Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
«Абуджанае грамадства, — пісаў Сяргей Дубавец, — гэта зусім не абавязкова ўсе дзесяць мільёнаў беларусаў. Маральная большасць, што робіць гісторыю, звычайна складае статыстычную меншасць ад усяго насельніцтва. Галоўнае, што гэтым людзям больш за ўсіх трэба, што яны бачныя іншым, што яны ўвесь час перадаюць іншым святло
сваёй ідэі. На нейкае імгненне здаецца, што ў поле гэтага святла патрапіла ўся нацыя... Яно — прамень чыстай энергіі, што ахоплівае мноства народу. Гэта можна параўнаць з агульным уздымам публікі на рок-канцэрце. Зразумела, чаму абуджэнне грамадства ў Беларусі ў часы перамен ішло пад музыку рок-гуртоў, што з’явіліся тады па ўсёй краіне. Гэта было неверагоднае натхненне, няспынны рух, якім кіравала прамяністая зорка».
У клубе «Працоўня» ў Варшаве
УВаршаве адбыўся канцэрт беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча. Яго выступ у клубе «Працоўня» складаўся з песень розных гадоў, аднак Зміцер прэзентаваў частку новай праграмы на тэксты польскага паэта Рафала Ваячака, якую выконваў упершыню. На канцэрце пабываў Зміцер Гурневіч.
На канцэрт Змітра Вайцюш-
кевіча, якія даволі часта бываюць у Варшаве, сабралася вельмі шмат публікі, якая чула ягоныя песні ў жывым выкананні ўпершыню.
Першая частка выступлення складалася з песень з праектаў «Цацачная крама», «Паравіны году», «Паравоз кахання» і апошняй кружэлкі на словы Уладзіміра Някляева «Танга з ружай». Маладая публіка напачатку вельмі нясмела рэагавала на ягоныя прапановы падпяваць, аднак пасля некалькіх хвілін жартаў ды жывога кантакту са слухачамі зала разам спявала ягоныя хіты.
Вялікай нечаканасцю было з’яўленне ў рэпертуары Вайцюшкевіча калыханак на словы Рыгора Барадуліна.
Паводле беларускі, студэнткі Праграмы імя К. Каліноўскага ў Варшаве Людмілы Асіпенка, гэтая праграма стварыла асаблівую атмасферу свойскасці сярод прысутных ды выклікала шмат прыемных пачуццяў.
Л. Асіпенка: «Мне вельмі падабаецца імпрэза, таму што вельмі душэўная, набрыняла пэўным пачуццём, якое натхняе. Галоўнымі якасцямі, якімі Вайцюшкевіч здабывае поспех, я лічу перш за ўсё харызму. вялікую працаздольнасць і артыстычнасць. А ягоная артыстычнасць надзвычайная, як ён сябе паводзіць на сцэне, то ён у першую чаргу артыст, а не выканаўца. Ён больш тонкі і глыбокі чалавек, чым падаецца на першы погляд. Мне вельмі падабаюцца яго лірычныя песні з альбомаў «Паравоз кахання», «Паравіны году». Мне здаецца, што ў гэтых жанрах ён паказаў сябе найлепшым чынам такім, якім ён насамрэч ёсць. Але ён вельмі таленавіты і выразны ў фолк-стылі. Сёння ён выконваў калыханкі, і праз гэта я для сябе адкрыла новага Вайцюшкевіча».
У другой частцы выступу Зміцер выканаў частку песень са сваёй новай праграмы на словы польскага паэта Рафала Ваячака. На яго думку, Ваячак ды Маякоўскі больш цікавыя яшчэ і тым, што прадстаўляюць два розныя менталітэты, паколькі паходзяць з розных частак Еўропы.
Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра тое, што ў верасні пабачыць свет ягоная новая кружэлка «3 доўгай шуфляды», куды ўвойдуць нявыдадзеныя песні розных гадоў. Як удаецца Вайцюшкевічу выдаваць штогод па некалькі кружэлак і ў чым заключаецца яго феномен, адказвае сам выканаўца.
3. Вайцюшкевіч: «Я лічу, што напісаць 12 песень за год — гэта не цяжка для кожнага артыста: іх запісаць, выдаць, канцэптуалізаваць, зрабіць, прынамсі, добрую справу для беларускага кантэксту ў Еўропе паміж Усходам і Захадам — гэта няцяжка. Гэта не феномен Змітра Вайцюшкевіча. Калі казаць пра прынцып, то гэта прыклад для іншых артыстаў, каб развівацца больш дынамічна. Я люблю тое, чым займаюся. На гэты момант у мяне шмат праектаў: і радыё, і музыка, і супольныя праекты з польскімі музыкамі. Варта хапаць момант у жыцці. Трэба радавацца, што ты нязвыклае для сябе можаш зрабіць, або, прынамсі, як з Ваячакам, паспрабаваць. Галоўнае не баяцца—гэта парада для маладых. Трэба рабіць, як Барадулін, — кожны дзень сваё. Трэба радавацца жыццю, такому, якое яно ёсць, — з усімі плюсамі і мінусамі».
Сп. Гражына: «Я не першы раз на канцэрце Тодара і, напэўна, не апошні. Гэта пакуль што адзіны артыст з Усходняй Еўропы, на канцэрты якога я хаджу вельмі часта. Ён прыцягвае сваёй разнастайнасцю: ад фолк-музыкі да лірычных песень. Ён вельмі харызматычны. Варта звярнуць увагу на тое, як добра ён камунікуе з публікай. I чалавек, які першы раз прыходзіць на яго канцэрт, успрымае яго як свайго сябра».
Першы раз на канцэрце Змітра Вайцюшкевіча была беларуская студэнтка Вера. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі аб канцэрце, зазначыўшы, што Вайцюшкевіч — гэта 100% беларускасці.
Вера: «Проста хочацца мець невялікі кавалачак Радзімы. Вельмі хочацца пачуць беларускую мову, асабліва калі яна такая сцёбная. 1 зараз я ганаруся, што сядзела з ім за адным сталом. А ці добра, што ён спявае ў некалькіх стылях? Ці гэта нядрэнна для музыкі? Я лічу, што гэтатолькі добра. Усялякі спявак павінен быць розным. Ён павінен змяняцца».
Зміцер Гурневіч 31 ліпеня 2006 года
На Замкавай плошчы
УВаршаве адбыўся грандыёзны канцэрт беларускіх і польскіх музыкаў «Салідарныя з Беларуссю». Імпрэза была прымеркаваная да Свята беларускай незалежнасці.
«Stand up for your rights» — «Уздымайся за свае правы», — спяваў болып за 25 гадоў таму Боб Марлі. Песні сусветнавядомага ямайскага музыкі сталіся гімнамі свабоды і актуальныя
да гэтай пары ў многіх краінах свету. у тым ліку і ў Беларусі. Таму чарговы, другі ўжо канцэрт салідарнасці з Беларуссю адбыўся пад рытмы рэгі і пад бел-чырвона-белымі сцягамі.
На канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» прыйшло больш за 7 тыс. чалавек. 3 беларускіх зорак на сцэне былі заўважаныя Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Руся.
Л. Вольскі: «У мяне сёння сапраўднае адчуванне свята. Шмат людзей, бел-чырвона-белыя сцягі. Сапраўднае свята, і дзякуем палякам за дапамогу.
«А не шкада, што сёння не былі ў Беларусі?» — запыталі мы.
Л. Вольскі: «У Беларусі сёння не было канцэрта. Калі я мушу выйсці на вуліцу як правадыр народа, то я сябе не бачу такім палітычным правадыром. Каб у Беларусі быў хоць нейкі канцэрт, то я б адмовіўся ад удзелу ў польскім выступе. Тут не было варыянтаў, таму няхай мне прабачаць. Мы робім прэзентацыю сваёй культуры, гэтая імпрэза будзе транслявацца праз інтэрнэт, тэлебачанне, радыё, шмат хто даведаецца пра існаванне беларускай музычнай культуры».
3. Вайцюшкевіч: «Час ад часу мы граем у Беларусі, але такога маштабу канцэртаў, на жаль, няма. Прыемна бачыць, што Польшча салідарная з Беларуссю. Гэта не толькі добрая інвестыцыя ў сяброўства».
Зміцер Вайцюшкевіч не пагаджаецца са шматлікімі закідамі ў бок музыкаў. што ўзялі ўдзел у варшаўскім канцэрце. «Я ў першую чаргу музыка», — кажа Вайцюшкевіч.
3. Вайцюшкевіч: «Артыст павінен быць там, дзе ён патрэбен. Я быў сёння патрэбны ў Варшаве. Калі праз год я буду патрэбны ў Нью-Ёрку, Сіднеі ці Парыжы, я буду ў Парыжы. Мы займаемся музыкай больш за
15 гадоў. Хто з беларускіх палітыкаў вытрымаў 15-гадовы стаж працы для Беларусі? Таму не трэба шукаць у беларускіх музыкаў другой лініі. Мы займаемся сваёй справай. Галоўнае, каб гэты канцэрт меў сваё фінальнае прадаўжэнне, каб гэтая салідарнасць мела вынік. Маю надзею, што праз годтакі канцэрт адбудзецца на плошчы Каліноўскага».
На канцэрце можна было паслухаць і пабачыць шмат вядомых у Польшчы людзей: музыкаў, артыстаў, тэлезорак. Нам удалося паразмаўляць з найбольш папулярным польскім шоумэнам, кантравэрсійным вядучым аднаго з камерцыйных каналаў польскага тэлебачання — Кубам Ваявудзкім.
«Якія асацыяцыі выклікае ў вас слова Беларусь?» — запыталіся мы Ваявудзкага.
К. Ваявудзкі: «Я не вельмі люблютакія словы, як прыгожая краіна ці прыгожая прырода. Я не быў у Беларусі. Але я б хацеў, каб такія людзі, як я, ездзілі не толькі ў Рым ці Парыж, але і ў Беларусь ці на Украіну. Спадзяюся, што ў хуткім часе такія стэрэатыпы знікнуць адносна Беларусі і Украіны. Я хачу пажадаць беларусам, каб яны мелі такіх людзей, як у Польшчы мы мелі — Яна Новака-Езяраньскага, Леха Валенсу, каб мелі свой 1989 год. Каб вам удалося і ўсё было нармальна».
Як аднак аказалася, не ўсе вядомыя ў Польшчы людзі разважаюць стэрэатыпамі. Пра свае ўражанні ад паездкі ў Беларусь распавядае вядомы польскі музыка Сідней Поляк.
С. Поляк: «Я хачу, каб мы ў хуткім часе змаглі ездзіць свабодна ў Беларусь, а беларусы каб прыязджалі да нас. Тым, якія ўжо сталі на баку свабоды і дэмакратыі, я жадаю трываласці».
Канцэрт працягваўся каля чатырох гадзін, разам з беларусамі і палякамі бавілася шмат турыстаў. Таму можна спадзявацца, што ў свае краіны яны завязуць невялікі ўспамін пра Беларусь. Нагадаем, што другі па ліку канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» арганізавала польская недзяржаўная арганізацыя «Вольная Беларусь» пры падтрымцы мэрыі Варшавы.
Зміцер Гурневіч
26.03. 2007, 15:51 Польскае радыё для замежжа, polskieradio.pl
Беларускі артыст вачамі Анджэя Лойкі
Спявак Зміцер Вайцюшкевіч прыняў удзел у фотасесіі знакамітага польскага фатографа Анджэя Лойкі. На здымках Вайцюшкевіч у беларускім строі спраўляе сабе дудку, трымае ў руках гліняны кубак альбо проста сядзіць у задуменні.
Анджэй Лойка — адзін з самых вядомых фатографаў Польшчы. У снежні 2005 года ў прэстыжнай варшаўскай галерэі Staraja Kordegarda прайшла ягоная выстава фотакарцін, тэматыкай якіх было жыццё польскага сяла 50-100 гадоў таму. Але гэта сталася толькі пачаткам. Пасля Лойка дадаў да гэтага ля дзесяці фота, навеяных украінскімі трады-
цыямі. Пазней прыйшла ідэя стварыць серыю фотаработ з польскімі народнымі інструментамі, у чым Анджэю дапамагае пані Марыя Памяноўска — кіраўніца «Польскага Ансамбля».
Якраз у той час у Варшаве праходзіў міжнародны фестываль апавядальнікаў гісторый. А ці магчыма распавядаць гісторыю без музыкі? Лойка запрашае да сябе ў майстэрню азіяцкіх удзельнікаў фэсту з іх незвычайнымі інструментамі і ў адмысловых, амаль казачных народных строях. Так распачалася праца над новым цыклам фотакарцін. У ім здымкі прадстаўнікоў дваццаці краін з чатырох кантынентаў. Сярод іх Ангола, Кітай, Эквадор, Нігерыя, Японія, Мексіка, Арменія. Індыя, Шры-Ланка. Украіна. Славаччына, далёкаўсходняя Расія — Алтай, Якуція, Сібір.