Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
гурта пад назвай «Палац» адбыўся ў чэрвені 1992 падчас святкавання Купалля наКамсамольскім возеры ў Мінску. У гэтым жа годзеда«Палаца» далучыўся Зміцер Вайцюшкевіч (сышоў з «Палаца» ў 1998 годзе), які граў у гурце на флейце. кларнеце, жалейцы, дудзе.
Гурт не раз быў уганараваны рок-каронай на «Рок-каранацыі»: у намінацыі «Традыцыі і сучаснасць» (атрымоўвалі іх у 1994, 1995, 1996 гадах), за «Кліп года» («На турэцкіх палях», 2001). «Палац» — сталы ўдзельнік фэсту «Басовішча» ад 1992 года. Адным з першых гурт Алега Хаменкі рэпрэзентаваў незалежную беларускамоўную
фолк-рок-сцэну на дзяржаўных фэстах «Маладзечна-93» (разам з «Крамай» і «Мрояй», «Ulis»), музыканты выступалі на гэтым фестывалі ў 1994, 1995, 1998 гадах. Гурт «Палац» удзельнічаў у праграме «Славянскага базару», фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа».
«Палац» паспяхова ўдзельнічаў у міжнародных конкурсах, прадстаўляў сучасную беларускую музыку на міжнародных фэстах: «Tanz und folkfest» Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) (Рудальштат, Германія, 1994), «Краіна Мрій» (Украіна), «Siklegos» (Літва) і
іншых. Аў 1993 годзегуртзпесняй«Русалкі»стаўлаўрэатам III прэміі конкурсу «Discovery-93», арганізаванага радыё «France Internacional» (Парыж, Францыя). Удзельнічаў у Міжнародным фестывалі «Азія дауысы» («Галасы Азіі»), які прайшоў у Алматы (Казахстан)у 1995 годзе. Трансляцыя канцэрта адбывалася на больш чым мільярдную аўдыторыю азіяцкага рэгіёна.
У 2003 годзе гурт прадстаўляў сучасную беларускую музыку ў рамках Дзён беларускай культуры ў Францыі, у горадзе Клермон-Феран. У час гастрольнай паездкі «Палац» меў паспяховы сумесны канцэрт з французскім фолк-рок-калектывам «Lasaro».
У творчым багажы гурта «Палац» восем музычных альбомаў (з іх 6 нумарных і 2 альбомы-праекты), а таксама ўдзел у 7 тэматычных складанках з песнямі беларускіх гуртоў і трыб’ютах. Трэкі гурта «Палац» прадстаўлены на шматлікіх міжнародных фанаграфічных праектах: на дысках «Нашествне. Шаг второй» (Расія, 1999), «Belarusian Red Book. Music of Belarus» (Германія, 2006), «БУМеранг» (Расія, 2004) i іншых.
У дыскаграфіі гурта «Палац» ёсць не толькі музычныя дыскі, але і казкі. Напрыклад, гурт запісаў і выдаў дыск «Салдат-доктар» паводле беларускай народнай казкі. Тэма папулярызацыі народнай творчасці Алегам Хаменкам была працягнутая праектам «Беларускія народныя казкі», які складаўся з 10 дыскаў. На падставе казак дзіцячы фонд
ЮНІСЭФ выдаў маляўнічую кнігу з аўдыядадаткам, які атрымалі ў падарунак усе дзяржаўныя бібліятэкі Беларусі.
Песні і апрацоўкі гурта «Палац» і яго лідара Алега Хаменкі не раз былі ў цэнтры ўвагі беларускіх тэлеі кінематаграфістаў. Так, у 1997 годзе на студыі «Белвідэацэнтр» быў зняты аднайменны фільм (рэжысёр Ю. Ялхоў), у якім была адлюстравана гісторыя калектыву. Той жа рэжысёр запрасіў гурт для ўдзелу ў здымках і запісе галоўнай песні да мастацкай стужкі «Анастасія Слуцкая» («Беларусьфільм», 2003).
Тэрмін модэрн-фолк (Modern folk, «сучасны народны»), які лічыцца мастацкім напрамкам, Алег Хаменка прапанаваў разглядаць і як музычны стыль «фолк-мадэрн» у дачыненні да «Палаца». Сёння апрацоўкі фальклору ў сучасных аранжыроўках не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах Усходняй Еўропы атаясамліваецца са стылем фолк-мадэрн (folk Modern), «як з магістральным напрамкам у развіцці пост-фолк-року».
«Мы вырашылі аб’яднаць 25 гадоў "Палаца" і маё 50-годдзе. 3 тае прычыны можна было б зрабіць сур’ёзнае "Палацаўскае шоу", але мы падрыхтавалі канцэрт для сябе і для сяброў. Усё рабілася лёгка і разняволена, як святочная праца. Я з цеплынёй узгадваю гэты канцэрт. Гэтабыў падарунакдля ўсяго калектыва», — успамінае АлегХаменка.
Анатоль Мяльгуй
«Новы час», 31 сакавіка 2017 года
Душы нязгасная сіла
Харавая культура на Беларусі развіваецца сёння ў новых варунках. Спяваць у хоры па-ранейшаму любяць вучні школ і студэнты ВНУ, супрацоўнікі фірм і кампаній, ветэраны прадпрыемстваў. Сведчаннем гэтага стаўТрэці адкрыты нацыянальны фестываль-конкурс «Рэха». У ім прынялі ўдзел 38 спеўных калектываў і вакалістаў з Барысава, Салігорска, Мінска.
На свята музыкі прыехалі навучэнцы музычнага каледжа імя М.К. Агінскага з Маладзечна, сярэдняй школы № 20 г. Барысава, Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. У прыгожых строях, узнёслыя і шчырыя, яны выконвалі апрацоўкі беларускіх кампазітараў, украінскія песні. У праграме фестывалю адбыліся конкурсныя праслухоўванні, майстар-класы, форумы.
Аўтарам ідэі і кіраўніком праекта выступіла дырыжор і кіраўнічка «Concordia Chor» Галіна Казіміроўская. Яна скончыла Беларускую акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» і працавала спачатку ў харавой капэле імя Рыгора Шырмы. Каля сямі гадоў таму з яе ініцыятывы быў створаны Творчы цэнтр «BelArtSound» Беларускага саюза музычных дзеячаў з мэтай арганізацыі фестываляў харавой музыкі. «Мы ладзім такія конкурсы адзін раз у тры гады, —
распавяла дырэктар фэстываля «Рэха» Галіна Казіміроўская. — Колькасць іх удзельнікаў пашыраецца».
Гала-канцэрт Трэццяга фестывалю-конкурсу адбыўся ў Белдзяржфілармоніі. Сваё выканаўчае майстэрства прадэманстраваў хор БНТУ з Мінска пад кіраўніцтвам Алены Клімавай, дзіцячы і юнацкі хор «Тоніка» з Ашмянаў, хор «Гармонія» сярэдняй школы горада Барысава, хор «Сябрына» мінскай гімназіі № 4 пад кіраўніцтвам Таццяны Барташук, акадэмічны хор «Спадчына» Палаца ветэранаў Мінска. Салістка Алена Грыцкевіч падзялілася духоўнымі спевамі, блізкімі па тэме да свята Вялікадня.
Гран-пры фестывалю атрымаў камерны жаночы хор Лідскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Людмілы Пясецкай. Арганізатары свята падзякавалі рэктару БАТУ Івану Мікалаевічу Шылу, які прадаставіў актавую залу для канцэртных праслухоўванняў і спрыяў правядзенню фестывалю.
«Мне спадабаліся салісты, якія выконвалі народныя спевы. Дзеці і дарослыя, якія спяваюць, выдатна выбіраюць рэпертуар і перадаюць яго на высокім узроўні! Мне давялося праслухаць шмат сапраўднай акапэльнай музыкі Беларусі. Ведаю, што ёсць яшчэ шмат хораў, гэта сведчыць. што традыцыі захоўваюцца», — адзначыў старшыня журы конкурса Раймундас Даўгела з Каўнаса, кіраўнік калектыва «Kantate Domino» пры Вітаўтас Магнас-касцёле.
Эла Дзвінская www.budzrna.org
Дзеці і музыка
Унас дома жыве музыка, — кажа спадар Зміцер. — Язэп займаецца на фартэп’яна, музіцыруе. У яго ўжо добра пастаўлены рукі для ігры. Е н падыходзіць творча і выконвае Грыга ў розных імправізацыях. Е н спявае, a Стэфа пішчыць, як птушаня.
Дзеці ўсім радуюць, нават і тымі рэчамі, да якіх ты яшчэ не падрыхтаваны. Мне падабаецца ў Язэпе яго накіраванасць на беларускія справы. Ён не пераносіць несправяддівасці. Назіраць за дзецьмі —
гэта цікавы досвед ддя мужчыны.
Mae дзеці — гэта мае сябры! Зараз гэта так, і спадзяюся, што будзе назаўсёды. Дзякуючы Стэфаніі я пачаў па-іншаму глядзець на жанчын. Усе гэтыя дробязі — упрыгожванні, пяшчоты, пацалункі — бязмернае шчасце ў Стэфкіных вачах. Яна ніколі не патрабуе падарункаў — абдыме і ўсміхнецца. Язэпу, наадварот, трэба мець нешта ў руках — машынку ці пісталет. Затое
мой Язэп умее сябраваць! Мужык расце мэтанакіраваны і з добрым сэрцам. Часам здаецца. што я не варты іх любові. Але, дзякуй Богу, гэта бывае вельмі рэдка.
Беларуская мова ў нас прысутнічае. Нанач я чытаю дзецям казкі па-беларуску. Дзеці вельмі часта ходзяць на мае канцэрты. Мы ладзім разам вечарыны і святы.
Вера і дабраславенне Ксеніі
Праз пяць гадоў пасля нашай сустрэчы мы завіталі ў госці да Ксеніі Мінчанкі, якая шмат гадоў выступала з «WZ-Orkiestra». Кранальная скрыпка і пяшчотны голас былі фонам многіх кампазіцый, запісаных на дысках. Цяпер яна — матуля трох дзетак і носіць прозвішча Кап’ёва.
— Ксенія, многія запытваюцца: ці вернецеся Вы на сцэну ў бліжэйшым часе?
— Жанчыны стаяць перад выбарам: працягваць кар'еру, наймаць няню, альбо быць з дзецьмі. Я лічу, што ў раннім дзяцінстве дзецям асабліва патрэбна матуля. Тады яны будуць псіхалагічна ўстойлівымі, не будуць адчуваць боязі. 3 асновай таго. што матуля побач, дзеці дзейнічаюць больш упэўнена.
Таму я буду больш часу заставацца з імі.
— Раскажыце, калі ласка, як Вы сустрэліся з Уладзімірам, як ён знайшоў Вас?
— Мы даўно працавалі разам у Нацыянальным цэнтры, ён — у тэатры, я — у «Зорачцы», але мы праходзілі міма адзін аднаго. А потым лёс звёў нас.
Уладзімір быў адным з кіраўнікоў тэатральнага калектыву, педагогам. Потым ён перайшоў працаваць у храм, зараз ён служыць старэйшым алтарнікам. Ён вучыцца дыстанцыйна ў маскоўскім Праваслаўным Свята-Ціханаўскім універсітэце, атрымлівае багаслоўскую адукацыю. Калі здае прадмет, яму трэба шмат чытаць. а дзеці патрабуюць увагі да сябе, цягнуцца да яго.
Быў час. калі мае бацькі перажывалі, што ў 30 гадоў я яшчэ не замужам. Ну хіба я пайду выпускаць стрэлы на пошук жаніхоў, як у той казцы? Каму страла патрапіць, той і будзе мой жаніх. Вядома, што не.
I вось у 32 гады я выйшла замуж. Уладзімір быў старэйшым за мяне на сем гадоў. Першай нарадзілася Маша, а праз тры гады ўжо з’яві-
ліся на свет хлопчыкі Апанас і Ціхан. Таму я сцвярджаю: «Дзяўчаты, не спяшайцеся. не сумуйце і ў 30 год, даверце свае сэрца Госпаду, ён усё ўладкуе!»
Я думала, калі Госпад даў мне голас, то я павінна паслужыць сваім голасам, і я пачала спяваць на клірасе ў Свята-Уваскрасенскім прыходзе. Аляксей Пальчонак, рэгент царкоўнага хору, якраз працаваў у Нацыянальным цэнтры з намі. Ён навучыў мяне ўсёй службе, я вывучыла партыі ўсіх галасоў і магу замяняць кожны з іх (альт, сапрана, тэнар і нават бас). Тры разы на тыдзень я спявала на літургіі. Потым я выкладала спевы ў нядзельнай школе. Мая матуля дапамагае нам, прыглядвае за дзецьмі, і я магу пець у будзённы дзень.
— Ваша новае прозвішча — Кап ’ёва — гучыць моцна!
— Калі жанчына кахае мужа і давярае яму, адчувае з ім еднасць, то яна пераходзіць звычайна наяго прозвішча. Нават калі табе падабаецца тваё ўласнае прозвішча, такая ахвяра няцяжкая.
Іншая справа — мая свякроў Зінаіда Аляксандраўна Бандарэнка. У яе да замужжа было ўсенароднае прызнанне, яна ўжобыла вядомым у краіне чалавекам і не хацела разбураць прыняты тэлевізійны вобраз.