• Газеты, часопісы і т.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Тата быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў СССР. Яго песні часта гучалі па радыё, і тады ён не стрымліваў слёз. У 50 60-я гады імя яго было на слыху. Ён карыстаўся ўсенароднай любоўю і пашанай. Тату было ўласціва пачуццё гумару. Ён казаў: «Я лепшы паэт сярод музыкантаў (маючы на ўвазе свой аркестр) і лепшы музыкант сярод паэтаў». 3 1949 года ён працаваў салістам аркестра Белдзяржфілармоніі. Бацька выдаў зборнікі паэзіі «Песні і вершы», «Пад голас баяна», «Толькі зтабою», «Звонкія крыніцы», «Закрасуйся. Нёман», «Засцілайце сталы», «Песні радасці» і іншыя.
    Калі Зміцер Вайцюшкевіч гартаў у нас дома кніжачку «Жыццё песні», ён убачыў фотаздымак бацькавага першага вясковага аркестра і адчуў, што яго лёс як музыкі вельмі блізкі да лёсу Адама Русака. 3 тых часоў ён пастаянна ў сваіх праграмах выконвае песню «Бывайце здаровы, жывіце багата!» на розных мовах.
    Зараз гэту песню спяваюць у Літве, Казахстане, Расіі, на Украіне. Акрамя таго, яна будзе перакладзена на кітайскую мову і выдадзена ў Кітаі ў зборніку нашых песень. Мы спяваем яе на кожным сямейным свяце разам з сястрой Наталляй, з сынам Юргесам і дачкой Крысцінай, — паведаміла Людміла Адамаўна Русак.
    Эла Дзвінская
    «Наша слова», 26 красавіка 2017 года
    Фота «Будзьма» і з архіва сям’і Русакоў
    Амбасадар незалежнай культуры
    Ці чакала ты мяне 3 пяшчотай і журботай лёгкай, Калі я доўга быў далёка?
    Адам Русак
    Нядаўна вядомы і папулярны артыст, лаўрэат прэміі «За свабоду думкі» вярнуўся з паездкі ў ЗША і Канаду. Выступы Змітра Вайцюшкевіча з поспехам прайшлі ў Нью-Ерку, Нью-Джэрсі, Вашынгтоне, Таронта, Атаве і Сан-Францыска. Усяго на амерыканскім кантыненце адбылося 9 канцэртаў спевака. На іх прыходзілі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША і Канадзе. Кампазітар і выканаўца з’ядноўвае беларусаў на любові да мовы, літаратуры і музыкі, мінуўшчыны, ён кансалідуе нацыю.
    Наш герой, вольны, моцны і вясёлы, скарыў публіку ў самай багатай і заможнай краіне свету. Па вяртанні артыст адказаў на пытанні сяброў ТБМ.
    — Зміі{ер, якую песню Вы прывезлі з Амерыкі?
    — У першую чаргу, я вазіў свае песні. I ездзіў не толькі як музыка, але як эксперт па беларускіх справах, якія тут адбываюцца і тычацца
    культуры, музыкі, палітыкі. Мая задача быладанесці мэсыдж: расказаць тым, хто ў эміграцыі, як у нас ідзе жыццё. Прыходзілася канцэнтравацца на словах. Адна справа — выступаць ад імя сваіх песенных герояў, а другая — адказваць за Бацькаўшчыну. Я чытаў шмат вершаў Караткевіча і Някляева, спяваў песні Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна. Беларус і ў Мінску, і ў Барысаве, і ў Нью-Ёрку заўсёды жыве надзеяй. Ім было важна пачуць меркаванне з першых вуснаў, а не толькі з сайтаў «Нашай Нівы» і Фэйсбуку. Да мяне былі розныя пытанні: пра тое, хто з палітыкаў найбольш актыўны, як дзейнічае моладзь, а некаторыя цікавіліся «Песнярамі». Людзі жывуць памяццю ў тым свеце,
    які яны пакінулі.
    — Хто з прадстаўнікоў дыяспары прыходзіў на Вашы канцэрты?
    — X Нью-Джэрсі прыходзіў Янка Запруднік. У Атаве была Івонка Сурвіла, госць высокага рангу. Шмат людзей, хто даўно з’ехаў, і тыя, хто там нарадзіўся. Моладзь нясе агеньчык беларускасці, шануе нашыя нацыянальныя сімвалы, моцна перажывае за Бацькаўшчыну і шчыра жадае, каб тут жылося па-людску і Беларусь была беларускай. У Вашынгтоне прыходзілі тыя, хто працуе ў Амерыцы. Прафесар хіміі і вельмі прыгожая жанчына 80 гадоў Ала Орса Рамана, якая нарадзілася тут і большую частку жыцця пражыла ў Нью-Ёрку, добра да мяне паставілася і прыняла ў сваім доме. У ніводным з амерыканскіх і канадскіх гарадоў я не пачуў сябе непатрэбным. Паўсюль мной добра апекаваліся, нідзе я не быў галодны, нават сняданкі не давалі рабіць, я прачынаўся — і мяне ўжо чакала на стале амерыканская ежа.
    — Як прайшло Ваша выступленне ў саборы Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку?
    —Я прыехаў 27 студзеня, a 28 трэба было спяваць.Там сабралася шмат людзей, мне было фізічна цяжка, таму што канцэрт пачынаўся па беларускім часе а чацвёртай гадзіне ночы. Але флюіды публікі дапамаглі. Людзі радаваліся, успрымалі ветліва, частавалі. 3 іншага канца Амерыкі — з Лос-Анжэлеса — госці прыехалі на канцэрт. Завіталі нашы мастоўскія і слонімскіх хлопцы, прыходзілі амерыканцы і нарвежцы.
    Юрка Захарка, які там нарадзіўся, узначальвае супольнасць беларусаў у Нью-Джэрсі. Ён размаўляе з амерыканскім акцэнтам. Было шмат людзей, якія з’ехалі яшчэ пасля вайны з бацькамі. Мілыя бабулі і дзядулі, якія ўжываюць амерыканізмы: «мы ўключаем тэлевіжн», «выязджаем на гайвэй»! Яны засталіся пасваёй сутнасці беларусамі. Эмігрантаў, якія выехалі на працягу апошніх 60-100 гадоў, там мільёны, але тых, якія засталіся беларусамі, — не шмат. Амерыканскі істэблішмэнт ведае іх дзякуючы Радзе БНР і тым, хто здзяйсняе грамадскія справы. Наша зямля, як птушка Фенікс, адраждаецца і прадаўжае прыцягваць да сябе выхадцаў з яе прастораў. Я аглядаў беларускія цэрквы ў НьюЁрку, Нью-Джэрсі і ў Таронта.
    — Раскажыце, каліласка, пра Вашых сяброўуАмерыцы і Канадзе.
    — Валянціна і Юрась Шаўчэнкі ініцыявалі маю паездку ў Канаду. У Атаве жыве навуковая інтэлігенцыя: хімікі, медыкі, біёлагі. У кожнага былі свае шляхі эміграцыі, але яны дагэтуль не згубілі сувязь з Радзімай.
    Прырода Канады падобная на беларускую. У паўночнаамерыканскіх гарадах цэнтр забудовы складаюць высокія будынкі, гатэлі, дзелавыя офісы і гіпермаркеты. А прыватная забудова — меншых паверхаў і некрыклівых, спакойных колераў. Нідзе не бачыў, каб людзі палілі папіросы. Амерыканцы і канадцы актыўна займаюцца здароўем, гуляюць па парках, накрочваюць кіламетры, ходзяць у трэнажорныя залы. Там ёсць шмат сучасных цэнтраў культуры і мастацтва, абсталяваных па апошнім слове тэхнікі. Мы былі ў Парламенце ў Атаве. Можна прыйсці на пасяджэнне і паслухаць, пра што там гавораць. Звонку будынак канадскага Парламента выглядае, як сапраўдны брытанскі. Унутры квадрат з ярусамі крэслаў, дзе дэпутаты абмяркоўваюць важныя пытанні.
    Вельмі горача ў Амерыцы і ў Канадзе ўспрымаюць кандыдатуру новага прэзідэнта. «Трамп, Трамп, Трамп», — гучыць паўсюль. Ёсць
    шмат каналаў, на якіх крытыкуюць Трампа, але іх ніхто не збіраецца зачыняць. Амерыканскія зоркі падзяліліся: адны за Трампа, іншыя — катэгарычна супраць, але свабода слова прысутнічае.
    — Якая музыка зараз папулярная ў Амерыцы?
    — Амерыка дазваляе кожнаму жыхару знайсці нешта сваё. Вельмі папулярная музыка кантры. Народная музыка ў сучасных аздабленнях з блюзам.
    — Якудзейнічаюць такія помнікі прыроды, як Ніягара, возераАнтарыа? Што адчуваецца на такім прасторы?
    — Каля самога вадаспада вельмі халодна, вялікія плыні вады, моцны вецер, там немагчыма доўга стаяць. Побач з рэчкай Ніягарай мы спявалі з Валянцінай Шаўчэнка «Цвяток радзімы васілька» Максіма Багдановіча. 3 аднаго боку — Амерыка, а з другога — Канада. Я выканаўтам песню «Шалік» на вершы Някляева, яна будзе надыску «У нашых снах». Туды ўвойдуць лепшыя песні, напісаныя з Уладзімірам Някляевым і «WZ-Orkiestra» за 10 гадоў, і пяць новых песень. Альбом будзе прэзентаваны ў Вільні 4 сакавіка.
    — Ці праехаліся Вы па Залатым мосце ў Сан-Францыска?
    — Амерыканцы называюць яго «голдэн гэйт» — «залатая брама». I я ўвесь час у сваёй творчасці будую культурныя масты паміж Захадам і Усходам. У мяне ў душы нарадзілася аналогія: сёлета спаўняецца 80 гадоў песні «Бывайце здаровы, жывіце багата» Адама Русака і таксама 80 гадоў, як пабудавалі мост, які злучае Сан-Францысказ прыгарадам Саўсаліта. Культура таксама з’ядноўвае краіны і кантыненты.
    Сан-Францыска — гэта горад кантрастаў, радзіма хіпі, горад вольнасці і дэмакратыі, цёплы і сонечны. У Сан-Францыска я сустрэўся з Алесем Пузынем, з якім мы разам ігралі ў «Палацы» і ў «Крыві». У мяне быў час праехаць у электрычцы, пачытаць кніжкі, паглядзець у акно, убачыць усю інфраструктуру.Там я адчуў, што я шчаслівы чалавек, бо ў мяне ёсць Вайцюшкі. Па амерыканскіх мерках, я вельмі багаты, бо вакол майго хутара ў радыусе 10 кіламетраў можна не сустрэць ніводнага чалавека.
    — Што Вы прывезлі ў падарунак Вашым дзецям Язэпу і Стэфе?
    — Стэфе — сукенку з Сан-Францыска, Язэпу — майку з акулай і цёплую шапку з надпісам «Канада». Дзеці зараз у Варшаве з мамай. Яна праходзіць стажыроўку. Я заехаў да іх і спяшаўся ў Мінск на канцэрт «Народнага альбома» ў «Prime Hall».
    — Ёсгіь паняцце «амерыканская мара», а якая Ваша беларуская мара?
    — Мая беларуская мара — каб наша песня была пазнавальная ва ўсім свеце. I не важна праз каго. Што тычыцца настрою — гэта агульначалавечыя радасці.
    — Калі Генадзь Мікалаевіч Бураўкін вярнуўся з 31IIA, то напісаў верш:
    Я прыду ссівелым і стамлёным Да маёй любімай Беларусі, Паздароўкаюся з кожным клёнам, 3 кожнаю бярозкай абдымуся.
    А якія пачуцці нарадзіліся ў Васу душы, калі Вы прыехалі дадому?
    — Мне ўвесь час хацелася паехаць на хутар у Вайцюшкі, на Нёман. Я вярнуўся, каб адчуць вясну і абуджэнне прыроды. Але і Нью-Ёрк, і Атава, і Нью-Джэрсі, і Філадэльфія, людзі, якія там жывуць, усе разам спявалі бураўкінскую «Калыханку». Для іх гэта важная песня!
    Гутарыла Эла Дзвінская
    «Наша слова», 1 сакавіка 2017 года
    Лірычны дзённік у свабодным фармаце
    Ён чаруе сваім словам, Спевам, вечна маладым
    Якуб Колас
    У2017 годзе спявак наважыўся выдаць кніжачку падарожных нататкаў «Простыя словы». У яе ўвайшлі думкі і разважанні, выказаныя ў перадачах на хвалях «Радыё Рацыя».
    «Я вельмі ўдзячны запісам на радыё тым, што я пачаў працаваць са словам, — кажа Зміцер. — Бо вельмі мала выканаўцаў на сцэне размаўляюць. Сапраўды, бывалі шчаслівыя моманты, калі запусціў нешта ў эфір, потым слухаў і адчуваў, што гэта былотрапна. Праграму запісалі і забылі, але з музычнага досведу ведаю, што ўсе твае думкі павінны быць хоць часткова матэрыялізаваныя. Шмат беларускай музыкі было выканана, але не запісана, на жаль. Мне было важна фіксаваць свае жыццёвыя назіранні, эмоцыі. звязаныя з падарожжамі. Напэўна, захочацца гэта рабіць далей. У кніжцы для мяне было важна ўступнае слова Уладзіміра Някляева. Алесь Камоцкі пазнаёміў мяне з Рыгорам Барадуліным. Яны першыя далі мне дарогу ў свет беларускай літаратуры».
    Ва ўступным слове да выхаду кніжкі Змітра Вайцюшкевіча Максім Жбанаў прызнаўся: «Мы дзесяць год працавалі са Змітром на "Радыё Рацыя". Дзіма цудоўна распавядае. Ён шыкоўны стыліст. I мне было заўсёды шкада, што ён не піша. Я вельмі рады, што ў рэшце рэшт мы пачулі яго аўтарскі голас. Кніжку можна чытаць з любой старонкі і гэта будзе стаадсоткавая музыка і драйв. Гэта працяг нашай радыёгісторыі. Тут ёсць аўтарская шчырасць. Тут сапраўднае беларускае прамаўленне. I гэта вельмі файна. Атрымаўся лірычны дзённік у свабодным фармаце».