• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Ml
    У ходзе эвалюцыі паміж паразітамі і іх гаспадарамі выпрацаваліся асаблівыя ўзаемаадносіны, пры якіх агрэсіўная
    абвостранасць паразітаў пастаянна натыкаецца на абарончую вынаходлівасць гаспадароў. Гэта прымушала гаспадароў пастаянна шукаць новыя стратэгіі самаабароны, у адваротным выпадку ім пагражала б гібель. Такое спаборніцтва за выжыванне заўсёды мела і мае глыбокі біялагічны сэнс, паколькі ў процістаянні пара
    зітам у жывёл і раслін з’яўляліся ўсё новыя прыстасавальныя рэакцыі, што прыводзіла да ўзнікнення новых відаў.
    Здольнасць жывых арганізмаў процістаяць уздзеянню з боку паразіта атрымала назву актыўнага імунітэту. Напрыклад, у крыві гаспадара выпрацоўваюцца спецыфічныя бялковыя рэчывы — антыцелы, якія прыгнятаюць дзеянне паразітаў. У шэрагу выпадкаў арганізм гаспадара адказвае на ўварванне паразіта разрастаннем тканак, што яго акружаюць. Пры гэтым у раслін утвараюцца своеасаблівыя капсулы, ці галы, якія ізалююць паразіта (мал. 72). Часам такая ізаляцыя прыводзіць да гібелі паразіта.
    Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — да паразітызму. У паразітаў выпрацаваліся шматлікія прыстасаванні да паразітавання ў выглядзе марфалагічных, анатамічных і фізіялагічных асаблівасцей будовы і
    Мал. 72. Галы на лісці: 1 — шыпшыны', 2 — бука\ 3—дуба
    АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    124
    функцыянавання ўнутры арганізмаў раслін і жывёл. Да найбольш важных прыстасаванняў належаць наступныя.
    1.	Наяўнасць органаў прымацавання (прысоскаў, зачэпаў, кручкоў, кіпцікаў і да т. п.), якія забяспечваюць сувязь паразіта з арганізмам гаспадара. Яны даюць магчымасць прымацоўвацца і ўтрымлівацца на целе ці ў органах гаспадара.
    2.	Наяўнасць у паразітаў абарончага покрыва (кутыкулы і інш.), якое перашкаджае іх ператраўліванню стрававальнымі ферментамі гаспадара.
    3.	Недахоп ці амаль поўная адсутнасць кіслароду ў тканках і страўнікавакішачным тракце арганізмагаспадара прыводзіць да пераходу паразітаў на бескіслародны тып абмену рэчываў. Неабходная для жыццядзейнасці паразітаў энергія вызваляецца за кошт браджэння. Невысокая эфектыўнасць энергетычнага абмену гэтага тыпу кампенсуецца практычна невычэрпнымі запасамі вугляводаў, па
    Мал. 73. Рафлезія
    стаўшчыком якіх з’яўляецца ежа гаспадара, і адсутнасцю трат энергіі на рух (пошук ежы, сховішчаў і г. д.).
    4.	Спрыяльныя ўмовы ўнутранага асяроддзя гаспадара прыводзяць да спрашчэння арганізацыі і працэсаў жыццядзейнасці паразітаў (у тым ліку да спрашчэння нервовай сістэмы і страты некаторых органаў пачуццяў). Спрашчаецца кішэчнік (круглыя чэрві) альбо цалкам рэдукуецца стрававальная сістэма, і раствораныя пажыўныя рэчывы ўсмоктваюцца ўсёй паверхняй цела (стужачныя чэрві).
    У многіх паразітаў рэдукуюцца канечнасці, органы дыхання, руху, страчваюцца крылы (напрыклад, у вошай і блох).
    У раслінпаразітаў адсутнічаюць (ці моцна рэдукаваны) карані, страчана здольнасць да фотасінтэзу, скарочаны набор ферментаў. Больш таго, у трапічнай кветкавай расліны рафлезіі (мал. 73) захавалася толькі гіганцкая кветка (да 1 м у дыяметры), а ўсе астатнія органы ператварыліся ў ніці, якія нагадваюць гіфы грыба, агорнутыя тканкамі расліныгаспадара.
    5.	Паразітам уласціва надзвычай высокая пладавітасць. Такая з’ява атрымала назву «закону вялікай колькасці яец». Напрыклад, чалавечая аскарыда ўтварае і выдзяляе ў сярэднім 250 тыс. яец за суткі, а за ўсё жыццё — больш за 35 млн.
    Пераважная большасць яец паразітаў гіне ад неспрыяльных умоў ася
    Экалагічныя фактары
    125
    роддзя, таму толькі велізарная пладавітасць павялічвае шансы паразіта на выжыванне і завяршэнне жыццёвага цыклу.
    Прыстасаванні да памнажэння патомства ў шэрага паразітаў праяўляюцца ў выглядзе асаблівай формы палавога размнажэння — партэнагенезу (развіццё арганізма з неаплодненай яйцаклеткі — дафніі, тлі, пчолы) і бясполага размнажэння (пачкаванне, фрагментацыя і інш.). Гэта прыводзіць да чаргавання пакаленняў — палавога і бясполага.
    6.	Змена гаспадароў у жыццёвым цыкле паразіта: у целе асноўнага гаспадара жывуць дарослыя асобіны, якія размнажаюцца палавым спосабам; у прамежкавым гаспадары развіваецца лічынка і можа адбывацца бясполае размнажэнне. Гэта прыстасаванне перашкаджае празмернаму назапашванню паразітаў у арганізме гаспадара і яго гібелі (што прыводзіць да гібелі і
    саміх паразітаў), а таксама садзейнічае іх рассяленню.
    7.	Пры наяўнасці ў жыццёвым цыкле паразітаў стадый развіцця з выхадам у вонкавае асяроддзе ў іх развіваецца шэраг абаронных прыстасаванняў — тоўстыя і шматслойныя абалонкі яец(гельмінты), цысты (кішачныя амёбы), што дае магчымасць паразітам пераносіць неспрыяльныя ўмовы жыцця паза гаспадаром.
    8.	Змена форм размнажэння, г. зн. узнікненне гермафрадытызму (плоскія чэрві), які забяспечвае размнажэнне нават пры наяўнасці адзінай асобіны.
    Такім чынам, наяўнасць значнай колькасці спецыфічных адаптацый робіць паразітаў залежнымі ад вузкага кола гаспадароў і пазбаўляе гаспадароў магчымасці аператыўна адаптавацца да ўмоў асяроддзя пражывання, якія мяняюцца. Гэта акалічнасць вызначае высокі ўзровень ваганняў у часе колькасці многіх паразітаў.
    1.	Якія экалагічныя асаблівасці асяроддзя жыцця паразіта? 2. Асяроддзе пражывання паразітаў абмежавана ў часе (жыццём гаспадара). Як вырашаецца гэта праблема ў прыродзе? 3. Як жывыя арганізмы могуць процістаяць уздзеянню з боку паразітаў? 4. Якія існуюць адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме — да паразітызму?
    29.	Экалагічныя фактары
    Упершыню на сувязь жывых арганізмаў з фактарамі навакольнага асяроддзя звярнуў увагу нямецкі вучоныбіёлаг Э. Гекель. У 1866 г. ім быў
    прапанаваны тэрмін «экалогія» — навука аб адносінах жывых арганізмаў і іх згуртаваннях між сабой і з навакольным асяроддзем.
    АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    126
    А асобныя ўласцівасці ці часткі асяроддзя, якія ўздзейнічаюць на арганізмы і выклікаюць у іх прыстасавальныя рэакцыі (адаптацыі), былі названы экалагічнымі фактарамі. Яны могуць быць неабходнымі ці, наадварот, шкоднымі для жывых істот, садзейнічаць ці перашкаджаць іх выжыванню і размнажэнню.
    Экалагічныя фактары асяроддзя разнастайныя. Па паходжанні і асаблівасцях уздзеяння на жывыя арганізмы яны дзеляцца на тры групы.
    Абіятычныя фактары ўяўляюць сабой прамыя ці ўскосныя ўздзеянні розных элементаў нежывога асяроддзя. Да іх адносяцца святло, тэмпература, радыеактыўнае выпраменьванне, ціск, вільготнасць паветра і глебы, салявы і газавы саставы вады, паветра, механічны састаў глебы, яе фізічныя і хімічныя ўласцівасці, вецер, цячэнні, рэльеф мясцовасці і шмат іншае.
    Біятычныя фактары ўключаюць усе формы ўздзеяння жывых істот адна на адну. Кожны арганізм заўсёды адчувае прамы ці ўскосны ўплыў іншых істот, уступаючы ў сувязь з прадстаўнікамі розных відаў раслін, жывёл, грыбоў, бактэрый, залежыць ад іх і сам аказвае на іх пэўнае ўздзеянне. Так, напрыклад, расліны з’яўляюцца крыніцай корму для многіх жывёл, выдзяляюць у працэсе фотасінтэзу кісларод, неабходны для дыхання большасці жывых арганізмаў розных царстваў, фарміруюць для іх асяроддзе
    пражывання. Жывёлы з’ядаюць, апыляюць і распаўсюджваюць насенне і плады раслін. Шмат жывёл з’яўляюцца драпежнікамі, паразітамі, каменсаламі. Вялікая роля бактэрый і грыбоў у глебаўтваральных працэсах. Жывыя арганізмы ўступаюць паміж сабой у разнастайныя формы адносін. 3 самымі галоўнымі з іх вы ўжо пазнаёміліся пры вывучэнні параграфаў 15—17.
    Антрапагенныя фактары — гэта ўсе формы дзейнасці чалавечага грамадства, якія мяняюць прыроду як асяроддзе пражывання жывых арганізмаў ці непасрэдна ўплываюць на іх жыццё. Уздзеянне чалавека як біялагічнага віду можна было б аднесці да біятычных фактараў. Аднак па спецыфічных формах уздзеяння (свядомая змена асяроддзя і жывых арганізмаў) і па маштабах наступстваў уплыў чалавека заслугоўвае вылучэння ў асобную групу.
    Узаемадзеянне чалавечага грамадства і прыроды стала адной з важнейшых праблем сучаснасці, паколькі стан, які складваецца ў адносінах чалавека з прыродай, часта становіцца крытычным: вычэрпваюцца запасы прэснай вады, пагаршаецца стан глеб, воднага і паветранага басейнаў, адбываецца апустыньванне агромністых тэрыторый. Антрапагенныя змены за'кранулі практычна ўсе экасістэмы планеты, газавы састаў атмасферы, энергетычны баланс Зямлі. У ходзе прамысловай і сельскагаспадарчай дзей
    Экалагічныя фактары
    127
    насці чалавека ў асяроддзе трапляюць тысячы відаў хімічных злучэнняў, з многімі з якіх прырода раней не сутыкалася. Гэта ўздзеянне можна прыраўнаваць да з’яўлення новых магутных абіятычных фактараў. У цяперашні час лёс расліннага покрыва Зямлі і ўсіх сягоння існуючых відаў арганізмаў практычна знаходзіцца ў руках чалавечага грамадства, залежыць ад яго ўплыву на біясферу.
    Большасць экалагічных фактараў — тэмпература, вільготнасць, наяўнасць ежы, драпежнікаў, паразітаў, канкурэнтаў і г. д. — адрозніваюцца значнай зменлівасцю ў часе і прасторы. Ступень зменлівасці кожнага фактару залежыць ад асаблівасцей асяроддзя пражывання. Напрыклад, тэмпература моцна вар’іруе на паверхні сушы, але даволі пастаянная ў ніжніх гарызонтах глебы, на дне акіяна ці ў глыбіні пячор. Паразіты млекакормячых жывуць ва ўмовах лішку ежы, у той час як для большасці драпежнікаў яе запасы мяняюцца ў адпаведнасці са зменай колькасці ахвяр. Змяненне фактараў асяроддзя назіраецца на працягу года і сутак, у залежнасці ад прыліваў і адліваў у акіяне, пры бурах, ліўнях, пахаладанні ці пацяпленні клімату, зарастанні вадаёмаў, асушэнні, арашэнні і г. д.
    Адзін і той жа фактар асяроддзя мае рознае значэнне ў жыцці арганізмаў, якія жывуць сумесна. Напрыклад, салявы рэжым глеб адыгры
    вае першарадную ролю ў мінеральным жыўленні раслін, але нейтральны для большасці відаў наземных жывёл. Інтэнсіўнасць асвятлення і спектральны састаў святла выключна важныя ў жыцці фотатрофных бактэрый, пратыстаў і раслін, а ў жыцці гетэратрофных арганізмаў (грыбоў і водных жывёл) значэння не маюць.
    Экалагічныя фактары дзейнічаюць на арганізмы парознаму. Яны могуць выступаць як раздражняльнікі, што выклікаюць прыстасавальныя рэакцыі арганізмаў (сонечнае святло і расліны); як абмежавальнікі, якія абумоўліваюць немагчымасць існавання арганізмаў у дадзеных умовах (напрыклад, пальмаў у Арктыцы); як мадыфікатары, што вызначаюць марфалагічныя і анатамічныя змены арганізмаў (напрыклад, агароднінная расада на паўднёвым акне больш моцная, прыземістая, чым на паўночным).