• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Простыя словы
    Рыгор Барадулін збудаваў свой уласны храм паэзіі. Дай Божа і мне збудаваць, зрабіць музычны храм. Песенны, свой. Важна, каб гэты храм быў беларускі, звязаны з сэрцам і душой нашай зямлі. Хай гэта і гучыць трошкі пафасна і банальна.
    03.07.2014
    Сон. Што такое сон? Укладацца самому ці закалыхваць кагось? Вось пытаннечка. Калі толькі сам — ну, нецікава. Важна, каб ты мог кагосьці пакласць спаць і сам легчы побач. Ну, хіба не шчасце — заснуць з каханай? Хіба не шчасце — заснуць з дачкой ці сыночкам? Заснуць ненадоўга і толькі пасля прачнуцца, рабіць свае важныя і патрэбныя справы. А пазней — і самому пакласціся спаць. Усім салодкіх сноў, дабранач!
    01.02.2014
    Хочацца прытуліцца да каго-небудзь цёпленькага. Накрыцца коўдрай. Запаліць камін. He, спачатку запаліць камін, накрыцца коўдраю і ўключыць камп’ютар ці чытаць кніжку. Заснуць і прачнуцца ад спеваў жаўранка. Вясна, ау! Штоты нам прынесла? Малым дзеткам паяечку, старым бабкам па кіечку, агу! Да вясны яшчэ доўга, зараз зімушка-зіма. Можна нават трохі пахварэць. Толькі адзін дзень — легчы і ляжаць. Каб цябе жоначка лячыла, а ты ўздыхаў ды стагнаў: ратуйце! Мандарыны, сок, гарбата з мёдам — і нічога не рабіць. Працаваць хвораму забаронена. А назаўтра — як агурок! I праца, праца, праца.
    30.01.2014
    Адзін хлопец на імя Дамінік напісаў мне падчас канцэрта цыдулку з пытаннем: «У Вайцюшках зорнай ноччу падаюць зоркі з неба — што вы загадаеце?» Тады я яму не адказаў. А зараз... Хіба заўсёды загадваю, каб усё было добра з маімі роднымі, каб не хварэлі дзеці, каб была шчаслівай жонка, каб дабудаваць Вайцюшкі. Сядзіш і глядзіш у зорнае неба з падрыхтаваным спісам пажаданняў. Каб не ламалася машына, каб новую набыць неўзабаве ці каб напісаць добрую песню, і каб тая песня цябе па ўсім свеце праславіла. Каб людзі праз песню даведаліся пра Беларусь, каб канцэрты не забаранялі, каб «Рацыя» гучала і ў Менску, і ў Гомелі. Каб бландынка і парыжанка сваё шчасце знайшлі. Ну, і каб мама жыла і нешта яшчэ. Вось такія сціплыя пажаданні.
    07.08.2014
    Бывае так, што табе дапамагаюць абсалютна незнаёмыя людзі — не праз што-небудзь, не з карысці, а проста таму, што табе патрэбная дапамога. 1 калі ўсё зроблена і вы седзіце і вячэраеце разам, стомленыя, адчуваеш, што адбыўся маленькі цуд, — і апаноўвае шчасце. Сапраўдныя эмоцыі не патрабуюць матэрыяльнай матывацыі. Дамагчыся проста: адгукнуцца на чыюсь просьбу, выслухаць чалавека. Я не кажу, што так трэба рабіць заўсёды, але хоць раз на год, у месяц. Каб адчуць стомленасць і весялосць, каб хоць трошкі быць шчаслівейшым. Дзякуй маім памочнікам за дапамогу! Напэўна, і я стану крыху лепшым.
    24.04.2014
    Пра каханне і пацалункі небяспечна казаць услых. Але ж каханне і пацалункі вельмі патрэбныя. Можна страціць веру ў каханне — пацалункі ўжо небудуцьтакімі. Як знайсці месцаўсваім жыцці для кахання?Гэта ж архіважныя і найдасканалейшыя пытанні! Ці ёсць яноўвогулле? Куды яно хаваецца? Каго яно пакідае? За што перастае быць у чалавека? Што прыходзіць на месца кахання — звычка ці нешта яшчэ? Калі я гляджу на Стэфу і Язэпа, ведаю: каханне ёсць. Магчыма, каханне як птушка, якая ў сезон адлятае ў вырай. А можа і добра, што адлятае. Трэба ж неяк жыць, працаваць, будавацца. Трэба, калі хочаце, засумавацца па каханні. Трэ яго шукаць, і чакаць, і прагнуць кахання. Напэўна, каханне ёсцейка. Толькі ў сорак гадоў яно трошку іншае. He, не горшае — іншае. 3 усімі вельмі складанымі пытаннямі і бытам: з дзецьмі, памперсамі і ўсім, што ёсцейка ў жыцці дарослага чалавека. Ну, і канешне, з пацалункамі!
    13.02.2014
    Журналіст запытаў пра маё светлае заўтра, якім я яго сабе ўяўляю. Дык вось, светлага заўтра можа і не быць, калі сёння нічога не рабіць. Нават калі і рабіць, яго таксама можа і не быць. Чаму? Каб ведаў, дык сказаў бы. Светлае заўтра — што гэта? Краіна Беларусь — беларуская, а не транзітная тэрыторыя. Беларуская, шматнацыянальная, дзе ўсе жыхары: начальства, міліцыянеры, артысты. леснікі, будаўнікі, п’янтосы — усе не тое што гавораць па-беларуску, а і думаюць па-беларуску! I жывуць Беларуссю і маюць Беларусь у сваім сэрцы. I ўсе суседзі нам страшна зайздросцяць, бо мы ўсе найразумнейшыя. найпрыгажэйшыя, найлепшыя ў свеце. Рай, рай, рай. Рай. Дарогі —най-най-най! Жанчыны — най-най-най! Турысты — ад турыстаў не адбіцца. Габрэі пачалі вяртацца ў Мір, Валожын, у Наваградак, у Бабруйск — най-най-най! У нашай гасподзе шырокае поле... Такое вось светлае заўтраатрымалася.
    21.06.2014
    Фестываль «Салаўё-2017» на сядзібе незалежнага музыкі
    4чэрвеня на аграсядзібе Вайцюшкі ў Аідскім раёне адбыўся мастацка-паэтычны і музычны фестываль «Салаўё-2017». Тут цягам тыдня праходзіў пленэр творцаў з розных гарадоў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У пленэры ўдзельнічалі мастакі і скульптары з Мінска і Гародні: Кацярына Сумарава, Алег Усціновіч, Валянціна Шоба, Ігар Засімовіч і Кацярына Зантарыя.
    Заўважыўшы ў шэрым валуне абрысы крылаў, скульптар Iгар Засімовіч тры дні шліфаваў і апрацоўваў камяні. Яны склалі кампазіцыю «Крылы» і былі прымацаваны непадалёку ад сядзібы. Сябра скульптара, пабачыўшы працу, узгадаў метафару У. Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».
    На чатыры дні прыехала ў Вайцюшкі скульптар і выкладчыца Кацярына Зантарыя. Звычайны шэры валун яна ператварыла ў стол,
    засланы ручніком. на якім па-хатняму размясціліся чыгунок з бульбай і плошка з яблыкамі.
    «Працаваць тут нам спрыяла паветра, і ўсё рабілася па натхненні!» — кажа Ігар Засімовіч. Уладзімір Панцялееў з Гродна перадаў на пленэр сваю працу ў камені «Лідзейка». Яна сімвалізуе прыток Нёмана.
    Алег Усціновіч зрабіў літары і пячаткі з дрэва. Кацярына Сумарава ператварыла магутны дубовы зрэз у скарынаўскі знак «Месяц і сонца». Яе дачка Марыйка натхнілася скарынаўскімі літаграфіямі і зрабіла свае малюнкі. Вядомая мастачка з Гродна Валянціна Шоба вырабіла літары і кампазіцыі з пяску. Пясок успрымаецца ёй як культурны слой, які наслойваецца адзін надругі.
    4	чэрвеня на фестываль прыехалі больш за 100 чалавек з Мінска і розных куткоў Гарадзеншчыны. Надвор’е стаяла цёплае і лагоднае. Наведвальнікі фэсту гулялі па лесе, дзе дубы схіляюць свае шаты, і ўздоўж Нёмана, плавалі ў рацэ, хадзілі басанож па чыстым і цёплым пясочку. Свята распачалося а другой гадзіне.
    Разнастайнай была літаратурная частка фестывалю. Яна пачалася з прэзентацыі кнігі падарожных нататкаў «Простыя словы» Змітра Вайцюшкевіча. Артыст падараваў сваю кніжачку і падпісаў яе ўсім ахвочым.
    На фестывальнай сцэне пад тэнтам з чытаннем вершаў выступілі маладыя лірыкі і аўтарытэтныяўлітаратуры асобы: Ігар Рыжкоў, Наста Кудасава, Аксана Спрынчан, Алесь Ліпай, Уладзімір Някляеў. Слухачы
    месціліся на зялёнай траўцы і лавах пад дрэвамі. 3 вуснаў актывістаў ТБМ прагучалі вершы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы і Якуба Коласа.
    Разважаючы пра падрыхтоўку да юбілеяў волатаў і песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзімір Някляеў адзначыў, што дзяржаўныя юбілейныя мерапрыемствы, хутчэй за ўсё, будуць насіць фармальны характар, а ўтой час неабходна, каб паэзія нашых геніяў даходзіла да сэрцаў людзей і сілкавала дух народа.
    У. Някляеў паведаміў, што напісаў аповесць, прысвечаную Янку Купалу, дзе ён імкнуўся перагледзець факты жыцця і гібелі паэта, a таксама пераасэнсаваць сваю творчасць з вышыні ўзросту, большага за купалаўскі. Яго дэкламацыя вершаў і ўрыўка з паэмы «Прошча» атрымалася ўзрушанай і эмацыйнай. У фармаце «Вольны мікрафон» выступілі паэты з Берасцейшчыны.
    Арганізатар, менеджар і дырэктар фестывалю 3. Вайцюшкевіч быў прыемна ўражаны вялікай колькасцю гасцей, у тым ліку і дзяцей. Ён падзякаваў усім удзельнікам пленэра і літаратурных чытанняў і гасцям сядзібы. Спявак зладзіў невялікі імправізаваны канцэрт з папулярных твораў для грамады. Прагучалі песні на вершы У Някляева, Г. Бураўкіна, Я. Нагавіцы. Потым са спевамі выступіў бард Сяржук Чарняк з Ліды. Мерапрыемства мела нефармальны характар і асаблівую атмасферу цеплыні і сяброўства. Фестывалі на Нёмане, арганізаваныя артыстам, з кожным годам набываюць большую папулярнасць. Падобныя імпрэзы пройдуць сёлета ў ліпені і жніўні.
    Эла Дзвінская
    «Наша слова», 14 чэрвеня 2017 года
    Дом сярод лесу
    3 нашых пекных сноў пабудую дом, 3 дубу будзе ён і з белых камянёў, Ведае хай кожны, як цябе любіў, Будзе ён стаяць на вякі, а мы — ў ім. Я. Нагавіца
    Драўляны дом супакойваў пахам смалы, утульнасцю. На падваконні ляжаў адчынены другі том вершаў Рыгора Барадуліна і апошні часопіс «Дзеяслоў». Мастакі, якія жылі на сядзібе ўжо тыдзень, ва-
    рылі на вогнішчы юшку з рыбы, налоўленай на Нёмане, і кашу ў кацялку. Дзеці гойдаліся на арэлях, збралі кветкі і шышкі і майстравалі з іх чалавечкаў. Скульптар да позняга вечара прымацоўваў каменную фігуру да падмурку новай кампазіцыі. Мастачка расстаўляла на верандзе графічныя працы. Эцюды, напісаныя тут, атрымаліся ў выглядзе адлюстраванняў неба ў воднай гладзі. На хутары да яе вярталася на-
    тхненне, прыходзіла адчуванне свабоды і спакою.
    Пасля вячэры яна абагнула плот і спусцілася па сцяжынцы ў лес. У вільготным гушчары яна натрапіла на зараснікі лубіну. Ёй захацелася прывітаць гаспадара сядзібы букетам кветак, і яна сарвала некалькі пругкіх, сакавітых сцяблін. Бліжэй да берага Нёмана хвоі былі яшчэ маладзенькімі, яны цягнулі да неба свае свежыя парасткі. Вольхі падступалі да вады і схіляліся над сіняй гладдзю. Верхавіны хвояў ціха годаліся. шапацелі чараты. На другім беразе ў лесе чуліся пералівістыя трэлі салаўёў. Перад захадам сонца салоўкі цурчэлі на ўсе лады, не ведаючы гарадскога сполаху.
    Яна вярнулася ў дом, дзе ўсе чакалі, калі з канцэрта позна ноччу вернецца гаспадар сядзібы. Ён прыехаў, стомлены і вясёлы, і адразу ў доме на другім паверсе загарэлася святло, а ў альтанцы ўспыхнулі жоўтыя ліхтары. Зоркі ззялі на небе так ярка. што ей падалося, што яна больш нідзе не бачыла над сабой такога шчодрага россыпу сузор’яў і
    самых маленькіх кропачак святла, як тут, у Вайцюшках.
    Яна падумала: як добра было б прыехаць сюды ўзімку, на Каляды, калі дрэвы ў лесе апрануцца ў белыя пухнатыя футры. вокны ў доме будуць упрыгожаны карункамі інею, а над дахам будзе віцца белымі колцамі дымок з коміна. Нёман будзе скуты панцырам лёду, можна будзе пахадзіць па ледзяной тоўшчы пасярод ракі, перабрацца на другі бераг, коўзацца ў снезе, збіраць галлё для вогнішча. Вакол