• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Пасля заканчэння Акадэміі паехала ў Галандыю да маёй сястры, якая мае там прыватную музычную школу і выкладае фартэпіяннае майстэрства. Там у перыяд з 2004 па 2006 г. я працавала з дарослым аматарскім хорам. атаксама выкладала спевы і сальфеджыа.
    Вярнуўшыся дадому, вырашыла рабіць штосьці сур’ёзнае ў Беларусі. У 2006 годзе я паступіла на працу ў Беларускую дзяржаўную харавую капэлу імя Рыгора Шырмы. Было цікава спяваць сур'ёзную музыку, працаваць на адной сцэне з рознымі аркестрамі і бачыць выдатных дырыжораў. Харавы калектыў быў створаны ў 1939 годзе і носіць імя яго заснавальніка — Рыгора Раманавіча Шырмы. Ствараўся
    ён з мэтай прапаганды беларускай народнай песні і аб’ездзіў у свой час увесь Савецкі Саюз. 3 цягам часу рэпертуар капэлы пашырыўся і складаецца з твораў самых розных эпох і кампазітараў: В.-А. Моцарта, Р. Шумана, А. Брукнера, А. Брамса, А. Дворжака, Г. Берліёза, I. Гайдна, К. Бенгверэла, Д. Кабалеўскага, С. Баха, Л. Бетховена, Дж. Пучыні, Д. Шастаковіча, П. Чайкоўскага і іншых.
    Пазней я заснавала самастойны аматарскі калектыў — «Concordia Chor». Мы стварылі гэты хор у праграмісцкай кампаніі ІВА з яе супрацоўнікаў. Цёплы асяродак сяброў, якія бачаць у гэтым адпачынак пасля асноўнай працы, рэалізацыю сваіх музычных здольнасцей і жаданняў, атаксама і душэўную падтрымку. Харавыя спевы акрыляюць людзей. Хор наш камерны, складаецца прыкладна з 25 чалавек. Мы спяваем розную музыку: тут і харавая класіка. і старажытная музыка, і сучасная. Вялікае месца ў рэпертуары займаюць народныя песні, прычым не толькі беларускія, але і ўкраінскія, рускія, кубінскія і нават японскія. Мы выступаем у гарадах Беларусі і ў замежжы. Ксёндз са Смаргоні, які пазнаёміўся з дзейнасцю нашага хору, запрасіў нас выступіць у сваёй парафіі. У нас рознастылёвая манера выканання. Болып цікавіць шматгалоссе — спаконвечная народная манера спеваў.
    He так даўно з маёй ініцыятывы ўзнікла канцэртнае агенцтва «Bel ArtSound». Наша мэта і мара — папулярызаваць харавое мастацтва, ствараць умовы для яго развіцця. У агенцтве працуюць людзі, улюбёныя ў музыку, творчыя асобы, якія імкнуцца зрабіць усё, каб мара стала рэальнасцю. Мы плануем праводзіць у Беларусі харавыя фестывалі, арганізоўваць харавыя канцэрты, увогуле, распачынаць свята музыкі. Таксама будзем прыкладаць намаганні, каб прадстаўляць беларускую харавую культуру ў іншых краінах і адкрываць Беларусь для харавых калектываў усяго свету.
    У траўні збіраемся правесці першы спеўны форум. Хочам запрасіць «Госціцу»— таленавіты калектыў, які ўзначальвае ЛарысаСімаковіч. «Госціца»— адзіны ў Беларусі тэатр аўтэнтычнай і архаічнай музыкі і харэаграфіі, які перайшоў мяжу этнаграфізму і звяртаецца да гледача на сучаснай мове танца мадэрн.
    Эксперыментам можна лічыць і тое, што пасля шматлікіх аўтарскіх музычна-пластычныхдзей Л. Сімаковіч прыйшладаўвасаблення музычнага матэрыялу, да якога ў свой час звярталіся такія сусветна вядомыя харэографы, як Дж. Робінс, М. Бежар, I. Кіліян. Таксама ха-
    целася б запрасіць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кампазітара Вячаслава Кузняцова.
    На мой погляд, у нас не хапае фестываляў для развіцця харавых спеваў. Двух такіх вялікіх і сур'ёзных музычных падзей, як фэст «Магутны Божа» і Фестываль праваслаўных спеваў, усё ж недастаткова. Арганізацыяй канцэртаў у свеце акадэмічнай музыкі займаецца Міністэрства культуры.
    — Якія яшчэ кірункі музыкі Вам блізкія?
    — Люблю спяваць джаз, блюз, а яшчэ bossanova. Бразілія, увогуле, мая краіна. Мне падабаецца ездзіць з канцэртамі, вандраваць. Я шмат якую музыку люблю, калі гэта якасна, калі гэта смачна. Канешне, вельмі хочацца прафесійнага росту, хочацца ствараць музыку, эксперыментаваць, а можа, пашанцуе, і стану калісьці каля сімфанічнага аркестра...
    — Якія перавагі Вы аддаяце ў літаратуры?
    — Гэта руская класіка, добрыя сучасныя творы (Л. Уліцкая, сёстры Талстыя. Ф. Іскандэр, Ісак Бабель), старыя англійскія раманы, гісторыка-філасофскае чытанне, Тэфі — мая настольная кніга, перачытваю яе 100 разоў.
    — He маглі б Вы адкры ць сакрэт, як пазнаёміліся з Вашым мужам Змітром?
    — Пазнаёміліся выпадкова, у мяне на лецішчы. Я запрасіла сваіх сяброў, а яны — Змітра. Атрымаўшы адукацыю ў класічнай музычнай плыні, я ўвогуле не ведала пра існаванне альтэрнатыўнай музычнай культуры. I калі сябры мне сказалі, што прыедзе вядомы беларускі бард, мне гэта ні аб чым не гаварыла. Яго прозвішча мне не было знаёмым. Калі ён сказаў: я — Зміцер Вайцюшкевіч, я адказала: a я — Галіна Казіміроўская. Потым ён запрасіў мяне на традыцыйны канцэрт 20 ліпеня на свой дзень народзінаў, у малую залу КЗ «Мінск». Я прыйшла ў класічным строі, у белай кашулі, як, на маю думку, варта ісці на канцэрт, і, канешне, з першых гукаў мяне прыбіла да крэсла. Я была пад вялізным уражаннем і праніклася гонарам, што ў Беларусі такое ёсць, што так прыгожа гучаць песні на беларускай мове. Мне падалося, што такі непаўторны спеў накіраваны менавіта мне, хаця песні, безумоўна, пісаліся раней — ну, гэта таксама адзін з талентаў Змітра.
    — Ці адчуваеце Вы сабе самай шчаслівай жанчынай, якой столькі пяшчотных і трапяткіх слоў прысвечана?
    — Менавіта так, а як жа можа быць яшчэ!
    — Якім Вы хацелі б зрабіііь Ваш дом?
    — У вялікім горадзе шмат шумоў перашкаджаюць чуць унутраную музыку. Нам бы хацелася жыць на тым самым хутары, які Зміцер адшукаў на беразе Нёмана. Ён набыў яго ў мясцовага дзядулі. Ад дзеда Зміцер даведаўся, што калісьці яго бацька сватаўся да дзедавай дачкі. Гэта быў пэўны знак лёсу.
    — Аб чым марыце для Вашаіі сям ’і, для сына?
    — Хачу выхаваць добрага, вольнага чалавека. Хачу вырасціць сябра! Мне ў дзяцінстве трошкі не хапала паразумення з бацькамі, хацелася большай цеплыні. У Язэпкі ёсць відавочныя музычныя здольнасці. што і не дзіўна. Ён слухае гук юлы і паўтарае яго дакладна. Ён адрознівае голас бацькі, калі чуе яго ў нейкім запісе, уважліва слухае і, як удзячны слухач, апладзіруе пасля кожнай песенькі. Калі гаварыць аб прафесіі — не буду чагосьці навязваць сыну і падганяць яго. Калі я выйшла з Акадэміі музыкі, падумала, што толькі зараз і варта ў яе паступаць, каб глыбей усвядоміць, спасцігнуць музыку, а не прабегчы палову па паверхні, а штосыді ўвогуле вызубрыць дый забыць.
    Цяпер я думаю аб тым, каб у сына быў добры асяродак, каб ведаў родную мову, ну і самае галоўнае, каб быў здаровенькі.
    Гутарыла Эла Дзвінская
    «Наша слова», 28 красавіка 2010 года
    Зміцер Вайцюшкевіч: песні старыя — гучанне новае
    Умаі адзначаецца 100-гадовы юбілей заслужанага работніка культуры Беларусі, паэта-песенніка Адама Русака (1904—1987). На вершы паэта напісана каля 300 песень, некаторыя з іх сапраўды сталі народнымі. Дастаткова ўзгадаць такія песні, як «Бульба», «Ой бярозы
    ды сосны», «Бывайце здаровы». Менавіта гэта песня, якая стала ў свой час лейтматывам тэлепраекта «Старыя песні пра галоўнае», дала назву новай праграме спевака і кампазітара Змітра Вайцюшкевіча і яго «WZ-Orkiestra». Што прыцягвае сучасных кампазітараў да творчасці і асобы паэта? Гэтае пытанне мы накіроўваем Змітру.
    — Паэзія Адама Русака прадстаўляецца мне вельмі шчырай і адкрытай. Дый пачуццё Радзімы ў Русака вельмі блізкае мне як кампазітару. Можна доўга спрачацца аб прастаце яго паэзіі, але так ёміста пісаць сёння могуць толькі адзінкі. Адам Русак — гэта пэўная паэтычная традыцыя, гэта Паэт з вялікай літары і добры прыклад для сучасных тэкставікоў. У гэтым сакрэт поспеху Русака як паэта-песенніка.
    —Песні на словы Русака — своеасаблівае адлюстраванне таго часу, які сышоў з XXстагоддзем. Цілёгка было Вам, сучасным выканаўцам, працаваць з такім музычным матэрыялам?
    — Так, былі пэўныя праблемы. Справа ў тым, што той час, у які жыў Адам Русак, быў супярэчлівым, складаным. I гэтаадбілася натворчасці паэта. У яго зборніках шмат вершаў, прысвечаных сельскагаспадарчай тэматыцы, партыі, правадырам. Але і ў той час людзі хацелі жыць, кахаць. Таму, як у сапраўднага паэта, у Русака было шмат твораў, якія сёння па-за кан’юнктурай. Думаю, што таленавітыя вершы могуць гучаць сучасна ў любы момант.
    — Хто з беларускіх выканаўцаў задзейнічаны ў праграме «Бывайце здаровы»? Ці будзе праграма выдадзена ў выглядзе асобнага кампакт-дыска?
    — У нашай праграме гучаць песні на словы Адама Русака, аўтарства беларускіх кампазітараў Ісака Любана, Ігара Лучанка, Юрыя Семянякі, Уладзіміра Алоўнікава. Акрамя таго, у праграме гучаць дзве мае песні на словы паэта. Выконваць гэтыя песні на канцэртах акрамя мяне і групы «WZ-Orkiestra» будуць Алег Хаменка («Палац»), Надзея Мікуліч, Валянціна Карэлікава, а таксама ўнучка Адама Русака — Крысціна Грыгалюнайтэ, якая толькі пачынае сваю кар’еру на сцэне. Што датычыцца магчымасці выдання запісаў гэтай праграмы, казаць пра гэта пакуль што рана. Калі гэта адбудзецца, дык толькі восенню. Таму што калектыў «WZ-Orkiestra» і я заняты рэалізацыяй некалькіх буйных міжнародных праектаў. Але спачатку мы хацелі б прэзентаваць беларускім слухачам першую частку вялікай праграмы на вершы Рыгора Барадуліна. У Польшчы нам прапанавана праца над сумеснымі праектамі з беластоцкім ансамблем «Чарамшына». Мы сумесна будзем выконваць песні з рэпертуару групы «WZ-Orkiestra» і песні, якія я пісаў для групы «KRIWI». Акрамя таго, пачынаецца праца над сумесным польска-беларускім праектам з квартэтам «Ёрге». Музыканты квартэта — лідары польскай этна-музыкі. Калі гэты праект стане рэальнасцю, то магчымасць прэзентаваць яго адкрываецца не толькі ў Беларусі і ў Польшчы, але і ў іншых еўрапейскіх краінах.
    Акатоль Мяльгуй 2004 год
    У Вольнай студыі
    Папулярны выканаўца і музыка Зміцер Вайцюшкевіч сольнымі праектамі займаецца з 2000 года, выпусціўкаля дзясятка ўласных альбомаў. Валодаючы ўніверсальным голасам, ён выконвае і шансон, і народныя песні, і джаз. Больш за ўсё на свеце Зміцер цэніць уласную свабоду, але лічыць сваім абавязкам нагадваць пра свабоду іншых.
    — Зміцер, беларускія творцы — у розных галінах мастацтва — нярэдка наракаюць на адсутнасць свабоды творчасці. А вось ты і твая творчасць, як мне падаецца, якраз і ёсць прыклад гэтай самай свабоды. Ты нідзе не служыш, пішаш песні і даеш канцэрты паўсёй Беларусі і замяжой. Ці адчуваеш ты сябе насаярэч свабодным?