Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
«Новы час», 20 чэрвеня 2008 года
«Я ехаў у Японію з адкрытым сэрцам»
Тодар распавёў карэспандэнту часопіса «Пра адпачынак» Любові Гаўрылюк.
— Мая вандроўка адбылася пасля сумеснай працы з Масако Тацумі (дырэктарам інфармацыйнага Цэнтра японскай культуры ў Мінску) у сувязі з выхадам альбома «Месяц і сонца», у склад якога ўвайшлі 10 папулярных песень у перакладзе на беларускую мову. Да гэтага ніхто ва Усходняй Еўропе не рабіў такія версіі японскай музыкі: гэта погляд з Беларусі на іх традыцыйныя мелодыі. Калі мне сказалі: «Ты паедзеш у Японію». я нават не паверыў. Ды калі японцы штосьці кажуць, яны гэта робяць. Хаця і не адразу, але паездка атрымалася.
Спачатку ў мяне прайшлі два канцэрты ў Кіёта, а потым мы праехалі па краіне, каля 1000 кіламетраў на поўдзень. Інфраструктура, дарогі, масты, свяшчэнная для японцаў гара Фудзіяма — усё гэта ўражвае еўрапейцаў. 3 улікам таго, што краіну пастаянна трасе, — яна неверагодная! Але самае вялікае ўражанне на мяне аказала прырода. Я спецыяльна не імкнуўся загадзя чытаць пра архітэктуру і помнікі, каб сфарміраваць уласную думку. Галоўнае для мяне — новыя ўражанні. Гэта праца будзе мець працяг. Цяпер мы думаем, у якім фармаце, хочам паехаць з квартэтам, пабываць у буйных гарадах — Токіа, Осака. Японцам важна, што іх культуру ведаюць і паважаюцьу іншых краінах, яны ўважлівыя да таго. як іх успрымаюць. Адсочваюць прэсу, перакладаюць артыкулы. Нідзе, нават у Польшчы, да PR майго альбома не адносіліся з такой сур’ёзнасцю.
— Чаму можна навучыцца ў японцаў?
— Шмат чаму. Добра было б навучыцца паважаць сваю культуру, сімволіку, мову — адно гэта шмат каштуе. У Японіі захоўваюцца храмы X стагоддзя, і нікога не здзіўляе. што яны «старыя». У звычайных японцаў лічыцца нармальным ведаць сваю радаслоўную да VIII ста-
годдзя. Добра было б навучыцца іх скрупулёзнасці, дакладнасці ў дэталях, у быце.
Японцы паважаюць дзяцей і старэйшых па ўзросце — і гэта нам было б нядрэнна пераняць. I заўсёды яны выконваюць свае абяцанні.
Японцы не баяцца вучыцца. Гэта рыса ў іх ёсць, прычым у розных сферах жыцця. Калі іх пра што-небудзь распытваюць, яны самі рады распавесці пра свае гарады і сваю культуру. Чым больш распытваеш — тым спакайней і гасцям, і самім гаспадарам.
Сярод гатэляў можна выбраць еўрапейскі альбо традыцыйны японскі. Такія, як вы бачыце ў кіно, — пустыя пакоі з цыноўкамі, перасоўнымі шырмамі, — нам трапляліся на поўдні краіны. На ўзбярэжжы акіяна ў гатэлях ёсць невялікія лазні на гарачых крыніцах.
Японская кухня мне спадабалася ўся: ад розных гатункаў рысу, кісла-салодкіх сліўда разнастайныхдалікатэсныхсушы і сашымі. Больш чым два тыдні я не трымаў у руках відэлец і нож. Зараз часта ўзгадваю японскую ежу, а японцам, якія пабывалі ў Беларусі, падабаецца наша кухня. [ італьянскую кухню яны таксама любяць.
У рэлігійным сэнсе Японія — зусім іншая цывілізацыя. Тут прытрымліваюцца спавядання сінтаізму і будызму. У сінтаістаў 8 мільёнаў багоў. Адным словам, там іншае, прыгожае жыццё са сваім парадкам.
Я прызвычаены дзейнічаць інтуітыўна, па натхненню. Калі я прыглядаўся да Масако-сан, то адчуваў, што ў яе паводзінах ёсць Вышэйшая справядлівасць і праўда, і нават часам яе пабойваўся, — сказаў Зміцер рэжысёру відэафільма «Цікавае жыццё», які адлюстроўвае дзейнасць Цэнтра японскай культуры ў Мінску, Таццяне Матыгінай.
«Пра адпачынак», май-чэрвень 2008 года
На здымку: мост паміж астравамі Хансю і Сікоку.
Фота з архіва Масако Тацумі
3 вышыні Эйфелевай вежы
Беларускія незалежныя артысты паступова пашыраюць геаграфію сваіх паездак. Ужо звыклыя канцэрты айчынных рок-гуртоў у Полыпчы ды Украіне. Але, пэўна, далей за ўсіх глядзіць Зміцер Вайцюшкевіч. Летась ён паехаў з канцэртамі ў Японію, а сёлета выпраўляецца ў міні-тур па Францыі. Выканаўца распавёў «Радыё Рацыя», чым ён збіраецца зацікавіць жыхароў Парыжа, Тулузы і Нансі. Беларускі выканаўца выпраўляецца ў Францыю 11 сакавіка 2009 года. Цягам некалькіх дзён у яго запланавана некалькі канцэртаў у Парыжы і Тулузе. Вайцюшкевіч кажа, што збольшага едзе не сябе паказаць, а ў людзей павучыцца.
— Для мяне канцэрты ў Францыі маюць асаблівы сэнс, бо я туды паеду найперш вучыцца. Па некалькі канцэртаў адбудзецца ў Парыжы і Тулузе, да ўсяго запрасілі даць канцэрт у Нансі ў лютым 2010 года.
—Шмат хто з айчынных выканаўцаў з задавальненнем бы выступіў у Парыжы, але лічаць тое за немагчымае. Як Вы туды трапілі?
— На самай справе, не толькі нас клічуць. Там ужо выступалі «Гурзуф» і «Нагуаль». Там ёсць суполка з французскіх студэнтаў, што цікавяцца Беларуссю, якая называецца «Белпраект». I яны пакрысе раскручваюць гэтую ідэю знаёмства з нашай краінай, бо сапраўды важна, каб пра нас не думалі, што мы частка Расіі, скажам.
— Ці могуць канцэрты беларускіх гуртоў у Францыі вырасці за межы кавярняў?
— Ясна, што могуць. Проста і нам, артыстам, трэба ведаць дакладна, чаго б мы хацелі. Бо можна зрабіць такі канцэрт у Парыжы, як АНТ ладзіла ў Варшаве — нагнаць туды невядома каго, французскіх камуністаў ды іншых, і будзе ўражанне, што супераншлаг. Каб працаваць на французскіх пляцоўках, трэба ўваходзіць у іх асяродак, прычым з матэрыялам цікавейшым ці хоць бы на ўзроўні мясцовага. Галоўнае не спяшацца, бо ў часы «KRIWI» я хацеў стаць імгненна папулярным у Берліне. Трэбаспакойнарабіць сваю справу, і калі хочаш — то будзеш.
Сяргей Будкін
«Радыё Рацыя», Мінск, сакавік 2009 года
Парыж гаворыць: «Беларусь!»
На працягу тыдня ў Парыжы праходзіў фэст «Мы гаворым — Беларусь!», які быў прымеркаваны датрадыцыйнага Дня беларускай салідарнасці, што праводзіцца ў 16-ы дзень кожнага месяца. Фэставая праграма ўключала ў сябе больш за дзясятак культурных і грамадскіх мерапрыемстваў, якія адбываліся ў розных залах французскай сталіцы.
Дні салідарнасці з Беларуссю, якія штомесяц праводзяцца грамадскімі, палітычнымі і культурнымі арганізацыямі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, у апошні час перайшлі са статусу лакальных акцый у статус буйных грамадска-культурных мерапрыемстваў. У іх прымае ўдзел усё больш палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і дзеячаў культуры першай велічыні.
Варшаўскі канцэрт рок-музыкаў у падтрымку Беларусі з удзелам Анджэя Вайды; выступ беларускіх акцёраў і музыкаў на сцэне Шведскага каралеўскага тэатра; праект «Музыкі свету ў падтрымку Беларусі», які стартаваў з выступу ў Мінску тройкі вядучых еўрапейскіх дзі-джэяў; прэзентацыя п’ес беларускіх драматургаўу Нью-Ёрку, якая праходзіла пад патранажам Тома Стопарда — гэта толькі няпоўны пералік апошніх культурных падзей, што праводзяцца ў рамках Дня салідарнасці.
Фэст«Мы гаворым — Беларусь!» паспрабаваў пазнаёміць парыжан не толькі з прадстаўнікамі беларускай контр-культуры, але і далучыць французаў да дыскусіі аб тым, якімі могуць быць узаемаадносіны паміж Беларуссю і Францыяй; як могуць дапамагчы прадстаўнікі французскага грамадства ў справе вяртання дэмакратыі ў Беларусь; наколькі цікава для Францыі беларуская культура.
Праграма фэсту была насычанай і разнастайнай: фотавыстава, спектакль. канцэрты, кінапаказы. дыскусіі. Усе мерапрыемствы ня-
зменна праходзілі ў перапоўненых залах і выклікалі вялікую цікавасць парыжан.
Канцэрты Змітра Вайцюшкевіча з яго « WZ-Orkiestra» і Касі Камоцкай адбыліся з аншлагамі і былі падтрыманыя авацыямі на працягу ўсяго выступу беларускіх музыкаў. Напярэдадні іх выступу адбыўся паказ прац беларускага кінарэжысёра-дакументаліста Юрыя Хашчавацкага. Французская публіка, якая цалкам запоўніла залу «Дома Еўропы і Усходу», прагледзела працоўны матэрыял новага фільма рэжысёра «Плошча Каліноўскага». Пасля паказу гледачы не адпускалі рэжысёра на працягу дзвюх гадзін, закідваючы яго пытаннямі.
На працягу ўсяго часу фэсту ў Парыжы працавалі дзве фотавыставы, якія знаёмілі французаў з жыццём і людзьмі Беларусі. Адна з іх — выстава прац фотамастака Джэфа Баніфацына — пазнаёміла парыжан з партрэтамі вядучых дзеячаў нефармальнага мастацтва Беларусі.
Кульмінацыяй фэсту стаў паказ спектакля «Свабоднага тэатра» «Пакаленне Jeans», які праходзіў у тэатры Theatre-Studio, што з’яўляецца рэзідэнцыяй «Свабоднага тэатра» ў Заходняй Еўропе. На сцэне менавіта гэтагатэатра на вясну запланаваныя першыя вялікія гастролі тэатра ў Парыжы, падчас якіх будзе паказана каля 20 спектакляў «Свабоднага тэатра».
Кажучы пра ўражанні ад спектакля, Крысціян Бенэдэцці сказаў: «Падчас падзення Берлінскай сцяны я быў у нямецкай сталіцы, і ўсе мы стаялі ў чарзе за абломкам сімвала таго часу, які абрушыўся. Тады кожны з нас атрымаў на памяць па кавалачку Турмы. Падчас спектакля «Пакаленне Jeans» мне працягнулі джынсавую стужку, і я зразумеў, што гэтым разам атрымаў у падарунак кавалачак сапраўднай Свабоды».
Парыжскі праект стаў магчымы шмату чым дзякуючы энтузіязму дырэктара праекта Ганне Дзідзье, якая не ўтойвала валанцёрскую аснову акцыі: «Перавага беларускага праекта — у яго прастаце: мінімальная колькасць сродкаў і максімум вынаходлівасці. Акрамя таго, усё адбылося дзякуючы духу салідарнасці, які панаваў паміж арганізатарамі, удзельнікамі праекта і парыжскай публікай. Мы ведалі, што зможам закрануць сэрцы парыжан, але не маглі выказаць здагадку, што іх увага і падтрымка будуць настолькі гарачымі».
20 лістапада 2006 года
Фэст «Be Free» — быць вольным — наша права!
Адна з найбольш яскравых падзей беларускай рок-музыкі 2008 года адбылася на тэрыторыі Украіны 9-10 жніўня ў слаўным сваёй гісторыяй і традыцыямі горадзе Львове. Там пад патранатам Львоўскай гарадской рады (і гэта, як высветлілася, вельмі важна для беларусаў!) адбыўся вялікі міжнародны рок-фестываль «Be Free» — «Быць вольным».
Яго ўдзельнікамі сталі больш за 30 калектываў з Украіны, Беларусі, Польшчы і Францыі. А колькасць гледачоў, якія патрапілі на канцэрты фэсту ў парку імя Б. Хмяльніцкага і на плошчы Рынак, па прыблізных падліках пераваліла за дзесяць тысяч!
Трэба аддаць належнае арганізатарам фэсту з беларускага боку — Еўрапейскаму радыё для Беларусі, Беларускай Музычнай Альтэрнатыве, маладзёвай ініцыятыве «СтудФармат», а з боку гаспадароў — Саюзу ўкраінскай моладзі, — якія выбралі менавіта Львоў месцам правядзення фэсту «Be Free».
Бо гэты горад з’яўляецца носьбітам сапраўднага Украінскага Духу, традыцый вольнасці і «обіріжного» стаўлення да роднай мовы. Гэта пераканаўчы прыклад, у першую чаргу, для маладых беларускіх рокераў. якія. бывае, сумняваюцца ў правільнасці абранага, беларускамоўнага шляху. Такі моўны патрыятызм львавян акрыляў гасцей фэсту, дысцыплінаваў тых, хто не вельмі трымаўся сваіх каранёў. Для іншых жа моўнага бар'еру паміж беларусамі і ўкраінцамі Львова абсалютна не назіралася. Гэта яшчэ адзін аргумент на карысць Львова. як месца правядзення «Be Free»...