• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Эла Дзвінская
    У старажытнай Вільні
    У 2015—2017 гадах канцэрты спевака праходзілі ў Вільні.
    Арганізоўвала іх Алена Бутурля, якая клапоціцца пра культурныя імпрэзы. Слухачы, што складаюць пастаянную аўдыторыю выканаўцы, набывалі квіткі ў Мінску, адкрывалі шэнгенскія візы і выпраўляліся ў двухдзённае падарожжа ў старажытную сталіцу ВКЛ. Пасля агледзінаў памятных мясцін, звязаных з дзейнасцю Францішка Скарыны ў «слаўным месце Віленскім», зруплівасцю Францішка Багушэвіча
    і нашаніўцаў, аматары музыкі крочылі ў будынак мэрыі ці ў Польскі дом, дзе іх чакала сустрэча з беларускім артыстам.
    — Вільня — вольны горад, дзе ёсць месца для літоўскай культуры, беларускай і польскай культуры.Час быў складаны, — узгадвае 3. Вайцюшкевіч, — хацелася кантактаў з публікай і было жаданне, каб Уладзімір Някляеў мог выступіць менавіта як паэт, а не палітык. Мы былі не першымі. «Ляпіс Трубяцкі» і «Крамбамбуля» рабілі такія выезды, аказалася, што іх не цяжка арганізаваць. Хочацца падзякаваць роднай беларускай публіцы, якая адгукалася і прыязджала на канцэрты за мяжой.
    На канцэрце 4 сакавіка 2017 года Уладзімір Някляеў, якога ўсе добра ведаюць і любяць, нетолькі чытаў вершы. алеяшчэ і спяваў. Для паэта публічная прастора вельмі важная. На прэзентацыі дыска ў «Нашых
    снах» быў прадстаўлены мікс з нашых лепшых песень, створаных за 10 гадоў. Наша супрацоўніцтва — тандэм, які добра склаўся.
    На канцэрце 6 чэрвеня 2016 года з «Нашай песняй» была прапанавана трошкі іншая канцэпцыя. Праект быў у некаторым сэнсе канцэптуальным, была спроба праз песню звязаць пакаленні. Праз народную, харавую музыку, мае слова і стаўленне да песні (якая можа быць сучаснай, а можа быць традыцыйнай) акрэсліць нашу духоўную і культурную прастору. Вельмі важна не толькі ствараць песні, але і запісваць іх на кампакт-дысках, відэа, каб яны мелі матэрыяльнае ўвасабленне. У праекце ўдзельнічаў «WZ-Orkiestra», хор «Неруш», «Concordia Chor» Галіны Казіміроўскай. У фінале з камерным аркестрам мы запісалі песню на словы Наталлі Арсенневай «Магутны Божа». Я лічу, што ўся класіка, якая была створана да майго існавання (напрыклад, такая песня, як гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»), павінна быць запісана з добрым абсталяваннем, класічнымі інструментамі, каб яна захоўвалася на вякі, — упэўнены артыст.
    Паўтары гадзіны шчасця
    Тое, што мне давялося перажыць увечары ў нядзелю, 4 верасня 2016 года ў Падляшскай оперы ў Беластоку, не параўнаць ні з чым. Прынамсі, за апошнія гады.Там адбывалася падзея, пра якую аўтар гэтых радкоў і ўжо і не марыў, — спектакль «Народны альбом — 20» з удзелам амаль усіх тых, хто спрычыніўся да стварэння музычнага праекту. Сказаць, што гэта было класна, — не сказаць нічога.
    Гэта той выпадак, у які мала верылася. Сабраць на адной сцэне сапраўдных легенд беларускай сучаснай музыкі — дарагога варта. А тут яшчэ трэба было атрымаць магчымасць. каб аксакалы беларускага року — удзельнікі запісу «Народнага альбома» — знайшлі час і сабраліся зноўку ў адзін калектыў праз амаль дваццаць гадоў пасля стварэння праекта. Тым больш, што некаторыя, як то Вераніка Круглова, жывуць нават не ў Беларусі.
    Перад пачаткам канцэрта ў цудоўнай запоўненай зале Падляшскай оперы ўзнікала хваляванне — што гэта будзе? Ці варта было дзеля гэтага ехаць дзевяць гадзінаў у аўтобусе? Адразу адкажу — варта. I той, хто не патрапіў на гэтую імпрэзу, ніколі не адчуе таго адрэналіну, што адчулі гледачы выбітнага спектакля.
    Скажу адразу, што музыкі «нацярпеліся» — цягам трох дзён па некалькі рэпетыцыяў на сцэне ад самага ранку. Рэжысёры і арганізатары літаральна высмоктвалі ўсе сокі з выканаўцаў, нягледзячы натое, што галоўныя асобы альбома — сапраўдныя прафесіяналы, імёны якіх шмат гадоў вядомыя не толькі ў Беларусі: Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў. Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч, Сяр-
    гей Ахрамовіч, Сяргей Канановіч, гурты «Apple Tea» і «Aquarelle Quartett». Неверагодна! Ніякая тэлевізія не перадасць той атмасферы, якая панавала ў зале.
    Эмоцыі перапаўнялі гледачоў, сотні з якіх прыехалі з Беларусі. Там, на канцэрце ў Беластоку, можна было
    сустрэць людзей, якіх не бачыў дзесяцігоддзямі. Людзі абдымаліся, размаўлялі, і было бачна, што не толькі сама імпрэза мела для іх значэнне, але і магчымасць зноўку ўбачыцца, пагаманіць, вочы проста іскрыліся, а атмасфера нібы вібравала.
    Дарэчы, не прамінулі наведаць пастаноўку і вядомыя асобы.
    На самім канцэрце ўжо ад першай песні зала проста ашалела. Аказалася, што людзі памятаюць словы ўсіх 27 песень, што прагучалі (апошнюю кампазіцыю «Простыя словы» музыкі выканалі яшчэ і на «біс»), Зала літаральна раўла, зрываючы галасы і адбіваючы ладкі да барвовага колеру. Кожнага саліста сустракалі такімі апладысментамі, што ўзнікаў страх, каб дах не абрынуўся (нашых папсавікоў так не сустракаюць нават па разнарадках).
    Атмасфера эйфарыі ды пачуццё ўдзячнасці на адрас усіх, хто спрычыніўся да свята. Хоць далося яно нялёгка. Да прыкладу, музыкі на рэпетыцыях выкладваліся так, што маглі і не выйсці на сцэну. Так, за два дні да выступу ў «фронт-вумэн» «Народнага альбома» і нашай неаднаразовай рок-князёўны Касі Камоцкай сарваўся голас. Але да пачатку канцэрта голас у Касі аднавіўся, і яна адспявала ўсе свае партыі так, што ніхто і не заўважыў, што надоечы ў яе былі сур’ёзныя праблемы.
    Пасля завяршэння спектакля гледачы, стоячы, доўга пляскалі ў ладкі і выклікалі музыкаў на сцэну. Крыху пазней удзельнікі праекта выйшлі ў фае і размаўлялі з людзьмі, давалі аўтографы. Усмешкі не сыходзілі з твараў абсалютна ўсіх. Застаеццатолькі сказаць музыкам і арганізатарам — велічэзны дзякуй за гэтыя паўтары гадзіны сапраўднага шчасця, якое завецца «Народны альбом»!
    Генадзь Кеснер
    «Новы час», 6 верасня 2016 года
    Вяртаннс легендарнага мюзікла
    Сёння ў Мінску адбылася падзея, якая прыглушыла бляск і рытмы знакамітага карнавала ў Рыа-дэ-Жанэйра, які таксама стартаваў у гэту пятніцу.
    У клубе «Prime Hall» у Мінску адбыўся легендарны беларускі мюзікл. На сцену вышлі рок-зоркі: Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Аляксандр Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая і іншыя ўдзельнікі «Народнага альбома». Канцерт прайшоў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута Адама Міцкевіча.
    «Народны альбом» быў запісаны ў 1997 годзе ў былой студыі легендарнага радыё «101,2» і стаў адной з буйнейшых культурных з'яў незалежнай Беларусі: ён аб'яднаў не толькі яго стваральнікаў, але і тысячы слухачоў ва ўсёй краіне. Супольны музычны праект з’явіўся на свет дзякуючы Міхалу Анемпадыставу, якому належыць ідэя альбома і амаль усе тэксты. Удзел у праекце бралі папулярныя беларускія рок-музыкі сярэдзіньі 90-х: "N.R.M.", "UL1S", «Новае Неба» і іншыя.
    На фестывалі «Рок-каранацыя-97» «Народны альбом» быў прызнаны альбомам года і праходзіў у намінацыі «Найлепшыя тэксты года». Паводле словаў Лявона Вольскага, падчас запісу «Народнага альбома» з'явіліся ідэі запісаць асобны дыск патрыятычных песень «Я нарадзіўся тут».
    4 верасня 2016 года ў Беластоку з аншлагам адзначылі 20-годдзе «Народнага альбома». Музычны спектакль па кампазіцыях з «Народ-
    нага альбома» прайшоў на сцэне Падляшскай оперы. На спектакль прыехалі вядомыя беларусія палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты, беларусы, якія жывуць у Польшчы, і многія іншыя.
    «Самае галоўнае, што "Народны альбом" праз 20 гадоў не страціў сваёй актуальнасці. Аўдыторыя ўжо засумавала па яго героях і выканаўцах. Сабраць іх разам было даволі складана, але падзея адбылася паспяхова», — успамінае 3. Вайцюшкевіч.
    Charter97.org , 24 лютага 2017 года
    Песня на вершы Уладзіслава Галубка
    Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў у межах праекта «(Не)расстраляная паэзія» партала «TuzinFM» нечаканы трэк, напісаны на словы Уладзіслава Галубка, заснавальніка беларускага сучаснага тэатра і першага народнага артыста краіны.
    Уладзіслаў Галубок увайшоў у гісторыю як паэт, празаік, драматург, рэжысёр. актор, мастак. Ён пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве» ў 1908 годзе, напісаў каля 40 п’есаў, на пачатку 1920-х стварыў беларускі вандроўны тэатр, які праз некалькі год атрымаў статус дзяржаўнага. Менавіта Галубок першым у гісторыі краіны атрымаў званне народнага артыста Беларусі (1928), і практычна пасля гэтага пачаўся ягоны пераслед. Галубка расстралялі ў 1937-м, трохі раней, чым большасць ягоных калегаў, 28 верасня. Разам з ім былі арыштаваныя і рэпрэсаваныя ўсе, хто граў у ягоным тэатры (БДТ-3).
    Менавіта на верш Уладзіслава Галубка напісаў песню ў межах праекту «(Не)расстраляная паэзія» Зміцер Вайцюшкевіч: «Я ведаў, што ён стваральнік беларускага тэатра. Сярод тых вершаў, якія дайшлі да нас, я шукаў нешта пазітыўнае. I на шчасце, знайшоў! Будучыню!»
    Верш Галубка «Будучыня» датаваны 1912 годам. Вайцюшкевіч называе гэты твор аповедам пра нашыя беларускія мары. «Тут усё супала — і заклік Галубка адбудаваць свой сапраўдны дом, і маё зацікаўленне камп’ютарнымі тэхналогіямі ды сімфанічнай музыкай, пагатоў, я маю класічную адукацыю», — кажа Зміцер. У запісе песні на студыі «Everest» паўдзельнічалі таксама Алесь-Францішак Мышкевіч (бас) і Павал Мамонаў (бубны).
    www.budzma.org
    Зімовы фэст з удзелам музыкаў
    Званы зазвінелі, Хрыстос усміхнуўся з нябёс, Калядная зорка то гасла, то ззяла.
    У. Някляеў
    Амаль увесь суботні дзень 14 студзеня пасярод новабудоваў Каменнай Горкі ў Мінску чуліся спевы, якія неслі ў сабе радасць Божага Нараджэння. У гэтыя святочныя дні вернікі хацелі паказаць, што варта захоўваць традыцыю калядавання, а значыць, абвяшчэння радасці Божага Нараджэння.
    «Зімовы фэст» — далёка не першы музычны фестываль, які ладзіць праваслаўны прыход святога Мікалая Японскага. Вернікі ладзілі і «Траецкі фэст», дзе хэдлайнерам быў Алег Хаменка, і «Восеньскі фэст». А зараз вернікі наўпрост захацелі пакалядаваць. Яны вераць, што тыя, хто праслаўляе Хрыста ў гэтыя дні, прыўносяць радасць у жыццё іншых.
    Шмат хто з прыходу святога Мікалая Японскага— людзі, якія любяць беларускасць, з’яўляюцца экспертамі ў галінах краязнаўства і этнаграфіі. Таму «Зімовы фэст» атрымаўся фэстам, які падыходзіць пад азначэнне «Беларуская форма — хрысціянскі змест». На фэсце можна было пазнаваць беларускую культуру праз народныя гульні ды танцы. Для дзетак і людзей з асаблівасцямі развіцця працавалі майстэрні, дзе ўсе жадаючыя маглі зрабіць рэчы сваімі рукамі.