы розных часоў, ад класічных "Магутны Божа" і "Вераніка" да сучасных "Я нарадзіўся тут", "Красуня-вясна" і "Сцяг". Апроч згаданага альбома магілёўцы пачулі і шмат іншых песень, гумарлівых і сур’ёзных, паспявалі разам са Змітром, пацешыліся з ягоных жартаў, і безумоўна, атрымалі бязмежнае задавальненне з добрым настроем у дадатак.
Канцэрт быў арганізаваны магілёўскай суполкай ТБМ імя Ф. Скарыны пры падтрымцы грамадскага цэнтра "Кола". А хто не здолеў прыйсці паслухаць Вайцюшкевіча гэтым разам, праз месяц зможа сустрэцца з ім у Магілёве на курсах "Мова нанова"», — паведаміў Алесь Сабалеўскі.
12 лістапада 2015 года
«За пагоркам гэтым — Сараева святло»
Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў альбом «Камета», у якім пераспяваў па-беларуску хіты знакамітага чэшскага музыкі Яраміра Нагавіцы. Закрытую прэзентацыю дыска ў сталічным гатэлі «Рэнесанс» зладзіла 19 лістапада Амбаса-
да Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі.
«Гэта цалкам перапрацаваная творчасць Нагавіцы, праект, які ўкладаецца ў маю канцэпцыю міжнародных музычных праектаў — міжнародных масточкаў, якія можна рабіць так, як было з Ваячкам, можна рабіць больш лайтовую версію, як з Нагавіцам — проста пераасэнсаваць. Мне
была цікавая чужая творчасць, як аснова, каб параўнаць, выйсці ў ролі інтэрпрэтатара, выканаўцы ці прадзюсара. Лічу. што гэта патрэбна не толькі чэхам і палякам, якія шалеюць ад Нагавіцы, гэта можа быць цікава і беларусам», — перакананы Вайцюшкевіч. На канцэрце Зміцер падрабязна распавёў пра ўсе песні з альбома, пра асаблівасці арыгінала і беларускамоўнай версіі. Перакладамі з чэшскай мовы займаліся Андрэй Хадановіч і Віталь Воранаў. Песні, якія Нагавіца выконвае проста пад гітару перад 15-тысячнай аўдыторыяй, у варыянце Вайцюшкевіча набываюць яшчэ і карункавую аранжыроўку.
«Зміцер пераспяваў гэтыя песні вельмі прыгожа, асабліва. Ён уклаў
у гэта сваю душу. Многім чэхам, якія праслухалі дыск, ён спадабаўся. I вы бачыце ў зале, як добра прысутныя рэагуюць на версіі вядомых песень ад Змітра, — не хавае захаплення ад канцэрта і падзеі Дагмар Дзідзенка-Наваградска, намесніца амбасадара Чэхіі ў Беларусі. — Увогуле, мы вельмі ўзрадаваліся, што чалавек па сваім жаданні захацеў
зрабіць такі праект, што беларусам падабаюцца чэшскія песні, чэшская культура, — для нас гэта істотна».
Прэзентацыя альбома «Камета» прайшлау межах святкавання Дня барацьбы за свабоду і дэмакратыю. вельмі важнага свята для Чэхіі і Славакіі, які адзначаецца 17 лістапада. I прэм’ера дыска Вайцюшкевіча ў гэты дзень — сімвалічная, — адзначыла Дагмар. Намесніца амбасадара правяла рытуал, традыцыйны для чэхаў: разам з калегай з Амбасады Славакіі і Змітром яны «хрысцілі» дыск Вайцюшкевіча, паліваючы салодкім чэшскім лікёрам «Бехераўка» — каб добрапрадаваўся!
14 траўня 2016 года песні з дыска «Камета» прагучалі ў новай праграме ў сценах Віленскай ратушы. Словы і музыка ў іх маюць асаблівыя сэнс і гучанне.
На зорным вакзале трымцяць вагоны, Пан доктар выпісаў неба законы, Шукаў і знайшоў іх у зорных трыядах, Таемтва, якое нясем цяпер разам...
(«Камета»)
Ужо 21 лістапада Зміцер Вайцюшкевіч спяе беларускага Нагавіцу ў Празе. Ёсць дамова, што неўзабаве музыка выступіць ва ўласным тэатры Яраміра Нагавіцы, які прызнаўся, што атрымаў асалоду ад беларускага варыянта сваіх песень.
www.budzma.org, 20 лістапада 2015 года
Дзесяць гадоў супрацоўніцтва паэта і спевака
У2017 годзе музыка і паэт выдалі сумесны альбом з нагоды 10-годдзя творчай супрацы. У дыск увайшлі як
раней вядомыя творы, так і зусім новыя песні і вершы.
За дзесяць гадоў супрацоўніцтва нарадзідася больш за 25 песень — шляхетных і патрыятычных, якія нясуць ідэальны вобраз Радзімы, памяць пра яе святыя сімвалы. Рамантычная героіка, блізкая па пафасу радкам Багдановічавай «Пагоні», адлюстравана ў песні «Наш сцяг», якая ўпершыню прагучала ў 2010-м годзе.
Айчына, Бог і гонар, Малітва на губах — Крывіцкая «Пагоня» Нясе наш крэўны сцяг.
У трывожны веснавы час, у красавіку 2011 года кампазітар напісаў песню ў падрымку свайго сябра на яго верш «Красуня-вясна». Яна перадае стан прыроды, якая з новай сілай абуджаецца пасля зімовага сну. Адпаведна і чалавечая душа ажывае з промнямі вясновага святла да спадзяванняў на лепшае, пераадольвае разгубленасць.
Хай душа ўскалышацца да дна
I туды пакліча, дзе святая, Дзе на ўзлеску юная вясна Першыя пралескі рассыпае.
Гучыць гімн прыродзе і жыццю, ён здольны выратаваць ад расчаравання і дэпрэсіі, выкліканай аб’ектыўнымі падзеямі ў грамадстве:
Красуня-вясна звініць ручаінамі ў полі Красуня-вясна — сястра нашай волі, Красуня-вясна ў бела-чырвоным убранні Красуня-вясна— чароўная фея кахання.
За дзесяцігоддзе супрацы з'явіліся выдатныя лірычныя творы. Паэт не аднойчы прыязжаў на Нёман да спевака, гасцяваў у яго сядзібе і тонка перадаў пачуцці і перажыванні свайго сябра ў вершах, пакладзеных за аснову песні «Пад ранне»:
У доме адчынены дзверы
Для ўсіх выпадковых сяброў, Я ўсё спадзяюся і веру, Што некалі прыйдзе любоў...
«Сутнасць паэтычнагаталенту незямная, адрозная ад паўсядзённага жыцця, — пісаў Алесь Бяляцкі пра аднаго з сучасных творцаў. — Паэты дзякуючы магічным магчымасцям блізкія да Бога. Яны — безабаронныя жыхары нябесных мараў і ўяваў. Яны пазначаныя пячаткаю Божагабласлаўлення». Таму іх радкі так моцна ўдзейнічаюць на слухачоў.
Першы сумесны дыск Някляева і Вайцюшкевіча пабачыў свет у 2006 годдзе. Песня з яго «Дарога» трапіла ў «залаты тузін» па выніках сезона, а «Паланэз» і «Не дазволь мне пайсці» ўвайшлі ў лік галоўных гітоў «WZ-Orkiestra». Асобна на Дзень Перамогі 9 траўня ў 2006 годзе Вайцюшкевіч прэзентаваў песню «Дзявяты плач». Тэматугі па Радзіме знайшла адлюстраванне ў кампазіцыі «На дальняй старане», якая ўвайшла ў складанку «Наша песня».
Новы дыск «У нашых снах» склалі ў 2017 годзе 18 запісаў, добра вядомых і нядаўна створаных. Дыск каштоўны аўтарскім чытаннем твораў У. Някляева: урыўка з паэмы «Паланэз», вершаў «Прыбегла з марозу», «Ветраны ранак», «Пярсцёнак», «У нашых снах».
Самі аўтары імкнуліся пазбегнуць слова «найлепшае» і назвалі запісы «пэўным зрэзам». Надыску з’явілася новая кампазіцыя «Шалік». Ад даўно мінулых рамантычных сустрэч у спевака засталіся некалькі шалікаў. «Чалавека ў тваім жыцці ўжо няма, а шалік вось ён — вісіць. Вельмі дакладны вобраз. Падарунак ад шчырага сэрца дорыць цяпло», — кажа артыст. Меладычнай, з добрай аркестроўкай атрымалася сугучная патэме песня «На Каляды». Ёй папярэднічае верш Уладзіміра Някляева, які перадае настрой зімовых святаў:
Прыбегла з марозу, на вейках — зара, 1 хрустка, і свежа, і снежна з парогу. Яшчэ ў нас наперадзе, дзякаваць Богу, I срэбная, і залатая пара...
Жыцейскімі, жартаўлівымі, па-харошаму сямейнымі, з пеўнямі, свістам і бубянцамі выйшлі запісы: «Ты залаты», «Гуляць дык гуляць», «Ірка Ермалінская», каб не сумаваць у любую паравіну года. Калыханка для закаханых ашчаслівіць і супакоіць слухачоў любога ўзросту.
4 сакавіка 2017 года, Зміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і «WZ-Orkiestra» далі вялікі супольны канцэрт у Вільні з праграмай «Нашы каханыя». «За гэтыя гады Зміцер стаў для меня сапраўдным сябрам. Ён праявіў сябе як чалавек, які цвёрда стаіць на грунце беларушчыны», — прызнаўся Уладзімір Някляеў.