Беларускае слова ад спеву
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 312с.
Мінск 2018
Пра радасць Божага Нараджэння спявалі не толькі самі прыхаджане, але і госці з Польшчы — калектыў з горада Бяла-Падляска. Права-
слаўны прыход запрасіў выступіць на свяце і досыць вядомы каталіцкі гурт «Laudans». «Laudans» не толькі выконваў калядны рэпертуар, але, канечне, спяваў гурт і пра хрысціянскае адзінства.
«Нам патрэбна адзінства!» — менавіта гэтыя словы гучалі на тэрыторыі храма. Хэдлайнеры свята — Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч запалілі ўжо прадроглых калядоўшчыкаў апрацаванымі імі калядкамі і ўласнымі хітамі.
Айцец Павел Сярдзюк, святар прыхода, кажа, што такія мерапрыемствы яны ладзяць ужо каля двух гадоў: «Мы не хочам абмяжоўвацца толькі службамі ў царкве. Мы хочам, каб хрысціянскае адзінства трансфармавалася ў агульную справу. Я прытрымліваюся прынцыпу «Літургія пасля Літургіі».
Той факт, што на свяце, якое ладзіць праваслаўны прыход, сустрэліся культуры іншых канфесій, айца Паўла не пужае: «Мы запрашаем людзей не ў літургічную прастору, але ў культурную. Сюды прыходзяць тыя, хто хоча праславіць Хрыста. Нашая прастора — адкрытая. Тое, што не можа аб’яднаць у сабе соцыум, Хрыстос аб’ядноўвае з вялікай лёгкасцю. I тое, што мы ўсе можам разам пасядзець за кубкам гарбаты і праспяваць калядку, — гэта вопыт Любові. Мы ж пакланяемся Богу жывому, Богу Любові, Богу Евангелля. I гэтае свята — невялікі крок Любові, крок да збліжэння адзін аднаго. Прынамсі, мы на гэта спадзяемся».
Вікторыя Чаплева www. krynica.info, 201 7 год
Барды дзвюх краін сустрэліся ў тэатры «Хелігонка»
Улістападзе 2017 года артыста і «WZ-Orkiestra» запрасіў выступіць у сваім тэатры папулярны чэшскі спявак Ярамір Нагавіца. Калектыў здзейсніў турнэ па Чэхіі, наведваючы пяць гарадоў. У гарадку Астрава, недалёка ад чэшскапольскай мяжы ў XIX стагоддзі існаваў вялізны металургічны камбінат, які займаў плошчу 10 квадратных кіламетраў.
Манументальная забудова. якая страціла сваё індустрыяльнае прызначэнне, ператворана ў грандыёзны арт-праект. Сярод будынкаў, пераробленых на сучасны манер, знаходзіццатэатр знанага чэшскага спевака, зала, у якой могуць змясціцца каля 300 чалавек.
...Яны правялі ў дарозе шмат дзён, пераязджаючы з месца на месца. За две гадзіны да канцэрта на трасе праз гару, у тунэлі аўтобус з му-
зыкантамі выпадкова зламаўся. На дапамогу падарожнікам прыехаў высокі, ужо не малады мужчына з доўгімі валасамі. Ён прыязна павітаўся, узяў у рукі інструменты і перанёс іх у сваю машыну. У дарозе яны размаўлялі на сумесі трох моваў пра мясцовыя старажытнасці, пра музыку і сучаснасць, і лёгка разумелі адзін аднаго.
Толькі на сцэне, пры яркім святле ліхтароў, піяніст з « WZ-Orkiestra «зразумеў, што іх спадарожнікам быў сам знакаміты Нагавіца. Сумесны канцэрт, задуманы як экспромт, атрымаўся паспяховым. Ярамір Нагавіца спяваў па-чэшску, Зміцер Вайцюшкевіч — па-беларуску. Пазней Зміцер дзяліўся ўражаннямі аб гэтай падзеі:
— Два з паловай гады таму быў выдадзены мой новы дыск «Камета» з песнямі Яраміра Нагавіцы ў перакладзе Віталя Воранава і Андрэя Хадановіча. Я імкнуўся паказаць чэшскую музычную культуру. Мы выдалі дыск і сустрэліся ў Астраве з Ярамірам Нагавіцай.
Ён — кумір пакалення і здольны сабраць на свой канцэрт у Празе 17 тысяч чалавек. Ён шмат гастралюе па Чэхіі, займаецца перакладамі, піша, стварае сучасную сатыру. Таму яго рэакцыя на выхад майго дыска была не хуткай. Пазней я атрымаў ад Нагавіцы эмэйл, у якім ён паведамляў, што яму спадабаліся аранжыроўкі, і прапаноўваў выканаць іх у ягоным прыватным клубе.
Я быў уражаны, што чалавек, вядомы ў Чэхіі, Славакіі, Нямеччыне і ва ўсім свеце, арганізаваў для мяне магчымасць выступіць у сваім сольным канцэрце. Ён прайшоў 18 лістапада 2017 года ў Астраве ў клубе пад назвай «Хелігонка» (што азначае — мадэль акардэона).
Мы спявалі па чарзе. Гэта быў вельмі адказны канцэрт для мяне. Па нервовай напрузе ў мяне не было ў жыцці ніводнага такого экзамена. Гэта выглядала як battle паміж чэшскім і беларускім спевакамі. Закраналіся тэмы, зразумелыя беларусам і чэхам: каханне, смерць, сатыра, у тым ліку палітычная.
Нагавіца спяваў разам з залай, якая ведае яго песні шмат гадоў, а мне прыходзілася спяваць з імі адразу з ліста, але кантакт з публікай быў. Кожны з нас варты свайго шчасця і сваёй публікі, мы — самастойныя і самадастатковыя, але я рады, што ў нас склаўся добры кантакт. Усё атрымалася добра! Думаю, што роўнага Яраміру Нагавіцы сёння няма ні ў Расіі, ні ва Украіне. Няма Акуджавы, няма Высоцкага. А ён трымае сваю марку. Вельмі цікавы чалавек, шмат чаму ў яго можна павучыцца.
— Магчыма, мы возьмемся заўкраінскі і грузінскі праекты ў будучыні. Калі мы робім міжнародныя праекты, то падкрэсліваем, што мы ведаем пра нашых суседзяў: шведаў, чэхаў, палякаў, японцаў. Тут ідзе сацыяльнае даследванне грамадства, як яно цікавіцца паэзіяй, вобразам і літаратурай нашых суседзяў. Большасць, напрыклад, ведаюць паэта Шата Руставелі ці джазавую спявачку Ніно Катамадзэ. Можна адкрыць новага паэта і сказаць, што мы думаем пра грузінаў. Гэта, у пэўным сэнсе, адукацыйная задача.
У кожным часе праяўляюцца свае цікавасці і складаюцца кантакты. Было б прыцягальна, калі б нехта яшчэ рабіў падобныя праекты ў літаратурна-музычным рэчышчы, каб мы маглі канкураваць і падштурхоўваць адзін аднаго развагамі і інтрыгамі. Раней існавала савецкая сістэма з яе адбудаванымі літаратурнымі кантактамі і стасункамі, цяпер трэба самім адбудоўваць новую сістэму. Працэс гэты патрэбны як паэтам, так і музыкам.
Эла Дзвінская
2018 год
Музыканты з вялікай літары
Вядучую партыю баяна ў «WZ-Orkiestra» выконвае
Аляксандр Шувалаў, дацент кафедры баяна Беларускай акадэміі музыкі.
— Спадар Аляксандр, на дысках «Наша песня», «Камета», «Унашых снах» выразна гучыць голас баяна.
— Баян — надзвычай багаты інструмент: шматгалосы, вельмі рухавы, тэмбрава разнастайны. «WZ-Orkiestra» каштоўны тым, на мой поляд, что ў гэтым калектыве граюць Музыканты з вялікай літары. Усе яны маюць вышэйшую адукацыю, у кожнага з іх — свой калектыў, і не адзін. Гэта адыгрывае велізарную ролю, бо артысты здольныя імправізаваць на хаду і адразу
рабіць аранжыроўкі. Шмат музыкі мы запісваем у кароткія тэрміны ў студыі. Таму нараджаюцца паспяховыя песні. Зміцер дае аснову, a мы нанізваем на яго ідэі свае думкі. He вельмі часта ў нас атрымліваецца сустракацца і рэпетаваць. бо у кожнага — праца і сям’я. Часам мы на ляту прыдумваем мелодыі, змяняем танальнасці.
— Цудоўным і гарманічным быў красавіцкі канцэрт 2017 года. Вы выконвалі беларускія і сербскія песні. Яны прыйшліся ўсім па душы.
— Гэтыя песні мы рыхтавалі да вяселляў і юбілеяў нашых сяброў. Нас прасілі іх выконваць на розных мерапрыемствах. Сербскія песні — незвычайныя, адну з іх мы гралі сем разоў, яна аказалася вельмі запатрабаванай. У апошнія гады я больш займаўся педагагічнай дзейнасцю. выхоўваў студэнтаў, быў заняты як член журы на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. ездзіў у розныя краіны, запісваўся ў студыях з рознымі музыкантамі. Выступаў з польскім спеваком Anapa Аходла, супрацоўнічаў з музыкантамі з Расіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, ездзіў у Літву, Латвію, Эстонію. Было запісана шмат новай музыкі. Цікава было ўдзельнічаць у музычным спаборніцтве на высокім узроўні з Ярамірам Нагавіцай. Ён добра арганізаваў наш сумесны выступ у сваім клубе ў Астраве.
— Умузыгіы Змітра Вайцюшкевіча прысутнічае шмат еўрапейскіх джазавых матываў.
— Сапраўды, гэта так, бо большасць музыкантаў з нашага калектыву слухае джаз, джаз-фанк, мы выраслі на джазе і року. Сёння наша калекцыя папаўняецца менавіта такой музыкай. Мы падтрымліваем таксама нашых айчынных джазмэнаў, такіх, як «Apple Tea».
У маёй калекцыі — звыш тысячы дыскаў, большасць — арыгінальныя. На першым месцы — класічная музыка. Мы гадаваліся яшчэ на пласцінках, відэакасетах. 3 першага курса вучэльні імя Глінкі мне падабалася музыка калектыву «Shakatak», а таксама Джорджа Бэнсана, Аскара Пітэрсана, Чыка Карыя. Слухаючы сучасных выканаўцаў, я не згубіў цікавасці да іх папярэднікаў. Спачатку я вывучаў бас-гітарыстаў, потым школы ўдарных. Я праслухаў, запісаў і перапісаў вялікую колькасць музыкі. Мы перасылаем адзін аднаму запісы, абменьваемся, аналізуем. Гэта цікава і па-сапраўднаму салідна!
—Вы напаўняеце гэтаймузыкай гучанне кампазіцый « WZ-Orkiestra»?
— Так. Нас натхняе паэтычная аснова, на якую мы ствараем музыку. Па знаку задыяка я — Рыба, чалавек вельмі эмацыйны і дастаткова сентыментальны, рэагую на сітуацыі вельмі раніма. Лепшыя ўзоры паэзіі выклікаюць ў мяне слёзы, прымушаюць граць эмацыйна і выразна, каб тыя, хто нас слухае, зразумелі тэму.
— Спадар Аляксандр, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вы вучыце баяністаў не толькі іх спецыяльнасці, але і выкладаеце ім уводзіны ў імправізацыю. Што гэта за дысцыпліна, навошта яна, на Вашу думку, патрэбна?
— Выпускнік акадэміі павінен быць прафесіяналам не ў нейкай адной, а ці не ва ўсіх сферах музычнага выканальніцтва. Будзем рэалістамі: большасць цяперашніх баяністаў не мае магчымасці працаваць выключна салістамі — часцей яны размяркоўваюцца ў разнастайныя творчыя калектывы, дзе пажадана валодаць не адным баянам, а некалькімі народнымі інструментамі. А яшчэ — граць нетолькі па нотах, але і на слых, мець навыкі імправізавання. Даўсяго, такія навыкі маюць, так бы мовіць, выратавальнае значэнне: яны дапамагаюць ператварыць выпадковасць, што можа здарыцца на сцэне, у «падрыхтаваны сюрпрыз».
Гутарыла Эла Дзвінская
25 гадоў руху ў стылі «фолк-мадэрн»
Прайшло ўжо чвэрць стагоддзя, як беларускія слухачы ўпершыню паэнаёміліся з гуртом «Палац», упадабалі яго экспрэсіўныя апрацоўкі фальклору і іх сучаснае гучанне.
Музыканты «Палаца» ўсе гады радавалі слухачоў новымі песнямі, альбомамі, відэакліпамі, а слухачы дзівіліся энергіі лідара гурта Алега Хаменкі, які выступаў як кампазітар, аранжыроўшчык, спявак, тэлевядучы... Нават цяпер, калі Алег Хаменка адзначае сваё пяцідзесяцігоддзе, ягоныя творчыя планы звязаны з гуртом «Палац». А гэта добрая падстава нагадаць некалькі фактаў з гісторыі калектыву і яго лідара.
Гурт «Палац» быў утвораны ў 1992 годзе ўдзельнікамі аматарскага калектыву «Дворец кукурузных палочек» — выпускнікоў і студэнтаў БДУКіМ. Касцяк гурта складалі клавішнік і аранжыроўшчык Юрась Выдронак, вакаліст і гітарыст Алег Хаменка (а з 1998 года — лідар і мастацкі кіраўнік гурта), трубач і вакаліст Юрась Белякоў, акардэаніст, лірнік і вакаліст Зміцер Карабач. Першы канцэрт