• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Вялікая рухомасць паветра выкарыстоўвалася некаторымі наземнымі арганізмамі (ці асобнымі стадыямі іх развіцця) для рассялення з дапамогай паветраных патокаў (цысты пратыстаў, маляўкі павукоў, некаторыя насякомыя, споры, насенне і плады раслін). Па аналогіі з воднымі планктоннымі арганізмамі, у якасці прыстасаванняў да пасіўнага лунання ў паветраных патоках, насякомыя выпрацавалі падобныя адаптацыі — невялікія памеры цела, разнастайныя нарасці, якія павялічваюць адносную паверхню цела ці некаторых яго частак. Плады і насенне раслін (мал. 69), што распаўсюджваюцца ветрам, таксама
    Наземнапаветранае і глебавае асяроддзі
    маюць дробныя памеры, розныя нарасці — крылаткі, лятучкі, шматлікія валаскі, якія павялічваюць іх здольнасць да планіравання.
    Разнастайныя прыстасаванні маюць наземныя арганізмы для захавання вільгаці. Напрыклад, у насякомых цела надзейна абаронена ад страты вільгаці шматслойнай хіцінізаванай кутыкулай, у вонкавым слоі якой змяшчаюцца тлушчы і воскападобныя рэчывы. Падобныя водазберагальныя адаптацыі развіты і ў паўзуноў (рагавое покрыва). У раслін гэта ажыццяўляецца за кошт змяншэння выпарвальнай паверхні лісця, здольнасці да рэгуляцыі выпарвання вільгаці праз вусцейкі, наяўнасці тоўстай кутыкулы і шматслойнага таўстасценнага эпідэрмісу.
    Выпрацаваная ў наземных жывёл здольнасць да ўнутранага апладнення зрабіла іх незалежнымі ад наяўнасці воднага асяроддзя.
    Такая перавага наземнага асяроддзя, як высокая колькасць кіслароду ў атмасферным паветры, была выкарыстана жывёламі для павышэння інтэнсіўнасці абмену рэчываў. Менавіта для наземных жывёл (птушак і млекакормячых) характэрна цеплакроўнасць, якая забяспечыла ім магчымасць павышэння інтэнсіўнасці жыццядзейнасці. Незалежнасць абмену рэчываў ад ваганняў тэмпературы знешняга асяроддзя пашырыла іх магчымасці да рассялення.
    Глебавае асяроддзе пражывання. Глеба — гэта рыхлы паверхневы слой зямной кары, які непасрэдна кантактуе з атмасферай. Яна ўтварылася ў выніку выветрывання горных парод, дзейнасці жывых арганізмаў, гніення арганічных астаткаў і перамешвання атрыманых рэчываў.
    У процілегласць цвёрдым горным пародам глеба ўяўляе сабой не аднафазную, а складаную трохфазную сістэму, у якой цвёрдыя часцінкі акружаны паветрам і вадой. Глеба пранізана шматлікімі поласцямі, запоўненымі сумессю газаў і воднымі растворамі, у выніку чаго ў ёй ствараюцца разнастайныя ўмовы, спрыяльныя для жыцця мікра і макраарганізмаў. У глебе, у параўнанні з прыземным слоем паветра, згладжаны тэмпературныя ваганні, а на глыбіні 1 м амаль не адчуваюцца нават сезонныя змяненні тэмпературы.
    Колькасць вады ў глебе можа вар’іраваць у шырокіх межах. Калі ўсе поласці і шчыліны запоўнены свабоднай капельнай вадой, умовы пражывання глебавых арганізмаў будуць блізкімі да тых, якія маюцца ў водным асяроддзі. У сухой глебе застаецца толькі плевачная вада, што ўтрымліваецца паверхняй глебавых часцінак, ці парападобная вільгаць, а ўмовы пражывання нагадваюць наземнапаветранае асяроддзе.
    Самы верхні гарызонт глебы змяшчае арганічныя рэшткі і прадукты іх гніення, што ўтвараюць перагной
    АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    120
    (ці гумус), ад якога залежаць састаў і структура глебы, а таксама прадукцыйнасць раслін. Размешчаны пад ім сярэдні слой захоўвае вымытыя атмасфернымі ападкамі з верхняга гарызонту мінеральныя рэчывы. Ніжні слой прадстаўлены мацярынскай пародай.
    Састаў глебавага паветра рэзка мяняецца з глыбінёй: канцэнтрацыя кіслароду зніжаецца, а вуглякіслага газу ўзрастае. Пры затапленні глебы ці інтэнсіўным гніенні арганічных рэшткаў узнікаюць бескіслародныя зоны.
    Такім чынам, глеба, па сутнасці, з’яўляецца пераходным асяроддзем пражывання, якое аб’ядноўвае асаблівасці воднага і наземнапаветранага асяроддзяў жыцця. 3 наземнапавет
    Мал. 70. Насельнікі глебы: 1 — лічынка хрушча майскага; 2 — круглы чарвяк', 3 — ілжэскарпіён\ 4 — гамазавы клешч', 5 — жгуціканосец; 6—калаўротка;7—лічынка шчаўкуна; 8 — мядзведка', 9 — дажджавы чарвяк, 10 — макрыца', 11 — мнаганожка
    раным глебавае асяроддзе збліжаюць рэзкія ваганні тэмпературы на мяжы асяроддзяў, абмежаваная колькасць вады ў паверхневым слоі і інш. 3 водным глебавае асяроддзе аб’ядноўваюць больш стабільны тэмпературны рэжым і абмежаваная колькасць кіслароду.
    Адаптацыі арганізмаў да жыцця ў глебе. Глебавае асяроддзе багатае на разнастайныя ўмовы для жыцця розных груп жывых істот (мал. 70). Так, дробныя глебавыя жывёлы (прасцейшыя, калаўроткі, нематоды і інш.) насяляюць поры і поласці, запоўненыя вадой, і фактычна застаюцца воднымі жывёламі. Дднак глебавыя формы намнога драбнейшыя за прэснаводныя (часам у 10 разоў) і адрозніваюцца здольнасцю доўга знаходзіцца ў стане цысты, чакаючы, пакуль скончацца неспрыяльныя для актыўнага жыцця перыяды.
    Для больш буйных жывёл з паветраным дыханнем (кляшчоў, насякомых, мнаганожак і інш.) глеба — гэта сістэма дробных пячор. Яны поўзаюць па сценках глебавых поласцей пры дапамозе канечнасцей з кіпцюркамі ці чэрвепадобна выгінаючыся. Насычанае вадзяной парай глебавае паветра дае ім магчымасць дыхаць праз покрыва цела. Асноўным спосабам выратавання ад ваганняў вільготнасці паветра для іх з’яўляецца перамяшчэнне ўглыб. Перыяды затаплення глебы вадой многія дробныя членістаногія перажываюць у пу
    Жывыя арганізмы як асяроддзе жыцця
    зырках паветра, якое затрымліваецца вакол цела жывёл дзякуючы іх нязмочвальнаму покрыву і слізі.
    Больш буйныя глебавыя жывёлы, такія, як лічынкі хрушча, дажджавыя чэрві, пры перамяшчэнні пераносяць моцнае супраціўленне з боку глебы, таму ў іх выпрацаваліся прыстасаванні дая рассоўвання глебавых часцінак шляхам выгінання цела, выкарыстання сківіц, скурнамускульнага мяшка ці гідрашкілета (круглыя чэрві).
    Некаторыя сярэднія паводле памераў (мядзведкі) і буйныя глебавыя жывёлы (краты, слепакі) выпрацавалі эфектыўны спосаб перамяшчэння ў глебе — рыццё. Знешні выгляд гэтых жывёл адлюстроўвае іх прыстасаванасць да рыючага падземнага ладу жыцця (мал. 71). Напрыклад, у крата малень
    Мал. 71. Крот
    кія вочы, часам схаваныя пад скурай. Цела кампактнае з кароткай шыяй, кароткае густое футра, дужыя капальныя канечнасці з моцнымі кіпцюрамі.
    Такім чынам, кожнае з чатырох асяроддзяў жыцця мае свае асаблівасці, да якіх прыстасаваны жывыя арганізмы, што там пражываюць.
    В1. Дакажыце, што з экалагічнага пункту гледжання наземнапаветранае асяроддзе больш разнастайнае і менш стабільнае, чым воднае. 2. Па якіх асноўных напрамках ідзе фарміраванне прыстасаванняў у наземных раслін і жывёл? 3. Пры прасоўванні ў глебе лічынак насякомых, дажджавых чарвей за імі застаецца адкрыты ход, што пагражае павелічэннем выпарвання і праследаваннем драпежнікаў. Якія існуюць прыстасаванні жывёл да экалагічна больш выгаднага спосабу перамяшчэння ў глебе? 4. Якія падобныя прыстасаванні да жыцця на сушы ўзніклі ў жывёл і раслін, а таксама ў пазваночных і членістаногіх жывёл? 5. Якія падобныя прыстасаванні маюцца ў водных і глебавых арганізмаў?
    28.	Жывыя арганізмы як асяроддзе жыцця
    Асаблівасці экалагічных умоў унутранага асяроддзя гаспадара. Выкарыстанне аднымі жывымі арганізмамі іншых у якасці асяроддзя
    пражывання — шырока распаўсюджаная ў прыродзе з’ява. Нават прымітыўныя аднаклетачныя арганізмы {бактэрыі, цыянабактэрыі, пра
    АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    тысты) маюць сужыцеляў, часцей за ўсё спецыялізаваных паразітаў. Практычна няма ніводнага віду шматклетачных арганізмаў, якія не мелі б унутраных насельнікаў. Пры гэтым, чым вышэйшы ўзровень арганізацыі гаспадароў і чым большая ступень дыферэнцыяцыі іх тканак і органаў, тым больш разнастайныя ўмовы яны могуць прапанаваць сваім сужыцелям. Разнастайнасць умоў служыць перадумовай разнастайнасці відаў экта і эндапаразітаў. У прыродзе ў якасці паразітаў часцей за ўсё сустракаюцца мікраарганізмы (вірусы, бактэрыі, грыбы) і адносна прымітыўныя аднаклетачныя эўкарыёты. Па меры ўскладнення арганізацыі раслін і жывёл іх здольнасць да паразітызму змяншаецца. Сімбіёз (паразітызм і мутуалізм) найбольш характэрны для кветкавых раслін і пазваночных жывёл, клеткі і тканкі якіх з’яўляюцца асяроддзем пражывання многіх тысяч відаў сімбіёнтаў.
    Паразіты пражываюць у асаблівых экалагічных умовах унутранага асяроддзя гаспадара, дзе яны пастаянна забяспечаны ежай за кошт змесціва клетак, сокаў і тканак гаспадара ці змесціва яго кішэчніка. Багатая і лёгкадаступная ежа служыць асноўнай умовай хуткага росту і развіцця паразітаў.
    У кішачным тракце буйных пазваночных жывёл паразіты могуць дасягаць велічэзных памераў у параўнанні з іх вольнажывучымі суродзічамі.
    	
    Так, стужачнік шырокі і цэпень бычыны — гіганты сярод плоскіх чарвей, якія дасягаюць у даўжыню 8—10 м, тады як іх самыя буйныя вольна жывучыя трапічныя сваякі не перавышаюць 60 см. Памеры большасці вольна жывучых інфузорый складаюць 50—100 мкм, а інфузорыі, што жывуць у страўніку буйной рагатай жывёлы, ласёў, аленяў, дасягаюць 200—500 мкм і нават 2—3 мм.
    Практычна неабмежаваныя харчовыя рэсурсы служаць для паразітаў надзейнай умовай высокай інтэнсіўнасці размнажэння.
    Выключна важнай экалагічнай перавагай для насельнікаў жывых арганізмаў з’яўляецца іх абароненасць ад уздзеяння неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. У арганізме гаспадара яго сужыцелям практычна не пагражаюць рэзкія ваганні тэмпературы, значныя змяненні салявога рэжыму, недахоп вільгаці, небяспека знішчэння драпежнікамі і да т. п.
    Поруч са спрыяльнымі ўмовамі ўнутраныя сужыцелі жывых арганізмаў сутыкаюцца і з некаторымі цяжкасцямі. Гэта абмежаванасць жыццёвай прасторы для ўнутрыклетачных і тканкавых насельнікаў, складанасць забеспячэння кіслародам, цяжкасць распаўсюджвання ад адной асобіны гаспадара да іншай, a таксама абаронная рэакцыя арганізма гаспадара супраць таго ці іншага паразіта.
    Асяроддзе пражывання паразітаў абмежавана не толькі ў прасторы, але і ў часе (жыццём гаспадара).
    Жывыя арганізмы як асяроддзе жыцця
    123
    Гаспадар выступае для сваіх насельнікаў як разнастайнае асяроддзе, што адрозніваецца наяўнасцю ў розных тканках і органах розных арганічных рэчываў, ферментаў, кіслароду, а таксама іх функцыянальнай актыўнасцю. Яго сужыцелі прыстасаваліся да жыцця ў пэўных органах і тканках (напрыклад, толькі ў страўніку, печані ці лёгкіх у жывёл, толькі на падземных органах, лісці ці пладах у раслін). Часта яны аднесены да пэўнага ўзроставага ці фізіялагічнага стану гаспадара.