• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія

    Біялогія


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 277с.
    Мінск 2006
    143.53 МБ
    Прычыны дынамікі колькасці. Фактары, якія выклікаюць змяненне колькасці, разнастайныя. Іх падзяляюць на дзве групы: незалежныя і залежныя ад шчыльнасці папуляцыі.
    Да незалежных ад шчыльнасці папуляцыі адносяцца пераважна фактары нежывой прыроды (святло, цяпло, вільгаць і інш.) Яны дзейнічаюць на папуляцыю пры любой яе колькасці. Напрыклад, суровыя зімы выклікаюць гібель асобін, што зімуюць. Такія фактары, як замаразкі, моцны шторм ці працяглая засуха, могуць прывесці да рэзкага зніжэння колькасці самых розных папуляцый незалежна ад іх зыходнай колькасці. Так, працяглыя снегапады і цвёрды шарпак прыводзяць да гібелі птушак, якія кормяцца зімой на зямлі. Ці, наадварот, спрыяльныя ўмовы зімоўкі могуць садзейнічаць павышэнню колькасці асобін як у нешматлікіх папуляцыях, так і ў вялікіх.
    Дынаміка колькасці папуляцый і яе рэгуляцыя
    107
    Да залежных ад шчыльнасці папуляцыі адносяцца фактары жывой прыроды — харчовыя рэсурсы і натуральныя ворагі (драпежнікі, паразіты, узбуджальнікі хвароб). Іх колькасць змяняецца разам з колькасным змяненнем папуляцыі. Як толькі шчыльнасць папуляцыі таго ці іншага драпежніка павялічваецца, колькасць папуляцыі яго ахвяры пачынае зніжацца (мал. 61). Таксама ўздзейнічаюць на папуляцыю гаспадара і паразіты. Як правіла, чым вышэйшая шчыльнасць папуляцыі, тым мацнейшы ўплыў гэтых фактараў. Без іх колькасць папуляцыі магла б неабмежавана павялічвацца, што прывяло б да поўнага знішчэння крыніц корму. Такім чынам, асаблівасць дзеяння фактараў, якія залежаць ад шчыльнасці, заключаецца ў згладжванні рэзкіх ваганняў колькасці. Дзякуючы гэтаму колькасць папуляцый відаў, якія ўзаемадзейнічаюць, падтрымліваецца на аптымальным узроўні.
    Адным з механізмаў рэгулявання колькасці з’яўляецца пладавітасць. Яна зніжаецца пры змяншэнні харчовай забяспечанасці, якое назіраецца пры павелічэнні колькасці папуляцыі. Зніжэнне пладавітасці асобін прыводзіць да зніжэння нараджальнасці, а значыць, да замаруджвання тэмпаў росту папуляцыі (мал. 62).
    Важную ролю ў рэгуляцыі шчыльнасці папуляцыі адыгрываюць паводзінскія фактары, у прыватнасці тэрытарыяльнасць. Наяўнасць у асобін
    Мал. 61. Дынаміка колькасці папуляцый драпежніка і ахвяры: 1 — рысь; 2 — ліса; 3 — воўк; 4 — заяц
    §	о —।	।	।Г—I।	іГ—1і і і ►
    g. 2	4	6 8	10 12	14 16
    о	Колькасць пар на 10 га
    Мал. 62. Залежнасць нараджальнасці ад шчыльнасці папуляцыі вялікай сініцы
    ВІД I ПАПУЛЯЦЫЯ
    108
    пэўнага віду свайго індывідуальнага ўчастка абмяжоўвае рост колькасці папуляцыі, паколькі асобіны, якія не маюць уласнага ўчастка, не ўдзельнічаюць у размнажэнні. Межы індывідуальных тэрыторый абазначаюцца рознымі спосабамі — мачой, сакрэтам пахучых залоз, драпінамі на дрэвах, спевам самцоў птушак і да т. п.
    Такім чынам, на папуляцыі ўздзейнічае комплекс фактараў нежывой і жывой прыроды, якія прыводзяць у дзеянне механізмы рэгуляцыі іх колькасці. Па гэтай прычыне ў не парушаных дзейнасцю чалавека прыродных экасістэмах рэдка адбываецца імклівы рост колькасці, вычарпанне рэсурсаў і гібель папуляцый.
    01. Якія прычыны непастаянства ў часе колькасці прыродных папуляцый? 2. Чым вызначаецца розніца дыяпазонаў зменлівасці колькасці папуляцый розных відаў? 3*. Якія біялагічныя асаблівасці вызначаюць той ці іншы тып дынамікі колькасці папуляцыі? 4. Якія механізмы ляжаць у аснове самарэгуляцыі колькасці папуляцыі? 5*. Якія фактары, залежныя ад шчыльнасці, маглі дзейнічаць на колькасць папуляцыі першабытных людзей і папуляцыі людзей у сярэдневякоўі? Ці дзейнічаюць гэтыя фактары ў наш час?
    w ^Шдал^
    АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    He ўсюды, дзе ёсць вада,ёсць і жабы, але дзе квакаюць жабы, там вада ёсць.
    I. Гётэ
    •	Чаму арганізмы адных відаў шырока расселены на планеце, а іншыя жывуць толькі ў дакладна вызначаных геаграфічных зонах?
    •	Як арганізмы прыстасоўваюцца да жыцця ў месцапражываннях з рознай асветленасцю, тэмпературай і вільготнасцю?
    •	Чаму ў наземнапаветраным асяроддзі пражывае самая вялікая колькасць відаў жывых арганізмаў?
    ^ ** .
    
    АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    110
    26.	Асяроддзі жыцця. Воднае асяроддзе
    Паняцце аб асяроддзі жыцця (пражывання). Асяродазе пражывання — гэта частка прыроды, якая непасрэдна акружае жывыя арганізмы і аказвае прамы ці ўскосны ўплыў на ўсе працэсы іх жыццядзейнасці — рост, развіццё, размнажэнне, выжывальнасць і да т. п. На нашай планеце арганізмы асвоілі чатыры асяроддзі жыцця: воднае, наземнапаветранае, глебавае і цела іншага арганізма, якое выкарыстоўваецца паразітамі.
    Воднае асяроддзе, ці гідрасфера, — самае вялікае асяроддзе жыцця, якое займае да 71 % плошчы нашай планеты. Асноўная колькасць вады (97 %) сканцэнтравана ў морах і акіянах.
    У водным асяроддзі жыве каля 150 000 відаў жывёл (прыкладна 7 % ад агульнай іх колькасці на планеце) і больш за 10 000 відаў раслін. Насельнікаў воднага асяроддзя называюць гідрабіёнтамі. Найбольш багаты і разнастайны раслінны і жывёльны свет мораў і акіянаў экватарыяльных і трапічных зон, дзе прыродай створаны найбольш спрыяльныя ўмовы для жыідця.
    Для воднага асяроддзя пражывання характэрны такія спецыфічныя ўласцівасці, як вятш.дічьмьнасць, значныя перапады ціску на розных глыбінях, адносііа малая колькасць кіслароду, нізкая празрыстасць. Вадаёмы і
    асобныя іх участкі адрозніваюцца таксама велічынямі салёнасці, хуткасцю гарызантальных, а часам і вертыкальных перамяшчэнняў (цячэнняў), а таксама колькасцю ўзважаных часцінак.
    Адной з важнейшых уласцівасцей вады з’яўляецца шчыльнасць, якая прыкладна ў 1300 разоў вышэйшая за шчыльнасць паветра. Гэты фактар вызначае ўмовы перамяшчэння водных арганізмаў і перапады ціску на розных глыбінях. У сярэднім у воднай тоўшчы на кожныя 10 м глыбіні ціск узрастае на 1 атм (1 • 102 кПа). Глыбакаводныя віды жывёл прыстасаваны да ціску да 1000 атм.
    м
    Шчыльнасць вады залежыць ад тэмпературы. Яе велічыня ў прэсных вадаёмах максімальная пры +4 °C і роўна 1 г/см3.
    Пры павышэнні ці паніжэнні тэмпературы шчыльнасць вады памяншаецца. У выпадку за
    мярзання вада расшыраецца, павялічваючы свой аб’ём прыкладна на 11 %. Дзякуючы гэтай уласцівасці лёд размяшчаецца на паверхні вадаёма, у той час як больш шчыльная вада (/>0°С) знаходзіцца падлёдам і не прамярзае. Самая шчыльная вада з тэмпературай +4 °C знаходзіцца ў прыдоннай частцы, што дае магчымасць выжыць донным арганізмам у зімовы час.
    Значная шчыльнасць вады дае магчымасць гідрабіёнтам абапірацца на яе, утрымлівацца (лунаць) у пэўных слаях вадаёма. У адпаведнасці з гэтым гідрабіёнты падраздзяляюцца на дзве важнейшыя экалагічныя групы — планктон і нектон.
    Асяроддзі жыцця. Воднае асяроддзе
    111
    Планктон (грэч. planktos — які лунае, блукае) — гэта сукупнасць раслін (фітапланктон) і жывёл (зоапланктон), якія пасіўна лунаюць у вадзе і пераносяцца цячэннем (мал. 63). Яны не здольныя процістаяць цячэнню вады і самастойна перамяшчацца на значныя адлегласці.
    Фітапланктон мае вялікае значэнне ў жыцці вадаёмаў, паколькі з’яўляецца асноўным прадуцэнтам арганічнага рэчыва і кіслароду. Да фітапланктону належаць аўтатрофныя пратысты і перш за ўсё зялёныя і дыятомавыя водарасці, фотатрофныя' пракарыёты — цыянабактэрыі.
    Зоапланктон і бактэрыі сустракаюцца на ўсіх глыбінях. У зоапланктоне дамінуюць гетэратрофныя пратысты (прасцейшыя), дробныя ракападобныя, медузы, лічынкі водных беспазваночных.
    Планктонныя арганізмы валодаюць многімі падобнымі прыстасаваннямі, якія павышаюць іх плывучасць і не дазваляюць асядаць на дно. Да такіх прыстасаванняў належаць павелічэнне паверхні цела за кошт шматлікіх нарасцяў ці вусікаў, сплюшчанасць, падаўжэнне, што павышае трэнне аб ваду. Наяўнасць газавых вакуоляў і камер, багатых тлушчавых уключэнняў, а таксама страта ракавін даюць магчымасць планктонным арганізмам зменшыць удзельную вагу цела і павялічыць плывучасць.
    Нектон (грэч. nektos — які плавае) — сукупнасць жывёл, якія актыўна плаваюць і здольныя процістаяць цячэнню, а таксама пераадольваць значныя адлегласці. Тыповымі нектоннымі арганізмамі з’яўляюцца рыбы, кальмары, кітападобныя, ластано
    Мал. 63. Фітапланктон (а) і зоапланктон (6): 1 — сценедэсмус, 2 — педыаструм; 3 — мікрацысціс, 4 — вальвокс, 5 — астэрыянела; 6 — гоніум; 7—9 — галінаставусыя рачкі; 10, 11 — калаўроткі (першаснаполасцевыя чэрві), 12 — цыклоп
    АРГАНІЗМ I АСЯРОДДЗЕ
    112
    Мал. 64. Арганізмы нектона: 1 — акула; 2 — дэльфін', 3 — шчупак; 4 — кальмар; 5 — васьміног
    гія і інш. (мал. 64). Для іх характэрны абцякальная форма цела і добра развітыя органы руху, дзякуючы якім яны могуць перамяшчацца з вялікай хуткасцю. Напрыклад, некаторыя кальмары развіваюць хуткасць 45—50 км/г, a мечрыба — да 100 км/г.
    Планктонныя і нектонныя арганізмы асвоілі тоўшчу вадаёмаў. Донную зону засялілі арганізмы бентасу (грэч. benthos — глыбіня), якія пры
    стасаваліся да адпаведнай структуры грунту. Многія з іх маюць цяжкія вапнавыя ракавіны (малюскі), магутную хіцінізаваную кутыкулу (рачныя ракі, крабы, амары, лангусты), органы прымацавання да грунту (прысоскі ў п’явак., кручкі ў лічынак ручайнікаў, карані і рызоіды ў раслін).
    Тэмпературны рэжым у вадаёмах больш устойлівы, чым у іншых асяроддзях. Гэта звязана з высокімі ўдзельнай цеплаёмістасцю і цеплаправоднасцю вады, якія ў 500 і 30 разоў адпаведна вышэйшыя, чым у паветра. Вада марудна награваецца і марудна астывае, таму амплітуда сучасных і сезонных ваганняў тэмпературы ў вадаёмах адносна нізкая.
    ^Амплітуда гадавых ваганняў тэмпературы ў верхніх слаях акіяна складае не болей за 10—15 °C, а ў кантынентальных вадаёмах — 30—'35°С. Глыбокія слаі вады характарызуюцца пастаянствам тэмпературы. Так, на глыбінях усіх акіянаў яна вагаецца ад —1,87 да +2 °C.
    Светлавы рэжым вадаёмаў адрозніваецца заўважным аслабленнем асветленасці і змяненнем спектральнага саставу сонечнага святла з глыбінёй. Напрыклад, у самых чыстых водах Саргасава мора празрыстасць дасягае глыбіні 66,5 м (велічыню празрыстасці вызначаюць шляхам апускання ў ваду белага дыска дыяметрам 30 см да найбольшай глыбіні яго бачнасці). У той жа час у мутных праточных водах ужо на глыбіні 50 см
    Асяроддзі жыцця. Воднае асяроддзе
    113
    колькасць святла змяншаецца да 7 %, г. зн. да такой жа велічыні, як і пад полагам яловага лесу.