Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
Vlad Melnik: Песня льецца з душы і кранае сэрца.
Inessa Ggg: Як хораша, як проста, як шчыра і пяшчотна! Дзякуй!
Nasta: Зміцер спявае з поўнай самааддачай. Артыст аддае неверагодную колькасць энергіі на канцэрце! Яго самога можна параўнаць з каметай на небасхіле, якая ляціць і гарыць.
Zappa Frank: Pi^kne slowa... pi^kny gios. Serce placze.
Radzion: Песня пра нашу слаўную Радзіму — Беларусь!
Bielarus z-za miazy: Адзін з найлепшых музыкаў Беларусі!
Аўтары-скл адал ьнікі
|Анатоль Мяльгуй| (1957-2017) — беларускі журналіст і музычны аналітык, былы старшыня рок-клуба «Няміга». Аўтар сумесных з В. Мартыненкам кніг «Праз рок-прызму» (Нью-Ёрк: БІНІМ, 1989), «222 альбомы беларускага року і не толькі...» (Мінск: Медысонт, 2006). Сябра ТБМ, сябра клуба «Спадчына». Узнагароджаны медалём Чэшскай Рэспублікі імя Масарыка.
Эла Дзвінская (Оліна) — беларуская журналістка. Нарадзілася ў Віцебску ў 1965 годзе. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Сябра рэдкалегіі газеты «Наша слова», аўтар артыкулаў на тэмы культуры, літаратурнага, духоўнага і грамадскага і жыцця, краязнаўства. Сябра ТБМ імя Ф. Скарыны, сябра СБП з 2016 года. Аўтар ідэі, канцэпцыі і ўкладання кніг «Беларускае слова ад спеву» (2010), «Носьбіты вольнага слова» (2012), «Алесь Пушкін» (2013), «Добру вечно побеждать!» (2014), «Еднасць абаронцаў волі» (2017).
У кнізетаксама выкарыстаны артыкулы, інтэрв’ю і рэцэнзіі Вітаўта Мартыненкі, Сяргея Будкіна, Змітра Гурневіча, Генадзя Кеснера, Змітра Падбярэзскага, Міхася Скоблы, Вікторыі Чаплевай, Яны Ілліной, Вальжыны Корсак, Яны Шыдлоўскай, Марыны Варабей, Святланы Курс.
Фотаздымкі з архіва Змітра Вайцюшкевіча, Джона Кундстадтара, Януша Корбеля, Анджэя Лойкі, Ганны Марыі Бялецкай, Анатоля Мяльгуя, Арцёма Лявы, Глеба Лабадзенкі, Элы Дзвінскай, Канстанціна Гарэцкага, Яўгена Ярчака і іншых.
Фота на вокладцы — Таццяны Менскай.
Укладальнікі кнігі ўдзячныя ўсім аўтарам тэкстаў і фотаздымкаў.
Спіс літаратуры
1. Барадулін, Р. Збортвораў: у 5-і т. / Рыгор Барадулін. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1996-2002.
2. Барадулін, Р. Парастак радка, галінка верша/ Рыгор Барадулін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987.
3. Бацька наш Нёман / уклад. Я. Хвалей. — Мінск : Юнацтва, 2001.
4. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск : БелЭН, 1996-2004.
5. Бураўкін, Г. Выбранае / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1998.
6. Бураўкін, Г. Паміж зоркай і свечкай / Генадзь Бураўкін. — Мінск : Бацькаўшчына, 2000.
7. Бяляцкі, А. Бой з сабой. Творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна / Алесь Бяляцкі. — Мінск : Регнстр, 2016.
8. Владммнр Мулявнн. «Сэрцам і думамі...» / сост. Л. Крушянская. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015.
9. Камоцкі, А. Глыбіня дажджу / Алесь Камоцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007.
10. Караткевіч, У. Быў. Ёсць. Буду / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986.
11. Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977.
12. Колас, Я. Сымон-музыка/ Якуб Колас. — Мінск : Кнігазбор, 2007.
13. Лыч, Л. Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі / Леанід Лыч. — Мінск : Галіяфы, 2009.
14. Мяльгуй, А. 222 альбомы беларускага року і нетолькі / Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка. — Мінск : Медысонт, 2006.
15. Сасноўскі, 3. Гісторыя беларускай музычнай культуры ХІХ-ХХ стагоддзя / 3. Сасноўскі. — Мінск : Харвест, 2011.
16. Севярынец, П. Нацыянальная ідэя / Павал Севярынец. — Вільня : Інстытут беларусістыкі, 2008.
17. Старчеус, М. С. Лйчность музыканта/ М. С. Старчеус. — Москва, 2012.
18. Цішчанка, I. К. Жыццё песні /1. К. Цішчанка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1984.
19. Шнманскнй, Н. В. Методологня современного музыкознанмя / Н. В. Шнманскпй. — Мннск : БДАМ, 1992.
20. Яна і я : зборнік паэзіі. — Мінск : Радыёла плюс, 2005.
21. Korbel, J. Jestesmy jak ogniwo w lancuchu / J. Korbel. — Czasopis. 2007. № 5.
Альбомы
Цацачная крама (2001)
Балады (2002)
Паравіны году (2003)
Паравоз кахання (2004)
MW (2005)
Месяц і сонца (2005)
Танга з ружай (2006)
Песні з доўгай шуфляды. Нявыдадзенае (2006)
Калыханкі (2007)
Liryka (2007)
Toe, што трэба (2008)
Мой сябра анёлак (2009)
Беларуская песня (2010)
Чара (2011)
Што на сэрцы (2011)
Ваячак (2012)
Варанок (2013)
Наша песня (2015)
Камета (2016)
У нашых снах (2017)
Скрыпічныя квартэты на вершы Уладзіміра Някляева (2018)
Супольныя праекты і складанкі
Палац «Палац» (1994)
Палац «Дарожка» (1996)
KR1WI «Хэй-лёлі» (1996)
KRIWI «За туманам» (1997)
Палац «Лепшае» (зборнік, 1999)
KR1W1 «Людзям...» (1999)
Народны Альбом (1997)
Я нарадзіўся тут (2000)
Сьвяты вечар (2000)
Personal Depeche (2002) — «I Want You Now»
Бывайце здаровы. Bella Ciao (2004)
Скрыпка дрыгвы
Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Вясновы дзень», «Я ішоў да цябе» Прэм’ер Тузін 2006 (2006) — «Дарога», «Сьвята ў вёсцы» «Народны альбом live» (канцэрт. CD, 2007)
У Сеціве
Афіцыйны сайт Змітра Вайцюшкевіча www.todar.net
Livejournal Змітра Вайцюшкевіча
Старонка Змітра Вайцюшкевіча на West Records
Фестывалі: У складзе «Палаца» — «Басовішча» (Гродэк, Польшча, 1992, 1995-1997), «Tanz und Folkfest» (Рудолыптат, Германія, 1994), «Азія Даўысы» (Алматы, Казахстан, 1995), «Маладзечна» (Маладзечна, 1995-1997); у складзе «KRIWI» — «Dzwieki Роіпосу» (Полылча, 2008), «Fete Des Cultures» (Люксембург, 2002), «Radio МultiCulti Party» (Берлін, 2002), «Pogranicze» (Франкфурт-на-Одэры, Германія, 2002).
Узнагароды: У складзе «Палаца» — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) на «Рок-каранацыі-1996»; у складзе праекта «Народны альбом» — «Альбом года» на «Рок-каранацыі-1998»; у складзе «KRIWI» — «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) на «Рок-каранацыі-1997», «Гурт года» (галоўная ўзнагарода) і «Кліп года» («За туманам») на «Рок-каранацыі-1999»; у складзе праекта «Я нарадзіўся тут» — «Падзея года» на«Рок-каранацыі-2001»; сола— «Традыцыі і сучаснасць» (лепшы фолк-праект) і «Музыка года» на «Рок-каранацыі-2001», «Незалежная музыка» — «Альбом года» на «Містэрыі гуку — 2006» (па выніках продажу сярод беларускіх выканаўцаў), «Спеўная паэзія» (за альбом «Танга з ружай») на «Роккаранацыі-2006».
Узнагароды «Experty.by»: Альбом «Тое, што трэба» патрапіў у топ-10 па версіях «Experty.by» і «Вялікага журы» па выніках 2008 г.
Беларуская песня
Уладзімір Караткевіч
Дзе мой край
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа.
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы I вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца, Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры, Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў, Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, I бары-акіяны, і неба — разлівы ільноў.
Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі, Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, А мужчыны як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны як радасны сон у стагах на зары, А дзяўчаты як дождж залаты. А сівыя матулі Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам, Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць, Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому He дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
I апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі не кінем,
He кінем. He кінем цябе!
Ана пюль Астрэйка
Нёман
Музыка Н. Сакалоўскага
Ой, Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі.
Магілаю ворагам цеснай He раз твае хвалі былі.
Рака наша слаўная Нёман, Чысцейшая чэрвеньскіх рос, Хто мар не ўплятаў у твой гоман, Табе хто пашаны не нёс?
Ой. Нёман, ой, бацька мой Нёман, Як сонца, як дзень дарагі, Касцямі звяроў ды шалёных Усланы твае берагі.
А бераг высокі і роўны, Жарсцвяны і крыты лазой. Нясеш тыя грані чароўна Блакітнаю хваляй сваёй.
Ой, Нёман, ой, бацька любімы, Як сонца, як дзень дарагі, Садамі цудоўнай Радзімы Твае расцвілі берагі.
Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч
Я нарадзіўся тут
Я нарадзіўся тут —
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут —
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
Я нарадзіўся тут —
У краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут —
У краіне сотняў парушаных храмаў.
Прыпеў:
Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут, I я буду жыць тут.
Я нарадзіўся тут —
Дзе білет у адзін бок —
Гэта шанец для тых, хто нязгодны.
Я нарадзіўся тут —
Я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут,
Таму гэта — мая краіна.
Я нарадзіўся тут —
На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны.
Прыпеў.
Я нарадзіўся тут, Дзе нараджацца было небяспечна.
Я нарадзіўся тут,
Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але мне гэта Недарэчна.
Я ведаю, што
Паслязаўтра на нашых калгасных палетках Замест пустазелля й палыну Ўзыдуць белыя і чырвоныя кветкі.
Адам Русак
Бывайце здаровы
Бывайце здаровы, жывіце багата, А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
I вашае ласкі вавек не забудзем.
У вашай гасподзе шырокае поле, Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля!
На рэчках на вашых бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам гусей карагоды.
Каб жыта у полі трубою вілося, Каб сала у хаце кубламі вялося.
Штодзень у капусце каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай вялася б і чарка.
Яшчэ вам жадаем прыбытку у хаце
Hi мала, ні многа — штогод падзіцяці.
He будзем у крыўдзе яшчэ і на тое, Калі пашанцуе — на год і па двое.
Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьці,
I ездзіць мы будзем да вас часта ў госці.
Эй, хто на адведы, эй, хто на радзіны — Вазіць караваі па дзве паўасьміны.
Рыг op Барадулін