• Часопісы
  • Беларускае слова ад спеву

    Беларускае слова ад спеву


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 312с.
    Мінск 2018
    75.27 МБ
    Матуля двух сыноў, цудоўная жонка, спадарыня Любоў усё ж лічыць, што трэба жыць творчасцю, і бачыць у ёй вялікі сэнс. «Маёй маці 75 гадоў, яна — чалавек спеўнай культуры, голас у яе моцны, яе сілкуе творчасць. Мама паходзіць з Жабінкаўскага раёна, песеннага краю. Там мы ў свой час запісалі 3 касеты вясельных песень».
    Спадарыня Любоў Сівурава распавяла пра гісторыю стварэння гурту «GUDA».
    — У 1995 годзе я была навуковым супрацоўнікам Інстытута праблем культуры. Па роду дзейнасці мы наведвалі розныя фестывалі з навукова-метадычнымі мэтамі. Нас вельмі ўразіла падзея ў Барысаўскім раёне ў вёсцы Мёдча, дзе праводзіўся міні-рэгіянальны фестываль. Мы пазнаёміліся з Антанінай Абрамовіч, якая кіравала мастацкім калектывам, ладзіла экспедыцыі да бабуль і дзядуляў па збору фальклорнага матэрыялу. На зваротным шляху ў аўтобусе мы сталі спяваць так, як спяваюць у нас на вёсцы. Гучней за ўсіх спявала моладзь. Адна з падарожніц, Ірына Мазюк, запрасіла нас на сустрэчы моладзевага творчага аб’яднання. 3 таго часу мы пачалі развіваць нашу творчую дзейнасць. Мы сустрэліся з песнямі высокага кшталту, але пры запісе іх ноты не фіксуюць ні тэмбральнай афарбоўкі, ні інтанацыі, непаўторных адценняў спеву. Таму мы запісвалі іх на магнітафон непасрэдна. Больш як 10 гадоў мы працуем над зборам матэрыялу і не можам спасцігнуць усёй глыбіні зместу песень, вяршынь выканальніцкага майстэрства народных спявачак.
    У 2000 годзе нам прадаставілі студыю на радыё, і мы на працягу чатырох гадзін запісалі альбом з 20 песень.
    Аднойчы мы знайшлі нотны запіс 1911 года прыгожай старадаўняй песні «Медуніца, медуніца лугавая», узнавілі, прыдумалі канон, — дзеліцца ўражаннямі сп. Любоў. — Калі вяртаецца страчаны твор, у песні знаходзяць водгук людзі розных пакаленняў, яна становіцца актуальнай, зразумелай слухачам розных узростаў, — гэта важна для нас. Закладзены ў гэтым глыбокі сэнс: песня надае маральнае і эстэтычнае выхаванне, нясе мудрасць продкаў, перадае базавыя каштоўнасці беларускага народа. Нельга дапускаць, каб песні страчваліся з ужытку. Трэба фіксаваць як мага больш народных песень. У Літве, напрыклад, гэты культурны пласт захоўваецца пры падтрымцы дзяржавы на нацыянальным узроўні, на запісы выдаткоўваюцца сродкі, дыскі захоўваюцца ў фанатэках.
    У гучанне гурту «GUDA» ўносяць свае непаўторныя адценні старэйшыя прадстаўніцы нашага калектыву — Кацярына Акімава, Таццяна Яцкевіч, Вольга Тарасевіч, Вольга Карабцова. Тры разы на тыдзень мы збіраемся, інтэнсіўна працуем над голасам, слыхам, сугуччам.
    Сёння сапраўдны нефармальны лідар нашага калектыву — Вікторыя Міхно, яна ўмее ладзіць з людзьмі, умее навучыць спевам, выхоўвае моладзь. Вікторыя — біёлаг па адукацыі, скончыла аспірантуру, напісала дысертацыю.
    Вольга Емяльянчык — прадстаўніца старэйшага пакалення, выкладчыца Полацкага ўніверсітэта, выкладае гісторыю, займаецца антрапалогіяй, рыхтуецца абараніць дысертацыю. Яна — адна з пачынальніц нашага руху. У Вольгі найлепшыя вакальныя здольнасці.
    Малады склад калектыву прадстаўляюць: Наталля Краўцова, выкладчыца БДУКіМ, праектны менеджар, Ганна Емялёва, якая скончыла магістратуру, абараняе магістарскую дысертацыю, працуе ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, Дар’я Зуева — студэнтка трэцяга курса, Таццяна Бароўка, студэнтка БДУПУ імя Танка. Ёсць падрыхтоўчая група і новы напрамак: спевы, танцы, старажытныя народна-пабытовыя танцы, карагоды.
    Зміцер Вайцюшкевіч — нам як родны брат, сябра. Ён вырас на фальклоры і глыбока яго разумее. Палітра яго талентаў — найярчэйшая, галасавы апарат яго — цэлы аркестр. Хацелася б, каб ён развіваў далей фальклорны кірунак.
    Упершыню мы выступалі разам з «WZ-Orkiestra» ў 2007 годзе. Наш супольны канцэрт праходзіў у Варшаве. Ехалі ўзімку, памятаю, было сурова, снежна. Хваляваліся, хацелася не схібіць, ісці ў адзіным тэмпе. Спачатку мы спявалі акапэльна, са свечкамі стоячы ў цемры, хацелі настроіць слухачоў на таямнічасць. Потым выходзіў Зміцер з аркестрам, і мы выступалі супольна. У канцы слухачы яшчэ раз запрасілі нас, і мы выканалі яшчэ тры блокі песень.
    Мы самі шыем строі для канцэртаў, кашулі і спадніцы альбо замаўляем майстрыцам. На кожны дзень народзінаў замаўляем і робім які-небудзь элемент строю.
    Змітру на дзень народзінаў мы падаравалі пас, асноўны элемент мужчынскага строю. Без вышыванага паса мужчына не мог з'яўляцца на людзях. Пас павінен яго ахоўваць.
    Мы падарылі яго на доўгую дарогу і добрае жыццё і заспявалі: «Сыпце пшаніцу, карміце коняў». Так праводзілі сябры жаніха з нявестай. Нядаўна падаравалі капар-шапачку з вушкамі і стужкамі Вікторыі Міхно.
    Нашы выканаўцы старэйшага складу замужам, гадуюць сынкоў і дачушак. Мы перадаём жаночую абрадавую культуру, захавальнікамі і транслятарамі якой здаўна былі жанчыны.
    Гутарыла Эла Дзвінская
    «Наша слова», 24 сакавіка 2010 года
    Паветраныя акварэлі
    Андрэй Аабчэўскі — інтэлігент, віртуозны піяніст, кампазітар, дый проста чалавек, адораны сяброўскай шчырасцю, гумарам і фантазіяй. Карыя вочы робяць па арбіце кола ў 360 градусаў, уяўляючы свет сваіх мар, незвычайны свет.
    — Я далучыўся да «WZ-Orkiestra» прыкладна ў 2004 годзе, — расказвае піяніст. — Да гэтага ён існаваў у выглядзе квартэта. У 2011 годзе «WZ-Orkiestra» адзначыць 10-годдзе. «WZ-Orkiestra»—дзецішча Змі-
    тра Вайцюшкевіча. Ён запрасіў розных выканаўцаў, каб рэалізаваць агульную ідэю. У тым і ёсць задавальненне, што кожны з удзельнікаў калектыву любіць абсалютна розную музыку, уносіць свой кампанент, адкрывае сваю музычную плынь.
    Гісторыю «WZ-Orkiestra» распачыналі Зміцер, Алег Івановіч, Ксенія Мінчанка. Яны выступалі даволі паспяхова, але потым вырашылі абагаціць музычную палітру і ўключыць фартэпіяна з рытм-секцыяй.
    У складзе групы ўсе музыкі непаўторныя і арыгінальныя. Акрамя таго, кожны працуе яшчэ з іншымі калектывамі і артыстамі. Аляксандр Шувалаў — лепшы баяніст на Беларусі. Ён выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. Сябар. Гурман. Сусед. I, па сакрэту скажу, вельмі прыемны і акуратны чалавек ва ўсім...
    Алег Івановіч — шыкарны аранжыроўшчык, — працягвае Андрэй. — Яго музыку выконваюць розныя зоркавыя групы, напрыклад «Atlantica», «Дрозды». Ён з’яўляецца аранжыроўшчыкам майго мюзікла «Раман + Юлія» ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
    Ксенія Мінчанка — неардынарная жанчына з цудоўнымі вакальнымі данымі, непераўзыдзеная рукадзельніца. Яна з густам стварае прыгожыя дэкаратыўныя рэчы, вядзе заняткі па спевах у гуртку «Зорачка» ў Цэнтры дзіцячай творчасці. А самае галоўнае, яна — сонейка нашага калектыву. Сярод розных па характары, асаблівасцях і інтарэсах мужчын яна сапраўды ўвасабляе сутнасць правільнай, на наш погляд, жанчыны: шчырасць, дабрыню, радасць бачыць гэты свет і нас.
    Максім Кот-Кузьма— праграміст, дызайнер. Ён стварае вэб-сайты, электронныя канцэпцыі. Музыка — гэта яго хобі. Але — паслухайце, як ён іграе на кантрабасе. Клас! Гэтамой сябра. Мне вельмі пашэнціла сустрэць у жыцці такога чалавека на сваім шляху. Ён духоўны ва ўсім: у адносінах да працы і жыцця.
    Сам Зміцер — заўзятар, ён працуе вельмі шмат. Адзін з нямногіх выканаўцаў, ён запісаў за апошнія гады ўжо больш за 14 дыскаў. Застаўся верным свайму кірунку, працуе вельмі шмат. Асновай яго поспеху з’яўляецца працавітасць і шчаслівы шанец.
    Звычайна Зміцер найграе нам сваю новую мелодыю — і кожны з нас стварае партыю для свайго інструмента. Мы збіраемся і рэпетыруем перад запісам новых альбомаў. У кожнага калектыву ёсць працэс творчы. рэпетыцыйны, канцэртная дзейнасць і, безумоўна, арганізацыйная праца.
    Андрэй Лабчэўскі кіруе сваім музычным калектывам «Дыліжансjazz» ужо 12 гадоў. За гэты час ансамбль на гастролях пабываў у многіх краінах, удзельнічаў у міжнародных музычных фестывалях і конкурсах. У калектыве працуюць таленавітыя і ўжо прызнаныя джазавай аўдыторыяй музыкі — Кацярына Кошалева, Яўгенія Лятун, Антон Машкала, Андрэй Церабеж, Карэн Карапецян, Улад Мазуркевіч і інш.
    Андрэй — аўтар музыкі да спектакля «Раман + Юлія», пастаўленага Валерыем Анісенкам і Кацярынай Тарасавай па п’есе Дыяны Балыка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
    Сам піяніст і кампазітар закончыў Мінскае музычнае вучылішча па класу эстраднага фартэпіяна, вучыўся у Беларускай акадэміі музыкі па класу кампазіцыі, і Беларускім інстытуце праблем культуры ў накірунку менеджмента шоу-бізнесу.
    Таксама А. Лабчэўскі выступае з Тэатрам рускага раманса Ірыны Фашчылінай. Адзін з апошніх праектаў тэатра ў 2009 г. — праграма «Кінараманс», дзе былі сабраны ўрыўкі са старых фільмаў з вядомымі мелодыямі. Але гэта нетолькі відэашэраг, самае галоўнае адбываецца на сцэне. Увасабленне ўсімі вядомых кінасюжэтаў у новым гучанні зараз, у зале.
    Андрэй спрабаваў сябе і ў амплуа тэлевядоўцы. Ён вёў на тэлеканале «Лад» рубрыку «Кулінарны джаз» і зрабіў традыцыяй запрашаць на праграму людзей творчага кірунку: акцёраў, музыкаў, выканаўцаў. Г атуючы экзатычную ежу, ён вёў з імі гутарку аб мастацтве і творчасці.
    — Зразумела, што, каб весці кулінарную праграму, трэба ўмець добра і якасна гатаваць. а для візуальнай падачы шыкоўна афармляць стравы. I нават тут у артыстаў ёсць свой маленькі сакрэт. Справа ў тым, што грымёркі часта знаходзяцца насупраць памяшкання повара. Калі повар гатуе далікатэсы, то ў нас ёсць магчымасць паназіраць за мастацтвам прыгатавання смачных страў, а пашанцуе — і пакаштаваць, а шанцуе перманентна.
    Спецыфіка нашай працы ў тым, што зарабіць на творчасць і жыццё канцэртнай дзейнасцю амаль немагчыма, бо вялізныя сродкі ідуць на арэнду залы і на іншыя выдаткі, таму музыкі зарабляюць на жыццё, напрыклад, іграючы ў рэстаранах і кавярнях, а таксама на карпаратыўных святах.
    Гэта не значыць, што ўзровень выканання ніжэйшы, наадварот, да ўсёй праграмы ўладальнікамі выстаўляюцца патрабаванні высокага густу і майстэрства, рэпертуар абмяркоўваецца загадзя. Вядома, што «Мурку» ці «Крыжачок» выконваць мы не будзем ні пры якіх ўмовах. Для гэтага існуюць «аматары» музыкі, якія да прафесійнай дзейнасці не маюць ніякіх адносінаў. Калі мы граем, напрыклад, у італьянскім рэстаране, то ўздымаем агромны пласт італьянскай музыкі, у французскім — французскай.