• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Потым былі песенныя цыклы на вершы Алеся Камоцкага, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча. У рамках
    канцэпцыі «WZ-Orkiestra» («Усход-Захад-аркестр») была падрыхтавана праграма на вершы замежных паэтаў — Уладзіміра Маякоўскага, Рафала Ваячака, Яраміра Нагавіцы. а таксама на японскія вершы і на творы шведскіх паэтаў, перакладзеныя на беларускую мову. Цікавіла мяне і стварэнне кавераў на знакамітыя беларускія песні мінулых гадоў. Так я заспяваў знакаміты твор «Бывайце здаровы» Ісака Любана і Адама Русака, а потым выдаў кружэлку «Наша песня».
    — «WZ-Orkiestra» — Ваша канцэртная падтрымка, гурт сяброў і аднадумцаў. Як у гэтай суполцы нараджаюцца творы: Вы дыктуеце, як трэба граць, ці гэта супольная творчая праца? Склад «WZOrkiestra» не змяняецца?
    — У нас нямадыктату: бывае, асноўныя ідэі для аранжыроўкі песні прыношу я, бывае, што твор нараджаецца высілкамі ўсёй каманды. Галоўнае, каб супольная творчасць спрыяла гарманічнаму спалучэнню музыкі і паэзіі. 1 тут давяраю такім цудоўным музыкам-прафесіяналам, як Аляксандр Шувалаў ці Канстанцін Гарачы...
    Што тычыцца «WZ-Orkiestra», то большасць яго ўдзельнікаў працуюць і ў іншых калектывах, бо гэтага патрабуе стан беларускага шоу-бізнесу. Але склад нашага гурта стабільны на працягу многіх гадоў. Былі праблемы з бубначом і бас-гітарыстам, але іх ратацыя ў мінулым. Толькі Ксенія Мінчанка цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Але, спадзяюся, хутка вернецца ў гурт і ўпрыгожыць яго гучанне сваёй скрыпкай.
    — Апошнім часам у СМІ шмат гаворыцца пра Ваш кулыпурніцкі праект «аграсядзіба Вайцюшкі». Ці можна казаць, што гэтая вясковая канцэртная пляцоўка ўладкавана канчаткова і гатовая да
    сустрэчы слухачоў? Штоў гэтым сэнсе паказала правядзенне «Традыцыйнага Купалля на Нёмане»?
    — Так, нядаўна прайшло наша «Традыцыйнае Купалле на Нёмане», якое сабрала даволі шмат для аграсядзібы ўдзельнікаў: каля сотні чалавек з усіх куткоў краіны. Былі наведвальнікі нават з Мазыра...
    Ведаеце, уся гэтая гісторыя з забаронамі канцэртаў мае і станоўчы бок. Бо акрамя творчых ідэй у мяне заўсёды былі і матэрыяльныя планы. Забароны якраз і падштурхнулі мяне ўзяцца за ажыццяўленне матэрыяльнай мары пра сваю аграсядзібу з культурніцкім напрамкам дзейнасці. Хоць яна таксама патрабуе шмат фізічнай працы, фінансавых укладанняў, адміністрацыйных узгадненняў.
    Анатоль Мяльгуй
    «Новы час», 20 ліпеня 2016 года
    Дзеці змяняюць погляд на свет
    Йзіцячыя сандалі айчынныя, савецкі кубачак, карціны са сметніцы, купленыя і падораныя... Гісторыю жыцця ў рускіх рэаліях мы прыехалі паслухаць у госці да музыкі Змітра Вайцюшкевіча.
    Дом, па словах артыста, яшчэ не даведзены да розуму. Але ўсё працуе, у хаце цёпла. «Працы шмат, канечне, але калі-небудзь таксама будзе горад-казка». Паўсюль шмат абсалютна розных рэчаў, якія нібы жывуць сваім асобным жыццём. Некаторыя падараваныя, як, напрыклад, канапа ад Стэфана Эрыксана. Былы пасол Швецыі ў Беларусі і яго жонка — хросныя бацькі дзяцей музыкі.
    Зміцер Вайцюшкевіч жывеў Астрашыцкім Гарадку, дзе знаходзіцца адна з рэзідэнцый прэзідэнта. Тут жа ў мясцовую школу ходзіць Коля Лукашэнка. Музыкант сустракае нас з малымі і папярэджвае, што спецыяльна не прыбіраўся. У гэтым доме музыка, што называецца, у прымаках. Тут жылі бацькі яго жонкі, пакуль не з’ехалі ў Ізраіль.
    Цяпер у гэтым доме прыстанак Вайцюшкевіча з жонкаю і двума малымі дзецьмі, якія, па словах музыкі, у Астрашыцкім Гарадку — «на поўнай свабодзе».
    Дом Змітра Вайцюшкевіча нічым не адрозніваецца ад астатніх дамоў на вуліцы Лясной. Есць гародзік, на якім растуць кветкі і ўсё, што
    трэбада стала: радыска, морква, трускаўкі, зеляніна, буракі. «Гэтатак прыемна — з’есці са свайго гарода». На гародзе працуе жонка.
    Цяпер Вайцюшкевіч робіць прыбудову да свайго дома, дзе будзе кухня, хол з прыгожым відам на лес. У дом на Нёмане Вайцюшкевіч уклаў усё, што зарабіў за сваю кар’еру артыста.
    «Тут усё на маіх хрупкіх плячах, — усміхаецца Зміцер. — Нармальны чалавек навёў бы парадак. Але сілаў і сродкаў не стае». I тут жа Вайцюшкевіч хваліцца, што ў яго доме на Нёмане з гэтым лепш.
    Зміцер ставіць на стол савецкія кубачкі з гарбатай і запрашае частавацца цукеркамі — украінскімі «Бджілкамі», сярод якіх ляжаць беларускія «Алёнкі».
    Пакуль няма імпрэзаў, звычайна да абеду Зміцер сядзіць з дзецьмі. «3 раніцы мне не трэба спяшацца на працу, таму прачынаемся ў 10-11 гадзін».
    Язэпу 4 гады, Стэфаніі — 2. Астатнюю палову дня з малымі займаецца няня. Мясцовай жанчыне з Астрашыцкага Гарадка плайяць за паслугі 3 долары за гадзіну. Старэйшы Язэпка ходзіць у прыватны садок.
    Сын Вайцюшкевіча ад першага шлюбу жыве ў Мінску, але плануецца, што разам з мамай пераселіцца ў Берлін.
    Жонка Змітра — Галіна Казіміроўская — артыстка хору Белдзяржфілармоніі, кіраўнік самадзейнагахору кампаніі ІВА. Цяпер жанчына працуе і адначасова знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзяцей — ужо пяць год. Зміцер адзначае, што грошы, якія зарабляе яго жонка, вельмі смешныя: «Больш сыходзіць на транспарт ці бензін — ездзіць два разы на тыдзень».
    Дарэчы, у сям’і дзве машыны. Subaru Forester ужо 12 год. «Мы карыстаемся машынаю два-тры разы штодзень, на Subaru выходзіць не эканомна, таму ў нас ёсць яшчэ Toyota Aygo, якая амаль нічога не "есць"». Калі якая з машын у рамонце, Зміцер і Галіна не грэбуюць ездзіць у Мінск стопам, на маршрутцы ці на рэйсавым аўтобусе.
    Галоўны прыбытак у сям’ю прыносіць Зміцер. Ён, як сёння кажуць, — фрылансер. «3 1995 года. як скончыў універсітэт культуры, фактычна не ведаю, што будзе ў наступным месяцы, — расказвае Вайцюшкевіч, — Быў час, працаваў на "Аўтарадыё" за досыць смешныя грошы. Пасля яго закрылі».
    Вайцюшкевіч калекцыянуе карціны. Некаторыя купляў сам, нешта падаравалі. «Артыст не абавязкова мусіць быць багаты, каб мець прыгожыя працы». Адну з карцін цешча знайшла на сметніку на Сахаліне.
    А працу скульптара Буралкіна 1974 года Вайцюшкевіч набыў за смешныя грошы ў чалавека, які на сметнік вывозіў з кватэры рэчы сваёй памерлай маці. Карціны хаваюць недаробленыя сцены.
    Асноўны прыбытак артыста — канцэрты, імпрэзы.
    3 іншага боку, давялося знайсці новыя формы супрацоўніцтва са слухачом.
    Вось, напрыклад, новы альбом «Варанок» — гэта беларускі шансон. Набыць альбом можна будзе нават на запраўцы, «бліжэй да народа», — кажа Вайцюшкевіч. Каб з заробкам было б лепей і каб не
    будаўніцтва, сям’я магла б дазволіць сабе часта ездзіць у адпачынак. Пакуль жа выходзіць раз на год — да жончынага бацькі ў Ізраіль.
    3 карпаратыўнымі прапановамі да Новага года ў Вайцюшкевіча спакойна. У мінулыя гады былі прапановы, але музыка выстаўляе такія ўмовы, каб правесці свя-
    та з сям’ёй на Нёмане.
    Зміцер шмат выступае ў розных краінах свету: Японіі, ЗША, Нарвегіі, Скандынавіі. Супрацоўнічае з рэжысёрам Янушам Юзэфовічам, таму 1—2 разы на месяц ужо напрацягу 5 год працуе ў польскім тэатры. «Ёсць сувязі, якія дазваляюць жыць нармальна».
    Марына Варабей, фоіпа Яўгена Ярчака
    news.tut.by/society, 17 снежня 2013 года
    Фота з сямейнага альбома
    — Зміцер, Вы з дзяцінства ведалі, што будзеце музыкам?
    — He скажу, што паходжу з музычнай сям’і, але песня ў нашым доме была заўжды, нават пасля смерці бацькі. Цяпер мама мне кажа, што я раблю тое, што не паспеў бацька. Маё захапленне музыкай выбухнула, калі я патрапіў у лагер «Зубраня» і ўвесь час спяваў там, бо закахаўся ў дзяўчынку Юлію. Хацелася звярнуць на сябе ейную ўвагу.
    — У «Зубраня» траплялі пайдзепгкі. Вы былі такім?
    — He, папросту захварэў старшыня савета піянерскага атрада. Яго звалі Дзіма. Я «тожа
    Дзіма», быў ужо без бацькі, а там набірался змена для дзяцей-сіротаў. Настаўнік гукнуў мяне на лесвіцы і спытаў: «Хочаш паехаць?» — «Хачу». Для мяне гэта быў шанец кудысьці выбрацца. Да 6-га класа, акрамя Гародні і Менска, іншых гарадоў я ўвогуле не бачыў. Бедная сям’я, было не да паездак. 3 лагера я вярнуўся разбуджаным чалавекам. Я пакаштаваў прызнанне падлеткаў і выкладчыкаў, паглядзеў нармальныя гульні, жыццё дзяцей, якія маюць шырокія магчымасці. Бо я ж рос, як партызанскае дзіця: лес, грыбы, ягады, бярозавы сок, драўляныя аўтаматы, авіяцыйны палігон.
    — У такой абстаноўцы Вы патрапіліў музычную школу?
    — He ўсё так проста. Я запісаны быў на фартэпіяна, але ж дзе ўзяць грошай на інструмент?! Ды за школу трэба было плаціць 16 рублёў штоквартал, а мы з мамай не маглі сабе гэтага дазволіць. Я пайшоў у дзіцячы духавы аркестр. Гэтасупер! Інструментаў шмат. Іграй начым хочаш. Пасля 5-га класа мяне зноў завялі ў музычную вучэльню, і я там
    застаўся. Падабалася прыгожая выкладчыца. Я іграўу школьным B1A на бубнах, спяваў песні пра каханне, і, натуральна, была дзяўчына...
    Менавіта першае каханне мела для мяне найбольшае значэнне. Я закахаўся ў яе яшчэ ў садку, потым марыў пра яе і ў школе. Тут быў элемент непрызнанага кахання, бо яна была з багатай сям’і, з начальства. Прыгожая, выдатніца. Калі б не гэта незрэалізаванае каханне, я шмат чаго б не зрабіў. Сядзеў бы там на шклозаводзе. Хаця, пры ўсім гэтым, я люблю Бярозаўку і гуту.
    — Ездзілі туды з канцэртамі?
    — Толькі з «Палацам». Але калі ідуць выступы на тэлевізіі і радыё, уся Бярозаўкатэлефануе маці дахаты: «Уключы тэлевізар, Дзімку круцяць!»
    — Маці падабаецца Ваша кар ’ера?
    — Яна ўвесь час плача, калі бачыць мае выступы. А каб ганарыцца? Яна занадта для таго просты. сціплы, самастойны чалавек. Я таксама магу плакаць па нейкіх родных, інтымных рэчах, калі бачу іх на экране тэлевізіі. Затое радня ганарыцца.
    — Вам імпануюць вынікі Вашай працы?
    — Так. Я 10 гадоў у гэтым бізнесе. 1 што файна: у Беларусі што ні зробіш: калі ты гэта зробіш творча, усё будзе гучаць, як упершыню.
    Прыемна быць першаадкрывальнікам. Прытым Беларусь — артыстычная краіна з пункту гледжання музыкі.
    — Асабліва фольк-музыкі...
    — За апошні год я браў удзел у двух міжнародных конкурсах этнамузыкі, і ў абодвух быў лаўрэатам. Прафесійна заходнія музыкі вышэйшыя на некалькі галоў, але матэрыял, які мы даём. мацнейшы. У нас ёсць людзі, якія і самі могуць ствараць традыцыю. Лявон Вольскі можа быць айцом-заснавальнікам у якой хочаце сферы. Міхаіл Фінберг таксама.
    — 3 чым звязаны такі пад ’ём у беларускай музыцы? Ледзь паспяваеш набываць новыя кампакты. Гук лепшае проста на вачах.