• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Яесын Валодзя росу Мінску. Ён знаёміў мяне з вуліцамі свайго дзяцінства. Ён наведваў храм з маладосці. Уладзімір скончыў філалагічны факультэт БДУ. У тэатры ён вёў літаратурны гурток. Мая кіраўніца Ала Міхайлаўна Навіцкая заўважыла мой самотны стан і звярнула ўвагу на
    Уладзіміра— побач ёсць добры чалавек! I ў той жа час яна падказала Уладзіміру: паглядзі на нашу Ксюшу...
    Ён запрасіў мяне паспяваць. У той час у яго была свая невялікая група, не ставала толькі скрыпкі. Па яго просьбе я выканала партыю скрыпкі на адным канцэрце. Разгаварыўшыся, мы зразумелі, што мы — роднасныя душы. У такім узросце не перажываеш рамантычных захапленняў, бачыш чалавека больш духоўна.
    — Слухачам запомніўся Ваш удзел у праекце «Мой сябра анёлак». Цяпер Вы можаце прапаноўваць Вашы запісы сваім дзецям?
    Захацеў анёлак Рома Музыкантам стаць вядомым, Каб на скрыпцы і валынцы, На цымбалах і катрынцы, На пузатым барабане, На тамтаме і баяне Кожнаму зайграць вясёла, У мястэчках, вёсках, сёлах...
    — Я хачу звесці мелодыі з розных дыскаў у адзін. У мяне быў яшчэ ранейшы дыск «Ксюша» .
    — Ці слухаюць дзеці беларускія песні? Ці знаёміце Вы іх з класікай?
    — Маша любіць «Калыхынку» менавіта Генадзя Бураўкіна, хаця ёсть «Спі мая радасць, засні» і іншыя. Яна ўжо вывучыла тэкст на памяць. Мы знайшлі ў інтэрнэце і спампавалі менавіта той запіс, які мы слухалі самі ў дзяцінстве, калі яшчэ Зінаіда Аляксандраўна вяла гэту перадачу. Усё сышлося такім чынам, што Маша любіць менавіта гэту калыханку. Каля яна падрасце, мы абавязкова распавядзём ёй пра ўсе перадачы яе бабулі. Маша любіць дзіцячыя песні, мы самі граем на гітары і спяваем.
    Калі дзеці непакояцца, тады я стаўлю ім хор Толгскага ці Горнінскага манастыра. Калі яны ўзбуджаныя, то мелодыі жаночага кляштара дзейнічаюць на іх дабратворна. А дзіцячыя песні іх падбадзёрваюць, надаюць энергію.
    Маша танчыць і прыдумляе свае фігуры. Я склала спіс меладычных твораў Рахманінава, Чайкоўскага. Шапэна і іншых кампазітараў, зразумелых дзецям. Мы з Валодзем не слухаем nancy. Такія рэчы ў нас не гучаць.
    — Сям ’я мужа падтрымлівае Вас?
    — Зінаіда Аляксандраўна не шкадуе сябе, яна шмат працуе і імкнецца ўсім дапамагчы. Яна вельмі інтэлігентная і цярплівая. Цяпер яна шчаслівая, бо яны з мужам даўно чакалі ўнукаў. Свёкар Генадзь Мікалаевіч радуецца, назіраючы за малымі, як яны коўзаюцца па канапе, бегаюць па пакоі.
    Эла Дзвінская
    «Народная воля», 13 студзеня 2016 года
    Алег Хаменка:
    «У мастацтва Змітра прыйшла мудрасць»
    2лістапада ў вялікай зале КЗ «Мінск» адбыўся сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне».
    У святочнай імпрэзе ўдзельнічаў гурт «WZ-Orkiestra», a таксама адмыслова запрошаныя госці.
    Падчас канцэрту Зміцер Вайцюшкевіч выканаў вялікую колькасць песень са свайго рэпертуару. Гэта было падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы. Жывы водгук у наведвальнікаў імпрэзы выклікалі песні на словы Уладзіміра Някляева. Генадзя Бураўкіна, Алеся Камоцкага ды іншых аўтараў. Зміцер узгадваў цёплымі словамі свайго сябра паэта
    Уладзіміра Някляева, а таксама перадаў букет кветак жонцы Генадзя Бураўкіна Юліі Якаўлеўне.
    Да выканання песень гэтым разам далучаліся Ксенія Мінчанка, Алег Хаменка і напрыканцы нават звычайныя гледачы, якіх Зміцер Вайцюшкевіч запрашаў на сцэну.
    Поўная зала КЗ «Мінск» праводзіла свайго ўлюбёнага музыку авацыямі. Зміцер доўгі час заставаўся са сваімі прыхільнікамі, рабіў з усімі ахвотнымі сэлфі і знаходзіў для кожнага некалькі цёплых шчырых слоў на развітанне. Падзею пракаментаваў лідар гурта «Палац» Алег Хаменка:
    «Я з задавальненнем удзельнічаў у справаздачным канцэрце "25 гадоў насцэне" Змітра Вайцюшкевіча. Пасля гадоў перапынку гэта была. безумоўна, вялікая культурная падзея. Я адчуў атмасферу людзей, якія прыйшлі, было ўсведамленне таго, што ў зале прысутнічае элітная грамадзянская супольнасць людзей, якіх аб’яднала творчасць Змітра.
    I гэта варта вялікай хвалы! Праграма была вельмі моцная. Зміцер выглядаў на сцэне як мэтр, правадыр, майстра. Паколькі мы прайшлі з ім палову жыцця, то я адчуваў, якая моцная ў яго харызма. Мне было вельмі прыемна бачыць, што мой найбліжэйшы сябар такога ўзроўню! У Змітра ёсць вельмі адданыя слухачы, якімі толькі можна ганарыцца!
    Ягоная музыка — для людзей сталых і дарослых, (не такая ўжо моладзевая, як музыка "Acute", Паліны Рэспублікі ці гурта "Мікіта"). Ён прапануе рознабаковыя падыходы да каштоўнасцей мінулага, і гэта заўсёды цікава!
    У мастацтва Змітра прыйшла мудрасць. Калі ён выпускае новыя і новыя альбомы, то яму ёсць што сказаць слухачу. Чалавек піша шмат гадоў, і яго песні становяцца народнымі па сутнасці. Дзімавы песні застануцца з народам і праз 50, і праз 100 гадоў! Калі трэба будзе ўзгадаць лепшае, то ўзгадаюць яго песні. Гэта ўвойдзе ў музычны летапіс сучаснасці».
    Арцём Лява, Эла Дзвінская
    Праз пяць стагоддзяў пасля Францыска Скарыны
    Панёс ён людзям песень дар,
    Агонь душы і сэрца жар, Панёс пяснярскай каляінай... Я. Колас
    У2017 годзе, у год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, песня Змітра Вайцюшкевіча на вершы У. Караткевіча «Дзе мой край» гучала як гімн перад адкрыццём XVII з’езда Саюза беларускіх пісьменнікаў і на прэзентацыі твораў маладых літаратараў. Радкі хіта «Я нарадзіўся тут» былі зашыфраваныя ў рэбусе для праграмы моладзевага Скарынаўскага квізу. Сам Вайцюшкевіч правёў чэрвеньскі фестываль на Нёмане «Салаўё-2017» пад знакам сігнета Ф. Скарыны «Месяц і сонца», прадстаўляючы не толькі песні, але і працы сучасных мастакоў на тэму кнігадрукавання. А разам з тым пазнаёміў са сваёй першай кніжкай «Простыя словы».
    Творчасць артыста глыбока ўкаранілася ў сучасным культурным кантэксце і стала неад’емнай часткай культурнай спадчыны. Відэакліп песні «Сцяг»у інтэрнэце адзначаны 38 000 праглядаў. Самую рэкордную колькасць—64 000 праглядаў—у сеціве заваявала песня «Дзе мой край».
    Сучасны хрысціянскі мысляр Георгій Салаўёў вобразна адзначаў, што беларуская нацыянальная ідэя можабыць выражанаў 1000 пікселях розных праяў. Можна сказаць, што творчасць Змітра Вайцюшкевіча ахоплівае стотакіх пікселяў, сяродякіх — беларуская паэзія, фальклор, адмысловая аўтэнтыка беларускай музыкі, асаблівасці менталітэту, каларыт непаўторнага наднёманскага кутка Гарадзеншчыны і іншае. У аснове ўсяго ляжыць глыбокае пранікненне ў строй беларускага народнага меласу.
    Паплечнікаў Змітра Вайцюшкевіча па «WZ-Orkiestra» адрознівае стаўленне да музыкі як да цуду, найвышэйшай праявы чалавечай духоўнасці, уменне апрацоўваць багаты песенны матэрыял, высокі прафесіяналізм, узвышанае арыстакратычнае выкананне.
    Захапленне паэтычнымі і музыкальнымі ідэямі, натхнёная мэтанакіраванасць выяўляюць велізарную творчую волю артыста. Яго творчая воля на працягу многіх гадоў пераўзыходзіць знешнія і ўнутраныя перашкоды, як быццам бы іх не было. Чым больш спявак паглыбляецца ў сэнс і значнасць выконваемых твораў, тым менш ён залежыць ад знешніх абставін і выпадковасцяў. Яму ўласціва непаўторная цэльнасць асобы, яркая індывідуальнасць, якая дамінуе над знешнімі перашкодамі. Высокія камунікатыўныя і лідарскія якасці прыцягваюць да яго слухачоў.
    Пасля турнэ па Еўропе, падарожжаў у ЗША і Канаду выразней акрэслілася сувязь артыста з беларусамі замежжа, паглыбіўся яго дыялог з прадстаўнікамі дыяспары, імкненне зразумець, чым жывуць выхадцы з Беларусі ў вялікім свеце, і прывесці ім цёплую вестачку з Радзімы. 3. Вайцюшкевіч адкрывае беларусам сучасных еўрапейскіх паэтаў, служыць нацыянальнай ідэі і культурнай камунікацыі.
    У клубе «Мерыдыян-23» у Нью-Ёрку 25 сакавіка 2016 года, несучы надзею, прагучала песня «Жыве Беларусь!», як некалі гучалі выступленні Генадзя Бураўкіна з трыбуны ААН і спевы «Песняроў» у 13 штатах і гарадах Амерыкі. Эксперыментатар, авангардыст і стваральнік новай музыкі ўпэўнена крочыць далей.
    Спявак — адзін з нешматлікіх артыстаў беларускай эстрады, які паслядоўна выступае ў абарону незалежнасці краіны, беларускай мовы і культуры, праўды і свабоды. Атлант беларушчыны трымае неба нашага слова на сваіх плячах.
    Эла Дзвінская
    «Заззяе ў сэрцы зорка»
    Радасцю і цеплынёй адарыў на Раство сваю публіку беларускі артыст. Найперш, ён ашчаслівіў дзетак, якім дазволіў выйсці на сцэну і патанчыць 7 студзеня ў Палацы культуры імя М.П. Шарко. Па-другое, даў магчымасць заспяваць іншым папулярным музыкам, якія летась прадстаўлялі Беларусь на Еўрабачанні, — Арцёму Лук’яненку і Ксеніі Жук з гурта «NaviBand». На святочны сямейны канцэрт прыйшлі вядомыя ў краіне асобы: вядоўцы курсаў «Мова нанова», тэлежурналісты, моладзевыя актывісты.
    А распачаў артыст канцэрт песняй са складанкі «Мой сябра анёлак», якая гучала ў зімовай праграме 2007 года ў вялікай сталічнай канцэртнай зале «Мінск». Трэба сказаць, што сёлета патанчыць разам з артыстам выйшла значна больш дзяцей — з сынам і дачкой спевака Язэпам і Стэфаніяй Вайцюшкевічамі весяліліся дачушка Алеся Міхалевіча, сын Глеба Лабадзенкі і яшчэ каля 20 маленькіх беларусікаў.
    Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў песні Рыгора Барадуліна і Уладзіміра Някляева пра Новы год. Прагучала аркестровая версія песні «Шалік».
    Зала прывітала прысутнага на канцэрце былога шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана. Спадар Эрыксан распавёў, што зараз ён працуе ў Рызе і мае намер часцей прыязджаць на Беларусь. Гарачымі апладысментамі слухачы прывіталі паэта Уладзіміра Някляева, аўтара шматлікіх песень, уключаных у калядную праграму. Як заўсёды, прагучалі калыханкі і нядаўна запісаная новая калядка.
    Усю праграму на Божае Нараджэнне пранізвала думка, выказаная ў вершы Алеся Ліпая: «Усё без кахання —дарма!» Напрыканцы вечарыны Зміцер Вайцюшкевіч развучваў з дзецьмі спеў: «Ямін-яміна, весяліся дружына Хрыстовая!» Гранне «WZ-Orkiestra» ў святочны вечар выдатна дапоўнілі труба, саксафон і трамбон.
    Эла Дзвінская
    «Наша слова», 17 студзеня 2018 года
    У каментарах
    Dzianis Kurgan: Вайцюшкевіч — гэта нешта. Паслухаеш яго — вяртаецца вера ў Беларусь! Дзякуй!
    Aliaksiei Buranok: Час мінае, а Зміцер усё той жа: гумар, кампліменты да дзяўчат, шмат новых песень! Поспехаў яму!
    Forza-Forza: Словы і музыка— чароўныя. Вельмі пранізліва і пяшчотна атрымалася. Дзякую.